Шпаргалка -
Скачать готовую работу по теме

Белорусская детская литература

Купить эту готовую работу со скидкой за 15,00 BYN
Белорусская детская литература
Стоимость Стоимость
от

15,00

18,75

BYN

Содержание

Выдержка из работы

3. Жук і слімак
Разнастайныя па тэматыцы, праблематыцы i мастацкiх асаблiвасцях творы Танка для дзяцей цесна звязаны з фальклорам. У сваiх казках Танк закранаӯ розныя этычныя праблемы. Казка «Жук i слiмак» - аӯтар звяртае ӯвагу на няӯдзячнасць жука «забыуся пра нягоды i не на ӯме жуку, што абяцаӯ паднесцi ён хату слiмаку», засцерагае дзяцей ад падобнай рысы характару. Многiм вершам М.Танка характэрны жарт. У даходлiва-забаӯляльнай форме вызначаецца паэтызацыя М. Танкам навакольнага свету. У цэнтры гэтага твора прывабны вобраз маладога чалавека: уражлiвага, чулага, здольнага бачыць прыгажосць.

6. Бярозка. Публікуюцца творы беларускіх і замежных пісьменнікаў, матэрыялы сацыяльнага, культурнага і гістарычнага характару, якія рознабакова развіваюць асобу чытача, выхоўваюць любоў да родных мясцін, павагу да іншых народаў і нацый, адлюстроўваюць жыццё і дзейнасць падлеткавых арганізацый і рухаў. Змяшчаюцца мастацкія і журналісцкія творы падлеткаў. Вядуцца пастаянныя рубрыкі: Бел. літ. (літаратурная крытыка), Праектар (кінааналітыка), Level 80 (гульнявая крытыка), Практыкум (літаратурныя майстар-класы), Праект (сацыяльныя майстар-класы), Ініцыятыва (сацыяльныя праекты), Гісторыя поспеху (інтэрв'ю), Школа журналістыкі (журналісцкія матэрыялы падлеткаў), Верасок (празаічныя і паэтычныя творы падлеткаў), Літаратурныя старонкі (творы сучасных беларускіх пісьменнікаў).

9. Вяселка
Беларускі дзіцячы часопіс “Вясёлка”, адметныя, што праяўляецца праз іх функцыянальную матываванасць, прадуманасць работы аўтарскіх калектываў, культурна-нацыянальную спецыфіку. У дзіцячых выданнях працуюць шмат творчых людзей: журналісты, беларускія пісьменнікі і паэты сучаснасці і мінулага, настаўнікі, дзіцячыя выхавальнікі, псіхолагі, эканамісты і культуролагі, мастакі і кампазітары. Яны выконваюць такую цяжкую і такую неабходную працу – растлумачваюць маленькаму чалавеку, дзе ён жыве, што вакол яго, адкрываюць вочы на прыгажосць прыроды, дапамагаюць пазнаць дабро і зло, імкнуцца задаволіць дзіцячую дапытлівасць. Сутнасць рэкрэатыўнай функцыі дзіцячага перыёдыка заключаецца ў тым, што выданне садзейнічае зняццю стомленасці і напружання, аднаўленню і ўзмацненню душэўнага спакою і раўнавагі шляхам стварэння ўмоў для адпачынку, цікавага правядзення і прыемнага запаўнення вольнага часу.Узрост ад чатырох да шасці гадоў – гэта ўзрост дашкольны, які называюць яшчэ “узростам гульні”, паколькі менавіта гульня з’яўляецца асновай пазнавальнай дзейнасці маленькага чалавека. Гэта перыяд фарміравання асобы, матывы і жаданні дзіцяці пачынаюць складвацца ў іерархічную сістэму. Ад стантанных дзеянняў і пераймання гатовых узораў дзеці пераходзяць да стварэння і ўвасаблення ўласных задумаў. Больш багатымі і змястоўнымі становяцца зносіны дзяцей паміж сабой. У гэты перыяд фарміруюцца маральныя каштоўнасці, дзеці ацэньваюць людскія учынкі і якасці характару.Для самых маленькіх беларусаў з 1957 г. выдаецца часопіс “Вясёлка”.

12. Выйшла бабуля ў сад, села на ўслончык і пачала вязаць унуку Яшу рукавічку. Раніца была цёплая, ласкавая, грэла сонейка, пад страхой пішчалі вераб'і, а ў траве бегаў коцік. Апоўдні рукавічка была амаль гатова. Вязала бабуля, вязала, ды, седзячы, і заснула. Коцік убачыў клубок у траве, скокнуў да яго, торкнуў лапкай раз-другі, клубок і закаціўся ў кусты. А там ляжаў Яша. — Псік! — прагнаў ён коціка. Потым падняў клубок і пачаў наматваць на яго нітку. Матаў, матаў, а нітцы няма канца. Бабуля прачнулася і пляснула ў далоні: — Бацюхны мае! А дзе ж рукавічка?! А ад рукавічкі адзін пальчык застаўся. Усю рукавічку Яша зноў на клубок пераматаў.

15. У казках пра жывёл дзейнічаюць асаблівыя героі — звяры, птушкі, рыбы, іншыя жывыя істоты (напрыклад ліса, воўк, мядзведзь, шчупак, дзяцел, сабака, кот, певень, баран і г.д.) і нават расліны. Сваімі паводзінамі яны нагадваюць людзей — добрых, працавітых, надзейных, разумных або непрыстойных, жорсткіх, хцівых, разбэшчаных. У казках пра жывёл свярджаюцца лепшыя чалавечыя якасці: адданае сяброўства, бескарыслівасць, кемлівасць і адмаўляюцца няўдзячнасць, сквапнасць, баязлівасць, нахабства, лянота і іншыя людскія заганы.Беларускія казкі пра жывёл у большасці выпадкаў захоўваюць і строгую, заснаваную на сіле іерархію ў адносінах паміж імі, што дае шырокія магчымасці для паказу сацыяльных адносін у грамадстве, падзеленым на антаганістычныя класы[10]. Мядзведзь дужы, таму ён пануе над усім звярыным царствам (казка «Дзедава рукавічка»), нягледзячы на відавочную непаваротлівасць і неразумнасць. Яго недалёкасцю шырока карыстаюцца ў сваіх інтарэсах іншыя драпежнікі, якія крыўдзяць безабаронных звяроў. Гэтыя казкі вельмі нагадвалі слухачам жыццё, у якім дужы панаваў над слабым, багаты над бедным. Казкі, якія выкрывалі сацыяльную няроўнасць і адлюстроўвалі крытычныя адносіны народа да рэлігіі, царквы і яе служкаў («Ліса-каталічка», «Курка-рабушка»), набылі сатырычнае гучанне.

18. Чарадзейныя казкі па сваім паходжанні таксама належаць да найбольш старажытных. Галоўнае ў іх зместе — гэта мары і спадзяванні людзей на лепшае жыццё ў будучым, іх імкненні пакараць сабе сілы прыроды і перамагчы сацыяльнае зло, а таксама іх барацьба з чужаземнымі ворагамі — заваёўнікамі. У аснове многiх чарадзейных казак ляжыць сацыяльны канфлiкт, якi адлюстраваў спрадвечнае жаданне працоўных пазбавiцца ад эксплуатацыi. У казачным эпасе беларускага народа колькасна пераважаюць чарадзейныя казкі, у якіх дзейнічаюсь героі, здольныя на незвычайныя ўчынкі, нярэдка яны разам з памочнікамі перамагаюць злосных пачвар. У гэтых казках выяўляюцца мары чалавека пра лепшае жыццё..
Існуе шэраг чарадзейных казак, дзе распавядаецца пра пераўтварэнні чалавека ў жывёл («Аб ведзьме, што мужыка ў сабаку перакінула», «Пра ахотніка», «Казачнік і пасельнік»). Даследчыкі лічаць такі пласт казак адным з самых старажытных і звязваюць яго з татэмічнымі ўяўленнямі людзей.

21. Апавяданне «Максiмка» (1946) Герой Максимка – ахвяра вайны. Письменнiк звяртае увагу на тым, што грамадства павiнна клапацiцца пра сiрот, а найлепш гэта можа адлюстравацца ва ӯсынаӯленнi такiх дзяцей, кааб даць iм сям´ю, змянiць загiнуӯшых бацькоӯ. Максiмка ӯспрымае афiцэра сваiм бацькам. Дарослыя не могуць знiшчыць даверлiвасцi дзiцяцi i прымаюць рашэнне аб усынаӯленнi.

24. Першы нумар чытанкі-маляванкі для дашкольнікаў “Буся” пабачыў свет у жніўні. Выданне адразу палюбілася чытачамі. Гэта і не дзіва: часопіс атрымаўся надзвычай цікавым і яркім, пазнавальным і вясёлым, аздобленым вельмі прыгожымі малюнкамі. У лістападзе ў Нацыянальным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску адбылася прэзентацыя другога нумара “Бусі”. Чытанку-маляванку прадставілі яе “хросныя бацькі” – галоўны рэдактар Уладзімір Ліпскі і Раіса Баравікова. У суаўтарстве вядомыя пісьменнікі стварылі казку пра алфавіт “Чароўныя літары”. Маленькія гледачы змаглі паўдзельнічаць у конкурсах і атрымаць у падарунак новы нумар “Бусі”. На свята з вёскі Холміч Рэчыцкага раёна прыехала сямігадовая Наста Ільіна, якая здзівіла ўсіх сваімі чароўнымі спевамі і мастацкім свістам. Новае выданне з нараджэннем павіншавалі пісьменнікі Ніна Галіноўская, Генадзь Аўласенка, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Дзянісава, намеснік дырэктара выдавецтва “Пачатковая школа” Вольга Ваніна. З вітальным словам выступіла Надзея Вялікая з Мінскага гарадскога ўпраўлення адукацыі. Шаноўным госцем на прэзентацыі была старшыня праўлення Беларускага саюза жанчын Надзея Ермакова.

27. У апавяданнях З.Бядулi выразна прасочваюцца 2 кiрункi: 1) тэма загубленнага дзяцiнства («Малыя дрывасекi», «Пяць лыжак зацiркi») у гэтых апавяданнях адчуваецца пратэст пiсьменнiка супраць бязрадаснага дзяцiнства i сацыяльна-грамадскiх умоӯ, якiя пазбаӯляюць дзяцей шчасця; 2) творы, у якiх З. Бядуля iмкнецца пранiкнуць ва ӯнутраны свет маленькага чалавека, раскрыць яго псiхалогiю, паказаць яго здольнасцi i таленты («Велiкодныя яйкi», «Дзе канец свету»). «пяць лыжак зацiркi» - Сям´я хворага Антося i Агаты чакае зацiркi. Вясна, па вёсках пануе галадуха, Агаце пашанцавала выенчыць фунт мукi ӯ суседа i прыгатаванае снеданне стала вялiкiм святам для шчаслiвай у той момант сям´i. Вялiкiм няшчасцем стаӯ прыход не менш галоднай суседкi Сцёпчыхi, якая з´ела 5 лыжак зацiркi. Тэма цяжкага сялянскага жыцця прадаўжаецца і ў хрэстаматыйных апавяданнях "Пяць лыжак заціркі", "Малыя дрывасекі", "Летапісцы", "Велікодныя яйкі". Гэтыя рэалістычныя творы, на думку і. Навуменкі, — дыяменты, залатыя зярняты.., якія могуць упрыгожыць самую развітую літаратуру". Героі іх пастаўлены ў выключныя, трагічныя абставіны, з якіх практычна няма выйсця, няма надзеі на прасвет у будучым (гінуць у снежнай завірусе малыя, галодныя дрывасекі Цішка і Халімон; з-за адсутнасці фарбы маленькі Сцяпанка малюе партрэт забітага на вайне бацькі ўласнай крывёю).

30. “Птушыная елка”
Мастацкая літаратура - гэта своеасаблівае люстра грамадскага жыцця, у якім адбіваюцца формы мыслення людзей, іх памкненні, учынкі і ўзаемаадносіны, стаўленне чалавека да грамадства ў цэлым і Сусвету наогул. У гэтым сэнсе творы беларускай дзіцячай літаратуры характарызуемага перыяду і творы «дарослай» літаратуры, якія могуць быць выкарыстаны ў дзіцячым, падлеткавым чытанні, вельмі гарманічна ўпісваліся ў кантэкст выхаваўчай місіі «нашаніўскага»2 (пачатак XX ст.) і адраджэнскага (20-я гг. XX ст.) руху. Тэматычна такая літаратура была прадстаўлена наступнымі групамі: творы аб дзіцячых прыгодах, захапленнях, свеце дзіцячых уяўленняў «Птушыная елка» 3. Верас. Гэты  твор не страціў свайго навучальнага,пазнавальнага і выхаваўчага значэння для дзяцей i сёння.Адзначым, што асаблівасцю твораў пачатку XX ст. для дзяцей з ’яўляецца іх дыдактызм (павучальнасць). Гэта асабліва заўважаецца, напрыклад, у апавяданні 3. Верас «Птушыная елка». 

33. Паглыбленню псіхалагізму беларускай дзіцячай прозы спрыялі напісаныя ў розны час апавяданні Янкі Маўра, яшчэ ў 30-я гады пасля вайны з’явіліся «Шчасце», Сонцам і радасцю поўніцца вядомае апавяданне «Шчасце»; як і «Падарожжа вакол дома», яно падказана канкрэтнай жыццёвай сітуацыяй: у адзін з пагодных летніх дзён пісьменнік сустрэўся з хлопчыкам, на галаве якога была новая шапка. Гэта, на першы погляд, самая звычайная сустрэча таленавіта апаэтызавана, аўтар разумее, што нічым не прыкметная для дарослага падзея ці з’ява зусім інакш успрымаецца дзецьмі.Для героя апавядання новая шапка — найвялікшая радасць, шчасце. Гэта не адразу адчуў дзядзечка, з якім сустрэўся хлоп-чык. 3 псіхалагічнай дакладнасцю перададзены Маўрам зме-ны ў настроі малога. Па-мастацку суаднесены свет дарослых і дзяцей.

36. Казка «Рак-вусач» змяшчае багаты пазнавальны матэрыял: дзеці знаёмяцца з рознымі відамі рыб нашых беларускіх рэк (сом, язь, лешч, плотка, карась, ялец і інш.). Праз маналог жыта юны чытач даведваецца, з якімі вялікімі цяжкасцямі здабываецца хлеб. Зерне, кінутае восенню ў «халодны дол пусценькі», мерзне ў полі, на якім ткуць «маразы кужаль белы». Летам жнеі сажнуць жыта, затым яго абмалоцяць, высушаць зярняты і змелюць. Але жыта пазнае і радасць: вясна дае яму жыццё, лета апранае яго ў жоўты шоўк, чалавек вырабляе з яго беленькай мукі «хлябок новы». Лёс жыта ў казцы асацыіруецца з нялёгкай, але слаўнай доляй хлебароба. Казка выхоўвае павагу да чалавека працы, рукамі якога здабываецца наш хлеб надзённы. Твор выхоўвае пачуццё калектывізму: як асабістае гора ўспрынялі сум рака і прыйшлі яму на дапамогу многія прадстаўнікі беларускай фауны і флоры, бо «справіцца з бядою можна грамадою».

39. Напiсаны ў 20-я гады апавяданнi пра далёкiя краiны: «Слёзы Тубi», «Незвычайная прынада», «Лацаронi» i iнш. Апавяданне «незвычайная прынада» таксама трагiчнае. Ιндыя была ў той час англiйскай калонiяй. Мiстэр Блэнсдорф i Гопкiнс выкарыстоўвалi ў якасцi прынады на кракадзiлаў жывое дзiця. Бацька Асан завёў свайго 10 гадовага сына Сiдру для прынады для кракадзiлаў. Яму абяцалi, што з хлопчыкам нiчога дрэннага не здарыцца. Калi не скарыстаць гэты выпадак, то ўсёроўна загiне сын, ды i яны ўсе разам. Жонке ён нiчога не сказаў. Але здарылася нечаканае i хлопчык застаўчя калекам, страцiў нагу. За гэту нагу сям´я кармiлася некалькi месяцаў. А потым зажылi як раней. Апавяданне «Лацарронi» аб беспрытульнасцi. Адлюстроўваецца iтальянскi горад Неапаль. Галоўны герой хлопчык Джузэпе ловiць манеткi, якiя паны кiдаюць у ваду. Заканчваецца апавяданне тым, што Джузэпе знаходзiць свайго старэйшага брата.

42. Твораў, напісаных спецыяльна для дзяцей, у Я. Купалы няшмат. У 1921-1922 гг. на старонках часопіса «Зоркі» друкаваліся такія яго творы для дзяцей, як «Задачкі», «Песня І казка», «Бай», «Вяртаюцца з вырай жоравы, гусі ...», «Сын І Маці».  лірыка Я. Купалы не паддаецца адназначнай сэнсаваму тлумачэнню. Вобразы ў творах паэта - гэта выявы аб'ёмныя ў сэнсавых адносінах, грамадзянска-філасофскія. Да ліку такіх вершаў ставяцца, напрыклад,«Сын І Маці». Без дадатковага тлумачэнні настаўніка навучэнцам будзе цяжка зразумець аб'ёмны сэнс вершаў «Сын І Маці», «Вяртаюцца з вырай жоравы, гусі ... ». Тут абавязкова трэба раскрыць асаблівасці грамадзянскай пазіцыі Я. Купалы ў паслякастрычніцкі перыяд, калі паэт пакутліва асэнсоўваў шляху, па якім пойдзе Беларусь у будучыні (паэт прадбачыў, што яно будзе супярэчлівым).

45. «Беларускі лемантар або Першая навука чытаньня» «Беларуски лемэнтар або першая навука чытаньня») — першы беларускі буквар, выдадзены ў 1906 годзе ў Санкт-Пецярбургу выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца». Выхад першага буквара сучаснай беларускай мовы ў зацікаўленых польскіх і расейскіх колах быў успрыняты як бяспрыкладны заклік беларускага народу да адраджэньня сваёй культуры, як спроба павярнуць кола гісторыі. Найменшыя цяжкасьці ўзьнікалі пры адаптацыі для патрэбаў беларускай мовы лацінкі, пры ўжываньні якой абапіраліся на нормы польскага правапісу. У выкарыстаньні ж кірыліцы ўжо на мяжы XIX—XX стагодзьдзяў выявіліся інавацыйныя тэндэнцыі, якія мелі на мэце прыстасаваць тагачасны расейскі альфабэт да патрабаваньняў беларускай фанэтыкі. Таму ў першыя гады XX стагодзьдзя паўстала шмат розначытаньняў, уніфікацыя якіх зрабілася істотнай праблемай.

48. Кнiга ӯяӯляе сабой хрэстаматыю для вучняӯ 2 класа.Падручнiк складаецца з 7 раздзелаӯ: першыя чатыры прысвечаны порам года; тром апошнiм раздзелам аӯтар даӯ адпаведна наступныя назвы: «Родныя вобразы», «Вершы i байкi», «казкi». Першыя 1-4 раздзелы пiсьменнiк вылучыӯ паводле тэматычнага прынцыпу, а два апошнiя – паводле жанравага.
Малюнкi прыроды, апiсаныя Коласам у чытанцы эмацыйныя i маляӯнiчыя. На фоне прыродных з´яӯ даволi часта адлюстраваны забавы дзяцей, праца дарослых. 
Першыя чатыры раздзелы чытанкi  маюць цыклiчную структуру. Аӯтар паступова прасочвае пачатак кожнай пары года – з´яӯленне новых пракмет i пераход яе ӯ наступную. Пачынаецца кнiга апiсаннямi змен у прыродзе, якiя рыносiць вясна, бо гэтая пара года асаблiва важны этап у жыццi прыроды.





Список литературы

Купить эту работу

Стоимость Стоимость

15,00

18,75

BYN

Информация о работе

Вуз: СГПК (Солигорский государственный педагогический колледж)
Дисциплина: Белорусская детская литература
Тип работы: Шпаргалка
Работа выполнена без доработок.
Уникальность свыше 40%. 
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения. 
Количество страниц - 48.

Процесс покупки готовой работы

01
1. Заказ готовой

Оставьте заявку по кнопке "купить ". Обязательно укажите правильный e-mail, на него вышлют инструкции по оплате и ваши материалы.

02
2. Оплата

На вашу электронную почту придет подробная инструкция по оплате через ЕРИП. 

03
3. Получение

Сразу после оплаты, менеджер вышлет все материалы, которые относятся к заказу, на электронную почту.

Вуз: БарГУ (Барановичский государственный университет)
Дисциплина: Теория и методика музыкального воспитания детей дошкольного возраста.
Тип работы: Шпаргалка

15,00

18,75

BYN

Вуз: МозГПУ им.И.П.Шамякина (Мозырский государственный педагогический университет)
Дисциплина: Белорусский язык
Тип работы: Шпаргалка

15,00

18,75

BYN

Вуз: МозГПУ им.И.П.Шамякина (Мозырский государственный педагогический университет)
Дисциплина: Русский язык
Тип работы: Шпаргалка

15,00

18,75

BYN

Вуз: МозГПУ им.И.П.Шамякина (Мозырский государственный педагогический университет)
Дисциплина: Математика
Тип работы: Шпаргалка

15,00

18,75

BYN

Вуз: МозГПУ им.И.П.Шамякина (Мозырский государственный педагогический университет)
Дисциплина: Природоведение
Тип работы: Шпаргалка

15,00

18,75

BYN

Вуз: ГрГУ им.Я.Купалы (Гродненский государственный университет)
Дисциплина: Теория и методика музыкального воспитания детей дошкольного возраста
Тип работы: Шпаргалка

15,00

18,75

BYN

Вуз: ГрГУ им.Я.Купалы (Гродненский государственный университет)
Дисциплина: Дошкольная педагогика
Тип работы: Шпаргалка

15,00

18,75

BYN

Вуз: ГрГУ им.Я.Купалы (Гродненский государственный университет)
Дисциплина: Основы практической работы педагога
Тип работы: Шпаргалка

15,00

18,75

BYN

Вуз: ГрГУ им.Я.Купалы (Гродненский государственный университет)
Дисциплина: Речевые коммуникации
Тип работы: Шпаргалка

15,00

18,75

BYN

Вуз: ГрГУ им.Я.Купалы (Гродненский государственный университет)
Дисциплина: Теория и методика развития речи детей дошкольного возраста
Тип работы: Шпаргалка

15,00

18,75

BYN