Характэрныя рысы раманаў І.П. Шамякіна Реферат
БГАИ (Белорусская государственная академия искусств)
Реферат
на тему: «Характэрныя рысы раманаў І.П. Шамякіна »
по дисциплине: «Белорусская литература»
2016
Выполнено экспертами Зачётки c ❤️ к студентам
23.00 BYN
Характэрныя рысы раманаў І.П. Шамякіна
Тип работы: Реферат
Дисциплина: Белорусская литература
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 18.
Поделиться
Уводзіны
1 Характэрныя рысы раманаў І.П. Шамякіна “Сэрца на далоні", "Атланты і карыятыды”, "Вазьму твой боль"
2 Тэма гарадскога падполля ў гады вайны (аповесць "Ахвяры")
3 Творы-водгукі на змены у жыцці народа (аповесці "Драма", "Сатанінски тур", "Падзенне")
4 Раман “Вазьму твой боль”
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Уводзіны
Іван Пятровіч Шамякін – класік нашай нацыянальнай літаратуры. Яшчэ пры жыцці ён стаў адным з самых вядомых і папулярных пісьменнікаў у Беларусі і за яе межамі. Яго творы перакладзены болын чым на 30 моў свету, выдаваліся ў Савецкім Саюзе шматтысячнымі і мільённымі тыражамі. У канцы 1970-х гадоў па чытабельнасці ў СССР сярод пісьменнікаў ён займаў пятае месца. Гэта значыць, ён быў адным з самых чытаемых аўтараў.
Жыццё Івана Пятровіча – гэта шлях ад вясковага хлапчука з сям'і лесніка на Гомельскім Палессі да знакамітага пісьменніка.
Жыццё I. Шамякіна было надзвычай насычанае, аднак заўсёды ў ім значнае месца займала літаратурная творчасць. Яго творчая і грамадская дзейнасць – прыклад самаадданага служэння роднай літаратуры, беларускай культуры і свайму народу. У жыцці пісьменніка выключнае месца займала яго сям'я. Да сваіх дзяцей ён і яго жонка Марыя Філатаўна ставіліся з вялікай і трапяткой любоўю. Іван Пятровіч звязваў з імі ўсе свае радасці, надзеі і спадзяванні, па-бацькоўску хваляваўся і трывожыўся пра іх лёс. Пісьменнік быў перакананы ў галоўных каштоўнасцях свайго жыцця: «Не ржавее і не паддаецца пазалоце толькі адно пачуццё – Любоў: да зямлі, якую называеш Радзімай, да народа, якому служыш, і да дзяцей, якіх нарадзіў».
1 Характэрныя рысы раманаў І.П. Шамякіна “Сэрца на далоні", "Атланты і карыятыды”, "Вазьму твой боль"
У мастацкім даследаванні сучаснага (а гэта найхарактэрная рыса творчасці Iвана Шамякіна) на ўзроўні асэнсавання жыцця ўвогуле ва ўсіх яго шматлікіх раманах і аповесцях, па прадукцыйнасці і хуткасці рэагавання на ўсе значныя падзеі і змены ў нашым жыцці, з ім мала мог параўнацца. Чым жа так прывабліваюць чытача кнігі Iвана Шамякіна? Сам пісьменнік так гаворыць пра сваё творчае крэда: «Мой метад: я не магу сесці за стол і «будаваць» з усімі «аддзелкамі» да таго часу, пакуль не маю ў галаве «сюжэтнага каркаса».
Сюжэты яго твораў займальныя, вобразы не толькі пераканальныя, але і эстэтычныя. Займальнасць, дынамічнасць і вастрыня сюжэтаў, як другая рыса яго стылю, дасягаецца тым, што пісьменнік праводзіць сваіх герояў праз усе тыя выпрабаванні, якімі штодзённа выпрабоўваемся ўсе мы: працай, адносінамі да справы, якой служым, бытам, каханнем, сям'ёй, сяброўствам, выбарам – сумленнем.
Герой рамана «Сэрца на далоні» Славік Шыковіч, ашаломлены ты-мі праблемамі, якія абрынуліся на яго сям'ю, на яго самога ў першую чаргу, пачуццямі і страсцямі, што закіпелі ў ім і побач з ім, абураецца «боханам» і «старым канём» (ён так «пяшчотна» называе свайго бацьку-пісьменніка): «Усё пераблыталася! Сам чорт нагу зломіць. А «стары конь» скардзіцца, што няма цікавых сюжэтаў. Залез у нейкія архівы і нічога вакол сябе не бачыць. А тут такія трыкутнічкі будуюцца! Пра любоў трэба пісаць, стары, калі хочаш каб цябе чыталі».
Апісваючы канкрэтны перыяд у жыцці нашага народа («шэсць гадоў пасля XX з'езда партыі», на якім быў асуджаны культ асобы Сталіна), пісьменнік ставіць у рамане найважнейшыя філасофскія праблемы
«Сюжэтны каркас» рамана цэментуюць два галоўныя вобразы – доктар Антон Яраш і журналіст Кірыла Шыковіч. Пісьменнік з незвычайнай мастацкай сілай і пераканальнасцю здолеў уславіць сапраўднае сяброўства паміж людзьмі. Гэта таксама з'яўляецца тэндэнцыяй у творчасці Шамякіна, элементам яго стылю і творчай манеры.
Нельга не пагадзіцца з Зосяй, якая, назіраючы адносіны паміж Ярашам і Шыковічам, зазначае: «Заўсёды хораша ад іх вось такой дружбы». Абмалёўваючы гэты аспект чалавечых узаемін, пісьменнік быццам узбагачае нас сваёй мудрасцю: сапраўды, шчырае сяброўства можа быць паміж тоўстым і тонкім, высокім і нізкарослым, балбатлівым і маўклівым, імпульсіўным і стрыманым, але галоўнае паміж імі павінна быць агульным - сумленнасць. Радніць герояў таксама і стаўленне да справы, якой яны служаць. Іх сяброўства і пачалося са справы: Шыковіч пазнаёміўся з Ярашам, калі атрымаў пісьмо ад маладога ўрача, які прачытаў кнігу Гукана пра Гомельскае і Мінскае падполле. Яраш пісаў журналісту, які быў літапрацоўшчыкам кнігі, пра сваіх сяброў-падпольшчыкаў, пісаў з болем і
2 Тэма гарадскога падполля ў гады вайны (аповесць "Ахвяры")
Аповесць I. Шамякіна "Ахвяры", як і многія творы пісьменніка, прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У ёй аўтар уздымае новую для беларускай літаратуры праблему, якая доўгі час замоўчвалася ці. няправільна ацэньвалася. У цэнтры ўвагі пісьменніка – дзейнасць Мінскага падпольнага і партызанскага руху, а таксама складаныя ўмовы ўзаемадзеяння падпольнага кіраўніцтва з прадстаўнікамі НКУС, засланымі быццам бы для карэкціроўкі сумесных дзеянняў арганізацый.
Адзін з такіх пасланцоў Берыі, спецорганаў НКУС – маёр Золатаў, вобраз якога ў творы раскрыты псіхалатічна глыбока. Ён, як Сахно з аповесці Васіля Быкава "Мёртвым не баліць" і асабіст з аповесці "Пакахай мяне, салдацік", дзейнічае па прынцыпах усёдазволенасці, подласці, бесчалавечнасці. Золатаву і такім, як ён, Берыя даў наказ наводзіць парадак, бязлітасна "ачышчаць" акупаваную тэрыторыю ад шпіёнаў, правакатараў і ворагаў. У партызанскім атрадзе Аляксея Іванавіча Мана гэты асабіст нібыта "для перамогі" ўчыняе па сутнасці злачынствы. Ягонымі ахвярамі становяцца сумленныя людзі – начальнік штаба Брагінскі, падпольшчык Стась Шабовіч, якіх ён знішчае як "маладушных..., што разлагаіоцца зажыва і атручваюць атмасферу". Маёр дзяржбяспекі не абцяжарвае сябе пошукамі праўды, пакутамі сумлення, ён "ненавідзеў псіхалагічныя тонкасці, людзей ненавідзеў", для яго дастаткова чутак ці нейкай зачэпкі, каб скарыстаць сваю неабмежаваную ўладу. Берыеўскі службіст хвалюецца за ўласнае жыццё, адчувае сваю выключнасць, ведае, што, каб выслужыцца, трэба як мага хутчэй ахвяру "расшчапіць на клеткі".
Падзеі адбываюцца ў адным з партызанскіх атрадаў, які ўзначальвае Аляксей Іванавіч Ман. Паміж камандзірам атрада, начальнікам штаба Навумам Брагінскім і камісарам Ігарам Кіпенем складваюцца адносіны ўзаемаразумення, узаемавыручкі, што, безумоўна, дапамагала ў агульнай барацьбе з акупантамі. Няма ніякага недаверу і недагаворвання паміж героямі твора, хаця Брагінскі – былы капітан-акружэнец, а Ман – былы “вораг народа”, які зведаў на сабе ўсе жахі допытаў у засценках НКУС. У жыццё партызанскага атрада ўмешваецца прадстаўнік спецгрупы НКУС Золатаў Якаў Міхайлавіч, закінуты ў тыл ворага для кантролю над дзейнасцю партызанаў і падпольшчыкаў. Усю сваю кіпучую дзейнасць ён будуе на недаверы, падазронасці, збіранні кампраматаў, падаўленні волі чалавека, на шантажах, правакацыях, грубай фізічнай сіле. Прымітыўна разумеючы задачы барацьбы з ворагам, Золатаў спрабуе ўзяць у свае рукі кіраўніцтва атрадам. На шчасце, гэтага не атрымалася, бо людзі больш давяраюць Ману.
Прыслужнік сталінскай машыны, Золатаў любой цаной хоча выслужыцца перад кіраўніцтвам. І таму ён лёгка прыняў за праўду варожыя выдумкі аб тым, што падполле арганізавалі самі немцы ў правакацыйных мэтах, і паслаў у Маскву радыёграму. Шкода, якую нарабілі гэтыя дзеянні, сёння агульнавядомая. Па загадзе П. К. Панамарэнкі ўсім аб'яднанням і групам было забаронена ўступаць у якія-небудзь сувязі з мінскімі
3 Творы-водгукі на змены у жыцці народа (аповесці "Драма", "Сатанінски тур", "Падзенне")
У цэнтры пісьменніцкай увагі І. Шамякіна пастаянна знаходзіцца чалавек і сучаснасць. Постсавецкі час сацыяльна- грамадскай ломкі, звязаны з разбурэннем міфаў і ілюзій у масавай свядомасці, спарадзіў у яго душы ўзрушаны водгук, палемічныя ацэнкі, шчырую грамадзянскую заклапочанасць і трывогу. У гэтай сувязі згадваецца выказванне вядомага пісьменніка М. Прышвіна: “Сучаснасць для нас, як я разумею, – гэта штосьці накшталт суда ці праверкі кожнага з нас на жывога чалавека…”. У кнігах прозы “Сатанінскі тур” (1995), “Палеская мадонна” (1998), “Пошукі прытулку” (2001) І. Шамякін не толькі адлюстроўвае шматлікія з’явы і факты нашага жыцця, але па-мастацку даследуе сучаснасць. Для яго ўласцівы этычна заглыблены характар думкі, ён прапануе ўласную мастацкую канцэпцыю свету, суб’ектыўную, а ў многім і аб’ектыўную, версію падзей, існавання асобы ў грамадстве.
Пісьменнік І. Шамякін вядомы як стваральнік дынамічнага і захапляльнага сюжэту. Разам з тым яго з абсалютным на тое правам можна назваць майстрам мастацкай тыпізацыі. Карэнным чынам абнавіўся і імкліва пашырыўся сацыяльны тыпаж герояў у шамякінскай прозе 90-х гг. Новыя вобразы і характары дало само жыццё – дэструктыўнае, зменлівае, размаітае. На іх стварэнне ўплывала сацыяльна-крытычная пазіцыя аўтара, які хваравіта і балюча ўспрыняў працэс разбурэння звыклага для савецкага чалавека ладу жыцця, законаў і нормаў этычнага ўладкавання. Па сутнасці пісьменнік прадэманстраваў тыповую эмацыянальна-ацэначную рэакцыю старэйшага пакалення нашых суайчыннікаў на глабальную катастрофу “вялікай краіны” і звязаны з гэтым сацыяльны і духоўны заняпад грамадства. Ужо ў назвах аповесцяў пісьменніка выразна праступае аўтарская канцэпцыя сучаснай рэчаіснасці і падкрэслена драматычная інтэрпрэтацыя падзей: “Paradies auf erden” (“Зямны рай”) – у гэтых словах, пададзеных па-нямецку, заключана горкая іронія і гратэск; “Сатанінскі тур”, “Падзенне”, “Без пакаяння”, “Завіхрэнне”, “Зона павышанай радыяцыі” – гэтыя загалоўкі гавораць пра дэструктыўны працэс новага часу, крызіс маральных асноў асобы і грамадства. Назвы твораў “Адна на падмостках”, “Палеская мадонна”, “Крывінка”, “Выкармак”, “Губернатар” таксама нясуць характарыстычны адбітак соцыуму і сучаснай, гаворачы словамі Бальзака, “чалавечай камедыі” (ці лепш сказаць: сучаснай драмы і чалавеказнаўчых зацікаўленняў беларускага празаіка).
Пісьменніцкую лабараторыю стварэння разнастайных людскіх характараў і сацыяльных тыпаў дапамагае лепш зразумець шамякінскі дзённік: “Улез у аповесць. У страшную аповесць: да якога падзення даходзяць людзі… У думках іх не застаецца нічога святога. Пішу з хваляваннем. Вельмі шкада героя, шчырага чалавека, вучонага, які памірае ў дарозе. Пішу і плачу” (пра аповесць “Сатанінскі тур”). Ці вось яшчэ: “У
4 Раман “Вазьму твой боль”
Раман Івана Шамякіна “Вазьму твой боль” (1979 г.) ужо адразу пасля яго публікацыі быў прыхільна сустрэты крытыкай і чытачамі. Паводле гэтага твору хутка быў зняты мастацкі фільм, які таксама атрымаў мноства ўзнагарод.
Так у чым заключаецца адметнасць гэтага раману, яго спецыфіка? Даволі просты на першы позірк сюжэт: рабочы аднаго з саўгасаў Іван Батрак плённа працуе і ратуе за сваіх аднавяскоўцаў. Але Іван Шамякін уздымае шырокія праблемы: сацыяльнага развіцця вёскі, маральна-этычныя – адказнасць чалавека перад часам і перад людзьмі. Прычым даволі часта гэтыя разважанні ўздымаюцца да ўзроўню філасоўскіх абагульненняў.
Але нават не гэта было галоўнай ідэяй раману. Даволі часта ў сваіх творах Іван Шамякін спалучае час ваеннага ліхалецця з пасляваеннай паўсядзённай эпохай: “Сэрца на далоні”, “Атланты і карыятыды”. Не стал выключэннем і раман “Вазьму твой боль”. Узаемадзеянне мінулага і сучаснага мела вялікую ролю ва ўсёй творчасці І. Шамякіна.
Пасля вяртання з Сібіры ў вёску Добрынку былога паліцая Шышкі на сэрцы Івана Батрака становіцца балюча і неспакойна, бо не ведалі пра яго аднавяскоўцы галоўнага – праўды –забойства ў далёкім 1941 г. Шышкай сям’і Івана. Ці могуць такія людзі жыць разам з тымі, хто сумленна і не шкадуючы жыцця працаваў і абараняў краіну? Маюць лі яны аднолькавыя правы з імі? Увесь раман – пакутлівая развага над гэтым няпростым пытаннем.
Мала хто звяртае ўвагу на тое, у які час Іван Шамякін звяртаецца да гэтай праблемы. 1970-ыя гады – той момант у гісторыі нашай краіны, калі на змену людзям, што зведалі ўсе жудасы вайны прыйшло новае пакаленне – са сваімі інтарэсамі і амбіцыямі. Тыя, хто не спазнаў нічога страшэннага і зусім не разумее стрэйшае пакаленне. Падобная акалічнасць яскрава прасочваецца на прыкладзе дачкі Івана Батрака – Валі.
Як жа данесці да ўсіх праўду, калі навокал пастаянна сустракаешся з абыякавасцю і неразуменнем, нават з боку дарагіх і блізкіх сэрцу людзей?!
Іван Шамякін стварыў некалькі варыянтаў фіналу свайго рамана, але ўсе яны заканчваліся смерцю Шышкі, прычым менавіта Тася – жонка Івана Батрака – брала на сябе гэты вялікі боль свайго мужа:
“Тася думала аб непазбежнасці таго, што зрабіла. Каб застаўся Іванаў боль, боль яго памяці, страшна падумаць, што было б з ім. Яна павінна была ўзяць яго боль! Цяпер у Івана будзе другі боль – за яе. Але ад такога болю ёй будзе спакойна, дзе б яна не знаходзілася”.
Такім чынам, раман народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна "Вазьму твой боль" - гэта расказ пра лёс таго пакалення беларусаў, якое ў час вайны было дзецьмі і якое яна асіраціла. Але ваенная трагедыя адгукаецца ў жыцці людзей і нярэдка ломіць іх шчасце, як зламала яна, разбіла шчасце Івана Батрака, галоўнага героя рамана.
Заключэнне
Раман беларусскага класіка І. Шамякіна (1921-2004), надзвычай папулярныя ў свой час, ахвотна чытаюцца нават сёння, таму што характарызуюцца наступнымі рысамі.
Раман “Сэрца на далоні”, апісваючы канкрэтны перыяд у жыцці нашага народа (“шэсць гадоў пасля ХХ з’езда партыі”, на якім быў асуджаны культ асобы Сталіна), пісьменнік ставіць у рамане найважнейшыя філасофскія праблемы: адказнасці чалавека за сябе і свае ўчынкі; удзячнасці і чалавечнасці; служэння людзям і вернасці сваёй сям’і, сяброўству; праблему бацькоў і дзяцей і адказнасці за будучыню нацыі – моладзь… “Атланты і карыятыды” прысвечана праблемам сучаснай творчай інтэлігенцыі, творчым пошукам лепшых яе прадстаўнікоў, маральна-этычныя праблемы ўзаемаадносін паміж людзьмі. Раман знайшоў шырокае прызнанне чытачоў. Жыццё сямейна-бытавое, грамадскае, палітычнае, яго глыбінны сэнс і цэласная плынь становяцца зместам рамана Шамякіна пра змены жыццёвага ладу, пра новае, пра маральнае ўдасканаленне людзей, пра вечна прыгожую, прасвечаную сонцам, расквечаную фарбамі прыроду. У цэнтры ўвагі рамана народнага "Атланты і карыятыды" сучасная творчая інтэлігенцыя, творчыя пошукі лепшых яе прадстаўнікоў, маральна-этычныя праблемы ўзаемаадносін паміж людзьмі.
Творы Шамякіна прасякнуты публіцыстычнай накіраванасцю думкі, высокім грамадзянскім пафасам, страснасцю, вызначаюцца займальнасцю сюжэта, кампазіцыйнай стройнасцю, актуальнасцю тэматыкі, рысамі публіцысіыкі і філасофскага роздуму.
У аповесці "Ахвяры" Іван Шамякін паказвае, як у дні змагання з фашызмам сталінска-берыеўская рэпрэсіўная машына душыла і знішчала людзей. Супрацоўнікі асобых аддзелаў дзяржбяспекі, так званага "смерша" (смерць шпіёнам) на фронце і ў партызанскіх атрадах шукалі "ворагаў народа", "рабілі" нярэдка здраднікамі тых, хто бараніў Айчыну. Берыеўскія энкэвэдзісты сеялі страх, падазронасць, часам расстрэльвалі нявінных людзей без суда і следства. Такія амаральныя тыпы, як "вопытны чэкіст" Золатаў, у тагачасных складаных ваенных абставінах былі не менш небяспечныя і страшныя, чым тыя ж ворагі з гітлераўскай свастыкай.
Творчы метад І. Шамякіна у нашя дні – рэалістычны. Разам з тым яго проза пра сучаснасць напісана па-новаму, у немалой ступені мае постмадэрнісцкія рысы. Ьезумоўна, адлюстраванне сучаснасці і выяўленне сутнасці рэальнасці вымагала пошуку адэкватных падыходаў, што і абумовіла выкарыстанне І. Шамякіным дэтэктыўных, фантастычных і прыгодніцкіх прыёмаў, зварот да міфасэнсаў пра гармонію і хаос, хрысціянска-евангельскіх сентэнцый, метафарычнай сімволікі, плыні свядомасці, паказ масак-вобразаў перараджэнцаў, набліжэнне аўтарскай трактоўкі свету да антыутопіі і літаратуры абсурду. Тэхналогія аўтарскага мадэлявання мастацкай прасторы прыкметна абнавілася, вызначаецца сінтэтычнасцю і разнастайнасцю прынцыпаў і спосабаў.
1. Атланты і карыятыды: раман / Іван Шамякін. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1985. – 430 с.
2. Бельскі, А. Краса і смутак: дапам. для настаўнікаў / А. Бельскі. – Мінск: Маст. літ., 2000. – 237 с.
3. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы. – Мінск: Беларус. навука, 1999–2003. – Т. 3. – 950 с.: – Т 4, кн. 1. – 926 с.; – Т. 4, кн. 2. – 974 с.
4. Гніламёдаў, У. Пісьменнік дзвюх эпох / У. Гніламёдаў // Шамякін, І. Збор твораў: у 23 т. – Мінск: Маст. літ., 2010. – Т. 1. – С. 3–44.
5. Дашкевіч, Г. Жанчына і вайна: па старонках твораў І. Шамякіна // Полымя. – 2001. – № 5.
6. Іван Шамякін. Летапісец эпохі: успаміны, інтэрв’ю, эсэ / уклад. А. Шамякінай. – Мінск: Маст. літ., 2010. – 382 с.
7. Іван Шамякін: вядомы і невядомы: успаміны, эсэ, аповесць / уклад. Т. Шамякінай. – Мінск: Літ. і Мастацтва, 2011. – 272 с.
8. Каваленка, В. А. Іван Шамякін: нарыс жыцця і творчасці / В. А. Каваленка.– Мінск: Нар. асвета, 1980. – 207 с.
9. Локун, В. Легенды і праўда жыцця / В. Локун // Полымя. – 1996. – № 1. – С. 341–371.
10. Марціновіч, А. «З цэлым народам гутарку весці…» / А. Марціновіч // Полымя. – 2001. – № 1. – С. 230–243.
11. Міжнародныя Шамякінскія чытанні «Пісьменнік – Асоба – Час»: матэрыялы Міжнар. навук. канф., Мазыр, 19–20 ліст. 2009 г. / рэдкал.: А. У. Сузько (адк. рэд.) [і інш.]. – Мазыр, 2009. – 240 с.
12. Тычына, М. Усё чалавечае: развагі пра творчасць І. Шамякіна // Роднае слова. – 2001. – № 1. – С. 12-15.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 18.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты