1. Класіфікацыя сачыненняў з улікам жанру, крыніц, стылю, тэматыкі, ступені самастойнасці вучняў пры іх напісанні. Вусныя і пісьмовыя сачыненні.
2. Тыпы героеў казак. Імёны казачных герояў. Правапіс імёнаў.
3. Сачыненне-абрамленне. Методыка яго напісання.
4. Сачыненне-апавяданне з гатовым пачаткам.
5. Паняцце пра сачыненне-мініяцюру. Віды сачыненняў-мініяцюр.
6. Методыка стварэння мудрага выказвання па аналогіі з прыказкай.
7. Методыка стварэння сачынення-мініяцюры на маральна-этычныя тэмы, іх тэматыка.
1.Класіфікацыя сачыненняў з улікам жанру, крыніц, стылю, тэматыкі, ступені самастойнасці вучняў пры іх напісанні. Вусныя і пісьмовыя сачыненні.
Пісьмовыя (запісаныя на паперы і правераныя настаўнікам) і вусныя (апавяданне, прачітанае або расказанае вучнем) сачыненні маюць шырокую сістэму класіфікацыі ў залежнасці ад разнастайных прыкмет.
Сачыненні паводле жанру:
1. апісанне;
2. апавяданне;
3. разважанне.
2.Тыпы герояў казак. Імёны казачных герояў. Правапіс імёнаў.
Казка – гэта эпічны твор, змест якога напоўнены незвычайным фантастычным, цудадзейным, магічным. Героі казак — звычайныя і надзеленыя звытшнатуральнымі асаблівасцямі людзі, насельнікі прыродниаога свету, незвычайныя істоты — свабодна пераходзяць са свету рэальнага ў свет нерэальны і наадварот. Яны ўзыходзяць на шлях дабра, барацьбы светлага з цёмным — мэты, што першапачаткова акрэсліваецца ў казках і дзеля здвзяйснення якой разгортваюцца ўсе падзеі ў іх. Як правіла, тут перамагаюць светлыя сілы і пазітыўныя героі; гэтым асамым сцвярджаецца ідэя ўзвышэння светлага над змрочнйым, добрага над злым. Для казкі ўласцівы ўстойлівая трнадыцыйная кампазіцыя (паказальнымі яе элементамі з ’яўл яюцца зачын і канцоўка), як правіла, кантрасны падзел герояў на пазітыўных і негатыўных (добрых і злых), барацьба добрага са злым, шчаслівы фінал гэтай барацьбы.
3.Сачыненне-абрамленне. Методыка яго напісання.
Абрамленне – гэта від кампазіцыі апавядальнага твора, пры якім адна або некалькі адзінак (навэл, казак, баек, прыпавесцяў) аб'ядноўваюцца шляхам уключэння іх у самастойную фабульную або нефабульную адзінку — рамку.
Вялікую ролю для развіцця вуснага і пісьмовага маўлення школьнікаў адыгрывае выкарыстанне літаратурнага дыялогу як асновы для працы над сачыненнем абрамленнем. Абрамленне дыялогу разглядаецца як від сачынення, дзе деці, разважаючы, адлюстроўваюць свае думкі, меркаванні ў выглядзе інфармацыі пра ўдзельнікаў дыялогу, месца і час іх размовы. Для развіцця вуснага і пісьмовага маўлення школьнікаў, разумення імі зместу выказвання, выпрацоўкі неабходных мімікі і жэстаў выкарыстоўваюцца гатовыя дыялогі – цэласны літаратурны твор або толькі яго частка, якія могуць складацца з дзвюх і больш рэплік. Гэта могуць быць смяшынкі, дыялогі, урыўкі з драматычных і празаічных твораў.
4.Сачыненне-апавяданне з гатовым пачаткам.
Сачыненне-апавяданне прадугледжвае аповед пра падзеі ў іх часовай паслядоўнасці. Каб падрыхтаваць вучняў да працы над апавяданнем, трэба дасканала абмеркаваць з абраную імі тэму і пераканацца, што яны валодаюць дастатковай інфармацыяй пра яе. Калі неабходна, можна карыстацца інтэрнэтам, падручнікам каб папоўніць прабелы ў ведах.
Патрабаванні да гатовага ўрыўка (пачатка): лаканічнасць (кароткая падача інфармацыі без лішніх, неабавязковых падрабязнасцяў); пачатак абавязкова павінен утрымлівасць завязку, каб накіраваць думкі вучняў у неабходнае русла.
5.Паняцце пра сачыненне-мініяцюру. Віды сачыненняў-мініяцюр.
Мініяцюра – гэта тэкст, выкладзены ў кароткай форме, на тэму, якая не патрабуе падрабязнага раскрыцця. У такім сачыненні павінны выяўляцца свежыя ідэі і думкі аўтара, якія ярка падкрэсліваюць яго стаўленне да зададзенай тэмы.
Сачыненне-мініяцюра – гэта творчая праца, якая праводзіцца на ўроку на працягу 7-10 хвілін. Вучням прапануецца тэма, і яны ў вольнай форме павінны выказаць свае думкі, пачуцці, перажыванні.
Аб’ем сачынення-мініяцюры – 0.5 аркуша (для старэйшых класаў 1 аркуш).
6.Методыка стварэння мудрага выказвання па аналогіі з прыказкай.
Падручнікі, паўрочныя распрацоўкі, метадычныя дапаможнікі па розных прадметах утрымліваюць некаторыя мудрыя фразы, выслоўі вялікіх людзей, афарызмы, цытаты навукоўцаў, пісьменнікаў, прыказкі і прымаўкі. З педагагічнага пункту гледжання выкарыстанне такіх фраз выконвае выхаваўчую, сацыялізуючую і пазнавальную функцыі. Такія фразы можна выкарыстоўваць на любым этапе ўрока: пры тлумачэнні новага матэрыялу, пры замацаванні, паўтарэнні; для арганізацыі працы ў групах, парах або сумеснай калектыўнай працы.
Часцей за ўсу вучні працуюць з прыказкамі, якія ўключаюць народны вопыт, мудрасць, своеасаблівы пункт гледжання на з’явы і падзеі рэчаіснасці.
7.Методыка стварэння сачынення-мініяцюры на маральна-этычныя тэмы, іх тэматыка.
Сачыненні-мініяцюры амаль заўсёды з'яўляюцца прадуктам вольнай творчасці вучняў. Падрыхтоўка да такіх твораў зводзіцца да стварэння творчай атмасферы ў класе, станоўчых эмоцый і ліквідацыю боязі няўдач. Акрамя таго, тэму можа выбірць сам аўтар, настаўнік дае толькі агульны кірунак.
Методыка працы над сачыненнем-мініяцюрай на маральна-этычныя тэмы:
1. уступнае слова настаўніка;
2 Вызначэнне жанра і стыля сачынення (асаблівасці кампазіцыі мініяцюры, сціслы аб’ем сачынення, вобразны або дакументальны, навуковы характар выказванняў)
3. збор матэрыялу (слоўнікавая, арфаграфічная работа, пытанні для абмеркавання, прыказкі і прымаўкі на маральна-этычныя тэмы)
4. Ітог (перачытванне і запіс гатовага сачынення).