Проза на старонках часопіса «літаратура і мастацтва» у 2018 годзе (2 паўгоддзе) Реферат
БГУ (Белорусский государственный университет)
Реферат
на тему: «Проза на старонках часопіса «літаратура і мастацтва» у 2018 годзе (2 паўгоддзе)»
по дисциплине: «Введение в литературоведение»
2019
Выполнено экспертами Зачётки c ❤️ к студентам
23.00 BYN
Проза на старонках часопіса «літаратура і мастацтва» у 2018 годзе (2 паўгоддзе)
Тип работы: Реферат
Дисциплина: Введение в литературоведение
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 12.
Поделиться
Уводзіны
“Літаратура і мастацтва” – з гісторыі былых часоў
“Некрануты куток”
“Кветкі “Белавежы”
“Чабору і донніку пах”
Заключэнне
Спіс літаратуры
УВОДЗІНЫ
Выданне “Літаратура і мастацтва” сёння адно са старэйшых і найбольш поўных па мерках літаратуразнаўцаў. Яго галоўная мэта – дапамагчы ў друку выдатным аўтарам, якія працуюць на ніве культуры. Так атрымалася, што сёння некаторыя публікацыі ў “ЛіМе” адчыняюць перад літаратарамі новую прастору, у якой яны могуць пачуць крытыку на свае творы.
Сёння “Літаратура і мастацтва” – выданне сапраўднай інтэлігенцыі Беларусі. Яго ведаюць, яго чакаюць, праз яго разважаюць пра актуальныя напрамкі творчасці і новыя падыходы. Выдавецтва “ЛіМа” уваходзіць у блок выдавецкага дому “Звязда”, што адчыняе перад аўтарамі больш магчымасцяў. Рэдкалегія падбірае такія творы, якія былі б цікавы і дарослым, і дзецям. І гэта атрымліваецца [1].
Асобная ўвага – прозе. Яе шматпланавасць адчыняе перад аўтарам новыя магчымасці. Спачатку простая гісторыя набывае прыхільнікаў. Яна рознабаковая, творчая, цікавая, адным словам такая, якую чакаюць людзі. Тое, што радкі не рыфмаваны, дае некаторую вольнасць думкам і ўражанне, что тэкст самастойны і цэласны. Вывучаючы прозу, аўтары прыйшлі да думкі, што менавіта з прозай звязаны самыя важныя тэмы, якія адносяцца да чалавека, яго працы, яго думак.
“Літаратура і мастацтва” – з гісторыі былых часоў
Першы раз выданне “Літаратура і мастацтва” выходзіць у свет у 1932 годзе [1]. Невялічкая па памеры лістоўка зроблена з асобай асалодай да працы і людзей адукаваных, якія маглі ацаніць апублікаваную інфармацыю. Тады гэта было адкрыццём, якое змяніла адносіны людзей да мовы і роднага слова.
Перажыўшы савецкі час, “Літаратура і мастацтва” застаецца адзіным паўнапраўным выданнем, якое сканцэнтравана на падтрымцы адукаванага насельніцтва. Кожны тыдзень яна выходзіць на некалькіх палосах і распавядае аб культурным жыцці нашага краю [6].
У ХХI стагоддзі, у склад Выдавецкага дома “Звязда”, які падтрымаў ідэю публікацыі “Літаратуры і мастацтва”, і сёння, уваходзяць такія перыядычныя выданні як газета “Звязда”, штотыднёвік “Літаратура і мастацтва”, літаратурна-мастацкія часопісы “Полымя”, “Маладосць”, “Нёман", “Бярозка”, сатырычны часопіс “Вожык”, экалагічны часопіс “Родная прырода”, жаночы часопіс ”Алеся”, сеткавае выданне zviazda.by, а таксама кніжнае выдавецтва. Літаратурны часопіс – адзін са старэйшых.
Заснавальнікі выдання: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб'яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Выдавецкі дом “Звязда”.
Час ідзе, але выданне не страчвае сваёй папулярнасці. Калі раней публікацыі былі больш літаратурнымі і класічнымі, то зараз усе болей з’яўляецца на старонках матэрыялы аб гісторыі мастацтва, яго станаўленні [7].
“Некрануты куток”
“У пракаветнай нерушы Белавежскай пушчы пануе цішыня і спакой. Здаецца, што сама гісторыя дрэмле ў гушчарах апошняга вялікага лесу Еўропы, дзе задуменнымі сведкамі даўніны — высозныя хвоі, магутныя дубы, кашлатыя елкі” [5] – менавіта так пачынаецца расповед Янкі Лайкава аб самабытным, вельмі прыгожым куточку Берасцейшчыны – аб пушчы, а больш дасканала – аб рэзідэнцыі Дзеда Мароза і яе прыгажосці. Кожны сказ, кожнае слова пранiкнуты любоўю да роднага краю і яго наваколля. Шмат аўтар ужывае апісанняў, якія дэманструюць разнастайнасць беларускай прыроды. Расповед ідзе без гратэску, але кожны, нават невялікі момант, уздымаецца ў гутарцы як нешта незвычайнае. Метафарычнась тэксту надае яму пэўную асалоду, якую разам з аўтарам адчувае і чытач.
“Тут нашыя далёкія продкі, мужныя і свабодалюбівыя яцвягі, тысячагоддзямі нараджалі і выхоўвалі нашчадкаў, складалі легенды, паданні і казкі, верылі ў паганскіх багоў. Пушчанскія нетры не толькі давалі ім магчымасць здабываць ежу, будаваць жытло, але і напаўнялі душы пачуццём еднасці з прыродай, усведамлення сябе часткай Сусвету. Пагодзімся, сённяшняму чалавеку гэта незнаёмае, бо імклівая тэхнагенная сучаснасць усё больш і больш аддаляе нас ад спаконвечнага, якое і ёсць сапраўдным” – аўтар звяртаецца да чалавечага знаку, да прызначэння людзей на гэтым свеце: трэба кахаць наваколле, раіць, каб нашыя ўнукі і дзеці не страцілі таго кахання, якое існавала і існуе.
“Кветкі “Белавежы”
“Розныя яны, паэткі-кветкі «Белавежы», розныя іх лірычныя гераіні. Сур’ёзныя, удумлівыя, а часам усмешлівыя, жартаўлівыя. І, бясспрэчна, таленавітыя. У кожнай свой шлях у паэзіі. Кожная па-свойму бачыць красу, мае свае ўлюбёныя кветкі, што натхняюць, нашэптваюць паэтычныя радкі. Хай ім красуецца доўга і шчасна!” – аб шматграннасці і вялікай рознабаковасцi разважае ў сваім творы Альжбета Кеда [4]. Яна параўноўвае вобразы кветак з вобразамі пісьменніц-прыгажунь, у суадноснасці з таленавітымі асобамі, якія робяць падарунак міру праз свае радкі. Гэта камбінацыя прозы і паэзіі – у такой шматграннасці праяўляюцца аўтарскія жаданні бачыць беларускую культуру ў кветках яе народа. Паэтка як бы жыве сярод гэтых кветак, яна адчувае іх моц, таму можа чуть, што пяе іх душа. У творы шмат гіпербал, параўнанняў. Мова вельмі розная, яна мае сваю адметнасць ў залежнасці ад таго самаадчування, якая гэта кветка, наколькі яна каляровая, наколькі “стан яе сур’ёзны”.
Вершаваныя радкі чаргуюцца з празаічнымі, робячы ўвагу на шматграннасць жаночай асобы аўтара. Альжбета Кеда ганарыцца тым, што на Беларусі шмат таленавітых жанчын, гатовых працаваць для развіцця роднай літаратуры, што вельмі важна ў час, калі кожная краіна асабліва падкрэслівае сваю годнасць і стандарты, роўныя для ўсіх.
“За вобразамі прыроднай красы, створанымі Лідзіяй Маліноўскай, пазнаецца асоба, якая чуйна ўслухоўваецца, углядаецца ў наваколле, што скрозь парэзана межамі. Між полем і лугам, лесам і пералескам. Ды не пра гэтыя межы зямныя, прыродныя згадваецца ў абразу «Мяжа». Маецца на ўвазе зусім іншае, чалавечае — «падзел юначага падрастання і спеласці».
Вобраз не толькі ўпрыгожаны кветкамі: іх разнастайнасць, рознакаляровасць надае дадатковы сэнс, выклікае асацыяцыю з ручніком, што скіроўвае чытача на іншую ступень успрымання тэксту. Бо размова ўжо ідзе пра чалавечы, жаночы лёс. Пра чаканне, жаданне, пошукі шчасця маладой дзяўчынай, пра матчын клопат і спрыянне найлепшай долі для дачушкі: «Мяжа, поўная разнародных кветак-самасеек, — як ручнік, вышываны матчынымі рукамі ў дарогу паўналецця, дзе можам адшукаць кветку свайго лёсу” – расповед зноў праяўляюць думкі аб самабытнасці беларускай культуры і роднага слова, аб тым, у якім асяроддзі яно выкарыстоўваецца, і што трэба ведаць, каб зрабіць ужыванне мовы больш шырокім і практычным [4].
“Чабору і донніку пах”
“Гэтую цеплыню пранёс ён праз усё жыццё. У дачыненні да маці і жонкі, дасваіх дзяцей... Да ўсіх, з кім сябраваў і каму давяраў. І, канешне, да любай Беларусі. Гэтая любоў і цеплыня да яе асабліва праявілася ў «рыбацкай паэме» (сам так вызначыў жанр свайго твора, хоць і напісаны ён прозай) «Вандроўнае шчасце». А магла б называцца і інакш — «Цяпло Бацькаўшчыны». Тут — «сказ пра сходжаныя і нясходжаныя рыбацкія дарогі, пра рыбацкія вандроўкі і рыбацкія прыгоды». У «рыбацкай паэме» — прызнанне ў любові да зямлі, што дала жыццё. Пісалася для дарослых, але і для дзяцей таксама: што ні старонка — то свет дзівосны і па-сапраўднаму паэтычны. Дый шмат пазнавальнасці. Пра многія рэкі расказвае К. Кірэенка. Вялікія і малыя — яны свайго роду героі твора. Свіслач, Балачанка, Бярэзіна, Дзвінаса і самая маленькая рачулка, што не заўсёды і назву мае, прыцягваюць увагу аўтара. А яшчэ — назвы дзясяткаў рыб” – проза Алеся Марціновіча чуткая і самабытная. Нягледзячы на тое, что амаль увесь расповед аўтар прыводзіць прыклады, вычлянення герояў, твор застаецца цэльным і адзіным. Ён як бы дэманструе, як можна параўнаць, якія прыемы выкарыстаць для большай часткі твораў пісьменнікаў, як іх чытаць, на што звяртаць увагу [2].
Між тым, гэта твор аб жыцці, аб тым, як хутка бяжыць час і як многа нельга страціць са зроку, каб у сталым жыцці не шкадаваць аб страчаным часе. Аўтар зазывае шанаваць родных і блізкіх, дараваць ім вольны час і кахаць. Эпітэты і метафары, выкарыстаныя ў тэксце толькі павялічваюць адчуванне адказнасці. Чытач разумее: праз жыццёвы вопыт аўтар стараецца занядбаць іншых ад самай страшнай памылкі: быць абыякавым для сваёй сям’і, сям’і родных і сям’і творцаў, як распавядаць аб такім мнагагранным і такім цікавым, аб тым, што называецца родным словам.
“Мова. Мадэль для зборкі”
Расповед аб тым, як будаваць новыя тэксты, маючы асобае аўтарскае “я”. Сваё разважанне ў прозе Янка Лайкоў адрасуе тым, хто робіць тэксты, хто хоча пісаць добра і беспамылкова, хто хоча быць сапраўдным майстрам слова. Аўтар робіць акцэнт на тым, што нельга забываць пра тых, каму мы абавязаны за дакладнае моўнае слова, але мова заўседы знаходзіцца ў пошуку, у развіцці. І трэба адрозніваць адукаваныя дасканалыя змены і тое, што робіцца неўпапад.
“Разбурыць тэкст, знішчыць усё, што змацоўвае паміж сабой словы і сэнсы, забыцца на ўсё створанае раней… Пачаць пасля збіраць мову наноў, быццам пазл, без пэўных прыкмет, блукаючы ўпоцемках, навобмацак вышукваючы напрамкі, лавіць у цішыні водгалас мелодый, прыгадваць забытыя рытмы і адначасова ствараць новыя…” – аўтар мадэліруе сітуацыю, калі тэкст разбураны, калі кожны яго элемент пачыне жыць самастойна.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Проза на старонках выдання “Літаратура і мастацтва” заўсёды цікавая. Якая яе асноўная мэта? Паказаць, расказаць, больш дасканала зацвердзіць, чаму патрэбна чытаць літаратуру свайго народа і сваёй страны. Гэтыя невялічкія расповеды – шанс заглянуць у глыбіню душы і зразумець, ці беларус я, ці магу насіць гэтае гордае званне, ці можам мы пакінуць пасля сябе штосьці такое, што ўразіць нашых будучых пакаленняў беларусаў. Менавіта яны павінны адчуваць гэты час, настаўляць моладзь, рабіць усе, каб захаваць старажытнае мінулае, і навучыць шанаваць роднае слова.
Прадстаўленыя ў рэфераце аўтары – гэта невялічкая частка таго, што з’яўляецца феноменам беларускай культуры. І функцыя выдання “ЛіМ” тады – даць шанс маладому пакаленню прачытаць сваё слова, перачытаць яго багатую сэнсавую нагрузку і пабачыць, як будзе змяняцца мова і яе таланты.
“ЛіМ” захоўвае ў сабе ўсе тое, што павінна быць у такіх творчых прасторах, і адчыняе дзверы тым, хто хоча працаваць цікава. Багатая гісторыя і традыцыі працы з аўтарамі дазваляюць фарміраваць новае пакаленне, больш актыўнае, больш мабільнае.
1. Літаратура і мастацтва [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа : http://www.zviazda.by/be/edition/litaratura-i-mastactva – Дата доступа :
2. Чабору і донніку пах [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа : http://zviazda.by/be/news/20181219/1545243465-chaboru-i-donniku-pah– Дата доступа :
3. Мова. Мадэль для зборкі [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа : http://zviazda.by/ru/node/145421 Дата доступа :
4. Кветкі “Белавежы” [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа : http://www.zviazda.by/be/news/20180914/1536926606-kvetki-belavezhy Дата доступа :
5. Некрануты куток [[Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа : http://www.zviazda.by/be/news/20190106/1546789919-yanka-laykou-nekranuty-kutok Дата доступа :
6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
7. Сучасная беларуская проза [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа : https://vuzlit.ru/606047/suchasnaya_belaruskaya_proza Дата доступа :
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 12.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты