УВОДЗІНЫ
Казкі: класіфікацыя казак, казкі пра жывёл, кумулятыўныя казкі
ВЫВАДЫ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Даследванне фальклору ў розныя часы было актуальным і прыцягвала ўвагу многіх навукоўцаў. Народная спадчына настолькі разнастайная, што, здаецца, яе ўвогуле нельна дасканала вывучыць. З цягам часу адкрываецца нешта новая, штосьці забываецца, а штосьці наадварот – атрымоўвае новае жыццё.
Казачны эпас ва ўсіх народаў вылучаецца падабенствам матываў. Сюжэтаў, ідэй, але разам з тым казкі кожнага народа маюць свае адметныя рысы, якія вылучаюць іх у агульнай сістэме.
Даследваннямі казак у розныя часы займаліся многія навукоўцы, але тым не менш з кожным годам тэарытычныя матэрыялы па дадзенай тэме ўсе больш пашыраюцца, знаходзіцца нешта новае.
Аб’ектам дадзенага даследвання з’яўляюцца казкі. Прадмет – асаблівасці класіфікацыі казак.
Казкі: класіфікацыя казак, казкі пра жывёл, кумулятыўныя казкі
З дзяцінства кожнаму з нас знаёмы казкі. Якія матулі і бабулі чыталі нам. З цягам часу чалавек сам пачынае чытаць казкі, а пасля чытае іх сваім дзецям. Дадзены феномен народнай культуры і фальклора з цягам часу перарос у літаратурны жанр, які застаецца папулярным ва ўсе часы. Напачатку трэба разгледзець, што канкрэтна разумеюць пад тэрмінам “казка”.
Згодна з тлумачальным слоўнікам беларускай мовы, паняцце “казка” мае два значэнні:
1. Апавядальны, звычайна народна-паэтычны твор пра выдуманых асоб і падзеі, пераважна з удзелам чарадзейных фантастычных сіл. Беларускія народныя казкі. Казкі народаў Усходу.
2. Выдумка, няпраўда, мана. Усё гэта – казкі. Бабскія казкі (беспадстаўныя нагаворы). Казка пра белага бычка (размоўнае неадабральнае) – пра бясконцае паўтарэнне аднаго і таго ж з самага пачатку. Ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць – пра каго-, што-н. прыгожае” [5].
Акрамя такога значэння можна гаварыць аб тым, што пад казкай можна разумець творы вуснай творчасці. Але калі разглядаць дадзенае тлумачэнне, то трэба акрэсліць, што яно больш падыходзіць, калі мы гаворым пра народныя казкі, напрыклад.
Шэраг даследчыкаў, разглядаючы казкавую прозу, вылучаюць яе як асобную падсістэму апавядальных жанраў, пры гэтым яны акцэнтуюць ўвагу на розных асаблівасцях дадзенай падсістэмы. Напрыклад, у першую чаргу падкрэсліваецца наяўнасць выдумкі, таксама значная ўвага надаецца эстэтычнай функцыі як дамінантнай. Незвычайнасць падзей, наўмысная непраўдападобнасць таксама з’яўляюцца адметнай асаблівасцю казкавай прозы. Савецкі этнограф і фалькларыст К. В. Чыстоў прапанаваў наступны шэраг прыкмет казкавай прозы, сярод якіх можна выдзяліць: “безумоўнае дамінаванне эстэтычнай функцыі, замкнёны характар апавядальных структур і выразную адмежаванасць ад моўнай дзейнасці неэстэтычнага характеру” [6, с. 26–27].
ВЫВАДЫ
Як мы бачым, даследаванне казачнага эпасу як ўвогуле, так і асобных культур ва ўсе часы было актуальным і прыцягвала ўвагу розных навукоўцаў. Сусветная спадчына казак настолькі багатая і разнастайная, што ствараюцца цэлыя зборнікі-класіфікатары казачных сюжэтаў і г.д.
І па сённяшні дзень няма адзінага пункту гледжання наконт таго, якая класіфікацыя казак правільная. Многія даследчыкі займаліся распрацоўкай дадзенага пытання, дапаўнялі класіфікацыйныя сістэмы адзін аднога, альбо ўвогуле распрацоўвалі свае. У аснове кожнай класіфікацыі ляжыць шэраг нейкіх крытэрыяў.
У залежнасці ад тако, як адрозніваюцца дадзеныя крытэрыі, адрозніваюцца і самі класіфікацыі. Часцей за ўсё можна сустрэць класіфікацыю, якая выдзяляя 3 тыпы: 1) казкі пра жылёл; 2) чарадзейныя казкі; 3) сацыяльна-бытавыя казкі. Некаторыя даследчыкі (напрыклад, У. Проп) у такой класіфікацыі выдзяляюць таксама кумулятыўныя казкі.
Кожны жанр казак мае свае асаблівасці і характэрныя рысы, якія і ляжаць у аснове дзялення казак.
1 Гісторыя беларускіх казак [Электронны рэсурс] // Белорусская цифровая библиотека LIBRARY.BY. – Режым доступу: http://library.by/portalus/modules/belarus/readme.php?subaction=showfull&id=1290772973&archive=1291455490&start_from=&ucat=&. – Дата доступу:
2 Кабашнікаў, К. Жанравы склад беларускай народнай прозы [Электронны рэсурс] / К. Кабашнікаў // Мовазнаўства. – Рэжым доступу: http://mowaznaustwa.ru/2011/11/20/kabashnika%D1%9E-k-zhanravy-sklad-belaruskaj-narodnaj-prozy/#literature_14. – Дата доступу:
3 Пропп, В. Я. Русская сказка / В. Я. Пропп. – Л. : Изд-во Ленинградского ун-та, 1984. – 336 с.
4 Пропп, В. Я. Фольклор и действительность / В. Я. Пропп. – М. : Наука, 1976. – 327 с.
5 Тлумачальны слоўнік [Электронны рэсурс] // Родныя вобразы. – Рэжым доступу:http://rv-blr.com/dictionary/explanatory?letter=12&marker=&page=13. – Дата доступу: 08.01.2019.
6 Чистов, К. В. Прозаические жанры в системе фольклора / К. В. Чистов // Прозаические жанры фольклора народов СССР. – Минск, 1974. – С. 6–31.