Скачать готовую работу по теме
Творчасць Івана Мележа
Творчасць Івана Мележа
от
23,00
28,75
BYN
Содержание
УводзіныАсноўная частка
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Выдержка из работы
Уводзіны
Асоба Івана Мележа, яго творчасць на працягу многіх дзесяцігоддзяў нязменна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі даследчыкаў, бібліёграфаў, гісторыкаў і тэарэтыкаў літаратуры. І. Мележ быў адным з тых, хто глыбока пранікнуўся жаданнем вывесці нацыянальную літаратуру на новыя эстэтычныя далягляды, далучыць яе да сусветнай мастацкай культуры.
Пісьменнік з’яўляецца аўтарам цыкла раманаў “Палеская хроніка”: “Людзі на балоце” (1962), “Подых навальніцы” (1966) і “Завеі, снежань” (1978).
Сёння “Палесскую хроніку” І.Мележа ставяць у адзін шэраг з лепшымі раманамі Я.Коласа, М.Зарэцкага, К.Чорнага, параўноўваюць з эпасам У.Фолкнера, Г.Маркеса, М.Шолахава.
На старонках палесскай трылогіі пісьменнік узнавіў жывыя вобразы вёскі і сялянства ў пераломны для краіны час змены сацыяльна-палітычнай і эканамічнай фармацыі, нараджэння новага ладу. Яго творы расказваюць чытачам пра быт звычайных сялян, пра іх культуру, светапогляд, станоўчыя і адмоўныя бакі іх жыцця. Вялікае адчуванне прыроды Беларусі, сваёй малой радзімы Палесся, псіхалогіі чалавека дапамаглі Мележу стварыць рэальную, маштабную карціну жыцця палешукоў. “Палеская хроніка” – нацыянальны эпас, народная кніга-эпапея, у якой уздымаюцца праблемы краіны і людзей, што жывуць у перыяд 1920-30 гг.
Да сваёй галоўнай кнігі “Палеская хроніка” Іван Паўлавіч Мележ ішоў доўга. Задума гэтай эпапеі з’явілася тады, калі ў літаратуры ім былі зроблены першыя крокі. Яшчэ ў 1946 годзе, паспеўшы надрукаваць некалькі апавяданняў, ён адзначыў у дзённікавых запісах, што жадае стварыць вялікую рэч (калі-небудзь) пра тое, як “змянялася і ламалася псіхіка беларускага селяніна з 1914 года па сённяшні дзень”[13, с.27].
Першапачаткова “палеская кніга” была задумана “як невялікая, лаканічная аповесць аб меліяратарах пасляваенных гадоў, аб пераўтварэнні прыроды Палесся”[13, с.28]. Мастацкае ўвасабленне яе задумы пачалося з урыўка “Дадому”, надрукаванага ў лютаўскім нумары газеты “Калгасная праўда” за 1959 год.
У асабістым архіве Мележа захоўваецца рукапіс пад назвай “Хлопец і дзяўчына”, датаваны 7.XI 1959 г. У цэнтры аўтарскай задумы- узаемаадносіны паміж героямі, добра знаёмымі па трылогіі, – Ганнай, Васілём, Яўхімам.
Калі прааналізаваць далейшую працу Мележа над “Палескай хронікай”, то становіцца відавочным, што перапрацоўка і ўзбагачэнне папярэдніх чарнавых накідаў і варыянтаў асобных сцэн ідзе па лініі эпічнага адлюстравання сацыяльна-псіхалагічных і грамадскіх фактараў ў жыцці і лёсе герояў у іх асабістых узаемаадносінах.
Асноўная частка
Дзеянне раманаў Мележа лакалізуецца ў надпрыпяцкім краі, дакладней, той яго частцы, якая сёння ляжыць непадалёк ад ракі Прыпяць у межах Калінкавіцкага і Хойніцкага раёнаў. У палескіх раманах І. Мележа даволі дакладна захавана геаграфія родных мясцін пісьменніка, прычым, назвы некаторых паселішчаў пададзены без змен – Глінішчы, Ламачы, Тульгавічы, Юравічы, другія крыху перайначаны – Курані, Алешнікі.
Першы раман з палескай трылогіі “Людзі на балоце” – гэта твор пра жыхароў глухой вёскі Курані, адрэзанай ад знешняга свету непраходнымі палескімі балотамі. Усё, што тут адбываецца, спачатку здаецца самым звычайным. Дні куранёўцаў напоўнены неадкладнымі клопатамі, справамі, якія з года ў год паўтараюцца. У гэтым кругавароце бясконцых турбот, гаспадарчых разлікаў праходзіць усё жыццё палешукоў.
На спосаб жыцця куранеўцаў наклала свой след прырода. З усiх бакоў вёску абступаюць не толькі балоты, але і вечна мокрыя лясы. Людзi жывуць як на востраве. Нават зiмою сюды нялегка дабрацца: “большую частку года востраў быў як бы адасоблены ад іншых вёсак і мястэчак. Нават у непаганыя дні рэдкія газеты ці лісты ад сыноў і братоў дабіраліся сюды ў паляшуцкай торбе нялёгка – каму было прыемна лазіць па гразі без вельмі важнай прычыны, – але і гэтая нямоцная сувязь са светам пры кожным дажджы лёгка рвалася.. Але такое становішча тут не палохала, людзям на востраве яно здавалася зусім звычайным.. Людзям тут трэба было жыць, і яны жылі [10, с.7-8],
Як лічыць пісьменнік Г.Далідовіч, Мележу ўдалося і тое, чаго “не ўсе менавіта ад яго чакалі: няспешнае, дакладнае і яркае апісанне палескай вёскі, яе шматлікіх насельнікаў рознага ўзросту і з рознымі характарамі, дастаткам, іхняга штодзённага побыту (не заўсёды цікавага ды вясёлага, але заўсёды патрэбнага)”[14]. З рамана мы даведваемся як вяскоўцы жнуць, як малоцяць і сеяць, як святкуюць Каляды і ловяць рыбу, як гуляюць вяселле.
Незважаючы на акаляючы свет, “жыла вёска са стагоддзя ў стагоддзе па сваіх звычаях і абрадах, па забабонах, бедна і багата. Старыя паміралі, маладыя кахаліся, нараджаліся дзеці, сталелі, уцягваліся ў працу, турботу, адыходзілі – і так пакаленне за пакаленнем. Але вось адбыліся рэвалюцыі 1917 гадоў і грамадзянская вайна, усталявалася савецкая ўлада з яе імпэтам да разбурэння старога і сцвярджэння новага, што прынесла сацыяльныя, псіхалагічныя, духоўныя змены ў вёску”[14].
Асноўны лейтматыў трылогіі – чалавек-зямля-праца-прырода.
Раман пачынаецца малюнкам працоўнай чэрвеньскай раніцы. Звычайны для куранёўцаў час клопатаў. Пісьменнік у рамане апісвае ціхія ранішнія дымочкі, цырканне малака ў даёнкі, рохканне свіней у хлявах, пошчак малаткоў, якімі адбіваюць косы, плач санлівага дзіцяці – усё гэта звычайны куранёўскі побыт.
Заключэнне
Творчасць беларускага пісьменніка Івана Мележа – яркая з’ява ў беларускай літаратуры, як і сама асоба пісьменніка – Мележ вядомы як празаік, паэт, крытык, перакладчык.
Галоўнае, што вызначае месца прозы Івана Мележа ў агульнай літаратурнай плыні, – гэта лірызм і псіхалагізм: у творах найперш і найбольш выразна і моцна выяўляецца індывідуальна-аўтарскае ўспрыманне жыццёвага матэрыялу, суб’ектыўна-аўтарскія адносіны да рэчаіснасці, што кладзе сваю адзнаку на стыль і мову твораў, на характары герояў.
“…Дакладнасць, “перажытасць” усяго – моцная адзнака лепшых твораў Івана Мележа. Але іх асаблівасць – яшчэ і ў шырокім, вольным дыханні думкі, па-сапраўднаму мастацкай. Гуманізм, чалавечнасць, што ідзе ад самой душы народнай, ёю выпраменьваецца, – вось тая нацыянальная ідэя, на якой ён пагаджаецца найперш і канчаткова”[1, с.1], – так некалі вызначыў асаблівасць прозы пісьменніка вядомы літаратуразнаўца А.Адамовіч.
Трылогія І. Мележа “Палеская хроніка” з’яўляецца своеасаблівай энцыклапедыяй жыцця беларускага Палесся. Ярка выпісаныя характары галоўных герояў дапамагаюць убачыць і зразумець чым жыла палеская вёска. З’яўляючыся выдатным псіхолагам, аўтар звязвае ўнутраны стан герояў з навакольным асяроддзем, уключае ўнутраны свет чалавека ў несупыннае кола грамадскага, агульнага жыцця. Героі выступаюць як утваральнікі і як удзельнікі ўсіх тых народных звычаяў, уставаў, ладу жыцця.
Свет Мележа – гэта багаты, рэальны свет простых людзей у іхнім адзінстве з прыродай, у душэўна шчырым адзінстве з зямлёю, у су- пярэчлівым, складаным бытавым і сацыяльным перапляценні. Жыццё ў хроніцы ўспрымаецца як бы роўнае, тоеснае самому сабе, г. зн. як жыццё рэальнае.
Калі ж разглядаць кожны раман хронікі паасобку, то зусім проста заўважыць, як акцэнты пэўным чынам змяшчаюцца.
“Людзі на балоце” – гэта пераважна свет Куранёў. Гэта свет Васіля і Ганны, свет сялян з іхнімі клопатамі і турботамі, з малымі і вялікімі іхнімі радасцямі і засмучэннямі, трывогамі і надзеямі. Гэта свет пераважна як бы ў самім сабе.
“Подых навальніцы” –той жа рэальны свет Куранёў, але ўжо далучаны да вялікіх падзей краіны, свет, які ўжо самаасэнсоўваецца, самаўсведамляецца.
“Завеі, снежань” – свет вяскоўцаў мала прысутнічае ў творы. Ён падаецца пераважна ў адлюстраваным выглядзе: у спрэчках Башлыкова і Апейкі, у іхніх думках, разважаннях. Галоўная роля ў гэтым рамане належыць Башлыкову.
Список литературы
1 Адамовіч, А.М. 85 гадоў дня нараджэння Івана Мележа / А.М. Адамовіч // Наша слова. – 2006. – 15 лютага. – С.1.
2 Бугаёў, Д. Радасць і боль мастака / Д.Бугаёў // Спавядальнае слова: літаратурная крытыка, успаміны. – Мн.: Мастацкая літаратура, 2001. – С.3 – 28.
3 Воюш, І. Жаночы характар у творчасці Івана Мележа / І.Воюш // Полымя. – 2003. – №3. – С.191 – 209.
4 Гарадніцкі, Я. Вобразы дарогі і падарожных у раманах “Палескай хронікі” Івана Мележа / Я.Гарадніцкі // Роднае слова. – 2003. – №4. – С.18 – 21.
5 Гніламёдаў, У. Іван Мележ: Нарыс жыцця і творчасці / У.Гніламёдаў. – Мн.: Народная асвета, 1984. – 128 с.
6 Марціновіч, Д. Страсці па Мележу / Д.Марціновіч // Настаўніцкая газета. – 2012. – 5 мая. – С.11
7 Мележ, І. Подых навальніцы: Раман з “Палескай хронікі” / І.Мележ. – Мн.: Мастацкая літаратура, – 2003. – 479 с.
8 Мележ, І. Завеі снежань: раман / І.Мележ. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1992. – 240 с.
9 Мележ, І. Людзі на балоце: раман з “ Палескай хронікі” / І.Мележ. – Мн.: Мастацкая літаратура, 2002. – 366 с.
10 Сматрыцкая, Т. “Буў ты ў мяне адзін!..” : асаблівасці мовы герояў “Палескай хронікі” Івана Мележа / Т.Сматрыцкая // Роднае слова. – 2007. – № 12. – С. 21–23.
11 Смыкоўская, В.І. Творчая канцэпцыя пісьменніка, задума і яе мастацкае ўвасабленне ў “Палескай хроніцы” І. Мележа / В.І. Смыкоўская . – Мн.: Выдавецва БДУ, 1976. – 112 с.
12 “Усё лета перад хатай Чарнушкаў ціха грэлася на сонцы” [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://news.tut.by/culture/214316.htm/
Асноўная частка
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Информация о работе
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 10.
Процесс покупки готовой работы
01
1. Заказ готовой
Оставьте заявку по кнопке "купить ". Обязательно укажите правильный e-mail, на него вышлют инструкции по оплате и ваши материалы.
02
2. Оплата
На вашу электронную почту придет подробная инструкция по оплате через ЕРИП.
03
3. Получение
Сразу после оплаты, менеджер вышлет все материалы, которые относятся к заказу, на электронную почту.