Урокі гісторыі ў жыцці народа
ВАРБ (Военная академия Республики Беларусь)
Реферат
на тему: «Урокі гісторыі ў жыцці народа»
по дисциплине: «Белорусский язык»
2022
15.00 BYN
Урокі гісторыі ў жыцці народа
Тип работы: Реферат
Дисциплина: Белорусский язык
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 7.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
УРОК ГІСТОРЫІ - ВЯЛІКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Гісторыя чалавецтва налічвае не адну тысячу гадоў – яе веды і высновы настолькі шырокія, што іх можна ўжываць і ў іншых сферах дзейнасці, часам незалежна нават ад эпохі. І некаторыя ўрокі гісторыі настолькі важныя і каштоўныя, што забываць пра іх не варта ніколі. Вядомы рускі гісторык В. Ключэўскі сказаў на гэты выпадак, што гісторыя – гэта ліхтар у будучыню, які свеціць нам з мінулага.
Часам некаторыя людзі кажуць: “А навошта нам вывучаць гісторыю? Гэта ўсё было вельмі даўно”. На гэтае пытанне трэба адказаць так. Без ведання гісторыі немагчымы шлях у будучыню. Нездарма, 2022 год абвешчаны ў Рэспубліцы Беларусь “Годам гістарычнай памяці”. Само жыццё нам падказвае, што нельга забываць урокі нашай гісторыі. Калі б чалавек не ведаў і не вывучаў гісторыю, то хадзіў бы нібы па зачараваным коле, паўтараючы тыя ж самыя памылкі, і гэта б замарудзіла развіццё чалавецтва і цывілізацыі ў цэлым.
Так, гісторыя нашай краіны, шчыра кажучы, ізабілуе гістарычнымі падзеямі, якія аказалі па сутнасці вызначальны ўплыў на развіццё беларускага народа і краіны Беларусь. Улічваючы “цэнтральнае” геапалітычнае палажэнне, беларускія землі станавіліся падмосткамі для гістарычных дзеянняў, перажываючы як перыяды трыумфальнага ўзлёту, так і несправядлівага забыцця і ліхалецця.
Так адбылося і пад час Вялікай Айчыннай вайны. Беларусь першай з усіх рэспублік Савецкага саюза прыняла на сябе страшны цяжар вайны. Нашы гарады і вёскі былі разбураны, спалены. У часы вайны вельмі многа людзей было забіта, вялікая колькасць людзей была знішчана ў лагерах смерці. Фашысты не шкадавалі нікога і нічога. Нашых людзей забівалі, палілі… На маю думку, урокі вайны – гэта самыя страшныя ўрокі. Таму для апісання ўрокаў гісторыі ў жыцці народа была выбрана тэма Вялікай Айчыннай вайны.
Такім чынам, мэтай дадзенай работы з’яўляецца даследаванне падзей, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў часы ВАВ.
Задачы работы:
1) апісаць пачатак ВАВ;
2) апісаць становішча народа пад час нямецкага акупацыйнага рэжыму;
3) даць апісанне партызанскага і падпольнага руху;
4) паказаць працэс вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Пры напісанні работы была выкарыстана вучэбная літаратура па прадмету “Гісторыя Беларусі”.
УРОК ГІСТОРЫІ – ВЯЛІКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА
Да сярэдзіны 1940 гг. у Еўропе былі дзве вялікія дзяржавы – СССР і Германія, якія праводзілі палітыку пашырэння свайго ўплыву. Паміж гэтымі дзяржавамі памнажаліся супрацьстаўленні. Астатнія краіны Германія захапіла ў кароткія срокі, таму яны з’яўляліся яе саюзнікамі.
22 чэрвеня 1941 г. у 3.15 тэрыторыя СССР падверглася ўдару нямецкай авіяцыі, у 4 часы раніцы мяжу перайшлі сухапутныя часткі. Наступленне вялося па ўсёй мяжы – ад Баранцава да Чорнага мора. Нямецкія войскі засцігнулі савецкую армію знянацку, таму што савецкая армія не мела суцэльнага фронту абароны. Некаторыя ваенныя часткі астанавілі рух праціўніка, але ініцыятыва знаходзілася ў руках вермахта. Да канца гэтага дня нямецкія войскі прайшлі наперад у Прыбалтыцы на 60 – 80 км, на Украіне – на 10 – 20 км, у Беларусі – на 40 – 60 км. Першымі іх ударамі была знішчана значная частка ваенных запасаў і аэрадромаў Чырвонай Арміі, якія знаходзілся каля граніцы. Напрыклад, страты авіяцыі за першы дзень саставілі 1181 самалётаў, з іх 1489 было знішчана не ў паветры, а на зямлі. У надзвычай неспрыяльных умовах, з вялікімі стратамі, чырвонаармейцы аказвалі рашучае супраціўленне ворагу [3].
Гераічна змагаўся гарнізон Брэсцкай крэпасці. Чырвонаармейцы знаходзіліся ў акружэнні амаль месяц, з 22 чэрвеня да 20 ліпеня 1941 г. І гэта адбывалася пры вострым недахопе ўзбраення, боепрыпасаў і харчавання.
Крэпасць-герой, якой ужо потым было прысвоена гэта званне, стала сімвалам масавага подзвігу савецкіх воінаў. Але нягледзячы на гераізм салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, тэрыторыя Беларусі была акупіравана ворагам.
У маі 1941 г. быў прыняты генеральны план “Ост” – план эксплуатацыі акупіраваных тэрыторый Савецкага Саюза, згодна якому 75 % насельніцтва Беларусі планавалася знішчыць ці выселіць, астатніх – зрабіць рабамі. Для кіравання акупіраванымі тэрыторыямі СССР было створана спецыяльнае міністэрства на чале з А. Разэнбергам. Было ліквідавана савецкае тэрытарыяльна-адміністрацыйнае дзяленне і ўведзена новае: рэйхкамісарыяты “Остланд” і “Украіна”, якія дзяліліся на генеральныя акругі, акругі, раёны і воласці. На тэрыторыі Беларусі нямецкія ўлады ўстанавілі жорсткі акупацыйны рэжым. Была ўведзена каменданцкая гадзіна, пачаліся масавыя рэпрэсіі, было створана 260 канцлагераў і каля 100 гета.
Найбольш буйнымі лагерамі на тэрыторыі Беларуі з’яўляліся: Трасцянец пад Мінскам (206 500 зняволеных); па колькасці ахвяр – чацвёрты канцлагер у свеце), Азарычы – ў Гомельскай вобласці, Лупалава – у Магілёве, 5-ы полк – у Віцебску і інш. У буйнейшым у Беларусі мінскім гета знаходзілася 100 тыс. яўрэеў – ураджэнцаў Беларусі і іншых краін Еўропы.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Вялікая Айчынная вайна па маштабах, чалавечых ахвярах і матэрыяльных стратах была самай жорсткай і кравапралітнай у гісторыі славянскіх народаў у XX стагоддзі. У СССР ахвярамі вайны стала звыш 27 млн чалавек. З усіх савецкіх рэспублік самыя вялікія страты панесла Беларусь, на тэрыторыя якой загінула каля 3 млн чалавек.
Вайна – гэта страшнае гора і разбурэнні. У наш час ў свеце то там, то тут успыхваюць сутыкненні, у некаторых дзяржавах вайна ідзе ўжо некалькі гадоў, напрыклад у Сірыі. Таму нам трэба цаніць мір і спакой на нашай зямлі. Трэба цаніць кожны дзень нашага спакойнага жыцця. Мне здаецца, што ў нашага народа нездарма існуе выраз: “Толькі б не было вайны”. Я думаю, што страх вайны ў нашага народа ўжо існуе ў геннай памяці. Таму што няма той сям’і, дзе не было б ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
Вялікая Айчыная вайна – вельмі страшны і балючы ўрок для нашага народа.
1 Гісторыя Беларусі: падручнік для студ.: у 2 ч. / пад рэд. Я.К. Новіка [і інш.]. – 2-е выд. – Ч. 1: Ад старажытных часоў па люты 1917 г. / Я. К. Новік [і інш.]. – Мінск : Выш. школа, 2006.– 416 с.
2 Кітурка, І.Ф. Гісторыя Беларусі : дапам. па аднайменному курсу для студ. негіст. спец. / І. Ф. Кітурка; Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”, Ін-т паслядыпломнай адукацыі УА “Гродзенскі дзярж. ун-т імя Я. Купалы”. – Гродна : ГрДУ, 2007. – 252 с.
3 Ковкель И.И., Ярмусик Э.С. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени. – Мн.: «Аверсэв», 2000. – 592 с.
4 Ластоўскі, В. Ю. Кароткая гісторыя Беларусі / В. Ю. Ластоўскі. – Мінск: Універсітэцкае, 1992. – 126 с.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 7.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты