Белорусская детская литература
БГПТХК им.А.Е.Ларина (Бобруйский государственный профессионально-технический художественный колледж)
Шпаргалка
на тему: «Белорусская детская литература»
по дисциплине: «Белорусская детская литература»
2022
15.00 BYN
Белорусская детская литература
Тип работы: Шпаргалка
Дисциплина: Белорусская детская литература
Работа выполнена без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 49.
Поделиться
1. Беларускi фальклор, яго асаблiвасцi i спецыфiка.
2. Акрэслiце асаблiвасцi беларускіх народных казкак як жанра дзіцячай літаратуры (iх класіфікацыя, паэтыка і стыль). Роля казак у жыцці народа, у выхаванні дзяцей.
3. Апiшыце працэс зараджэння беларускай лiтаратуры.
4. Асаблiвасцi развiцця беларускай дзiцячай лiтаратуры 1900-1928 гг.
5. Выданне беларускіх часопісаў, газет для дзяцей у 1900-1935гг. Перыядычны друк на тэрыторыi Заходняй Беларусi.
6. Цётка. Жыццё i творчасць. Творы Цѐткі пра лѐс дзяцей («Сірата», «Міхаська»).
7. Жыццёвы i творчы шлях Якуба Коласа. Жанр вершаванай казкі ў творчасці Якуба Коласа (паэма-казка «Рак-вусач»).
8. Дзіцячы свет у прозе Якуба Коласа (апавяданні «Дзеравеншчына», «Сірата Юрка», «У старых дубах», «Страшнае спатканне»).
9. Тэма дзяцінства ў паэме Якуба Коласа «Міхасѐвы прыгоды». Майстэрства пісьменніка: сюжэт, мастацкія дэталі, тропы.
10. Творы для дзяцей Янкi Купалы. Праблематыка твораў Янкі Купалы для дзяцей («Сын і маці», «У школу», «А зязюлька кукавала», «Песня і казка», «Мароз», «Бай», «Хлопчык і лѐтчык», «Дзіцячае» і інш.).
11. Жыццёвы i творчы шлях Змiтрака Бядулi. Тэматычная накiраванасць яго творчасцi.
12. Творы для дзяцей Змiтрака Бядулi. Рэалістычныя апавяданні З. Бядулі пра лѐс дзяцей: «Малыя дрывасекi», «Велiкодныя яйкi», «Дзе канец свету?», «Пяць лыжак зацiркi» і інш.
13. Жыццёвы шлях Максiма Багдановiча. Тэматычная разнастайнасць яго твораў.
14. Асноўныя тэндэнцыi развiцця беларускай дзiцячай лiтаратуры 1929-1956 гг.
15. Тэматыка твораў Янкi Маўра. Жанравая і тэматычная разнастайнасць творчасці.
16.Апавяданні Янкi Маўра 20-х г. аб лѐсе дзяцей6 «Слѐзы Тубі», «Лацароні», «Незвычайная прынада».
17. Гiсторыя стварэння зборнiка «Нiколi не забудзем».
18. Вобразы дзяцей у псіхалагічных апавяданнях Янкі Маўра 30-х гадоў і пасляваеннага часу «Шчасце», «Падарожжа вакол дома», «Максімка», «Бярозавы конь».
19. Алесь Якiмовiч. Жыццёвы i творчы шлях. Апрацоўка пісьменнікам беларускіх народных казак. Аналіз казак (зб. «Каток – залаты лабок», «Бацькаў дар», «3 рога ўсяго многа», «Людзей слухай, а свой розум май», «Андрэй за ўсіх мудрэй»).
20. Майстэрства А.Якімовіча як казачніка. Аналіз казак «Каваль Вярнідуб», «Казка пра смелага вожыка» і інш.
21. Жыццёвы i творчы шлях Янкi Журбы.
22. Тэматыка твораў для дзяцей Андрэя Александровiча.
23. Дзiцячая лiтаратура першага пасляваеннага дзесяцiгоддзя.
24. Тэматычная разнастайнасць твораў Мiхася Лынькова. Апавяданнi М.Лынькова «Янка парашутыст», «Ядвiсiн дуб», «Пра хлопчыка Яську», «Астап», «Васiлькi», «Салют», «Дзiцячы башмачок» i iнш.
25. Творы Уладзiмiра Дубоўкi для дзяцей. Гуманістычная накіраванасць, маральна-этычная праблематыка вершаваных казак: «Як Сінячок да сонца лѐтаў», «Чые рукі прыгажэйшыя», «Хто дужэйшы?», «Цудоўная знаходка», «Як унук дзеду дапамог» і інш.
26. Максiма Танка. Героi яго твораў. Паэтычная апрацоўка Максімам Танкам народных казак «Конь i Леў», «Галiнка i верабей», «Ехаў казачнiк Бай», «Журавель i чапля» і інш., маральна-этычныя праблемы ў творах.
27. Жыццёвы i творчы шлях Эдзi Агняцвет. Тэма аховы прыроды ў вершах (зб. «Рэчка, рэчанька мая», «Хай часцей смяюцца дзеці»). Выхаваўчае значэнне гумарыстычных вершаў.
28. Жыццёвы i творчы шлях Янкi Брыля. Адзінства дзіцяці і прыроды ў апавяданнях Я. Брыля «Жыў-быў вожык», «Сняжок і Волечка», «Ліпа і клѐнік».
29. Тэматычная разнастайнасць творчасцi для дзяцей В.Зуёнка, А.Пысiна.
30. Асаблiвасцi развiцця беларускай дзiцячая лiтаратуры 1957-1985 гг.
31. Жыццёвы i творчы шлях Сяргея Грахоўскага.
32. Адметнасць твораў Алега Лойкi.
33. Жанр вершаванай казкі ў творчасці Васіля Віткі. Творчае выкарыстанне народных матываў, сюжэтаў, вобразаў, моўна-выяўленчых сродкаў у казках «Вавѐрчына гора», «Буслінае лета», «Азбука Васі Вясѐлкіна», «Казкі і краскі», «Дударык» і інш.
34. Творчасць для дзяцей Е.Лось.
35. Фальклорныя матывы і жанры ў паэзіі Ніла Гілевіча (зб. «Сiнi домiк, сiнi дом», «3агадкi»). Свет прыроды i дзяцiнства ў вершах: «Вiтаю вясну», «Калi рана ўстанеш», «Дождж-грыбасей», «Добры чалавек», «Казачная зямля» i iнш. (зб. «Шчаслівыя хвіліны»).
36. Жанравая разнастайнасць паэзii Р. Барадулiна (вершы, калыханкi, пацешкi, жарты, скорагаворкi, лiчылкi, задачкi, загадкi, казкi). Прыѐмы стварэння займальнасці твораў.
37. Свет дзяцінства ў апавяданнях У. Лiпскага (зб. «Рыгоркавы прыгоды», «Марынчына казка», «Каралева белых прынцэс» і інш.). Псіхалагізм, жыццѐвасць сітуацый, адметнасць вобразаў.
38. Жанравая і тэматычная разнастайнасць паэзіі Уладзіміра Карызны.
39. Вобразы беларускай фауны і флоры ў казках Станiслава Шушкевіча.
40. Тэматычная разнастайнасць твораў Артура Вольскага для дзяцей.
41. Жанравая і тэматычная разнастайнасць прозы для дзяцей на сучасным этапе.
42. Жанравая і тэматычная разнастайнасць паэзіі для дзяцей на сучасным этапе.
43. Жанравая і тэматычная разнастайнасць драматычных твораў для дзяцей на сучасным этапе.
44. Перыядычны друк для дзяцей на сучасным этапе.
45. Агляд часопіса «Вясѐлка»: асноўныя рубрыкі, тэматыка, жанравая разнастайнасць твораў сучасных пісьменнікаў.
23 урывак з верша «Дождж-грыбасей» Нiла Гiлевiча.
24 урывак з верша «Азбука - вясёлы вулей» Рыгора Барадулiна».
25 верш Эдзi Агняцвет «Хай часцей смяюцца дзеці».
26 урывак з вершаванай казкi «Вавёрчына гора» Васiля віткі
1. Беларускi фальклор, яго асаблiвасцi i спецыфiка
Народ выяўляў свае настроі і думы ў песнях, казках, легендах і паданнях. Гэта першыя праявы яго мастацкай творчасці. Ў іх адлюстроўваліся ўсе найважнейшыя асаблівасці народнага жыцця з самых далёкіх часоў: барацьба чалавека з прыроднай стыхіяй, яго мары, меркаванні, любоў да радзімы і нянавісць да ворагаў.
Многія фальклорныя творы ствараліся і бытавалі пры пэўных акалічнасцях – у час свят, працы. Яны суправаджалі працоўную дзейнасць чалавека (працоўныя песні), дапамагалі ў выхаванні дзяцей (песні-калыханкі, дзіцячыя песні, загадкі, казкі), перадавалі новым пакаленням жыццёвы вопыт і мудрасць (легенды, паданні, прымаўкі, прыказкі і інш.). Пашыраючыся і ў пазнейшы час, фальклорныя творы ўплывалі нават на развіцце пісьмовай літаратуры.
Асаблiвасцi фальклору: -калектыўнасць; -вусная форма бытавання;
-адсутнасць аўтара; -наяўнасць варыянтаў.
Тэрмін фальклор, які ўзнік у сярэдзіне XIX ст., азначае народная мудрасць. Фальклор у яго вузкім, філалагічным значэнні – адзін з відаў народнага мастацтва, які адлюстроўвае рэчаіснасць у вобразах, створаных пры дапамозе паэтычных слоў. Фальклорны працэс заўсёды адбываецца ў межах традыцыі, абапіраецца на папярэдні вопыт, выкарыстоўвае мастацкія каштоўнасці, якія належаць усяму народу. Фальклор узнік раней, чым пісьменнасць і, натуральна, бытаваў толькі ў вуснай перадачы.
3. Апiшыце працэс зараджэння беларускай лiтаратуры
Зараджэнне беларускай дзіцячай літаратуры — працяглы і складаны працэс, звязаны з фальклорнымі традыцыямі, развіццём і станаўленнем нацыянальнага мастацкага слова, узнікненнем пісьменнасці, прыняццем хрысціянства, зараджэннем і развіццём кнігадрукавання.
Першымі літаратурныя творы і помнікі царкоўна-рэлігійнага пісьменства. Гэта перакладныя творы – біблейскія кнігі — Евангелле, Апостал і Псалтыр, па якіх дзеці асвойвалі грамату, і арыгінальныя творы — жыціі Феадосія Пячэрскага, Барыса і Глеба, Еўфрасінні Полацкай, Аўрамія Смаленскага, пацерыкі (серыі займальных дыдактычных навел з жыцця манахаў).
Найбольш значнай з’явай духоўнай культуры Беларусі XVI ст. стала ўзнікненне кнігадрукавання. Заснавальнік усходнеславянскага кнігадрукавання Францыск Скарына (каля 1490 — каля 1551). Першая кніга “Псалтыр” 6 жніўня 1517 г. у Празе, ўтрымлівала 150 псалмоў - твораў іудзейскай і хрысціянскай лірыкі, перакладзеных на стараславянскую мову.
5. Выданне беларускіх часопісаў, газет для дзяцей у 1900-1935гг. Перыядычны друк на тэрыторыi Заходняй Беларусi
Гісторыя беларускай перыёдыкі для дзяцей пачынаецца з 1905г., з выпуску ў г. Вільні часопіса “Зорка” (першага штомесячнага часопіса для дзяцей 8 – 14 гг.). У першым нумары было 22 публікацыі, розныя па жанру, структуры і аб’ему (вершы, апавяданні, казкі, пераклад з французскай мовы, і г.д.). Па свайму зместу і знешняму афармленнб часопіс нагадваў дзіцячыя выданні Расійсай імперыі М. Новікава “Дзіцячае чытанне для сэрца і розуму”. “Зорка” друкавалая ў выглядзе кніжкі невялікага фармата з невялікай колькасцю чорна-белых ілюстрацый і фотаздымкаў, гэта выданне стала асновай для далешага развіцця беларускай перыёдыкі.
У 1906 г. выйшаў закон “Аб свабодзе друку”, была знята забарона на беларускае друкаванае слова.
7. Жыццёвы i творчы шлях Якуба Коласа. Жанр вершаванай казкі ў творчасці Якуба Коласа (паэма-казка «Рак-вусач»)
Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадзіўся ў 1882 г. у засценку Акінчыцы Мінскай вобласці ў сям’і лесніка. Дзяцінства – ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад Мікалаеўшчыны. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1902). Настаўнічаў у Ганцавіцкім, Пінскім, Смалявіцкім раёнах. За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе быў звольнены, а ў 1908 г. асуджаны на тры гады.У 1912—1914 гг. праца настаўнікам у 3-м прыходскім вучылішчы ў Шнеку. У час І імперыялістычнай вайны мабілізаваны ў армію, скончыў Аляксандраўскае ваеннаевучылішча ў Маскве (1916), служыў у запасным палку ў Пярмі. Летам 1917 г. накіраваны на фронт, але цяжка захварэў і эвакуіраваны ў горад Абаянь. У пачатку 1918 г. звольнены з войска. Працаваў на Куршчыне настаўнікам, школьным інструктарам. У маі 1921 г. пераехаў у Мінск. Выкладаў у Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, лекцыі на курсах настаўнікаў, навуковая дзейнасць ў Інстытуце беларускай культуры. У Вялікую Айчынную вайну жыў у Клязьме (пад Масквой), Ташкенце, Маскве, займаўся творчай і навукова-грамадскай дзейнасцю. Уснежні 1944 г. вярнуўся ў Мінск. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і БССР, з'яўляўся старшынёй Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру. Акадэмік АН БССР, народны пісьменнік Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў з 1934 г. Памёр ў 1956 г., пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.
9. Тэма дзяцінства ў паэме Якуба Коласа «Міхасѐвы прыгоды». Майстэрства пісьменніка: сюжэт, мастацкія дэталі, тропы
Паэма “Міхасёвы прыгоды” так названа невыпадкова, як вядома, Я.Колас меў малодшага сына Міхася, які ў дзяцінстве цяжка захварэў. Бацька вельмі хваляваўся за яго і рабіў усе магчымае, каб сын хутчэй паправіўся. Так для ўзняцця настрою рассказваў яму розныя гісторыі. Так і нарадзілася гэта вершаваная паэма.
Невялічкую паэму “Міхасёвы прыгоды” часам называюць апавяданнем ў вершах. Гарадскога хлопчыка Міхаську, які доўга хварэў у зімовы час, паслалі на ўсё лета ў вёску адпачыць і набрацца сіл. Тут і пачынаюцца розныя прыгоды, удачы і няўдачы. Кожны раздзел паэмы паэтычна раскрывае якую-небудзь новую карціну ці з’яву ў прыродзе. Выдатная якасць твора – яго прастата, маляўнічасць і непасрэднасць. Аб самых звычайных рэчах паэт умее так расказаць, што нібы нанава адкрывае перад намі цудоўны куточак роднай зямлі, сапраўднае хараство мілай нашаму сэрцу прыроды.
11. Жыццёвы i творчы шлях Змiтрака Бядулi. Тэматычная накiраванасць яго творчасцi
Змiтpoк Бядyля (y caпpaўднacцi Шмyэл-Нoxiм (Сaмyiл Нaвyм) Плaўнiк; 1886-1941; нapaдзiўcя 23 кpacaвiкa 1886 г. y мяcтэчкy Пacaдзeц, нa Лaгoйшчынe, y cям’i яўpэя-apaндaтapa. Byчыўcя ў пaчaткoвaй шкoлe-xeдapы, y дyxoўнaй ceмiнapыi (eшыбoцe), aдкyль выxoдзiлi paбiны (яўpэйcкiя cвятapы). Пaкiнyў вyчoбy. Нacтaўнiчaў y Пacaдцы, Бaтypынe, paбiў пicьмaвoдaм y бaцькaвaй кaнтopы лecaпpaмыcлoўцы. Ямy ўлacцiвыя былi тpaпяткiя, нaвeяныя cтapaзaпaвeтнымi нacтpoямi, aднociны дa cлoвa i кнiгi. Пaчaў дpyкaвaццa ў 1910 г. нa paciйcкaй мoвe ў чacoпicax "Нa бepeгax Нeвы" i aльмaнaxy "Beтви". Бeлapycкaй мoвaй зaцiкaвiўcя ў 1909 г., нaтpaпiўшы выпaдкoвa нa нyмap "Нaшaй Нiвы". Пacля гэтaгa ён пaчaў дacылaць y гaзeтy кapэcпaндэнцыi пaд пceўдaнiмaм Змiтpoк Бядyля. Пepшы aпyблiкaвaны твop пa-бeлapycкy – aпaвядaннe "Пяюць нaчлeжнiкi", якi з’явiўcя ў "Нaшaй Нiвe"
28 вepacня 1910 г. пepaexaў y Biльню. У 1913 г. y Пeцяpбypгy кнiжкa "Абpaзкi". У тым жa гoдзe ён aпyблiкaвaў вepшы пaд пceўдaнiмaм Яcaкap. Taк cтaлacя, штo Яcaкap быў дэкaдэнтaм, a Змiтpoк Бядyля – пpaпaвeднiкaм тэopыi "cyцэльнaгa pэaлiзмy". Сa жнiўня 1920 г. Змiтpoк Бядyля пpaцaвaў зaгaдчыкaм aддзeлa кyльтypы гaзeты "Сaвeцкaя Бeлapycь", pэдaгaвaў дзiцячы чacoпic "Зopкi", пaзнeй – кpaязнaўчы чacoпic "Нaш кpaй".
13. Жыццёвы шлях Максiма Багдановiча. Тэматычная разнастайнасць яго твораў
Максiм Адамавiч Багдановiч нарадзiуся у Мiнску 27 лiстапада 1891г. Бацькi паэта былi iнтэлегентнымi высакоадукаванымi людзьмi. Ранняе маленства прайшло у Гродне. Адам Ягоравiч паступiу на службу у сялянскi банк (1892г). У Гродне хлопчык спазнаў вялiкае гора: смерць мацi (у 5-гадовым узросце). Пасля смерцi мацi сям'я пераехала у Нiжнi Ноўгарад. Ад жыцця у горадзе засталiся цiкавыя i радасныя успамiны. Сустрэча Адама Багдановiча i Максiма Горкага не прайшлi бясследна для Максiма. З дзiцячых гадоу захавау ен любоў да Горкага i яго творчасцi.
15. Тэматыка твораў Янкi Маўра. Жанравая і тэматычная разнастайнасць творчасці
Творы Маўра падключаліся да агульнай плыні тагачаснай эпічнай прозы, якая была ўжо шырока прадстаўлена імёнамі Я. Коласа, М. Зарэцкага, З. Бядулі, Ц. Гартнага.
Янка Маўр стаў вядомы чытачу ў 1926 г., калі ў «Беларускім піянеры» пачала друкавацца першая яго аповесць «Чалавек ідзе».
Аповесці «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады», апавяданні, напісаныя ў гэты час, аб'ядноўваюцца аўтарскім імкненнем — у духу лепшых традыцый класічнай прыгодніцкай літаратуры — абвергнуць распаўсюджанае ўяўленне аб туземцах, дзецях прыроды, як аб крыважэрных людаедах, пазбаўленых элементарных чалавечых пачуццяў, людзях другога гатунку.
17. Гiсторыя стварэння зборнiка «Нiколi не забудзем»
Кніга “Ніколі не забудзем” – гэта аповеды беларускіх дзяцей пра вайну. Адметнасць гэтай кнігі ў тым, што яна не мае адзінага аўтара. Дакладней, аўтараў у яе вялікае мноства.
Гісторыя напісання кнігі.
Праца над кнігай пачалася хутка пасля заканчэння вайны. У газеце “Піянер Беларусі” быў змешчаны артыкул з просьбай даслаць у рэдакцыю ўспаміны пра вайну. На гэты заклік адгукнулася больш за 400 чалавек: гэта былі ўспаміны дзяцей Беларусі, якія перажылі гады акупацыі ці трапілі ў канцлагеры. Людзі пачалі прысылаць лісты ў рэдакцыю…так і з’явіўся гэты зборнік успамінаў дзяцей вайны. Успаміны пра вайну збіралі П. Рунец і Я. Маўр на працягу На працягу 1941 – 1948 гг.
Кожная гісторыя ў кнізе – гэта глыбокая трагедыя лёсу чалавека. Кожная гісторыя мае свайго сапраўднага героя. У канцы кожнай гісторыі мы даведваемся ўзрост дзіцяці, яго імя і месца нараджэння.
19. Алесь Якiмовiч. Жыццёвы i творчы шлях. Апрацоўка пісьменнікам беларускіх народных казак. Аналіз казак (зб. «Каток – залаты лабок», «Бацькаў дар», «3 рога ўсяго многа», «Людзей слухай, а свой розум май», «Андрэй за ўсіх мудрэй»)
Алесь Якімовіч адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, таленавіты пісьменнік – казачнік, паэт, празаік, фалькларыст, крытык. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Алесь Якімовіч напісаў дзесяткі кніг, якія заваявалі прызнанне юных чытачоў. Героі аповесцей, апавяданняў пісьменніка – смелыя, мужныя людзі, змагары за шчасце і лепшую долю свайго народа. Казкі Алеся Якімовіча сталі залатым скарбам роднай літаратуры, якія вучаць любові да сваёй зямлі, да людзей, вучаць мудрасці і дабрыні.
21. Жыццёвы i творчы шлях Янкi Журбы
Янкa Жypбa (Івaн Якaўлeвiч Івaшын) (1881-1964). Нapaдзiўcя бyдyчы пaэт yвecнy ў cялянcкaй cям'i. З мaлeнcтвa пaчaў зapaбляць caбe нa xлeб. Рaдзiмa пaэтa — вёcкa Кyпнiнa (зapaз y мeжax г. Чaшнiкi) нa Biцeбшчынe. Скoнчыў Пoлaцкyю нacтaўнiцкyю ceмiнapыю (1902), a ў xyткiм чace i Глyxaўcкi нacтaўнiцкi iнcтытyт (1909) нa Укpaiнe. Пpaцaвaў y пaчaткoвыx шкoлax Biцeбшчыны, нacтaўнiчaў нa Укpaiнe, Бeлapyci, y Рacii. У 1921-1922 гг. ён — cyпpaцoўнiк нaвyкoвa-пeдaгaгiчнaй кaмicii Нapкaмacвeты БССР, a пacля нeкaлькi гaдoў пpaцaвaў iнcпeктapaм aкpyгoвыx aддзeлaў нapoднaй acвeты. У 1927-1934 гг. выклaдaў бeлapycкyю мoвy i лiтapaтypy ў Чэpыкaўcкaй cямiгoдцы i Мaгiлёўcкiм мeдыцынcкiм вyчылiшчы.
Янкa Жypбa пa cклaдзe тaлeнтy — пaэт лipычны, тaмy ягo твopчyю мaнepy вызнaчaюць capдэчнaя шчыpacць, эмaцыянaльнa-пpaчyлы лaд гaвopкi. У cвaiм лipычным caмaвыяўлeннi ён пaзбягae штyчнaй экcтpaвaгaнтнacцi, мyдpaгeлicтacцi, cклaдaнaй ciмвoлiкi. Някiдкacць, пpacтaтa cтpoф лeпшыx вepшaў Янкi Жypбы, aднaк, мae aдзнaкi caпpaўднaй мacтaцкacцi: пpaнiкнёны i cпaвядaльнiк лipызм, пcixaлaгiчнaя нaпoўнeнacць i яpкacць aдлюcтpaвaння чaлaвeчaгa пepaжывaння, cyб’eктыўнacць вoбpaзнaгa мaлюнкa. Скaзaнae тычыццa нaйпepш iнтымнa-любoўнaй i пeйзaжнaй пaэзii пaэтa, тaкix вepшaў, як «Сaнeт», «Адpaдзiлacя пpыpoдa...», «Элeгiя», «Зaлaцicты вeчap дaгapae...» i iнш.
23. Дзiцячая лiтаратура першага пасляваеннага дзесяцiгоддзя
Развіццё беларускай дзіцячай літаратуры цесна звязага з грамадска-палiтычнай атмасферай пасля Перамогi. На пісьменніцкіх з’ездах і пленумах адбывалася абмеркаванне праблем развiцця дзiцячай лiтаратуры. На гэтую тэмц выступалі А. Якiмовiч, Э. Агняцвет, А. Пальчэўскага i iнш.
У дзіцячую літаратуру прыйшлі новыя аўтары - Васіль Вiтка, А. Вольскi, П. Кавалёў, А. Васiлевiч, Я. Бяганская, В. Хомчанка, Н. Гiлевiч, Е. Лось, А. Дзеружынскi i iнш.
Назіралася Патрыятычная накiраванасць мастацкай лiтаратуры ў гады Вялiкай Айчыннай вайны (вершы Янкi Купалы, Якуба Коласа, Максiма Танка, А. Куляшова, П. Броўкi, апавяданнi Кузьмы Чорнага, М. Лынькова).
Можна назіраць арганiчнае зблiжэнне лiтаратуры для дарослага чытача i дзяцей. Асобныя творы, напiсаныя ў вайну для дзяцей: верш Янкi Купалы «Хлопчык i лётчык на вайне» (iнтэрпрэтацыя верша «Хлопчык i лётчык»), апавяданне А. Якiмовiча «Пiянер Геня», зборнiк вершаў Эдзi Агняцвет «Мiхасёк» i лiбрэта дзiцячай оперы «Джанат».
25. Творы Уладзiмiра Дубоўкi для дзяцей. Гуманістычная накіраванасць, маральна-этычная праблематыка вершаваных казак: «Як Сінячок да сонца лѐтаў», «Чые рукі прыгажэйшыя», «Хто дужэйшы?», «Цудоўная знаходка», «Як унук дзеду дапамог» і інш.
Тэматыка казак разнастайная: пра чалавечы розум i дасцiпнасць, пра ляноту i зайздрасць, пра ганарыстасць i нядобразычлiвасць. Казкi «Цудоўная знаходка», «Як сiнячок да сонца лѐтаў», «Мiлавiца», «Кветкi – сонцавы дзеткi» i iнш .
У казцы «Хто дужэйшы» Дубоўка паказвае, што толькi лагоднасць i спагада, добразычлiвасць упрыгожваюць i з’яву, i iстоту, тым больш чалавека. Дубоўка надае апавяданню фiласофскi накiрунак. Паляшук годна вядзе гаворку з наймагутнейшымi сiламi прыроды – Сонцам, Ветрам, Хмарамi, Марозам. Дасцiпнасць, прыродны розум дапамагаюць палешуку знайсцi выхад з цяжкага становiшча. Ι ён даказвае, хто з’яўляецца самым дужым. У працы мужык не адчуваў i марозу. «Тады пазнаў вялiкi сход, што нi Мароз, нi снег, нi лёд» не перамогуць той сiлы, што ёсць у людской працы.
27. Жыццёвы i творчы шлях Эдзi Агняцвет. Тэма аховы прыроды ў вершах (зб. «Рэчка, рэчанька мая», «Хай часцей смяюцца дзеці»). Выхаваўчае значэнне гумарыстычных вершаў
(сапр. Каган Эдзі), нарадзілася 11.10.1913 г. у Мінску ў сям’і служачых.
Пасля заканчэння сямігодкі працавала на заводзе «Камунар» (1930), год правучылася ў будаўнічай прафтэхшколе. Скончыла крытыкатворчае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута (1934). Завочна вучылася на педагагічным аддзяленні літфака педінстытута (1934-1936), працавала рэдактарам Беларускага радыё (1934-1938), кансультантам у кабінеце маладога аўтара СП БССР (1939), у аддзеле паэзіі часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1940-1941). У час Вялікай Айчыннай вайны жыла ва Ўзбекістане. У 1945-1946 гг. працавала ў Дзяржаўным выдавецтве БССР.
29. Тэматычная разнастайнасць творчасцi для дзяцей В.Зуёнка, А.Пысiна
У вершах В. Зуёнка будзённае, натуральнае становіцца незвычайным, святочным — і тут паэту дапамагае багатая метафорыка, якая перадае асаблівасці мастакоўскага ўспрымання навакольнай рэчаіснасці. У прыватным і канкрэтным ён бачыць другі план — праяўленне універсальных заканамернасцей быцця. Суніцы — гэта, аказваецца, згусткі сонечнага цяпла і святла, «жарынкі», «сонечныя дочкі - зваблівыя вочкі». Птушкі, звяры і дрэвы — жывёльны і раслінны свет — часам выглядаюць мудрэй і разумней за чалавека, які, выходзіць, нават нешта страціў з таго, што збераглі гэтыя хавальнікі першасных законаў быцця.
В.Зуёнак пісаў выдатныя вершы для дзяцей. Напрыклад, верш Зуёнка «Бадзірог»:
Твор — знаходка. Не часта напаткаеш у дзіцячай літаратуры верш, у якім так па-майстэрску раскрыўся талент аўтара. Усё прываблівае тут. I сама рытміка, падобная на маленькага апавядальніка, які аказаўся сведкам незвычайнай прыгоды, і цяпер спяшаецца пра ўсё паведаць сябрам. I высокі эстэтычны ўзровень, калі, знаёмячыся з гісторыяй-прыгодай, атрымліваеш асалоду ад сутыкнення з паэзіяй, народжанай адным узлётам думкі і пачуцця. I безумоўна, нельга адмаўляць вялікага выхаваўчага эфекту.
31. Жыццёвы i творчы шлях Сяргея Грахоўскага
Сяpгeй Івaнaвiч Гpaxoўcкi – пaэт, пpaзaiк, пepaклaдчык, пyблiцыcт, кpытык – aдзiн з тыx, чый жыццёвы шляx быў aзмpoчaны дзecяцiгoддзямi cтaлiнcкaгa ГУЛaгy. Нapaдзiўcя 25 вepacня 1913 гoдa ў мяcтэчкy Нoбeль Пiнcкaгa пaвeтy Мiнcкaй гyбepнi (цяпep Зapэчнянcкi paён Рoвeнcкaй вoблacцi, Укpaiнa) y cялянcкaй cям'i. У 1914 г. paзaм з бaцькaмi пepaexaў y мяcтэчкa Глycк нa Мaгiлeўшчынe. У 1930 г. пaчaў пpaцaвaць paбoчым нa Бaбpyйcкiм дpэвaaпpaцoўчым кaмбiнaцe. У 1931-1932 гг. пpaцaвaў кapэктapaм y Дзяpжвыдaвeцтвe БССР, y гaзeцe "Чыpвoнaя змeнa". Скoнчыў гaзeтнa-выдaвeцкae aддзялeннe лiт. фaк. Мiн. пeд. iнcтытyтa (1935), пpaцaвaў pэдaктapaм нa Бeлapycкiм paдыё, выклaдчыкaм лiтapaтypы нa paбфaкy пpы БДУ. У 1936 гoдзе acyджаны нa дзecяць гaдoў i cacланы нa лecaнapыxтoўкi. Пacля вызвaлeння выклaдaў pycкyю мoвy i лiтapaтypy вa Уpэцкaй cяpэдняй шкoлe Слyцкaгa paёнa (1946-1949). У 1947 гoдзe з Сяpгeя Гpaxoўcкaгa знятa cyдзiмacць. У 1949 гoдзe Гpaxoўcкaгa apыштaвaлi знoў зa пpынaлeжнacць дa "aнтыcaвeцкaй нaцыянaлicтычнaй гpyпы" i выcлaлi нa вeчнae пacялeннe ў Нoвaciбipcкyю вoблacць. У Бeлapycь пicьмeннiк змoг вяpнyццa тoлькi пacля pэaбiлiтaцыi (19 кacтpычнiкa 1955 гoдa).
33. Жанр вершаванай казкі ў творчасці Васіля Віткі. Творчае выкарыстанне народных матываў, сюжэтаў, вобразаў, моўна-выяўленчых сродкаў у казках «Вавѐрчына гора», «Буслінае лета», «Азбука Васі Вясѐлкіна», «Казкі і краскі», «Дударык» і інш
Казка «Вавёрчына гора» Гэты твор з першых радкоӯ захапляе дзяцей, стымулюе iх увагу i эмоцыi, чытачы спачуваюць вавёрачцы, кранае iх тое, як усхвалявала яе гора ӯсiх жыхароӯ, як ласкава, уважлiва аднеслiся да бяды вавёрачкi яе дзецi, унукi. Не перастаюць балець у вавёрачкi зубкi. Вавёрачка падказала, што ёй дапамог бы малаток: яна б iм арэшкi бiла i зубкi свае не верадзiла. Героi казкi сустракаюць на сваiм шляху шмат нечаканых перашкод – тут нiчога не даецца проста. Каб адправiць тэлеграму, кавалю-ворану, сёстрам-вавёрачкам давялося немала патурбавацца, i хоць яны вельмi спяшалiся, усё ж прыпынiлiся на iмгненне, каб залюбавацца агнiстым ззяннем чырвоных арабiн, асаблiва прывабiлi iх гронкi спелых арэхаӯ. У казцы «Вавёрчына гора» ачалавечаны не толькi звяры, птушкi, а нават маланка, гром, дождж. Калi сёстры-вавёрачкi прыбеглi на тэлеграф i хацелi адправiць тэлеграму з маланкай, дык аказалася, што ӯ маланкi выхадны, а гром пасля работы спiць. Дамовiлiся, што тэлеграму адаб´е дождж. Ва ӯсё казачнае В.Вiтка вынаходлiва ӯключае рэальнае: гэта тыгр, фашысцкi танк, што быӯ падбiты у час вайны i шмат гадоӯ гiбеӯ на балоце. Ад гэтага танка засталася груда iржы, ледзь удалося наскубсцi з яго «шматок шэрсцi» на «бранябойны» малоток. Твор прасякнуты дабрынёй, спачуваннем. У канцы казкi апiсанне застолля бяседы. У канцоӯку уключаны традыцыйныя казачныя словазлучэжннi «Ι я там быӯ», «Хто паслухаӯ казку – той маладзец».
35. Фальклорныя матывы і жанры ў паэзіі Ніла Гілевіча (зб. «Сiнi домiк, сiнi дом», «3агадкi»). Свет прыроды i дзяцiнства ў вершах: «Вiтаю вясну», «Калi рана ўстанеш», «Дождж-грыбасей», «Добры чалавек», «Казачная зямля» i iнш. (зб. «Шчаслівыя хвіліны»)
Дзiцячая паэзiя Н.Гiлевiча цесна звязана з традыцыямi народнай педагогiкi i вуснай паэтычнай творчасцi. Паэт звяртаецца да творчага i выхаваўчага вопыту папярэднiх пакаленняў як яскравага ўзору ўзаемаадносiн дарослых i дзяцей, моўнай камунiкацыi, якая ажыццяўлялася з улiкам псiхалогii i асаблiвасцей светаўспрымання дзiцяцi.
Асаблiва плены набытак паэт мае ў жанры загадкi. Загадкамi паэт запрашае дзяцей да займальнай гульнi, якая выводзiць iх за межы звыклага, будзённага ў свет незвычайнай паэтычнай вобразнасцi i раскрыленай фантазii. Раслiны, прадметы, прыродныя з´явы – усё гэта можна пазнаць i адгадаць, калi быць уважлiвым, назiральным, удумлiвым. Паэт вучыць у звычайным бачыць незвычайнае, дзiвоснае, прыгожае.
37. Свет дзяцінства ў апавяданнях У. Лiпскага (зб. «Рыгоркавы прыгоды», «Марынчына казка», «Каралева белых прынцэс» і інш.). Псіхалагізм, жыццёвасць сітуацый, адметнасць вобразаў
У творчасці гэтага аўтара выразна выявіліся характэрныя асаблівасці яго як празакі націянальна адметнага, эмацыйна яркага, аптыміста і чалавекалюба. У 1974 годзе з друку выйшла першая кніжка для дзяцей Ліпскага “Рыгоркавы прыгоды”, у 1977 – другая – “Марынчына казка”. Яны пацвердзілі добрае веданне аўтарам загадкавай краіны Дзяцінства, у якую не кожнаму пісьменніку адкрыты ўваход. Ул. Ліпскі валодае ключыкам ад тых дзвярэй: легка знаходзіць тэмы, займальныя сюжэты, сітуацыі, умее гаварыць з дзецьмі, захапіць іх цікавай і карыснай гульней.
39. Вобразы беларускай фауны і флоры ў казках Станiслава Шушкевіча
Станіслаў Пятровіч Шушкевіч – натхнены паэт слова, паэт-лірык, гуманіст, сатырык.
Прыйшоў у літаратуру ў 1920-ыя гг.У асноўным пісаў для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Яго творы увабралі лепшыя традыцыі беларускага, у тым ліку і дзіцячага фальклору не толькі у сэнсе выкарыстання вобразна-выяўленчых сродкаў, а і ў плане сцвярджэння народных ідэалаў дабра, справядлівасці, прыгажосці. Творы Шушкевіча аптымістычныя па гучанні і змесце, яны прыносяць дзецям радасць, выхоўваюць у іх дабрыню, спагадлівасць, любоў да роднай зямлі.
Ён аўтар кніжак вершаў, апавяданняў і казак для дзяцей «Звярыны баль» (1936), «Лясная калыханка» (1958), «Сарочы церамок» (1959), «Мы на змену ідзём» (1961), «Гара Марата Казея» (1963), «Будзільнік» (1966), «Апавяданні пра Марата Казея» (1968, 1988), «Вясёлыя дзятлікі» (1970), «Колькі кіпцікаў у кошкі» (1972), «Дванаццаць пасланцоў» (1973), «Барадаты камар» (1977), «Красавік» (1977), «Ліса з магнітафонам» (1979), «Казачны церам» (1983), «Едзе страшная Яга» (1985), «Казёл на верталёце» (1987). У 1978 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1988 г. - «Выбранае».
41. Жанравая і тэматычная разнастайнасць прозы для дзяцей на сучасным этапе
У развіцці сучаснай прозы для дзяцей назіраюцца некаторыя заканамернасці. Як i раней, пераважаюць творы, прысвечаныя важнейшым маральна-этычным i бытавым праблемам, складанасцям уземаадносін паміж людзьмі. Выпрацоўцы лепшых маральных якасцей, любові да прыроды, дабрыні прысвечана, напрыклад, апавяданне “Год карася” (1988) Івана Навуменкі. Маральна-этычная праблематыка ўзнімаецца і ў апавяданнях “Мікітаў сон”, “Дагары нагамі”, “Васільковы бант” Лідзіі Арабей; у гэтых творах выяўляюцца адносіны людзей да прыроды, сяброўства паміж дзецьмі, асуджаюцца зазнайства і грубасць. У апавяданнях “Новае сяброўства”, “Птушка Хірасімы”, “ Калібры” (усе 1989) Л. Арабей услаўляе дружбу дзяцей розных народаў і краін, выказвае спачуванне да абяздоленых і пакрыўджаных.
43. Жанравая і тэматычная разнастайнасць драматычных твораў для дзяцей на сучасным этапе
Беларуская дзіцячая п’еса запачаткавалася ў часы «нашаніўскага» Адраджэння. Пісьменнікі дбалі пра пераемнасць пакаленняў, неабходнасць эстэтычнага і нацыянальнага выхавання «дзяцей беларусаў» і стваралі драматургічныя творы адмыслова для іх.
Сёння пішуць для дзяцей Іван Шамякін, Анатоль Вярцінскі,Валянцін Лукша, Артур Вольскі, Аляксей Дудараў, Раіса Баравікова,Галіна Каржанеўская і іх маладзейшыя калегі – Сяргей Кавалёў,Ігар Сідарук, Максім Клімковіч, Міраслаў Адамчык (Шайбак),Уладзімір Ягоўдзік, Людміла Рублеўская, Зінаіда Дудзюк, Уладзімір Сіўчыкаў, Святлана Клімковіч, Ірына Масляніцына.
У сённяшняй беларускай драматургii для дзяцей адчуваецца яӯны фальклорны рэнесанс, звязаны ӯ першую чаргу з асваеннем фальклорных сюжэтаӯ i распрацоӯкай жанру драматургiчнай лiтаратурнай казкi. Пры гэтым назiраецца творчы падыход пры выкарыстаннi казачных матываӯ i вобразаӯ, мiфалагiчных сюжэтаӯ.
45. Агляд часопіса «Вясёлка»: асноўныя рубрыкі, тэматыка, жанравая разнастайнасць твораў сучасных пісьменнікаў
На сучасным стане развіцця літаратуры для дзяцей на роднай мове выходзяць часопісы “Бярозка”, “Вяселка”, “Лесавік”, газета “Раніца”.
Удала працягвае сваю дзейнасць адзін са старэйшых, бадай, самы папулярны і шматтыражны з часопісаў Беларусі “Вясёлка”, рэдактарам якога ў розныя часы были славутыя майстры слова В.Вітка, Е.Лось, А.Грачнікаў, У.Ліпскі.
23 Урывак з верша «Дождж-грыбасей» Нiла Гiлевiча
Дождж прайшоў,
I на траве, на лісці
Зіхацяць, гараць
Брыльянты-росы...
Як любіў я ў гэты час калісьці
Па вясёлых лужах
Бегаць босым!..
25 верш Эдзi Агняцвет «Хай часцей смяюцца дзеці»
Нараджаюцца малыя
Для жыцця на белым свеце.
Як званочкі веснавыя,
Хай часцей смяюцца дзеці!
Смех наіўны, пераліўны,
Быццам рэха чалавека,
Ты звіні ў зялёным ліўні,
На цымбалах і на рэках.
Работа выполнена без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 49.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты