История Беларуси
БрГУ им.А.С.Пушкина (Брестский государственный университет)
Шпаргалка
на тему: «История Беларуси»
по дисциплине: «История Беларуси»
2021
15.00 BYN
История Беларуси
Тип работы: Шпаргалка
Дисциплина: История Беларуси
Работа выполнена без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 59.
Поделиться
1. Навука як веды і навука як дзейнасць.
2. Формы арганізацыі навукі.
3. Паняцце навуковай карціны свету.
4. Канцэпцыя развіцця навукі як змены навуковых парадыгм
5. Узаемаабумоўленасць ступені развіцця навукі і грамадства.
6. Класіфікацыя навук.
7. Роль науки и техники в истории человечества.
8. Спецыфіка архаічнага светаўспрымання.
9. Рытуал і магія як спосаб далучэння да ведаў.
10. Прысвойваючая гаспадарка.
11. Палеалітычны крызіс і неалітычная рэвалюцыя як умова ўзнікнення навукі.
12. Даместыкацыя раслін − першая тэхналагічная рэвалюцыя ў гісторыі чалавецтва.
13. Сацыяльныя наступствы асваення земляробства.
14. Асваенне жвёлагадоўлі.
15. Сацыяльныя наступствы развіцця качэўніцтва.
16. Ірыгацыйнае земляробства.
17. З’яўленне металургіі жалеза (І Іст. да н.э.)
18. Навуковыя ўяўленні старажытных цывілізацый. З’яўленне пісмовасці.
19. Навука і тэхніка старажытнай Індыі.
20. Навука і тэхніка старажытнага Кітая.
21. Тэхнічныя дасягненні старажытных грэкаў.
22. Навуковыя і тэхнічныя дасягненні эліністычнага перыяду.
23. Навуковыя і тэхнічныя дасягненні рымскага перыяду.
24. Візантыя і Ўсход у перыяд ранняга Сярэднявечча.
25. Еўропа ў ранняе Сярэднявечча.
26. Аднаўленне эканомікі Еўропы ў XI-XIII стст.
27. Пачатак еўрапейскага Адраджэння.
28. Вялікія геаграфічныя адкрыцці ў перыяд Адраджэння.
29. Навуковая рэвалюцыя XVII ст.
30. Галілей і яго роля ў развіцці фізікі і астраноміі.
31. Пачатак акадэмічнай навукі. Кальбер і заснаванне Французскай Акадэміі.
32. Эпоха мануфактурнай прамысловасці.
33. Выкарыстанне паравой машыны на транспарце. Вынаходніцтва паравоза і парахода.
34. Дасягненні ў металургіі. Канвертэр Бесэмера. Мартэнаўская печ.
35. Сацыяльныя наступствы прамысловай рэвалюцыі (XVIII–XIX ст.).
36. Новыя выбуховыя рэчывы − піраксілін і нітрагліцэрын. Нарэзныя артылерыйскія гарматы. Стальныя гарматы Крупа.
37. Развіццё тэрмадынамікі. Прынцып абарачальнасці цяпла і работы.
38. Нараджэнне электрадынамікі. Фарадэй і Максвэл − заснавальнікі вучэння пра электрамагнітнае і электрычнае поле.
39. Практычнае выкарыстанне электрычнасці. Тэлеграф, лямпа.
40. Распрацоўка атамістычнай тэорыі.
41. Мендзялееў і перыядычнае сістэма элементаў.
42. Дарвін і вучэнне пра паходжанне відаў.
43. Нараджэнне генэтыкі. Г. Мендэль.
44. Век электрычнасці. Дынама-машыны, электрарухавікі, электрастанцыі.
45. Паравыя турбіны. Рухавікі ўнутранага згарання.
46. Хімічныя тэхналогіі. Штучныя матэрыялы.
47. Будаўнічыя матэрыялы. Жалезабетон. Металічныя канструкцыі.
48. Чыгуначнае будаўніцтва.
49. З’яўленне аўтатранспарту.
50. З’яўленне авіацыі.
51. Развіццё тэлеграфу. Вынаходніцтва тэлефону, радыё. Марконі.
52. Развіццё фатаграфіі. Грамафон. Узнікненне кінематографу.
53. Тэорыя адноснасці. А. Эйнштайн.
54. Квантавая тэорыя. М. Планк.
55. Н. Бор. Тэорыя спектраў.
56. Касмічныя даследаванні.
57. Атамная энергетыка.
58. Біятэхналогіі. Генная інжынерыя. Кланіраванне.
3. Паняцце навуковай карціны свету.
Паняцце навуковая карціна свету часта выкарыстоўваецца ў значэнні ладу і мадэлісвету пры характарыстыцы светапоглядных пазіцый каго-небудзь. Але часцей за тэрмін «навуковая карціна свету» пазначае тую сістэму ведаў, якая набываецца ў выніку тэарэтычных асноў, закладзеных у натуральных навуках, аб'ектам даследаванняў якіх з'яўляецца прырода і грамадства ў адзінай сувязі і праз фундаментальныя паняцці.
Паняцце навуковая карціна свету выкарыстоўваецца ў розных інтэрпрэтацыях. Гэта адмысловая форма веды, заснаваная на навуковых дадзеных, якія адпавядаюць пэўнаму гістарычнаму перыяду.
Паняцце навуковая карціна свету выкарыстоўваецца ў розных інтэрпрэтацыях. Гэта адмысловая форма веды, заснаваная на навуковых дадзеных, якія адпавядаюць пэўнаму гістарычнаму перыяду.
Паняцце навуковая карціна свету часта выкарыстоўваецца ў значэнні ладу і мадэлі свету пры характарыстыцы светапоглядных пазіцый каго-небудзь. Але часцей тэрмін «навуковая карціна свету» пазначае тую сістэму ведаў, якая набываецца ў выніку тэарэтычных асноў, закладзеных у натуральных навуках, аб'ектам даследаванняў якіх з'яўляецца прырода і грамадства ў адзінай сувязі і праз фундаментальныя паняцці.
6. Класіфікацыя навук.
Навука падзяляецца на гуманітарную (прадметам вывучэння якой выступаюць чалавек і грамадства — ад лац. humanus — чалавечы, homo — чалавек) і прыродазнаўчую (засяроджаную на вывучэнні прыроды); кажуць таксама пра тэхнічныя навукі. Да гуманітарных навук належаць псіхалогія, культуралогія, гісторыя, сацыялогія, паліталогія і інш., да прыродазнаўчых — фізіка, хімія, біялогія, геаграфія і інш.; да тэхнічных навук адносяцца электратэхніка, інфарматыка і інш.
Гуманітарныя, прыродазнаўчыя і тэхнічныя навукі ўключаюць у сябе мноства навуковых дысцыплін. Так, фізіка ўключае механіку, оптыку, квантавую фізіку і інш.; інфарматыка — тэорыю моў праграмавання, штучны інтэлект і інш.; філалогія — мовазнаўства і літаратуразнаўства, якія, у сваю чаргу, таксама распадаюцца на больш прыватныя навуковыя дысцыпліны (напрыклад, у мовазнаўстве ў залежнасці ад моў, што вывучаюцца, вылучаюць славістыку, цюркалогію, раманістыку і інш., а ў залежнасці ад ракурсу вывучэння мовы — марфалогію, дыялекталогію і інш.).
9. Рытуал і магія як спосаб далучэння да ведаў.
Рытуал (лац. ritualis-абрадавы, ад лац. ritus, «урачыстая цырымонія, культавы абрад») – сукупнасць дзеянняў, якія суправаджаюць рэлігійны акт, або выпрацаваны звычаем усталяваны парадак здзяйснення чаго-небудзь; цырыманіял. І слоўнікавыя вызначэнне, і іншыя крыніцы паказваюць, што слова рытуал з'яўляецца сінонімам абраду. Аднак раней стаўленне паняццяў рытуал і абрад у розных крыніцах магло вызначацца інакш, калі лічылася, што:
• рытуал з'яўляецца прыватным выпадкам абраду;
• рытуал з'яўляецца сукупнасцю абрадаў.
Як і абрад, рытуал характарызуецца сімвалічнасцю дзеянняў, стратай іх утылітарнага значэння. Таксама рытуалу ўласцівая строга вызначаная форма і дэманстратыўнасць.
Ма́гія (грэч.: μαγεία "варажба") або чарадзе́йства, чараўні́цтва — рытуалы, пабудаваныя на веры ў магчымасць звышнатуральнага ўздзеяння на навакольны свет праз пэўныя дзеянні або бяздзеянне.
12. Даместыкацыя раслін − першая тэхналагічная рэвалюцыя ў гісторыі чалавецтва.
Адамашненне ці інакш даместыкацыя (лац.: Domesticus — жылы дом) — гэта працэс змянення дзікіх жывёл ці раслін, пры якім на працягу шматлікіх пакаленняў яны ўтрымоўваюцца чалавекам генетычна ізаляванымі ад іх дзікай формы і падвяргаюцца штучнаму адбору.
Кліматычныя зрухі справакавалі змены ў жыцці людзей. Каля 11,5 тыс. гадоў таму на Зямлі пачалося рэзкае пацяпленне і ледавік, які займаў велізарную тэрыторыю на поўначы Еўразіі, пачаў хутка адступаць. Услед за ім сталі сыходзіць на поўнач шматлікія статкі буйны́х жывёл, якія з'яўляліся асноўнай ежай у перыяд абледзянення. Частка чалавечых калектываў рушыла за імі, засяляючы новыя землі, у тым ліку і тэрыторыю сучаснай Беларусі, якая вызвалілася з-пад лёду. Чалавецтва асвойвала новыя тэрыторыі ў пошуках найбольш зручных раёнаў для рассялення.
Аднак многія абшчыны не пакінулі сваіх месцаў жыхарства. І цяпер яны вымушаны былі шукаць новыя крыніцы харчавання ў межах сваіх рэгіёнаў. Вынікам стаў пераход да новага тыпу вядзення гаспадаркі.
У спрыяльным клімаце «ўрадлівага паўмесяца» Блізкага Усходу і Месапатаміі (утварае дугу ад Егіпта да Міжрэчча і гор Ірана цераз Палесціну і Сірыю) удалося арганізаваць вытворчую гаспадарку. Вырошчванне розных культур было больш працаёмкай справай, чым збіральніцтва, аднак земляробства стабільна забяспечвала ўраджай. Калі, вядома, не адбываліся прыродныя катаклізмы, напрыклад, засухі або праліўныя дажджы. Жывёлагадоўля гарантавала запасы мяса.
15. Сацыяльныя наступствы развіцця качэўніцтва.
На рубяжы III – II тысячагоддзяў да н. э. з Балкан і Прычарнаморскіх стэпаў пачынаецца масавая міграцыя індаеўрапейскіх плямёнаў у Заходнюю, Цэнтральную і Усходнюю Еўропу (так званае першае Вялікае перасяленне народаў). На гэтых землях пражывала аўтахтоннае насельніцтва, якое асіміліравалася ці выцяснілася ў перыферыйныя раёны. У выніку складаных і шматвяковых міжэтнічных стасункаў адбыўся далейшы падзел індаеўрапейцаў на моўныя групы. Тэрыторыю Заходняй Еўропы занялі плямёны германскай моўнай супольнасці; на поўначы адбылося нараджэнне кельтскіх плямён; паміж Віслай, Одэрам і Эльбай закладваецца ядро славянскіх народаў (праславяне). Тэрыторыя Беларусі, паміж Заходняй Дзвіной, Днепром і Прыпяццю, стала прарадзімай для балтаў. Балты – першыя індаеўрапейцы на тэрыторыі нашай краіны. У далейшым яны будуць выціснуты на поўнач, на ўзбярэжжа Балтыйскага мора, славянамі. Сучасныя нашчадкі балтаў – літоўскі і латышскі этнасы.
Узмацненне маёмаснай і сацыяльнай няроўнасці падштурхоўвае варварскія плямёны да захопу новых зямель. Адбыўся таксама ціск ідучых з Усхода сцяпных качэўнікаў. Аднак найбольш агульнай прычынай, якая выклікала адначасовае перамяшчэнне вялікай рознапляменнай масы людзей, па ўсёй відавочнасці, была рэзкая змена клімату. Пахаладанне пачынаецца прыблізна з ІІ стагоддзя і дасягае максімуму да V стагоддзя.
18. Навуковыя ўяўленні старажытных цывілізацый. З’яўленне пісмовасці.
Узнікненне навукі на Старажытным Усходзе было звязана з неабходнасцю вырашэння практычных задач. Зыходзячы з гэтага найбольшае развіццё атрымалі медыцына, матэматыка, геаметрыя, астраномія. Навуковымі дасягненнямі вядомы быў Егіпет. Егіпецкія медыкі лічыліся лепшымі ва ўсім Міжземнамор’і, да нас дайшло нямала спе¬цыяльных трактатаў па лекаванні. Герадот пісаў: «Медыцына ў іх падзелена, кожны лекар займаецца асаблівым родам хвароб: адны — лекары вачэй, іншыя — лекары для галавы, трэція — для зубоў, і яшчэ іншыя — для нябачных хвароб». Археолагі выявілі некалькі соцень старажытнаегіпецкіх медыцынскіх інструментаў. Медыкі доб¬ра ведалі будову чалавечага цела дзякуючы абраду баль¬за¬ма¬ван¬ня.
Сведчаннем практычных уменняў старажытнаегіпецкіх інжынераў з’яўляюцца каласальныя піраміды і велічныя храмы, што захаваліся да нашага часу. Цудоўна была спраектавана сістэма ірыгацыі. Старажытнаегіпецкія астраномы штогод дакладна вылічвалі па руху планет пачатак сезона разліву Ніла.
Астраномы Месапатаміі заклалі асновы календара, якім мы карыстаемся і цяпер. Яны падзялілі год на 12 месяцаў па 30 дзён, у Месапатаміі таксама з’явіўся тыдзень з 7 дзён, кожны з якіх прысвячаўся асабліваму звязанаму з планетамі бажаству. Мы карыстаемся назвамі сузор’яў, многія з якіх былі прыдуманы вавілонскімі астраномамі. Дагэтуль мы выкарыстоўваем шасцідзесяцярычны падлік шумераў: 360 градусаў у акружнасці, 60 хвілін у гадзіне і 60 секунд у хвіліне.
21. Тэхнічныя дасягненні старажытных грэкаў.
Спецыфічнае міфілагічнае мысленне грэкаў — гераічнае — давала ім імпульс і смеласць да спасціжэння свету. Пачатак антычнай навукі адносіцца да VI ст. да н.э., калі ў даўнегрэчаскім горадзе Мілет (на ўсходнім узбярэжжы Эгейскага мора) мясцовыя мысляры паспрабавалі знайсці адказ на пытанне аб тым, як і з чаго створаны свет, чым ён трымаецца і рухаецца. У VII—VI стст. да н.э. жылі выдатныя сем грэчаскіх мудрацоў: Фалес з Мілету, Салон з Афін, Біянта з Прыены, Хілон са Спарты, Клеабул з Родаса, Перыяндр з Карынфа, Пітак з Міцілены. Апроч пошукаў вытокаў быцця і універсальных асноў для яго разумнай арганізацыі, гэтам мудрацам належаць максімы-выказванні (запісаныя на стэлах важнейшага ў Даўней Грэцыі храма Апалона ў Дэльфах): «спазнай (найперш) самога сябе» (Хілон); «нічога празмернага» (Салон); «лепей за ўсё — ведаць меру» (Клеабул); «беражы меру» (Фалес); «цяга да нажывы — не спаталаяемая» (Пітак) і інш. Уласна ж пачатак антычнай навуковай думкі можна адносіць да VI ст. да н.э. Тады ў г. Мілет (на ўсходнім беразе Эгейскага мора) і ў прылеглых месцах жылі і працавалі выбітныя даследчыкі: Фалес (пачынальнік Мілецкай навуковай школы), Анаксімандр, Анаксімен, Піфагор, Гіпадам, Геракліт з Эфесу. Фалес з Мілета (сяр. VII — сяр. VI ст. да н.э.) — магчыма фінікіец па паходжанні; філосаф, матэматык, астраном; заснавальнік 1-й вядомай у свеце навуковай школы ў Мілеце, першы з 7 вялікіх грэчаскіх мудрацоў, заснавальнік філософіі і навукі у Даўняй Грэцыі. Аб ім вядома, што ён першым у Грэцыі пачаў праводзіць астранамічныя назіранні і прадказаў сонечнае зацьменне 28 мая 585 г. да н.э. Ён жа першым пачаў строгі паслядоўны доказ матэматычных заканамернасцей — тэарэм. Фалес вядомы як пачынальнік доказнай геаметрыі. Вядомыя яго тэарэмы: 1) калі A, B і C ёсць кропкамі на акружнасці і адрэзак AC — дыяметр акружнасці, то тады вугал ABC — прамы; 2) паралельныя прамыя, што перасякаюць дзве прамыя а і b, адсякаюць на іх прапарцыянальныя адрэзкі. Фалес разлічыў год у 365 дзён, адкрыў рух зорак адносна Сонца. Ён выказаў думку, што ўсе целы ў свеце маюць душу, якая задае рух і рухомасць (=жыццё).
24. Візантыя і Ўсход у перыяд ранняга Сярэднявечча.
У 395 г. у выніку падзелу Рымскай імперыі ўзнікла Візантыя. Пасля 476 г. Візантыя нейкі час зберагала антычную спадчыну, а дакладней — сінтэз культуры позняй антычнай культуры і хрысціянства. Хаця самі жыхары гэтай дзяржавы называлі сябе рамеямі (рымлянамі), аднак тут дамінавалі грэчаская мова і эліназаваная культура. Напачатку поруч з грэчаскай пашыранай мовай культуры была латынь, аднак з сярэдзіны VII ст. мовай Візантыі стала грэчаская. Як і Заходняя Рымская імперыя, Візантыя падвяргалася нашэсцю варвараў. Да прыкладу, у VI—VIІI стст. на Балканы ўварваліся і рассяляліся славяне. Тым не меней, напачатку ў Візантыі ацалелі ачагі антычнай гарадской культуры: буйнейшам горадам быў Канстанцінопаль, а таксама Афіны, да арабскага заваявання ў сярэдзіне VII ст. — Антыёхія і Эфес у Малой Азіі, Александрыя ў Егіпце. Тут зберагаліся: гарадское самакіраванне, шырокія гандлёвыя сувязі, масавая вытворчасць рамесных вырабаў, асяродкі адукацыі, ведаў і культуры. Так, у Канстанцінопале і др. візантыйскіх гарадах па- ранейшаму было шмат адукаваных людзей сярод розных пластоў грамадства. Тут зберагалася цяга да літаратуры і навуковых трактатаў Антычнасці, але ўсё большы ўплыў на грамадства рабіла хрысціянства. І стаўленне да навукі і ведаў Антычнасці з боку хрысціянскіх аўтарытэтаў у Візантыі станавілася ўсё больш ваяўнічымі. Так, у 415 г. у Александрыі група хрысціян-фанатыкаў расправілася з Гіпатыяй, філосафам і матэматыкам.
27. Пачатак еўрапейскага Адраджэння.
Адраджэнне, або Рэнесанс (фр.: Renaissance, італ.:Rinascimento; ад «re/ri» — «зноў» або «зноўку» і «nasci» — «народжаны») — эпоха ў гісторыі культурыЕўропы, якая прыйшла на змену культуры сярэдніх стагоддзяў і папярэднічала культуры Новага часу. Прыкладныя храналагічныя рамкі эпохі: пачатак XIV — апошняя чвэрць XVI стагоддзя і ў некаторых выпадках — першыя дзесяцігоддзі XVII стагоддзя (напрыклад, у Англііі, асабліва, у Іспаніі).
Адметныя рысы культуры эпохі Адраджэння — яе свецкі характар, антыфеадальная і антыклерыкальная накіраванасць, адмаўленне дагматызму і схаластыкі, а таксама антрапацэнтрызм, узрастанне асобаснага пачатку, індывідуалізму, пашырэнне вальнадумства, свабодалюбівых і патрыятычных настрояў. З'яўляецца цікавасць да здабыткаў і каштоўнасцейантычнай культуры, адбываецца як бы яе «адраджэнне» — так і з'явіўся тэрмін.
30. Галілей і яго роля ў развіцці фізікі і астраноміі.
Галілеа Галілей (італ.: Galileo Galilei;15 лютага 1564, Піза — 8 студзеня 1642, Арчэтры у Фларэнцыі) — італьянскіфілосаф, фізік, астраном i крэацыяніст, які аказаў значны ўплыў на навуку свайго часу. Ён першым выкарыстаў тэлескопдля назірання нябесных цел і зрабіў шэраг выдатных астранамічных адкрыццяў. Галілей — заснавальнік эксперыментальнай фізікі. Сваімі эксперыментамі ён пераканаўча абверг абстрактную метафізіку Арыстоцеля і заклаў падмурак класічнай механікі.
Пры жыцці быў вядомы як актыўны прыхільнік геліяцэнтрычнай сістэмысвету, што прывяло Галілея да сур'ёзнага канфлікту з каталіцкай царквой.
Гады знаходжання ў Падуі — найболей плённы перыяд навуковай дзейнасці Галілея. Неўзабаве ён стаў самым знакамітым прафесарам у Падуі. Студэнты натоўпамі імкнуліся на яго лекцыі, венецыянскі ўрад бесперастанку даручаў Галілею распрацоўку рознага роду тэхнічных прылад, з ім актыўна перапісваюцца малады Кеплер і іншыя навуковыя аўтарытэты таго часу.
33. Выкарыстанне паравой машыны на транспарце. Вынаходніцтва паравоза і парахода.
Першая спроба прымяніць паравы рухавік для руху падводы таксама была праведзена ў ваенных мэтах. У 1769 г. французскі ваенны інжынер Кюньё збудаваў паравую калёсы (мал. 4-19) для перавозкі артылерыйскіх гармат. У сваёй павозцы Кюньё правільна меў намер вырашыць задачу бесперапыннай перадачы механічнай працы вядучаму колу шляхам двух па чарзе працуюць цыліндраў, паўтарыўшы метад падсумоўвання работ, прапанаваны Паўзуновым ў 1763 г.але Кюньё не меў магчымасці пабудаваць Лёгкі невялікі па памерах і высокапрадукцыйны паравой кацёл. Выпрабаванні калёсы Кюньё паказалі яе непрыдатнасць, і далейшыя досведы былі спыненыя.
Вынікі прамысловага перавароту, паспяховая праца ўсё большай колькасці паравых машын на стацыянарных устаноўках, узрослы аб'ём грузаперавозак распачалі новую цікавасць да паравога транспарту, заснаваны цяпер на патрэбах грамадства. Аднак рашэнне праблемы паравога транспарту не магло быць ажыццёўлена простай устаноўкай стацыянарнай паравой машыны на колы або ў корпус судна. Умовы працы на транспарце прад'явілі да паравой машыны шэраг сур'ёзных патрабаванняў. Перш за ўсё транспартная паравая машына павінна была мець невялікі вага на адзінку развіваецца магутнасці.
36. Новыя выбуховыя рэчывы − піраксілін і нітрагліцэрын. Нарэзныя артылерыйскія гарматы. Стальныя гарматы Крупа.
Выбуховае рэчыва — хімічнае злучэньне ці іхная сумесь, здольная ў выніку пэўных зьнешніх узьдзеяньняў ці нутраных працэсаўразрывацца з выбухам, выдзяляючы цеплыню і ўтвараючы моцна нацепленыя газы. Комплекс працэсаў, які адбываецца ў такім рэчыве, называецца дэтанацыяй. Традыцыйна да выбуховых рэчываў таксама адносяць злучэньні і сумесі, якія не дэтануюць, а гараць з вызначанай хуткасьцю , як то кідальныя порахі, піратэхнічныя саставы.
Існуе шэраг рэчываў, таксама здольных да выбуху, як то ядзерныя і тэрмаядзерныя матэрыялы,антырэчывы. Таксама існуюць мэтады ўзьдзеяньня на розныя рэчывы, якія прыводзяць да выбуху, як то ўзьдзеньне лазэрам абоэлектрычнай дугой. Звычайна такія рэчывы не называюць «выбуховымі». Выбуховыя рэчывы выкарыстоўваюцца ў зброі, будаўніцтве, горнай справе.
Нітрагліцэрын (гліцэрынтрынітрат,трынітрагліцэрын, трынітрын, НГЦ) —эстэр гліцэрына і азотнай кіслаты. Звыклая назва «нітрагіцэрын» з пункту гледжання сучаснай наменклатуры з'яўляецца крыху некарэктнай, бо нітрагіцэрын з'яўляецца нітраэфірам, а не «класічным» нітразлучэннем. Шырока вядомы дзякуючы сваім выбуховым (і ў некаторай ступені лекавым) уласцівасцям. Хімічная формула CHONO2(CH2ONO2)2.
39. Новыя выбуховыя рэчывы − піраксілін і нітрагліцэрын. Нарэзныя артылерыйскія гарматы. Стальныя гарматы Крупа.
Выбуховае рэчыва — хімічнае злучэньне ці іхная сумесь, здольная ў выніку пэўных зьнешніх узьдзеяньняў ці нутраных працэсаўразрывацца з выбухам, выдзяляючы цеплыню і ўтвараючы моцна нацепленыя газы. Комплекс працэсаў, які адбываецца ў такім рэчыве, называецца дэтанацыяй. Традыцыйна да выбуховых рэчываў таксама адносяць злучэньні і сумесі, якія не дэтануюць, а гараць з вызначанай хуткасьцю , як то кідальныя порахі, піратэхнічныя саставы.
Існуе шэраг рэчываў, таксама здольных да выбуху, як то ядзерныя і тэрмаядзерныя матэрыялы,антырэчывы. Таксама існуюць мэтады ўзьдзеяньня на розныя рэчывы, якія прыводзяць да выбуху, як то ўзьдзеньне лазэрам абоэлектрычнай дугой. Звычайна такія рэчывы не называюць «выбуховымі». Выбуховыя рэчывы выкарыстоўваюцца ў зброі, будаўніцтве, горнай справе.
Нітрагліцэрын (гліцэрынтрынітрат,трынітрагліцэрын, трынітрын, НГЦ) —эстэр гліцэрына і азотнай кіслаты. Звыклая назва «нітрагіцэрын» з пункту гледжання сучаснай наменклатуры з'яўляецца крыху некарэктнай, бо нітрагіцэрын з'яўляецца нітраэфірам, а не «класічным» нітразлучэннем. Шырока вядомы дзякуючы сваім выбуховым (і ў некаторай ступені лекавым) уласцівасцям. Хімічная формула CHONO2(CH2ONO2)2.
Упершыню сінтэзаваны італьянскім хімікам Асканіё Сабрэра ў 1847 годзе, першапачаткова быў названы «пірагліцэрын» (італ.: pyroglycerina). Згодна з наменклатуры IUPAC называецца 1,2,3-трынітраксіпрапан.
Бясколерная масляністая вадкасць.Тэмпература кіпення 125 °С (пры ціску 2 мм рт.сл.). Шчыльнасць 1,5951 г/см³. Добра раствараецца ў ацэтоне, дыэтылавым эфіры, метаноле, воцатнай кіслаце,бензоле, нітрабензоле і вадкіх нітраэфірах. Дрэнна раствараецца ў вадзе, гліцэрыне,бензіне. Па хімічным уласцівасцям з'яўляецца тыповым прадстаўніком арганічных нітратаў.
42. Дарвін і вучэнне пра паходжанне відаў.
Падобна да адкрыцця законаў нябеснай механікі І.Ньютанам раней, агромністы і вызначальны ўплыў на навуку ў ХІХ і ХХ стст. зрабіла раскрыццё англійскім прыродазнаўцам Ч.Дарвінам законаў эвалюцыянізму.
Чарльз Дарвін (Charles Robert Darwin, 1809—1882) нарадзіўся ў сям’і доктара і навучаўся медыцыне ў Эдынбургскім універсітэце. У 1831—1836 гг. Дарвін удзельнічаў у брытанскім кругасветным падарожжы, падчас якога займаўся вывучэннем заалогіі, батанікі і геалогіі. Па выніках падарожжа ён напісаў некалькі кніг па заалогіі, дзе прадставіў сваі назіранні аб эвалюцыйным развіцці жывых істот. Затым у 1839 г Чарльз Дарвін выдаў галошную сваю
працу «Паходжанне відаў шляхам натуральнага адбору». Тут ён прадставіў канцэпцыю натуральнага адбору: істоты, што маюць больш спрыяльны набор прыкмет, — лепш прыстасаваныя да прыродных умоў, а таму выжываюць і могуць больш паспяхова перадаваць свае прыкметы нашчадкам. Адпаведна паступова назіраецца эвалюцыя арганізмаў ад адных відаў да новых відаў, класаў і нават тыпаў жывых істот. Кніга Дарвіна хутка набыла вялікую вядомасць у свеце: ужо 1-е выданне было раскуплена за 1 дзень, а ў 1860 г. з’явіліся пераклады з англійскай мовы. Трэба сказаць, што Ч.Дарвін падмацаваў тэзы кніга 1859 г. у пазнейшых працах, што былі прысвечаны эвалюцыйным зменам у жывёл і раслін.
45. Паравыя турбіны. Рухавікі ўнутранага згарання.
Турбі́на (фр.: turbine ад лац.: turbo — віхар, вярчэнне), першасны рухавік з выключна вярчальным рухам рабочага органа - ротара і непрырыўным рабочым працэсам, які пераўтварае кінетычную і патэнцыйнуюэнергію падвадзімага да яго рабочага цела - пары, газа або вады - ў механічную работу.
Турбіны ў наш час звычайна выкарыстоўваюць для выпрацоўкі электраэнергіі і на транспарце. На ГЭСэлектраэнергіію вырабляюць з дапамогай гідратурбін. Пашыраецца ўжыванне ветраных турбін (ветракоў). Нацеплавых элекрычных станцыях ужываюць у асноўнымпаравыя турбіны. Газавыя турбіны да нядаўняга часу ўжываліся збольшага ў авіятранспарце, але з ростам іх магутнасці і эфектыўнасці іх пачалі выкарыстоўваць і ў энергетыцы.
Зараз "сэрцам", які дае жыццё большасці створаных чалавекам машын, з'яўляецца рухавік унутранага згарання (ДВС). Аднак так было не заўсёды. Да эры ДВС доўгі час краевугольным каменем тэхнічнага прагрэсу была паравая турбіна. Паравая турбіна - цеплавой рухавік, у якім энергія пара пераўтворыцца ў механічную працу. Гэта той рэдкі выпадак, калі вынаходкі аказваюцца настолькі ўдалымі, што працягваюць выкарыстоўвацца і ў наш час, праўда, з шэрагам удасканаленняў. Адзначым, што не варта блытаць паравыя турбіны і класічныя машыны, якія працуюць на пару (той жа паравоз). У іх выдатны прынцып працы, а ККД непараўнальна.
48. Чыгуначнае будаўніцтва.
Чыгуначнае будаўніцтва - галіна матэрыяльнай вытворчасці, у якой вынікам вытворчага працэсу з'яўляецца стварэнне аб'ектаў чыгуначнага транспарту, а таксама іх рэканструкцыя і павелічэнне магутнасці (узмацненне), што прымаюцца для павелічэння прапускной здольнасці ж.д., работы па перакладзе чыгунак на электрычнае цягу (электрыфікацыя). У чыгуначным будаўніцтве вялікі уд. вага пастаянных прылад ж.-д. шляхі, водопропускных труб, мастоў, тунэляў, кантактнай сеткі і цягавых падстанцый, ліній электраперадачы і сувязі, вытворчасцей, і службовых, жылых, культурна-бытавых і інш будынкаў, сетак вода -, цепла -, газазабеспячэння і каналізацыі, пад'язных дарог і інш аб'ектаў будуе, вытворчасці. Стварэнне будуе, аб'ектаў грунтуецца на тэхналогіі будаўнічага вытворчасці, якая распрацоўваецца і прымяняецца да кожнага канкрэтнаму аб'екту. Задачай тэхналогіі з'яўляецца забеспячэнне найлепшага адпаведнасці ўжывальнай тэхнікі (машын, інструмента, прыбораў) спосабу вытворчасці работ, што спрыяе стабільнасці Тэхналогія, працэсаў. У сваю чаргу гэта станоўча ўплывае на такія напрамкі ўдасканалення будуе, вытворчасці, як уніфікацыя, тыпізацыя, стандартызацыя, комплексная механізацыя і аўтаматызацыя.
51. Развіццё тэлеграфу. Вынаходніцтва тэлефону, радыё. Марконі.
Тэлегра́ф (стар.-грэч.: τῆλε — «далёка» + γρᾰ́φω — «пішу») — прыстасаванне для перадачы інфармацыі, пераважна тэкставай на вялікія адлегласці.
У 1792 годзе ў Францыі Клод Шап стварыў сістэму перадачы бачнай інфармацыі, якая атрымала назву «Аптычны тэлеграф». У звыклым выглядзе гэта быў ланцуг аднолькавых будынкаў, з размешчанымі на дахах тычкамі з рухомымі папярочкамі, якія будаваліся ў межах бачнасці адзін ад другога. Тычкі з рухомымі папярочкамі — семафор — кіраваліся пры дапамозе тросаў аператарамі ў будынках. Шап стварыў табліцу кодаў, дзе кожнай літары алфавіту адпавядала вызначаная фігура, якая ўтваралася семафорам у залежнасці ад становішча папярочак адносна тычкі. Сістэма Шапа дазваляла перадаваць паведамленні на хуткасці два словы за хвіліну і хутка распаўсюдзілася па Еўропе. У Швецыі ланцуг станцый аптычнага тэлеграфа дзейнічаў да 1880 года.
Адна з першых спроб стварыць сродак сувязі з выкарыстаннем электрычнасці адносіцца да другой паловы XVIII стагоддзя, калі Лесаж у 1774 годзе пабудаваў у Жэневеэлектрастатычны тэлеграф. У 1798 годзе іспанскі вынаходнік Фрасіска дэ Сальвастварыў уласную канструкцыю электрастатычнага тэлеграфа. Потым, у 1809 годзенямецкі вучоны Самуіл Томас Земерынг пабудаваў электрахімічны тэлеграф.
Першы электрамагнітны тэлеграф стварыў расійскі вучоны Павел Шылінг у 1832 годзе. Ён распрацаваў код, у якім кожнай літары алфавіту адпавядала камбінацыя сімвалаў, якая магла праяўляцца чорнымі і белымі кругамі на тэлеграфным апараце.
54. Квантавая тэорыя. М. Планк.
Макс Карл Эрнст Лю́двіг Планк (ням.: Max Karl Ernst Ludwig Planck, 23 красавіка 1858, Кіль — 4 кастрычніка 1947,Гётынген) — выдатны нямецкі фізік, заснавальнік квантавай тэорыі, які перадвызначыў асноўны кірунак развіцця фізікі з пачатку XX стагоддзя.
Навуковыя працы Планка прысвечаныя тэрмадынаміцы, тэорыі цеплавога выпраменьвання, квантавай тэорыі,спецыяльнай тэорыі адноснасці, оптыцы. Ён сфармуляваў другі пачатак тэрмадынамікі ў выглядзе прынцыпу ўзрастання энтрапіі і выкарыстоўваў яго для вырашэння розных задач фізічнай хіміі. Прымяніўшы да праблемы раўнаважнага цеплавога выпраменьвання метады электрадынамікі і тэрмадынамікі, Планк атрымаў закон размеркавання энергіі ў спектры абсалютна чорнага цела (формула Планка) і абгрунтаваў гэты закон, увёўшы ўяўленне аб кванце энергіі і кванце дзеяння. Гэта дасягненне паклала пачатак развіццю квантавай фізікі, распрацоўкай розных аспектаў якой ён шмат займаўся ў наступныя гады («другая тэорыя» Планка, праблема структуры фазавай прасторы, статыстычная механіка квантавых сістэм і так далей). Планк упершыню вывеў ураўненні дынамікірэлятывісцкай часціцы і заклаў асновы рэлятывісцкай тэрмадынамікі. Шэраг работ Планка прысвечаны гістарычным, метадалагічным і філасофскім аспектам навукі.
57. Атамная энергетыка.
Ядзерная энергетыка (атамная энергетыка) — галіна энергетыкі, якая займаецца вытворчасцю электрычнай і цеплавой энергіі шляхам пераўтварэння ядзернай энергіі.
Звычайна для атрыманьня ядзернай энэргіі выкарыстоўваюць ланцуговую ядзерную рэакцыю дзялення ядраў плутонію-239 або ўрану-235[2]. Ядра дзеляцца пры трапленні ў іх нейтрона, пры гэтым атрымліваюцца новыя нейтроны і аскепкі дзялення. Нейтроны дзялення і аскепкі дзялення валодаюць вялікай кінэтычнай энергіяй. У выніку сутыкненняў аскепкаў з іншымі атамамі гэтая кінэтычная энергія хутка пераўтворыцца ў цяпло.
Хоць у любой вобласці энергетыкі першасным крыніцай з'яўляецца ядзерная энергія (напрыклад, энергія сонечных ядзерных рэакцый у гідраэлектрастанцыях, сонечных электрастанцыях і электрастанцыях, якія працуюць на арганічным паліве, энергія радыеактыўнага распаду ў геатэрмальных электрастанцыях), да ядзернай энергетыцы ставіцца толькі выкарыстанне кіраваных рэакцый у ядзерных рэактарах.
Работа выполнена без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 59.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты