Сістэма работы па развіцці маўлення вучняў Реферат
МГУ им.А.А.Кулешова (Могилёвский государственный университет)
Реферат
на тему: «Сістэма работы па развіцці маўлення вучняў»
по дисциплине: «Методика преподавания белорусского языка»
2016
Выполнено экспертами Зачётки c ❤️ к студентам
23.00 BYN
Сістэма работы па развіцці маўлення вучняў
Тип работы: Реферат
Дисциплина: Методика преподавания белорусского языка
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 25.
В работе также есть приложения:
ДАДАТАК 1 Прыклады практыкаванняў, якія можна выкарыстоўваць для развіцця маўлення на ўроку беларускай мовы
ДАДАТАК 2 Дыялог. Афармленне дыялогаў (урок у 5 класе)
Поделиться
АНАТАЦЫЯ
УВОДЗІНЫ
1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ ВУЧНЯЎ
1.1 Навуковыя асновы і прынцыпы развіцця маўлення
1.2. Маўленчыя памылкі школьнікаў
2 РАБОТА ПА РАЗВІЦЦІ МАЎЛЕННЯ ВУЧНЯЎ У ШКОЛЕ
ЗАКЛЮЧЭННЕ
ДАДАТАК 1 Прыклады практыкаванняў, якія можна выкарыстоўваць для развіцця маўлення на ўроку беларускай мовы
ДАДАТАК 2 План-канспект урока па тэме "Дыялог. Афармленне дыялогаў" (5 клас)
АНАТАЦЫЯ
Маўленне як прадмет навучання з’яўляецца аб’ектам даследавання ў методыцы.
У дадзенай працы на аснове прац такіх вядомых метадыстаў, як В.А. Ляшчынская, З.Б. Варановіч, М.Г. Яленскі, В.У Протчанка і інш., аналізуюцца асаблівасці сістэмы работы па развіцці маўлення школьнікаў. З гэтай мэтай разглядаюцца навуковыя асновы і прынцыпы развіцця маўлення, асаблівасці маўленчых памылак школьнікаў, а таксама работа па развіцці маўлення вучняў у школе. У дадатку прыводзяцца прыклады практыкаванняў, накіраваных на развіццё маўлення шкорльнікаў, якія выкарыстоўваюцца ў практычнай рабоце настаўніка на ўроку беларускай мовы.
УВОДЗІНЫ
У канцэпцыі вучэбнага прадмета “Беларуская мова” адзначаецца, што на новым этапе развіцця агульнаадукацыйнай школы беларуская мова павінна стаць не толькі прадметам вывучэння, але і дзейсным сродкам фарміравання асобы, здольнай успрымаць на роднай мове змест прачытанага і пачутага, ствараць вусныя і пісьмовыя выказванні ў залежнасці ад мэты і задач камунікацыі [11, с. 3].
Курс беларускай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь прадугледжвае такую моўную і маўленчую падрыхтоўку вучняў, якая дазволіць карыстацца словам ва ўсіх сферах жыццядзейнасці – пазнавальнай, навучальнай, нацыянальна-культурнай, бытавой і інш. Інакш кажучы, задача моўнай адукацыі заключаецца ў тым, каб беларуская мова трансфармавалася з прадмета выкладання ў механізм фарміравання асобы, яе менталітэту, разумення свету і ўзаемаадносін людзей у свеце. Ставіцца задача сфарміраваць у вучняў такія адносіны да беларускай мовы, такія ўменні і навыкі, якія неабходны ўсім людзям у іх штодзённым жыцці. Валоданне мовай дасць магчымасць самастойна папаўняць веды: мэтанакіравана чытаць тэксты, успрымаць змест прачытанага і пачутага, абменьвацца інфармацыяй, ствараць вусныя і пісьмовыя паведамленні.
Для дасягнення пастаўленых мэтаў неабходна асаблівую ўвагу надаваць развіццю маўленння вучняў.
Мэты працы: даследаваць сістэму работы па развіцці маўлення вучняў ў сярэднім звяне агульнаадукацыйнай школы.
Задачы:
- прааналізаваць літаратуру па тэме даследавання;
- разгледзець асобныя пытанні тэорыі развіцця маўлення вучняў;
- вызначыць сістэму працы па фарміраванні паняццяў і развіцці маўлення вучняў;
- разгледзець найбольш пашыраныя метады і прыёмы развіцця маўлення вучняў.
Метады даследавання: апісальны, параўнальна – супастаўляльны.
Аб’ект даследавання: методыка развіцця маўлення вучняў на ўроках беларускай мовы ў сярэдняй школе.
Прадмет даследавання: метады і прыёмы фарміравання маўленння ў сярэднім звяне агульнаадукацыйнай школы.
Тэарэтычнай асновай дадзенага даследавання паслужылі работы метадыстаў, што займаюцца пытаннямі методыкі выкладання беларускай мовы: В.А. Ляшчынскай, З.Б. Варановіч (“Методыка выкладання беларускай мовы”), М.Г. Яленскага (“Выкладанне беларускай мовы ў школе”) і іншыя.
Крыніцамі для вызначэння месца заняткаў па развіцці навыкаў маўленння ў сярэднім звяне агульнаадукацыйнай школы паслужылі падручнікі па беларускай мове 5-8 класаў і вучэбная праграма па беларускай мове 2016/2017 навучальнага года.
1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ ВУЧНЯЎ
Сучасная беларуская мова – адна з асноўных форм існавання беларускай нацыянальнай культуры. Яна выкарыстоўваецца ва ўсіх сферах вусных і пісьмовых зносін, таму выступае як вуснае маўленне і пісьмова-кніжнае маўленне. Адрозніваюць гэтыя формы на ўсіх узроўнях – фанетычным, марфалагічным, сінтаксічным, фразеалагічным, лексічным і стылістычным. Культура мовы (маўленне) – гэта найперш валоданне нормамі вуснай і пісьмовай форм літаратурнй мовы, а таксама ўменне выкарыстоўваць разнастайныя сродкі ў адпаведнасці з мэтамі і зместам маўлення. Увогуле, тэрміны “мова” і “маўленне” часцей за ўсё падаюцца ў нашым мовазнаўстве як тоесныя. Аднак паміж мовай і маўленнем ёсць пэўныя адрозненні: мова – сістэма знакаў, якія абазначаюць рэчаіснасць; маўленне – спосаб перадачы думкі праз мову. Мова – з’ява калектыўная, а маўленне можа быць індывідуальным, унутранным, знешнім. Маўленне – гэта валоданне моваю, працэс моўных зносін паміж людзьмі, перадача думкі на адлегласць.
Маўленне як прадмет навучання з’яўляецца аб’ектам даследавання ў методыцы. Тэрмін “развіццё маўлення” педагагічны, ён мае адносіны да вучэбна-выхаваўчага працэсу, закранае і дзейнасць настаўніка, ідзейнасць вучняў.
Развіццё маўленння на ўроках беларускай мовы – гэта ўся праца, якая праводзіцца настаўнікам спецыяльна на ўроках па развіцці маўлення, і ў сувязі з вывучэннем усіх раздзелаў школьнага курса (фанетыкі, марфемікі і словаўтварэння, лексікі і фразеалогіі, марфалогіі і сінтаксісу, арфаграфіі і пунктуацыі) для таго, каб вучні авалодалі арфаэпічнымі, арфаграфічнымі, лексічнымі, словаўтваральнымі, марфалагічнымі, сінтаксічнымі моўнымі нормамі, каб умелі выражаць свае думкі ў вуснай і пісьмовай формах, карыстаючыся патрэбнымі моўнымі сродкамі.
Як адзначае В.А. Ляшчынская, “пытанне аб развіцці маўлення вучняў (у праграме да 1995 – 1996 навучальнага года “Развіццё звязнай мовы”) не новае, але і не вырашанае да сённяшняга дня […] Сучасны стан працы па развіцці маўлення на ўроках беларускай мовы паказвае, што найперш патрэбна вырашаць і ў тэарэтычным і ў практычным плане методыку арганізацыі працы па развіцці маўлення” [ 14, с.161 -163].
1.1 Навуковыя асновы і прынцыпы развіцця маўлення
Навуковымі асновамі методыкі развіцця маўлення з’яўляюцца тэорыя маўленчай дзейнасці, тэорыя тэксту, стылістыка.
Арганізацыя працы па развіцці маўлення ажыццяўляецца на аснове наступных спецыфічных прынцыпаў:
1) адзінства развіцця маўлення і мыслення;
2) узаемасувязь у развіцці вуснага і пісьмовага маўлення;
2 РАБОТА ПА РАЗВІЦЦІ МАЎЛЕННЯ ВУЧНЯЎ У ШКОЛЕ
Як ужо адзначалася, праца па карэкцыі і развіцці маўлення вучняў прадугледжвае работу ў двух накірунках– лексічным (удакладненне і ўзбагачэнне слоўнікавага запасу школьнікаў) і граматычным (праца над разнастайнымі сінтаксічнымі канструкцыямі).
Метадычная сістэма ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў з’яўляецца комплекснай, паколькі прадугледжвае работу над словам у комплексе яго характарыстык з улікам існуючых сувязей паміж узроўнямі моўнай сістэмы (наяўнасць аднаго націску ў слове, фанетычная аформленасць і немагчымасць уставак і змен унутры слова, аднесенасць слова да пэўнай часціны мовы і яго граматычная аформленасць, наяўнасць значэння і асаблівасцей ужывання слова ў маўленні) і фарміраванне ўменняў асэнсаванага выкарыстання моўных, маўленча-камунікатыўных паняццяў, сродкаў мастацкай выразнасці ў тэкстах розных тыпаў, стыляў, жанраў на аснове распрацаванай трохузроўневай сістэмы вербальна-семантычных, тэзаўрусных, прагматычных практыкаванняў, што з’яўляецца канцэптуальна новым вырашэннем адной з галоўных праблем у сучаснай методыцы.
Методыка папярэджання маўленчых памылак на лексічным узроўні прадугледжвае чатыры асноўныя накірункі:
1) узбагачэнне слоўніка вучняў, засваенне імі новых слоў і новых значэнняў ужо вядомых слоў;
2) удакладненне слоўніка – гэта слоўнікава-стылістычная работа, развіццё гібкасці слоўніка (засваенне мнагазначных слоў, іншамоўных слоў, сінонімаў, антонімаў);
3) актывізацыя слоўніка, гэта значыцьперанясенне як мага большай колькасці слоў з слоўніка пасіўнага ў слоўнік актыўны;
4) ліквідацыя нелітаратурных (дыялектных, жаргонных, прастамоўных) слоў, перавод іх з актыўнага слоўніка ў пасіўны.
Асноўныя крыніцы ўзбагачэння і папаўнення слоўніка – педагагічна кантраліруемыя і арганізуемыя: творы мастацкай літаратуры, тэксты падручнікаў, мова настаўніка. Але на мову вучняў уздзейнічаюць і крыніцы некантраліруемыя (мова сяброў, бацькоў і г.д.).
Вельмі карысным дапаможнікам для слоўнікавай работы могуць быць слоўнікі. Найлепшы тлумачальнік значэнняў слова – кантэкст, невыпадкова ў тлумачальных слоўніках прыводзяцца цытаты-выявы, у якіх як бы высвятляюцца і асноўныя, і дадатковыя значэнні слоў, іх спалучальнасць. У тлумачэнні сэнсу слова неабходна кіравацца агульнай дыдактычнай задачай павышэння самастойнасці і пазнавальнай актыўнасці саміх вучняў. Неабходна дабівацца, каб самі дзеці маглі растлумачыць сэнс слова, што забяспечвае іх разумовае развіццё, выхоўвае самастойнасць.
У методыцы беларускай мовы вядома шмат прыёмаў работы над значэннямі новага слова. На сваіх уроках я выкарыстоўваю наступныя (па ступені развіццёвага патэнцыялу):
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Культура маўлення чалавека – гэта яго своеасаблівы пашпарт, які дакладна ўказвае, у якім асяроддзі вырас і жыве той, хто гаворыць, які яго культурны ўзровень. Ад ступені валодання нормамі і багаццем мовы залежыць, наколькі чалавек можа выказваць сваю думку, растлумачыць тую ці іншую жыццёвую з’яву, аказаць пэўны ўплыў на слухачоў.
Асноўная мэта навучання беларускай мове ў агульнаадукацыйных установах: сфарміраваць у вучняў сістэму ведаў пра мову і маўленне; навучыць карыстацца беларускай мовай ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці (чытанне, слуханне, гаварэнне, пісьмо); развіваць інтэлектуальную, камунікатыўную, духоўна-маральную, грамадзянскую культуру вучняў. У адпаведнасці з гэтым працэс развіцця моўнай і маўленчай асобы на ўроках беларускай мовы павінен быць узаемазвязаным і садзейнічаць рэалізацыі наступных напрамкаў: моўнага (засваенне сістэмы мовы, заканамернасцей і правіл функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, нормаў беларускай літаратурнай мовы), маўленчага (валоданне спосабамі перадачы думкі сродкамі мовы ў вуснай і пісьмовай формах, у розных відах маўленчай дзейнасці: чытанне, слуханне, гаварэнне, пісьмо), камунікатыўнага (валоданне культурай маўлення, правіламі маўленчых зносін, уменне ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў).
У дадзенай працы разгледжаны тэарэтычныя аспекты развіцця маўлення вучняў, навуковыя асновы і прынцыпы развіцця маўлення, даследаваны метады і прыёмы выпрацоўкі навыкаў маўленння ў сярэднім звяне агульнаадукацыйнай школы.
Падчас працы была прааналізавана літаратура па тэме даследавання, разгледжаны асобныя пытанні тэорыі развіцця дыялагічнага маўлення вучняў, разгледжаны найбольш пашыраныя метады і прыёмы развіцця маўлення вучняў.
Адным са шляхоў развіцця мовы вучняў з’яўляецца сістэматычная і мэтанакіраваная слоўнікавая праца, у задачы якой уваходзяць:
- узбагачэнне лексічнагя запасу дзяцей новымі для іх словамі;
- фарміраванне ўменняў правільна ўжываць у моўнай практыцы словы і выразы з улікам іх семантыкі, лексічнай спалучальнасці і эмацыянальна – экспрэсіўнай афарбоўкі;
- азнаямленне з мастацка – выяўленчымі сродкамі мовы;
- выхаванне ў дзяцей эстэтычных адносін да слова.
Эфектыўнымі з’яўляюцца наступныя актыўныя метады і формы навучання: метад ролевай гульні, метад калектыўнага абмеркавання, метад рашэння камунікатыўных задач рознага ўзроўню складанасці, метад аналіза камунікатыўнай дзейнасці і іншыя.
1. Абабурка, М. Культура беларускай мовы / М. Абабурка. – Мінск. : Вышэйшая школа. – 1994. – 122 с.
2. Бабанский, Ю.К. Методы обучения в современной общеобразовательной школе / Ю. К. Бабанский . - М. : Просвещение, 1985 – 248 с.
3. Бадзевіч, З.І., Саматыя, І.М. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.І. Бадзевіч, І.М. Саматыя. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2009. – 272 с.
4. Баринова, Е.А., Боженкова, Л.Ф., Лебедев,В.И. Методика русского языка / Е.А.Баринова, Л.Ф. Боженкова, В.И. Лебедев. – М. : Просвещение. – 1974. – 368 с.
5. Беларуская мова : вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012 - 68 с.
6. Валочка, Г. М. Тэарэтыка-метадычныя асновы развіцця звязнага маўлення вучняў на ўроках беларускай мовы: 5-10 класы / Г. М. Валочка . – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2005. – 272 с.
7. Васюковіч, Л.С. Вучэбны тэкст у школьным падручніку па беларускай мове / Л.С. Васюковіч. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2004. – 282 с.
8. Вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў школе : Кніга для настаўніка. – Мінск : Народная асвета, 1988. – 254 с.
9. Выкладанне беларускай мовы і літаратуры ў школе / пад рэд. М.Г. Яленскага. – Мінск : Народная асвета, 1994. – 239 с.
10. Далецкий, Ч. Риторика : заговори, и я скажу, кто ты : учеб. пособие / Ч. Далецкий. – М. : Омега-Л. – 2004. – 448 с.
11. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская мова” // Народная асвета. – 2013. – №7. – С.3
12. Лаўрэль, Я. Навучанне пераказу па тэкстах падручнікаў / Я. Лаўрэль // Роднае слова. – 2000. - №2. – С.44-48.
13. Литвинко, Ф.М. Методика изучения разделов школьного курса русского языка (функциональный подход) / Ф.М. Литвинко. - Мінск : Народная асвета, 2001. – 154 с.
14. Ляшчынская, В.А., Шведава, З.У. Методыка выкладання беларускай мовы / В.А. Ляшчынская, З.У. Шведава. – Мінск: РІВШ, 2007. – 252 с.
15. Малажай, Г. М., Рачэўскі, С Р. Пазакласная праца па беларускай мове / Г.М. Малажай, С.Р. Рачэўскі. – Мінск : Народная асвета, 1990. – 184 с.
16. Мароз, Д. В. Урок развіцця мовы “Усё ў маім краі сэрцу міла” (8 клас) / Д. В. Мароз // Беларуская мова і літаратура. – 2004. - №1. – С. 35-47.
17. Методыка выкладання беларускай мовы / Пад рэд. М.Г.Яленскага. - Мінск. : Адукацыя і выхаванне, 2006. – 286 с.
18. Методыка выкладання беларускай мовы: Бібліяграфічны паказальнік. 1969 – 1990 / Складальнік М. С. Лукашус ; пад рэд. В. У. Протчанкі. - Мінск : Народная асвета, 1993. – 254 с.
19. Протчанка, В. У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове / В. У. Протчанка. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2001. - 364 с.
20. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” на 2015/2016 навучальны год (VІІІ клас агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання). - Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2015. – 92 с.
21. Русский язык и культура речи : учеб. / под ред. проф. В.И. Максимова. –М. : Просвещение. – 2004. – 220 с.
22. Саўко, У.П. Развіццё маўлення школьнікаў пры вывучэнні марфалогіі / У.П. Саўко. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2000. – 272 с.
23. Язерская, С. Удасканаленн маўленчых навыкаў школьнікаў пры вывучэнні злучніка / С. Язерская // Роднае слова. – 2000. -№11. – С. 72– 76.
24. Яленскі, М.Г. Лінгвадыдактычная парадыгма асобасна арыентаванага навучання беларускай мове / М.Г. Яленскі. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2002. – 172 с.
25. Яленскі, М. Г. Методыка выкладання беларукай мовы. Сучасная лінгвадыдактыка / М. Г. Яленскі. - Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2005. – 272 с.
26. Яленскі, М. Г. Развіццё вуснай мовы вучняў: 4-6 класы / М.Г. Яленскі. – Мінск : Народная асвета, 1985. – 254 с.
27. Яленскі, М. Г., Васюковіч, Л. С., Саматыя, I. М. Выкладанне беларускай мовы ў школе / М. Г. Яленскі, Л. С. Васюковіч, I. М. Саматыя і інш. - Мінск : Народная асвета, 1994. – 254 с.
28. Яленскі, М.Г. Методыка выкладання беларускай мовы / М.Г.Яленскі і інш. ; пад рэд. М.Г.Яленскага. – Мінск. : Адукацыя і выхаванне, 2007. – 268 с.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 25.
В работе также есть приложения:
ДАДАТАК 1 Прыклады практыкаванняў, якія можна выкарыстоўваць для развіцця маўлення на ўроку беларускай мовы
ДАДАТАК 2 Дыялог. Афармленне дыялогаў (урок у 5 класе)
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты