реферат - Жыццё i дзейнасць Сiмеона Полацкага
Скачать готовую работу по теме

Жыццё i дзейнасць Сiмеона Полацкага

Купить эту готовую работу со скидкой за 23,00 BYN
Жыццё i дзейнасць Сiмеона Полацкага
Стоимость Стоимость
от

23,00

28,75

BYN

Содержание


1. Уводзіны
2. Жыццё і дзейнасць Сімяона Полацкага
3. Заключэнне
4. Спіс выкарыстаных крыніц

Выдержка из работы

Уводзіны


Сфарміраваная ў першай палове XVI ст. шматмоўная літаратура Беларусі ў эпоху барока набыла новыя імпульсы для развіцця ў розных жанрах прыгожага пісьменства – красамоўстве, публіцыстычнай, багаслоўскай і навуковай палеміцы. Адным з яркіх прадстаўнікоў гэтага літаратурнага метаду быў і наш зямляк Сімяон Полацкі (1629 –1680).
Мэта нашай працы – разгледзець жыццёвы шлях і дзейнасць вядомага асветніка, гуманіста, тэолага, грамадскага дзеяча, красамоўцы, філосафа, яскравага беларуска-расійскага паэта і пісьменніка эпохі ранняга барока Сімяона Полацкага.
Аб’ектам даследавання з’яўляецца жыццёвы і творчы шлях згаданай намі раней асобы.
Метады даследавання: аналіз, абагульненне, апісанне.

Жыццё і дзейнасць Сімяона Полацкага


Сімяон Полацкі (Самуіл Гаўрылавіч Пятроўскі-Сітняновіч) жыў і працаваў у так званую пераходную эпоху. Зазначым, што XVII ст. сапраўды было своеасаблівым рубяжом старой і новай культуры ў Еўропе. Той час вызначаецца багаццем перамен у розных сферах чалавечага жыцця, незвычайнай шматстайнасцю літаратурна-мастацкіх формаў, жанраў і стыляў, што ярка адбілася і на творчасці гэтага неардынарнага беларуска-расійскага пісьменніка. 
Ён нарадзіўся ў 1629 годзе. Відаць, месцам яго нараджэння быў Полацк: у захаваных “роспісах двароў” названага горада  сустракаецца прозвішча Пятроўскіх. Мянушку “Полацкі” ён атрымаў пазней у час працы ў Маскве. 
У пачатку 40-х гадоў XVII ст. ён быў студэнтам Кіева-Магілянскай калегіі. У 1650 г. яму было прысвоена званне дыдаскала – настаўніка. Жадаючы ўдасканаліць адукацыю, ён адправіўся ў Віленскую езуіцкую акадэмію (вучыўся там да канца лета 1653 г.). Вайна Рэчы Паспалітай з Расійскай дзяржавай не дазволіла Полацкаму давучыцца ў гэтай навучальнай установе. Ён вяртаецца ў родны горад і прымае пострыг у манахі Богаяўленскага манастыра.
Мяркуючы па яго біяграфіі, яму не адзін раз даводзілася назіраць зблізу (у Вільні і Полацку) ваенныя дзеянні войска цара Аляксея Міхайлавіча, якія ўражваюць сваёй жудасцю. Вільня была разрабавана ў 1655 г.
Палітыка-сатырычныя паэмы Сімяона Полацкага беларускага перыяду “Адчай караля шведскага” і “Кароль шведскі афіцэраў сваіх шукае” напісаны па свежых уражаннях яшчэ да заключэння Оліўскай дамовы паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй. Асветніка найперш цікавілі тыя падзеі, якія адбываліся на беларускіх землях і палітыка Януша Радзівіла, ваенная кампанія “маскавітаў”, якія выступаюць супраць шведаў. Палітыка-сатырычная скіраванасць згаданых намі паэм, арыентаваных на папулярную антышведскую сатыру, шырокая дасведчанасць аўтара вызначылі, несумненна, адпаведную манеру выкладання – выяўленне ў тэксце смешных і нават абсурдных сітуацый. 
Зазначым, што падзеі падаюцца ў паэмах не заўсёды праўдападобна (часта перавялічаны ваенныя поспехі Рэчы Паспалітай).
Пазней, у маскоўскі перыяд, Сімяон, разважаючы пра войны, стане сцвярджаць, што любая вайна дзеля пашырэння межаў дзяржавы з’яўляецца злачынствам. Але ён па-іншаму, станоўча, ацэньвае абарончыя войны, якія павінны абпавядаць наступным крытэрыям: законная ўлада, прычым справядлівая, добры намер, “прыстойны” спосаб вядзення. Менавіта ў гэты перыяд ім былі напісаны вядомы трактат па праблемах вайны “Гутарка пра бітвы”. Думаецца, што Полацкі напісаў яго з пэўным разлікам: аказаць уплыў на цара і яго кола аднадумцаў, наблізіць іх да еўрапейскай прававой справядлівасці. Увогуле тэма вайны і міру хвалявала пісьменніка на працягу ўсяго жыцця.
Няўдача “маскавітаў” у час аблогі Рыгі (2 кастрычніка 1656 г.) адлюстравана ў некалькіх сачыненнях Полацкага. У “Вершах на шчаслівае вяртанне яго міласці цара з-пад Рыгі” асветнік гаворыць пра збаўленчую місію цара Аляксея Міхайлавіча для беларусаў, называе яго “святлом веры” і наўмысна выстаўляе стан рускага боку ў добрым святле. Спачуванне рускаму цару прасочваецца і ў больш ранніх творах паэта.
Летам 1656 г. у Полацк увайшла руская армія на чале з самім царом. Сімяону выдаўся рэдкі выпадак прадэманстраваць рускаму манарху свае літаратурныя навыкі і пасля трапіць пад яго апеку.
Вясною 1664 г. Сімяон канчаткова пераехаў у Маскву. Пачатак “маскоўскага перыяда” яго жыцця быў адзначаны ўрадавым даручэннем. Выконваючы яго, паэт арганізаваў у Заіканаспаскім манастыры лацінскую школу для служачых Прыказа тайных спраў.
У 1668 г. выпускнікі згаданай вышэй школы накіраваліся з дыпламатычнай місіяй у Курляндыю. Добразычлівае стаўленне цара Аляксея Міхайлавіча да вучонага беларуса садзейнічала таму, што Сімяон атрымаў магчымасць з’яўляцца ў царскі палац з нагоды ўсіх урачыстых выпадкаў са сваімі вершаванымі віншаваннямі. Так, у 1665 г.У Аляксея Міхайлавіча нарадзіўся сын, з нагоды чаго паэт напісаў у вытанчанай форме “Благоприветствование” (тут былі фігурныя вершы – у выглядзе крыжа і васьміканцовай зоркі, крыптаграмы і іншае), што не магло не ўразіць чытачоў.


Заключэнне


Засвоеная і прыстасаваная Сімяонам Полацкім для славянамоўных вершаў сістэма паэтычных жанраў была дастаткова новай для рускай літаратуры. Менавіта ў творчасці асветніка мы знаходзім творы, што папярэджваюць бытавыя сатыры А. Кантэміра, дзяржаўныя оды М.В. Ламаносава, іранічныя элегіі і эектныя экфрасісы Г.Р. Дзяржавіна. 
Аналіз прыведзеных звестак пра паэта пераконвае ў тым, што толькі абагульненне багацейшага вопыту сусветнай літаратуры і засваенне беларуска-польскай культурнай прасторы дазволілі яму рэальна садзейнічаць карэнным зрухам у расійскай адукацыі.
Комплекснае даследаванне спадчыны Сімяона Полацкага як беларускага, так і маскоўскага перыядаў дзейнасці дазваляе шмат у чым па-іншаму ацаніць сам працэс станаўлення асветніка як вядомага грамадскага дзеяча, педагога, гуманіста, папулярызатара натурфіласофскіх поглядаў і прыродазнаўчых уяўленняў сродкамі літаратуры.
Як паказаў праведзены аналіз шматжанравай творчасці Сімяона Полацкага, паэт імкнуўся да вырашэння наступнай задачы: выхаванне чытача набожнага і адукаванага.
У сатырычных творах і казаннях “дарадца цароў” і першага расійскага літаратара выкрываліся недахопы рэальнага жыцця, у панегірычных жа падаецца вобраз ідэальнага манарха, абаронцы і асветніка народа (апошняе прадказвае з’яўленне велічных герояў у класіцыстаў).
Можна сцвярджаць, што творчасць Сімяона Полацкага была неардынарнай з’яваю ў славянскай літаратуры. А яго шматлікія творы аказалі значны ўплыў на развіццё ўсходнеславянскіх літаратур (найперш рускую). Так, былі створаны спрыяльныя ўмовы для станаўлення рускага класіцызму, усталявалася сілабіка як вядучы прынцып вершаскладання ў тагачаснай рускай паэзіі і іншае.



  

Список литературы

1. Гісторыя беларускай літаратуры XI – XIX стагоддзяў. У 2 т. Т 1. Даўняя літаратура: XI- першая палова XVIII стагоддзz / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; навуковы рэдактар тома В.А. Чамярыцкі. – Мінск: Беларуская навука, 2010. – 910 с.
2. Гісторыя беларускай літаратуры XI – XIX стагоддзяў. У 2 т. Т 2. Новая літаратура: другая палова XVIII-XIX стагоддзе / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; навуковыя рэдактары тома У.І. Мархель, В.А. Чамярыцкі. – Мінск: Беларуская навука, 2010. – 582 с.
3. Рагойша, В.П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны і паняцці: для школьнікаў і абітурыентаў / В.П. Рагойша. – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.

Купить эту работу

1. Уводзіны
2. Жыццё і дзейнасць Сімяона Полацкага
3. Заключэнне
4. Спіс выкарыстаных крыніц

Стоимость Стоимость

23,00

28,75

BYN

Информация о работе

Вуз: БГСХА (Белорусская государственная сельскохозяйственная академия)
Дисциплина: Белорусский язык
Тип работы: Реферат
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 50%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 12.

Процесс покупки готовой работы

01
1. Заказ готовой

Оставьте заявку по кнопке "купить ". Обязательно укажите правильный e-mail, на него вышлют инструкции по оплате и ваши материалы.

02
2. Оплата

На вашу электронную почту придет подробная инструкция по оплате через ЕРИП. 

03
3. Получение

Сразу после оплаты, менеджер вышлет все материалы, которые относятся к заказу, на электронную почту.