Сутнасць грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэмы, якая ўсталявалася ў БССР на працягу 20–30-х гадоў хх ст Реферат
БарГУ (Барановичский государственный университет)
Реферат
на тему: «Сутнасць грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэмы, якая ўсталявалася ў БССР на працягу 20–30-х гадоў хх ст»
по дисциплине: «История Беларуси»
2017
Выполнено экспертами Зачётки c ❤️ к студентам
23.00 BYN
Сутнасць грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэмы, якая ўсталявалася ў БССР на працягу 20–30-х гадоў хх ст
Тип работы: Реферат
Дисциплина: История Беларуси
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 12.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
1 КАНСТЫТУЦЫІ БЕЛАРУСКАЙ ССР 1927 І 1937 гг.
2 РАЗВІЦЦЁ ПРАВА БЕЛАРУСКАЙ ССР
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Гісторыя беларускага народа насычана рознымі падзеямі. Асабліва важнае значэнне мае гісторыя дзяржаўна-прававога будаўніцтва ў 1920–30-я гг. Шмат пераўтварэнняў, вялікіх, паспяховых і не вельмі, недахопаў і злоўжыванняў адбылося ў нашым грамадстве ў той час.
Каб пазбегнуць паўтораў негатыўнага вопуту, трэба час ад часу звяртацца да гістарычных нарысаў, бо тое, што было актуальна для нашых прадзедаў, заўтра можа аказацца нашым цяперашнім.
Мэта дадзеная работы – высветліць станоўчыя і негатыўныя рухі ў грамадска-палiтычным i сацыяльна-эканамiчным жыцці беларускага грамадства ў перыяд 1920–30-х гадоў.
Змяненні сацыяльна-эканамічнага, палітычнага, культурнага жыцця беларускага народа, якія адбыліся на гэтым этапе, патрабавалі не толькі прыняцця новых Канстытуцый, але і карэнных перабудоў у прававой сферы Беларусі.
У той перыяд савецкая Беларусь удзельнічала ў стварэнні СССР (1922 г.), была ўведзена ў дзеянне першая саюзная Канстытуцыя (1924 г.), адбылося ўзбуйненне БССР (1924–1926 гг.) – у яе састаў ўвайшлі ўсходнія раёны Беларусі.
Утварэнне і развіццё Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь адбывалася пад пільным кантролем і непасрэдным кіраўніцтвам Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) (РКП(б)), якая на той момант вяла палітыку сацыялізму. Аднак, у сувязі з правалам гэтай палітыкі у 1921 г. Х з’езд РКП(б) пастанавіў часова адступіць ад яе і перайсці да новай эканамічнай палітыкі (нэп). Яна дзейнічала на працягу 1920-х гг. і прывяла да аднаўлення эканомікі рэспублікі да даваеннага часу.
Але ўжо з канца 1920-х гадоў зноў пачалося будаўніцтва сацыялізму-камунізму, была забаронена ўсялякая прыватная вытворчасць, запрацавала бязлітасная рэпрэсіўная машына. Рэпрэсіі супраць народа падаваліся як дабрадзейства рэжыму або неабходныя мерапрыемствы супраць, кулакоў, ці “ворагаў народа”.
У той час на тэрыторыі рэспублікі дзейнічала і палітыка беларусізацыі, якая дабілася велізарных поспехаў у адраджэнні і развіцці беларускай культуры, аднак, так як і нэп, страціла сваю сілу з вяртаннем сацыялізму.
1 КАНСТЫТУЦЫІ БЕЛАРУСКАЙ ССР 1927 І 1937 гг.
Кароткі агляд гісторыі аднаўлення і развіцця беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці ў пачатку ХХ стагоддзя сведчыць аб тым, што творчыя сілы народа, нават у вельмі неспрыяльных для яго ўмовах, няхай сабе і са значным спазненнем у параўнанні з іншымі еўрапейскімі народамі, дамагліся аднаўлення і ўмацавання сваёй дзяржаўнасці.
Даволі паспяховымі ў гэтым накірунку былі 1920-я гады. Дэкларацыяй ад 31 ліпеня 1920 г. у межах шасці паветаў была адноўлена Беларуская ССР. Галоўнай задачай рэспублікі на гэтым этапе стала аднаўленне разбуранай шматгадовымі войнамі народнай гаспадаркі і ўмацаванне савецкай улады. У канцы 1922 г. савецкія рэспублікі, у тым ліку і БССР, аб’ядноўваюцца ў СССР. У 1924 г. прымаецца Канстытуцыя СССР [4, c. 158].
13–16 сакавіка 1924 г. адбыўся VI Усебеларускі з’езд Саветаў, на якім было даручана Цэнтральнаму выканаўчаму камітэту (ЦВК) БССР падрыхтаваць праект новай Канстытуцыі БССР. Аднак прапанаваны праект выклікаў дыскусіі і рознагалоссі у акругах і раёнах і быў адпраўлены на дапрацоўку [3, c. 213].
Канчаткова падрыхтаваны тэкст Канстытуцыі быў перададзены на разгляд VIII Усебеларускага з’езда Саветаў, які 11 красавіка 1927 г. і зацвердзіў аднагалосна новую Канстытуцыю Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі [3, c. 100].
Канстытуцыя 1927 г. абвяшчала БССР дзяржавай дыктатуры пралетарыяту, уся ўлада ў якой належыць Саветам працоўных, сялянскіх і чырвона-армейскі дэпутатаў. У ёй гаварылася, што палажэнні новай Канстытуцыі зыходзяць з асноўных палажэнняў Дэкларацыі правоў працоўнага і эксплуатаванага народа, прынятай ІІІ Усерасійскім з’ездам Саветаў, Маніфеста Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР ад 1 студзеня 1919 г., асноў Канстытуцыі БССР 1919 г. і Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці БССР ад 1 жніўня 1920 г., а таксама ўлічваюць Дагавор аб утварэнні СССР 1922 г. і Канстытуцыю СССР 1924 г. [3, c. 214].
Канстытуцыя замацавала факт уваходжання БССР у склад Саюза ССР з правам свабоднага выхаду, вызначыла суверэнныя правы рэспублікі: права самастойна прымаць уласную Канстытуцыю, уносіць у яе апаведныя змены, права ствараць вышэйшыя органы дзяржаўнай улады, вызначаць адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел.
У Кастытуцыі БССР 1927 г. былі паўтораны палажэнні папярэдняй Канстытуцыі 1919 г. аб правах і абавязках грамадзян; аб тым, што ўсе грамадзяне БССР маюць права вольна карыстацца роднай мовай. Канстытуцыя 1927 г. замацавала роўнасць беларускай, рускай, яўрэйскай і полскай моў, аднак прызнавалася перавага беларускай мовы ў зносінах з дзяржаўнымі, парфесійнымі, грамадскімі арганізацыямі і ўстановамі [3, c. 215].
У Канстытуцыі рэгламентавалася дзейнасць вышэйшых органаў улады БССР – Усбеларускага з’езду Саветаў, Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта, Прэзідыума ЦВК, Савета Народных Камісараў (СНК), а таксама мясцовых органаў улады і кіравання, пабудаваных у адпаведнасці з новым
2 РАЗВІЦЦЁ ПРАВА БЕЛАРУСКАЙ ССР
Пасля ўзнаўлення БССР права рэспублікі засталося тыповым савецкім, прызваным ўмацоўваць савецкую ўладу дзяржавы пралетарыяту.
У перыяд 1921–1925 гг. заканадаўства рэспублікі перш-наперш было накіравана на аднаўленне разбуранай войнамі народнай гаспадаркі, на ўмацаванне савецкіх органаў улады і стварэнне належнага савецкага дзяржаўнага апарата. Першапачаткова на Беларусі дзейнічалі прававыя акты РСФСР, часам у некаторых з іх мелася агаворка, што іх дзеянне пашыраецца і на тэрыторыю іншых савецкіх рэспублік. Аднак па меры ўмацавання дзяржаўнага апарата рэспублікі ўсё актыўней працавалі заканадаўчыя органы БССР (Усебеларускі з’езд Саветаў, ЦВК і СНК) [3, c. 216–217].
Аднак і ў далейшым заканадаўства РСФСР аказвала істотны ўплыў на развіццё прававой прасторы рэспублікі. Заканадаўчая дзейнасць вышэйшых органаў улады БССР паступова актывізавалася. Прымалася шмат уласных нарматыўных актаў, хоць заканадаўчага вопыту ў БССР было яшчэ мала. Усебеларускі з’езд Саветаў, ЦВК і СНК БССР з першых гадоў свайго функцыянавання надавалі вялікую ўвагу развіццю айчыннай законатворчасці, актыўна праводзілі работу па распрацоўцы і прыняццю ўласных нарматыўных актаў. Так, ЦВК БССР у красавіку 1921 г. прыняў пастанову аб пераходзе да харчпадатку і аб дазволе свабоднага абмену сельскагаспадарчай прадукцыяй у БССР; у жніўні 1921 г. СНК БССР выдаў пастанову “Аб правядзенні гандлю”, у адпаведнасці з якой усім грамадзянам рэспублікі, якім споўнілася 16 гадоў, дазвалялася весці гандаль прадуктамі сельскай гаспадаркі, саматужнай і фабрычнай вытворчасці, за выключэннем прадметаў дзяржаўнай манаполіі, лік якіх быў зведзены да мінімуму [3, c. 217–218].
29 сакавіка 1923 г. на падставе расійскіх заканадаўчых актаў ЦВК БССР прыняў Зямельны кодэкс БССР, якім быў рэгуляваліся пытанні землекарыстання, землеўладкавання і парадку разгляду зямельных спрэчак, а таксама было аб’яўлена, што зямля з’яўляецца выключна дзяржаўнай уласнасцю. Пашырэнне тэрыторыі БССР патрабавала ўніфікацыі зямельнага заканадаўства, бо на далучанай тэрыторыі працягваў дзейнічаць Зямельны кодэкс РСФСР. Таму 1 красавіка 1925 г. Прэзідыум ЦВК БССР увёў у дзеянне на ўсёй тэрыторыі рэспублікі новы Зямельны кодэкс БССР, які ў асноўным грунтаваўся на палажэннях Зямельнага кодэкса 1923 г. [1, c. 193–194].
У 1924 г. у БССР былі ўстаноўлены адзіныя арганізацыйна-прававыя формы вядзення лясной гаспадаркі, якая адыгрывала важную ролю ў эканоміцы рэспублікі. Прыняты СНК БССР Лясны кодэкс БССР быў уведзены ў дзеянне з 1 жніўня 1924 г., дзе рэгламентаваўся адзіны лясны фонд БССР і адзначалася, што ўсе лясы і зямельныя плошчы, прызначаныя для гадоўлі драўніны, з’яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю [1, c. 194].
Хутка зменлівыя ўмовы сацыяльна-эканамічнага жыцця ў рэспубліцы вымушалі абнаўляць папярэдняе заканадаўства, прымаць новыя нарматыўныя акты: Папраўча-працоўны кодэкс БССР (1926 г.), Кодэкс законаў аб шлюбе, сям’і і апецы (1927 г.), Водна-міліярацыйны кодэкс (1927 г.), Кодэкс аб працы
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У 1920-я гг. у БССР адбываюцца значныя станоўчыя змены ў грамадстве, у тым ліку пашыраецца выкарыстанне беларускай мовы сярод службовых асобаў савецкага дзяржаўнага апарата, што, безумоўна, паспрыяла прыняццю Канстытуцыі БССР 1927 г. Да 1928 г. справаводства пераважнай большасці дзяржаўных органаў рэспублікі было пераведзена на беларускую мову.
Аднак у 1930-я гг. гэты працэс прыпыняецца. У гэты перыяд адбыліся значныя змены ў прававым рэгуляванні грамадскага жыцця. Шмат кодэксаў РСФСР было ўведзена на тэрыторыі нашай краіны ў той час, а таксама шмат распрацавана і прынята ўласных нарматыўных актаў.
Жыццяздольнасць беларускага народа правяралася на працягу ўсёй яго гісторыі, у тым ліку і ў паслякастрычніцкі перыяд. У 30-я гады ХХ ст. у грамадска-палітычным жыцці савецкай дзяржавы адбываюцца пэўныя негатыўныя змены. За десяцігоддзе змяняецца і Канстытуцыя 1927 г., патрабуючы, такім чынам, прыняцця новай Канстытуцыі, што было і зроблена ў 1937 г. на падставе Канстытуцыі СССР 1936 г. Савецкая дзяржава ўступае ў складаны перыяд адміністрацыйна-каманднай сістэмы кіравання і рэпрэсій.
У 1930-я гг. тэндэнцыя прыняцця законаў, якія ўшчамлялі правы і законныя інтарэсы грамадзян, праяўлялася ўсё больш выразна. Акрамя таго, з’явіліся і актыўна дзейнічалі пазасудовыя карныя органы, адкрыта парушаўся закон і пачаліся масасвыя рэпрэсіі савецкага народа.
У поўнай меры гэта наглядаецца і ў БССР, дзе на змену, беларусізацыі прыйшла тэндэнцыя барацьбы з “нацдэмаўшчынай” і “ворагамі народа”. Важнай гістарычнай падзеяй для беларусаў стала ўз’яднанне ў 1939 г. Заходняй Беларусі з БССР. Па хадатайству Народнага (Нацыянальнага) сходу Заходняй Беларусі пастановамі Вярхоўных Саветаў СССР і БССР Заходняя Беларусь увайшла ў склад СССР і БССР.
1 Вішнеўскі, А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: вучэбны дапаможнік / А. Ф. Вішнеўскі. – Мінск: ВП “Экаперспектыва”, 2000. – 319 с.
2 Вішнеўскі, А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Некаторыя пытанні і адказы / А. Ф. Вішнеўскі, І. А. Саракавік. – Мінск: ЗАТ “Веды”, 1997. – 108 с.
3 Доўнар, Т. І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі / Т. І. Доўнар. – 2-е выд. – Мінск: Амалфея, 2008. – 400 с.
4 Круталевіч, В. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917–1945 гг.) / В. А. Круталевіч, Я. А. Юхо. – Мінск: Беларуская навука, 1998. – 238 с.
5 Юхо, Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: дапаможнік: у 2 ч. Ч. 2 / Я. А. Юхо. – Мінск: РІВШ БДУ, 2003. – 275 с.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 12.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты