Шпаргалка -
Скачать готовую работу по теме

Белорусский язык

Купить эту готовую работу со скидкой за 15,00 BYN
Белорусский язык
Стоимость Стоимость
от

15,00

18,75

BYN

Содержание

1 Марфалогiя як раздзел граматыкi, яе прадмет i задачы
2 Часціны мовы, іх класіфікацыячы
3 Назоўнiк як часцiна мовы: семантыка, марфалагічныя, сінтаксічныя і словаўтваральныя асаблівасці
4 Прыметнiк як часцiна мовы: семантыка, марфалагічныя, сінтаксічныя, словаўтваральныя асаблівасці

Выдержка из работы

1 Марфалогiя як раздзел граматыкi, яе прадмет i задачы

Марфалогія – раздзел граматыкі, у якім вывучаюцца граматычныя ўласцівасці слова (часцінамоўная прыналежнасць, здольнасць змяняцца ці быць нязменным і яго граматычныя значэнні). Такім чынам, у марфалогіі разглядаюцца часціны мовы як граматычныя класы слоў, а таксама іх марфалагічныя катэгорыі і формы. У задачы марфалогіі ўваходзіць вызначэнне такіх паняццяў, як слова, словаформа (ці граматычная форма слова), парадыгма, граматычнае значэнне, граматычная форма, граматычная катэгорыя, часціна мовы; размеркаванне па часцінах мовы, а ўнутры часцін мовы – па лексіка-граматычных разрадах, функцыянаванне і ўзаемапераход часцін мовы. 
Сувязь марфалогii з сiнтаксiсам i iншымi раздзеламi мовазнаўства. Марфалогія цесна звязана з сінтаксісам, так як граматычныя формы і значэнні слоў выяўляюцца ў словазлучэннях і залежаць ад сінтаксічнай функцыі, якую выконваюць словы ў сказе. Марфалогія звязана з фанетыкай. 


2 Часціны мовы, іх класіфікацыя

Часцiны мовы – гэта лексіка-граматычныя разрады слоў, для якіх уласціва абагульненае граматычнае значэнне, пэўны комплекс граматычных катэгорый, агульнасць словазмянення і агульнасць асноўных сіктаксічных функцый.
Падзел слоў па часціах мовы адбываецца на аснове іх катэгарыяльнага значэння, марфалагічных прымет, сінтаксічных уласцівасцяў і сістэмы словаўтварэння. 
Катэгарыяльнае значэнне – гэта абагульненае значэнне слоў пэўнай часціны мовы, не звязанае з лексічным значэннем кожнага асобнага слова. Катэгарыяльнае значэнне абагульняе, аб’ядноўвае словы ў адзін клас (разрад). Напрыклад, словы высокі, глыбокі, зімовы – значэннем прыметы, уласцівай прадмету, у адну часціну мовы – прыметнік. 
Марфалагічныя прыметы – гэта характарыстыкі граматычнай прыроды слоў. 
Марфалагічныя прыметы, якія ўлічваюцца пры класіфікацыі часцін мовы, – гэта зменнасць ці нязменнасць, спосаб змянення (скланяюцца ці спрагаюцца), граматычныя катэгорыі і іх спецыфіка. 
Адны марфалагічныя прыметы з’яўляюцца агульнымі для некалькіх часцін мовы (напрыклад, склон); другія ўласцівы толькі аднаму класу слоў (напрыклад, час). 


3 Назоўнiк як часцiна мовы: семантыка, марфалагічныя, сінтаксічныя і словаўтваральныя асаблівасці

Назоўнік – самастойная часцiна мовы, якая характарызуецца значэннем прадметнасцi. Назоўнiкi называюць канкрэтныя прадметы рэчаіснасці, асоб, жывыя і міфічныя iстоты, рэчывы, факты, падзеi, з’явы прыроды, а таксама ўласцiвасцi, якасцi, дзеяннi, стан, што разумеюцца абстрактна. Значэнне прадметнасцi назоўнiкаў вызначаецца пры дапамозе лагічных пытанняў хто?, што? і выяўляецца ў тым, што назоўнiкi належаць да аднаго з трох родаў (мужчынскага, жаночага, нiякага), маюць форму адзiночнага або множнага лiку i змяняюцца па склонах.
У сказе назоўнiкi выконваюць розную сiнтаксiчную функцыю. Часцей за ўсё яны выступаюць у ролi дзейнiка або дапаўнення. Назоўнiкi могуць выступаць у сказе таксама ў ролi выказнiка, недапасаванага азначэння, прыдатка, акалiчнасцi. Назоўнiкi могуць азначацца прыметнiкамi (серабрыстае павуцiнне), дзеепрыметнiкамi (падрыхтаваны студэнт), займеннiкамi (наш сябар), парадкавымi лiчэбнiкамi (другi курс). 
Для словаўтварэння назоўнікаў выкарыстоўваюцца суфіксы, якія не ўдзельнічаюць ва ўтварэнні іншых часцін мовы: збіральнік ← збіраць. У разрад назоўнікаў могуць пераходзіць прыметнiкi: Вопратка  ў  паляўнiчага далёка не асенняя (Р. Iгнаценка); лiчэбнiкi: Шасцёра аднаго не чакаюць (Прыказка). Назоўнiкi могуць пераходзiць у прыслоўi: Ехаць у аўтобусе зайцам;


4 Прыметнiк як часцiна мовы: семантыка, марфалагічныя, сінтаксічныя, словаўтваральныя асаблівасці

Прыметнік – знамянальная часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і выражае гэта значэнне ў форме граматычнай залежнасці ад назоўніка: цёплы дзень- Асноўнае значэнне прыметніка – абазначэнне прыметы прадмета. Да прыметнікаў адносяцца таксама некаторыя нязменныя запазычаныя словы, якія называюць прымету (бардо, бэж, дэкальтэ). 
Марфалагічныя катэгорыі роду, ліку і склону прыметніка выяўляюцца сінтаксічна і паўтараюць марфалагічныя значэнні катэгорый назоўніка, да якога дапасуецца прыметнік.
У сказе прыметнiк можа выконваць функцыю дапасаванага азначэння ці з’яўляцца iменнай часткай састаўнога iменнага выказнiка: Адшумелi свой час неспакойныя восеньскiя вятры (Я. Колас). Ручай быў чысты, гаманлівы і вясёлы (В. Хліманаў).
Лексiка-граматычныя разрады прыметнiкаў. Словазмяненне прыметнiкаў. 
Якасныя прыметнікі абазначаюць якасці і ўласцівасці, якія ўспрымаюцца органамі пачуццяў, ацэньваюцца чалавекам: салодкі. Якасныя прыметнікі характарызуюцца наступнымі граматычнымі, словаўтваральнымі і лексічнымі асаблівасцямі: маюць формы ступеняў параўнання, могуць утвараць антанімічныя пары, могуць мець поўную і кароткую формы, могуць спалучацца з прыслоўямі меры i ступенi, служаць базай для ўтварэння якасных прыслоўяў, служаць базай для ўтварэння прыметнікаў са значэннем ступені якасці (суб’ектыўнай ацэнкі, непаўнаты якасці), што выяўляецца ў прадмеце без параўнання з іншымі прадметамb, служаць базай для ўтварэння назоўнікаў, якія абазначаюць абстрактныя паняцці, утвараюць спосабам паўтору складаныя прыметнікі. 

Список литературы

Купить эту работу
1 Марфалогiя як раздзел граматыкi, яе прадмет i задачы
2 Часціны мовы, іх класіфікацыячы
3 Назоўнiк як часцiна мовы: семантыка, марфалагічныя, сінтаксічныя і словаўтваральныя асаблівасці
4 Прыметнiк як часцiна мовы: семантыка, марфалагічныя, сінтаксічныя, словаўтваральныя асаблівасці

Стоимость Стоимость

15,00

18,75

BYN

Информация о работе

Вуз: ГрГУ им.Я.Купалы (Гродненский государственный университет)
Дисциплина: Белорусский язык
Тип работы: Шпаргалка
Работа выполнена без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 6.

Процесс покупки готовой работы

01
1. Заказ готовой

Оставьте заявку по кнопке "купить ". Обязательно укажите правильный e-mail, на него вышлют инструкции по оплате и ваши материалы.

02
2. Оплата

На вашу электронную почту придет подробная инструкция по оплате через ЕРИП. 

03
3. Получение

Сразу после оплаты, менеджер вышлет все материалы, которые относятся к заказу, на электронную почту.

Вуз: БарГУ (Барановичский государственный университет)
Дисциплина: Теория и методика музыкального воспитания детей дошкольного возраста.
Тип работы: Шпаргалка

15,00

18,75

BYN

Вуз: МозГПУ им.И.П.Шамякина (Мозырский государственный педагогический университет)
Дисциплина: Белорусский язык
Тип работы: Шпаргалка

15,00

18,75

BYN

Вуз: МозГПУ им.И.П.Шамякина (Мозырский государственный педагогический университет)
Дисциплина: Русский язык
Тип работы: Шпаргалка

15,00

18,75

BYN

Вуз: МозГПУ им.И.П.Шамякина (Мозырский государственный педагогический университет)
Дисциплина: Математика
Тип работы: Шпаргалка

15,00

18,75

BYN

Вуз: МозГПУ им.И.П.Шамякина (Мозырский государственный педагогический университет)
Дисциплина: Природоведение
Тип работы: Шпаргалка

15,00

18,75

BYN

Вуз: ГрГУ им.Я.Купалы (Гродненский государственный университет)
Дисциплина: Теория и методика музыкального воспитания детей дошкольного возраста
Тип работы: Шпаргалка

15,00

18,75

BYN

Вуз: ГрГУ им.Я.Купалы (Гродненский государственный университет)
Дисциплина: Дошкольная педагогика
Тип работы: Шпаргалка

15,00

18,75

BYN

Вуз: ГрГУ им.Я.Купалы (Гродненский государственный университет)
Дисциплина: Основы практической работы педагога
Тип работы: Шпаргалка

15,00

18,75

BYN

Вуз: ГрГУ им.Я.Купалы (Гродненский государственный университет)
Дисциплина: Речевые коммуникации
Тип работы: Шпаргалка

15,00

18,75

BYN

Вуз: ГрГУ им.Я.Купалы (Гродненский государственный университет)
Дисциплина: Теория и методика развития речи детей дошкольного возраста
Тип работы: Шпаргалка

15,00

18,75

BYN