История Беларуси
ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Шпаргалка
на тему: «История Беларуси»
по дисциплине: «История Беларуси»
2021
15.00 BYN
История Беларуси
Тип работы: Шпаргалка
Дисциплина: История Беларуси
Работа выполнена без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 38.
Поделиться
1. Прадмет і задачы вывучэння гісторыі Беларусі ўсусветным кантэксце.
Прадметам гісторыі Беларусі з’яўляецца вывучэнне асаблівасцей і заканамернасцей развіцця беларускага этнасу, розных бакоў яго жыццядзейнасці, сувязей з іншымі краінамі і народамі. Гісторыя – гэта самастойная інтэгратыўная дысцыпліна, якая займае важнае месца ў сістэме гуманітарных навук. Даследаваць гістарычнае мінулае дапамагаюць такія навукі, як этналогія, археалогія, філалогія, філасофія, эканамічная тэорыя і іншыя. Кожная з гэтых навук вывучае гістарычныя праблемы, але праз прызму сваёй спецыфікі, пры дапамозе сваіх метадаў. Гэта можа быць аналіз працэсаў народанасельніцтва, вывучэнне дынамікі развіцця мовы, культуры, эканамічных заканамернасцяў развіцця асобных краін ці рэгіёнаў. Гэтыя праблемы ў комплексе даследуе і гісторыя. Такім чынам, яна са свайго боку ўзбагачае іншыя навукі гістарычнымі фактамі і аналізам і, адначасова, карыстаецца іх абагульненнямі для больш поўнага раскрыцця гістарычнага працэса.
Кожны народ імкнецца ведаць сваю гісторыю, свае гістарычныя карані. Гэта неабходна, каб адчуваць не толькі сувязь часоў, але і каб выкарыстоўваць гістарычны вопыт, не паўтараць памылак, а браць з мінулага ўрокі, неабходныя для вырашэння сучасных задач. Увогуле, нельга ўявіць сабе цывілізаванага чалавека, а тым больш грамадзяніна той ці іншай краіны, які б не ведаў гісторыю сваёй айчыны.
3. Полацкае і Тураўскае княствы ў ІХ-ХІ ст.
Пасля смерці Усяслава ў ХІІ ст. у гісторыі старажытнай Русі пачаўся перыяд феадальнай раздробленасці. Феадальная раздробленасць і бясконцая варожасць князёў аслаблялі Полацкую зямлю. На пэўны час Менск стаў значным адміністрацыйна-палітычным, вайсковым і культурным цэнтрам Беларусі(дынастыя Глебавічаў). У 12 ст. узмацняецца актыўнасць народных мас і знаці. Прычыны: слабыя эканам. і камунікац. стасункі паміж рознымі рэгіёнамі, рост мясцовых эканомік і жаданне ўдзельных князёў адасобіцца ад цэнтральнай улады. Першае распалася Полацкае княства. У другой палове ХІІ ст. распалася Тураўскае княства. У выніку на пачатку ХІІІ ст. на беларускіх землях існавала больш за 20 незалежных дзяржаўных утварэнняў. Феадальная раздробленасць мела станоўчыя і адмоўныя бакі. Яна давала больш шырокія магчымасці для развіцця розных зямель. Улада мясцовага князя была больш аператыўнай. Ён быў вымушаны абапірацца на мясцовых баяр, раздаючы ім землі і прывілегіі, што, несумненна, спрыяла развіццю феадальных адносін. Але з разбурэннем цэнтралізаванай дзяржавы парушаліся сувязі між рэгіёнамі. Паміж удзельнымі князямі ўсё часцей успыхвалі ваенныя канфлікты. Вядома, што такое становішча значна аслабіла палітычную моц беларускіх княcтваў, і яны сталі ахвярай іншаземных захопнікаў. З канца ХІІ ст. у Прыбалтыцы з’явіліся першыя каталіцкія месіянеры, услед за якімі пачалі прыбываць атрады крыжакоў. У вусці Заходняй Дзвіны ў 1201 г. яны заснавалі крэпасць Рыгу, рыцары ўстанавілі кантроль над гандлёвым шляхам і паставілі ў залежнасць ад сябе рускіх купцоў.
5. Культура Беларусі ІХ-Х ст у кантэксце агульнаеўрапейскага культурнага працэсу.
У 9-13 стст. ішло развіццё культуры.У сваёй аснове яна злучала паганскую і грэка-візантыйскую традыцыю. Паганства збліжала славянскія супольнасці крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў з мясцовым насельніцтвам - балтамі. Сілы, з кот чал не мог справіцца, старажытныя славяне надзялялі якасцямі жывых істот (вадзяной, дамавік, лясоў і інш). Узніклі абрады, звязаныя з рознымі момантамі сельскагаспадарчых работ. Яны станавіліся цэлымі каляндарнымі цыкламі: прылёт птушак, гуканне вясны, вербны тыдзень, Юр'еў дзень, купалаўскія дні, дажынкі, зажынкі і г.д. З паганскіх багоў найбольш пакланяліся богу грому, маланкі і дажджу Пяруну. Шырока быў прадстаўлены ў нашых продкаў культ сонечных багоў: Хорас, Дажбог, Купала і Ярыла.
У 9-13 стагоддзі было 2 напрамкі хрысціянства рымска-каталіцкая царква і візантыйская г.зн. праваслаўная. Вост-слаў княства прынялі візантыйскую царкву. У 988 г. Кіеўскі князь Уладзімір прыняў хрысціянства і ў р. Дняпро хрысціў жыхароў Кіева. На Русі з'явілася духавенства, на чале якога стаў мітрапаліт, яму падпарадкоўваліся біскупы. Рускае духавенства заўсёды падтрымлівала свецкую ўладу. Царква атрымала 10-ю частку дзярж-ных даходаў.
7. Утварэнне ВКЛ. Цэнтралізатарская палітыка вялікіх князёў літоўскіх ў канцы ХШ - ХІУ ст.
Пасля абвяшчэння двяржаўнага суверэнітэту Літвы і Беларусі значна павялічыўся інтарэс да гісторыі Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ),у якім знайшла сваё ўвасабленне сярэдневяковая двяржаўнасць літоўцаў і беларусаў. Пры гэтым, часам назіраецца спрошчаны погляд на ВКЛ як на нацыянальную літоўскую ці нацыянальную беларускую дзяржаву. У аснове гэтых супрацьлеглых канцэпцый ляжыць погляд на ўзнікненне гэтай дзяржавы ў выніку заваёвы Літвой беларускіх земляў былой Кіеўскай Русі ці, наадварот, заваёвы самой Літвы Навагародскім княствам. Апошні погляд сёння актыўна прапагандуе М.І. Ермаловіч [1]. Між тым, сапраўдны працэс утварэння ВКЛ быў больш складаны. Мы паспрабуем ахарактарызаваць яго асноўныя моманты, абапіраючыся як на першакрыніцы XIII-ХІV стст., так і на даследаванні больш позніх часоў, а таксама на археалагічныя матэрыялы.
Асаблівасцю пісьмовых крыніц, сучасных падзеям, з'яўляецца тое, што яны асвятляюць першапачатковую гісторыю ВКЛ звонку - з пункту гледжання валынскіх князёў, Ноўгарада, Пскова [2], ці Польшчы і крыжацкіх ордэнаў Прыбалтыкі [3]. Летапісы, звязаныя паходжаннем з уласна ВКЛ, датуюцца больш познім часам [4], таму іх звесткі не заўсёды дакладныя, а часам і наўмысна скажоныя. Гэта цалкам датычыцца і твораў польскіх гісторыкаў ХV-ХVІ стст [5]. Даследчыкі больш позніх часоў прайшлі шлях ад пераказу крыніц да іх крытычнага асэнсавання [6], хаця шмат пытанняў застаюцца дыскусійнымі і сёння.
9. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі ў ХІЎ-першай палове ХУІІ ст.
Соц.-эканаміч. асновай развіцця белар. земляў у сярэднявечную эпоху з'яўлялася с/г. Вярхоўным уласнікам зямлі быў вялікі князь. За ваенную і грамадзянскую службу князь надзяляў людзей зямлёй у часовае або пастаяннае карыстанне. Гэтых людзей называлі баярамі, а з XV ст. - шляхтай. Сяляне ўласнай зямлі не мелі. Яны працавалі і жылі на зямлі магнатаў ці шляхцічаў. Формай грамадскай арганізацыі з'яўляліся суседская сельская абшчына. Ад ступені асабістай залежнасці ад феадалаў вылучалася чэлядзь міжвольная (сяляне, якія не мелі сваёй гаспадаркі, жылі ў маёнтках феадалаў), чэлядзь прыдворная (прыслуга), "падобныя" людзі (сяляне з правам пераходу з аднаго маёнтка ў іншы) і "непадобныя" людзі (сяляне, якія былі пазбаўлены такога права), даннікі (плацілі натуральную даніну), дольнікі (аддавалі частку сабранага ўраджаю), людзі цягавыя (адпрацоўвалі паншчыну), аблогавыя (плацілі аброк), агароднікі (працавалі ў феадала, не мелі сваёй зямлі).
У сярэдзіне XV у. памешчыкі сталі пераходзіць да фальварачнай сістэмы гаспадаркі. Сяляне за карыстанне зямлёй павінны былі адпрацоўваць пэўную колькасць дзён на абшарніцкай зямлі сваім інвентаром (паншчына) або плаціць грашыма (чынш).
11. Культура Беларусі ў ХІЎ-ХХІ ст.
У 14 - 16 стст. духоўнае жыццё Вялікага княства Літоўскага адчувала на сабе моцны ўплыў ідэй Адраджэння. У гэты перыяд у Беларусі, як і ў Заходняй Еўропе, быў росквіт рэнесанснай культуры. Сутнасць яго складалася ў бурным росце і ўзаемным узбагачэнні культуры еўрапейскіх краін, шырокім вывучэнні і выкарыстанні дасягненняў перыяду антычнасці, узнікненні спачатку кірылічнага, а затым і лацінска-польскага кнігадрукавання, пранікненні гуманістычных ідэй у культуру, вызначанай секулярызацыяй духоўнага жыцця, распаўсюджванні рэформацыйных.
Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі мела свае асаблівасці. Эканамічнае адставанне ад перадавых краін Еўропы і панаванне феадалізму стрымлівалі ўсебаковае развіццё свецкіх формаў культуры і пераход ад сярэднявечнай культуры да культуры новага часу. Спецыфічнымі рысамі Адраджэння ў Беларусі сталі таксама сутыкненне заходнееўрапейскай і ўсходнееўрапейскай культурных традыцый, наяўнасць на адноснай верацярпімасці, узаемадзеянне і ўзаемаўплыў беларускай, рускай, украінскай, польскай і літоўскай культур, што абумовіла палілінгвізм літаратуры гэтага часу.
Прадстаўніком рэнесанснай культуры ў Беларусі быў першадрукар, гуманіст і асветнік Францыск Скарына (каля 1490 - каля 1551 гг.). У цэнтры яго ўвагі была праблема грамадства і чалавека. Ён разглядаў пытанні сэнсу жыцця, духоўнасці свету, удасканалення грамадства і інш. У 1521 г. у Празе Ф. Скарына выдаў 23 біблейскія кнігі Старога Запавету. У Вільні ён арганізаваў першую ў Беларусі друкарню і выдаў “Малую падарожную кніжку” і “Апостал”.
13. Казацка-сялянская вайна і яе падзеі на тэрыторыі Беларусі. Война Расіі супраць Рэчы Паспалітай 1654 -1667 г.
У 1648 – 1651 гг. у Беларусі ішла антыфеадальная вайна, якая разгарнулася ў сувязі з пачаткам паўстання пад кіраўніцтвам гетмана Б. Хмяльніцкага на Украіне. У вызваленчай вайне ўкраінскага народа Б.Хмяльніцкі і яго старшыны, імкнучыся стварыць уласную дзяржаву, планавалі ўключэнне ў яго земляў паўднёвага ўсходу Беларусі -Падняпроўя і Палесся. Ужо вясной 1648 г. у гэтыя раёны накіроўваюцца агітатары, неўзабаве з'яўляюцца і казацкія атрады.
Летам 1648 г. поўдзень і ўсход Беларусі былі ахоплены барацьбой казацка-сялянскіх атрадаў супраць шляхты, купцоў, магнатаў і каталіцкага духавенства. Казацкія атрады Крывашапкі, Гаркушы, Галавацкага і іншых палкоўнікаў мелі ў сваім складзе шмат беларусаў, найперш выхадцаў з найбяднейшага сялянства і мяшчанства. З-за паланізацыі вярхоў феадальнага грамадства гэты вызваленчы антышляхецкі рух у Беларусі, таксама як і ва Украіне, меў відавочную антыпольскую скіраванасць. У 1648 г. казацка-сялянскае войска разбіла пад Рэчыцай харугвы Вялікага княства пад камандаваннем Валовіча, пад мястэчкам Горволь - атрад на чале са стражнікам Мірскім.
15. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Уваходжанне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.
Першы раздзел 19 лютага 1772 г., у Вене была падпісана канвенцыя аб падзеле. Перад гэтым, 6 лютага 1772 г. у Санкт-Пецярбургу было заключана пагадненне паміж Прусіяй і Расіяй. У пачатку жніўня расейскія, прускія і аўстрыйскія войскі адначасова ўвайшлі ў Польшчу і занялі вобласці, размеркаваныя паміж імі па дамове. Сілы Канфедэрацыі, выканаўчы орган якой быў вымушаны пакінуць Аўстрыю пасля таго, як тая далучылася да пруска-расійскага саюза, не склалі зброю. Кожная крэпасць, дзе размяшчаліся яе воінскія часці, трымалася максімальна доўга. 28 красавіка 1773 года расейскія войскі пад камандаваннем генерала Суворава ўзялі Кракаў. Францыя і Англія, на якіх ускладалі надзеі канфедэраты, засталіся ў баку і выказалі сваю пазіцыю ўжо постфактум, пасля таго, як раздзел адбыўся. Канвенцыя аб падзеле была ратыфікавана 22 верасня 1772. У адпаведнасці з гэтым дакументам Расія завалодала часткай Прыбалтыкі (Лівонія, Інфлянт), якая да гэтага знаходзілася пад уладай Польшчы, і Беларуссю да Дзвіны, Друч і Дняпра, уключаючы раёны Віцебска, Полацка і Мсціслаў. Пад уладу расійскай кароны перайшлі тэрыторыі плошчай 92 тыс. км2 з насельніцтвам 1 млн 300 тыс. чалавек. Прусія атрымала Эрмланд (Вармію) і Каралеўскую Прусію (пазней якая стала новай правінцыяй пад назвай Заходняя Прусія) да ракі Нотэч, тэрыторыі герцагства Памеранія без горада Гданьск (Данцыг), акругі і ваяводства Паморскае, Мальбарскае (Марыенбург) і Хелм (Торунь), а таксама некаторыя раёны ў Вялікай Польшчы. Прускія набыцці склалі 36 тыс. км2 і 580 тыс. жыхароў.
17. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове ХІХ ст.
У 1-й палове 19 ст. у Беларусі адбываліся агульныя для Расійскай імперыі працэсы, кот вялі да распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы, да ўзнікнення новых - капіталістычных адносін. Аб гэтым сведчыць развіццё прамысловасці, рост гарадоў і гандлю. З'явіліся першыя фабрыкі ў мястэчках Хомск і Косава Гродзенскай губерні, дзе прымяняліся паравыя рухавікі. Сфарміраваліся жалезаапрацоўчая, шкляная, папяровая, буракацукровая галіны. Уладальнікамі мануфактур і фабрык былі памешчыкі. У цэлым прамысловасць Беларусі аж да рэформы 1861 г. развівалася слаба. Прадпрыемстваў фабрычна-завадскога тыпу было мала. Колькасць працоўных на прадпрыемствах рэдка дасягала 10 чалавек.
У 1-й палове 19 ст. адбываўся прыкметны рост гарадоў і гандлю. Рост быў абумоўлены тым, што яўрэйскае насельніцтва было прымусова пераселена з вёсак у мястэчкі. Развіццё прамысловасці і гарадоў стымулявала развіццё гандлю. Ва ўнутраным гандлі з'явіліся новыя арганізацыйныя формы: лавачны гандаль прамысловымі вырабамі і прадуктамі харчавання, штотыднёвыя кірмашы ў гарадах і мястэчках. Купецтва ў вялікім аб'ёме вывозіла прадукты с/г-у і лясных промыслаў за мяжу. На працягу 1-й пал. 19 ст. значыць узрос гандлёвы капітал. Новыя з'явы, злучаныя з развіццём капіталістычных адносін, выявіліся і ў с/г-ве, кот усё трывалей злучалася з рынкам. Памешчыкі пашыралі засевак новых пляцаў, у тым ліку і за рахунак сялянскіх угоддзяў. У 30-40-е гады 80% прыбыткаў ім даваў продаж прадукцыі с/г вытворчасці, галоўнай выявай збожжа, гарэлкі, спірту.
19. Аграрная рэформа 1861 г. і асаблівасці яе ажыццяўлення ў Беларусі. Буржуазныя рэформы 60-70 гг. ХІХ ст.
Адмена прыгоннага права ў 1861 г. з'явілася пераломным этапам у гісторыі ўсіх народаў, якія засялялі Расійскую імперыю, у т.л. і беларускага. Асноўныя прычыны рэформы 1861 г.: 1) паражэнне Расійскай імперыі ў Крымскай вайне (1853-1856 гг. Расія ваявала супраць Англіі, Францыі і Турцыі), якое паказала рэальную ступень адставання феадальнапрыгонніцкай Расіі ад капіталістычнага Захаду; 2) усведамленне кіруючымі коламі Расійскай імперыі эканамічнай неплацежаздольнасці прыгону і большай выгаднасці вольнай працы; 3) незадаволенасць шырокіх колаў грамадства прыгонніцкімі парадкамі; 4) сістэматызацыя сялянскіх выступаў. У кіруючых колах імперыі зацвердзілася меркаванне, што лепш адмяніць прыгоннае права "зверху", інакш яно будзе ліквідавана "знізу", г.зн. у выніку народнага паўстання. Падрыхтоўка да рэформы пачалася ў 1857 г. 19 лютага 1861 г. імператар Аляксандр II падпісаў асноўныя дакументы рэформы: "Агульныя палажэнні" (правілы рэформы для ўсёй імперыі) і "Мясцовыя палажэнні" (усталёўвалі канкрэтныя правілы ў залежнасці ад мясцовых асаблівасцяў). Паводле «Агульных палажэнняў» прыгоннае права адмянялася, усе прыгонныя сяляне атрымлівалі асабістую свабоду і грамадзянскія правы: яны маглі пераходзіць у іншыя саслоўі, з'яжджаць у іншыя мясцовасці, паступаць у навучальныя ўстановы, заключаць маёмасныя здзелкі і г.д. Правы ўласнасці на ўсю зямлю ў маёнтках прызнаваліся за памешчыкамі, у т.л. і на сялянскую зямлю, якую сяляне апрацоўвалі ў якасці сваіх надзелаў. Гэтыя свае надзелы сяляне атрымлівалі ў карыстанне за адпрацоўку павіннасці (чынш ці паншчына) да поўнага выкупу зямлі ў памешчыкаў.
21. Развіццё капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы і прамысловасці Беларусі ў другой палове ХІХ ст.
У выніку прамысловай рэвалюцыі адбыліся карэнныя змены ў тэхніцы і арганізацыі вытворчасці, здзейснены гіганцкі скок у росце прадукцыйнасці працы. Характэрнай рысай прамысловага развіцця Беларусі ў гэты перыяд было тое, што разам з адносна хуткім ростам фабрычна-завадской вытворчасці шырокае распаўсюджванне мелі рамяство і мануфактура, заснаваныя на ручной працы. У першыя дзесяцігоддзі ў прамысловасці Беларусі пераважалі дробныя рамесныя прадпрыемствы. Акрамя дробных сялянскіх промыслаў і рамеснай вытворчасці, у гарадах і мястэчках Беларусі дзейнічалі дробныя капіталістычныя прадпрыемствы, на якіх працавалі ад 5 да 16 наёмных працоўных і якія не мелі паравых рухавікоў. Адмоўна адбіваліся на развіцці буйной прамысловай вытворчасці ў Беларусі яе суседства з высокаразвітымі ў прамысловых адносінах раёнамі Расіі, т.я. іх прадукцыя запаўняла беларускі рынак. Апроч дробнатаварнай вытворчасці, у Беларусі развівалася капіталістычная мануфактура. Да мануфактур звычайна адносяць прадпрыемствы, на якіх працавала не менш за 16 працоўных, і дзе ўжо існавала выразны падзел працы. Да 1890 года іх ужо налічвалася ў Беларусі каля 760. Завяршылася прамысловая рэвалюцыя ў Беларусі ў 90-я гады. Вядучае месца ў фабрычна-завадской прамысловасці займалі прадпрыемствы, звязаныя з перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравіны, мінералаў і драўніны. Важнае месца ў прамысловасці Беларусі ў 2 пал. 19 стагоддзі займалі прадпрыемствы па перапрацоўцы драўніны.
23. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і яе падзеі на тэрыторыі Беларусі.
У пачатку XX ст. пачаўся сусветны эканамічны крызіс, які закрануў і Беларусь. У 1900—1903 гг. закрыліся 532 фабрыкі і заводы. Найбольш пацярпела лёгкая прамысловасць. Крызіс выявіўся і ў сельскай гаспадарцы, і калі буржуазныя формы землекарыстання развіваліся, то сялянскія гаспадаркі былі ў крызісе з прычыны малазямелля. Эканамічнае становішча пагаршалася і ў сувязі з паразай царызму ў руска-японскай вайне 1903-1904 гг. В.а. нявырашанасць аграрнага пытання, эканамічны крызіс і паражэнне ў вайне сталі прычынамі I рускай рэвалюцыі. Рэвалюцыя пачынаецца 9 студзеня 1905 г. з растрэлу хроснага ходу ў Петраградзе. У гарадах Беларусі адбылося 30 дэманстрацый салідарнасці з падзеямі 9 студзеня 1905 г. Другі ўздым рэвалюцыі звязаны з дэманстрацыямі 1 мая (хваля дэманстрацый і стачак). 17 кастрычніка 1905 г. Мікалай II выдаў Маніфест - абяцаў дэмакратычныя свабоды і склікаць Думу з заканадаўчымі паўнамоцтвамі. Пік рэвалюцыі - Усеагульная Кастрычніцкая палітычная стачка і снежаньскае ўзброенае паўстанне ў Маскве. 18 кастрычніка ў Менску расстраляны мітынг. Страйк у Маскве быў падтрыманы і ў найбуйнейшых беларускіх гарадах, але паўстанне не выйшла за межы Масквы. У 1906 г. адбыліся выбары ў Дзяржаўную Думу (ад Беларусі 36 дэлегатаў, у т.л. 13 сялян). Першая дума - кадэцкая. Яе пазіцыя па зямельным пытанні занадта радыкальная для царызму і ў ліпені 1906 г. I Дума распушчана. Потым выбары ва II Думу. Значэнне рэвалюцыі: 1) Расія з неабмежаванай манархіі стала абмежаванай; 2) адменены выкупныя плацяжы для сялян за зямлю, якія яны плацілі з 1861 г. падзеі рэвалюцый паказалі неабходнасць аграрных пераўтварэнняў.
25. Культура Беларусі ў пачатку ХХ ст.
Культура Беларусі ў пачатку стагоддзя развівалася ў складаных, супярэчлівых умовах. Яна была цесна звязана з нацыянальна-вызваленчым рухам, агульнадэмакратычным уздымам, пошукам шляхоў грамадскага прагрэсу. Белкультура, не губляючы сваёй самабытнасці і арыгінальнасці, развівалася пад уплывам дэмакратычных ідэй рускай культуры, цеснай сувязі з культурамі ўкраінскага, польскага і літоўскага народаў. У пач 20 ст. у Беларусі адбываліся прыкметныя змены. З 1900 па 1914 г. колькасць пачатковых і агульнаадукацыйных школ павялічылася з 6297 да 7682. Павялічылася і колькасць навучэнцаў у іх - з 248 тыс. да 490 тыс. Пашырылася сетка сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Настаўніцкія семінарыі працавалі ў Маладзечне, Полацку, Нясвіжы і Свіслачы. У 1909—1915 гг. новыя семінарыі былі адкрыты ў Рагачове, Гомелі. У Оршы і Барысаве ў гэты час пачалі працаваць жаночыя семінарыі. У 1914 г. працавала 5 с/г-ных сярэдніх школ. Фельчараў і акушэраў рыхтавалі Магілёўская, Віцебская і Гродзенская медыцынскія школы. У Гомелі была адкрыта чыгуначная вучэльня. У 1912—1914 гг. у Менску, Віцебску і Магілёве функцыянавалі настаўніцкія інстытуты. Вышэйшых навучальных устаноў у Беларусі не было. Вышэйшую адукацыю моладзь атрымлівала ў Маскве, Пецярбургу і іншых гарадах Расіі. Нягледзячы на рост колькасці навучальных устаноў, у 1911 г. у школах навучалася толькі 18,4% дзяцей школьнага ўзросту. У 1907 г. на з'ездзе настаўнікаў у Вільню быў створаны "Белнастаўніцкі саюз".
27. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Утварэнне Беларускай савецкай сацыялістычнай рэспублікі.
Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі дала магчымасць народам Расіі вырашыць нацыянальнае пытанне. 2 лістапада 1917 г. СНК РСФСР прыняў "Дэкларацыю правоў народаў Расіі", дзе гаварылася аб ажыццяўленні права нацый на самавызначэнне аж да аддзялення і адукацыі самастойных дзяржаў. Аднак кіраўнікі Абвыканкамзапа і Рады Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронта адмаўлялі наяўнасць нацыянальнага пытання ў Беларусі. Яны лічылі, што перамога сусветнай пралетарскай рэвалюцыі пакладзе пачатак адміранню дзяржавы, а ўтварэнне новых дзяржаў з'яўляецца перашкодай да стварэння Сусветнай савецкай рэспублікі. Ініцыятыву ў бальшавікоў перахапілі прадстаўнікі нацыянальных партый і арганізацый, якія ўваходзілі ў склад Вялікай беларускай рады. 27 кастрычніка выканкамы Вялікай Беларускай рады, Цэнтральнай ваеннай рады і Заходняга фронту звярнуліся да беларускага народа з "Граматой", у якой утрымліваўся заклік абраць прадстаўнікоў беларускага народа на Усебеларускі з'езд, на якім вырашыць пытанне аб дзяржаўнасці Беларусі. Адкрыццё з'езда намячалася на 5 снежня 1917 г. А. Мяснікоў выехаў у Петраград з мэтай дабіцца ад Народнага камісара па справах Нацыянальнасцей забароны склікання з'езда. І. Сталін не пагадзіўся з такой прапановай і прапанаваў знайсці іншую арганізацыю, якая змагла б выступіць з ініцыятыўнай склікання з'езда. Выбар упаў на Беларускі абласны камітэт (БАК), створаны ў лістападзе 1917 г. у Петраградзе пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў з ліку прадстаўнікоў ад беларускіх губерняў. 17 лістапада БАК, які быў па палітычных поглядах леваэсэроўскім, ляяльна ставіўся да Савецкай улады і выступаў супраць падзелу Расеі на нацыянальныя дзяржавы, выступіў з ініцыятывай скліканьня надзвычайнага беларускага зьезду.
29. Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў Савецкай Беларусі.
Стварэнне буйной прамысловасці (перш за ўсё вытворчасць сродкаў вытворчасці) (г.зн. індустрыялізацыя) і аб'яднанне дробных індывідуальных сялянскіх гаспадарак у буйныя сацыялістычныя калектыўныя гаспадаркі (калектывізацыя) былі найважнейшымі часткамі плана пабудовы сацыялізму ў СССР, вылучанага В.Леніным. Аб'ектыўна індустрыялізацыя была неабходна: СССР па ўзроўні вытворчасці прамысловай прадукцыі на душу насельніцтва адставала ў 5-10 разоў ад усіх развітых краін. Першапачаткова была абгрунтавана стратэгія індустрыяльнага развіцця на аснове НЭПа, аднак з сярэдзіны 1929 г. Сталін стаў рэалізоўваць сваю стратэгію "фарсіраванай індустрыялізацыі", стратэгію "скачку". У БССР асноўны змест працэсу індустрыялізацыі - развіццё галін па перапрацоўцы мясцовай сыравіны (харчовая, тэкстыльная, швейная, дрэваапрацоўчая). Быў распрацаваны 1 пяцігадовы план (1928-1932 гг.) суцэль рэальнай для выканання. Аднак пасля перагляду Сталінам гэтага плана ў бок яго павелічэння пяцігодка выканана не была. Другая пяцігодка (1933-1937 гг.) таксама не была выканана.
31. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939гг.)
Па Рыжскай мірнай дамове ад 18 сакавіка 1921 г. да Польшчы адышла значная частка заходне-беларускіх земляў (Гродзенская губерня, усходнія раёны Віленскай і заходнія раёны Менскай губерняў). На гэтай тэрыторыі пражывала каля 4 млн. чалавек, большасць кот. складалі беларусы. У адпаведнасці з дагаворам урад Польшчы абавязаны быў забяспечыць беларускаму і ўкраінскаму насельніцтву права на свабоднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў. Але гэтыя абавязанні не выконваліся. Да 1939 г. амаль усе беларускія школы былі перароблены ў польскія, спынілася выдавецтва беларускіх газет і часопісаў, забаранялася выкарыстанне беларускай мовы ў дзярж. установах і органах мясцовага самакіравання.
33. Партызанскі і падпольны рух у Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Да пачатку верасня 1941 г. тэрыторыя Беларусі была акупаваная нямецкімі ўладамі. Акупантамі быў створаны жорсткі рэжым, накіраваны на знішчэнне мясцовага насельніцтва і рабаванні матэрыяльных каштоўнасцей і прыродных багаццяў (у Беларусі акупантамі было створана 260 канцлагераў для знішчэння ваеннапалонных і мірных грамадзян). На акупаваных фашыстамі тэрыторыях фарміруецца партызанскі рух. Кіраўніцтва дзейнасцю партызан і падпольшчыкаў было ўскладзена на камуністычныя падпольныя камітэты, якія ў першыя часы дзейнічалі малаэфектыўна, неслі вялікія страты. Становішча да лепшага стала выпраўляцца пасля таго, як увесну 1942 г. быў створаны адмысловы вайсковы орган кіраўніцтва партызанскім рух - Цэнтральны штаб партызанскага руху (на чале - П.К. Панамарэнка, кіраўнік Кампартыі Беларусі). Адначасова былі створаны спецыяльныя Беларускі і Украінскі штабы партызанскага руху. Гэтыя органы наладзілі ўзаемадзеянне партызанскіх атрадаў і навялі дысцыпліну.
35. Культура Беларусі ў другой палове 40-х -- 80-я гг. ХХ ст.
За гады вайны была амаль поўнасцю разбурана матэрыяльна-тэхнічная база навукі і культуры рэспублікі. Неабходна было, у першую чаргу, аднавіць народную адукацыю. Складаным было становішча з настаўніцкімі кадрамі. Да 1 студзеня 1946 г. у школы з эвакуацыі вярнуліся 4980 настаўнікаў, а таксама 6840 дэмабілізаваных настаўнікаў - франтавікоў. У 1949 - 1950 навучальным годзе пачаўся пераход да ўсеагульнай абавязковай сямігадовай адукацыі, які ў асноўным быў скончаны да сярэдзіны 50-х гг. У 1951—1955 гг. актыўна будаваліся сярэднія школы, пераўтвараліся сямігадовыя ў сярэднія, іх колькасць вырасла за гэтыя гады з 761 да 1447 г., а кантынгент вучняў вырас з 429 900 да 632 600 чалавек, палепшыўся склад настаўніцкіх кадраў. Калі ў 1944/45 навучальным годзе ў школах Беларусі працавала толькі 19,7% настаўнікаў з вышэйшай і няпоўнай вышэйшай адукацыяй, то ў 1950-1957 - ужо 30,2%, а ў 1955-1956 навучальным годзе такую адукацыю мелі каля 50% настаўнікаў. . Тым не менш, у школьным будаўніцтве было шмат недахопаў. У 1955-1956 навучальным годзе 7260 школ яшчэ размяшчаліся ў прыстасаваных і 2088 - у наёмных будынках. Амаль палова школ працавала ў дзве змены. На нізкім узроўні вялося выкладанне многіх прадметаў. Рэзка скарацілася колькасць беларускіх школ.
37. Асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 90-х гг. ХХ - пачатку ХХІ ст.
З 1990 г. пачалася рыначная трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі: раздзяржаўленне, прыватызацыя, дэманапалізацыя ўласнасці на сродкі вытворчасці, развіццё прадпрымальніцтва і канкурэнцыі. Развал Савецкага Саюза, разрыў эканамічных сувязей і іншыя прычыны выклікалі эканамічны крызіс 1991-1995 гг. Асноўнымі яго праявамі сталі: спад вытворчасці, рост інфляцыі, падзенне жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Расла схаванае беспрацоўе, Даляры сталі для насельніцтва асноўным сродкам абарачэння і грашовых разлікаў. Урад увёў талоны і купоны на асноўныя прадукты і спажывецкія тавары. Адначасова фармаваліся рынкавыя механізмы гаспадарання, з'явіліся замежныя і сумесныя прадпрыемствы. Спад вытворчасці ў большасці галін працягваўся да 1995 г., але ўжо пасля прэзідэнцкіх выбараў 1994 г. па даручэнні А. Лукашэнкі была распрацавана "Праграма неадкладных мер па выхаду эканомікі Рэспублікі Беларусь з крызісу", 1995 г. стаў апошнім крызісным годам, з 1996 г. пачалася стабілізацыя. У 1996 г. была распрацавана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2010 г. Мэтай праграмы стала пераадоленне крызісу, пабудова сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі, дасягненне ў 2000 г. узроўню 1990 г. па важнейшых эканамічных паказчыках. Эканамічнымі прыярытэтамі былі абвешчаныя экспарт, жыллё, харчаванне.
Работа выполнена без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 38.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты