Славутая дачка Полацкай зямлі.
Сяргей Тарасаў “Еўфрасіння Полацкая”
Генрых Сянкевіч. “Незабыўная старонка славянскай мінуўшчыны”
Поўныя і кароткія формы якасных прыметнікаў
Утварэнне і правапіс складаных прыметнікаў
Правапіс не(ня) з прыметнікамі
План-канспект урока па беларускай літаратуры ў 6 класе
Тэма: Славутая дачка Полацкай зямлі.
Мэты:
• Пашырыць веды вучняў пра славутую палачанку Рагнеду, пра далёкія часы айчыннай гісторыі;
• пазнаёміць з празаічным апісаннем жыццёвага лёсу гераіні, звярнуць увагу шасцікласнікаў на ўзаемаадносіны Рагнеды з яе мужам Уладзімірам і сынам Ізяславам;
• выхоўваць у вучняў любоў і павагу да гісторыі роднага краю, цікавасць да твораў мастацкай літаратуры, прысвечаных адлюстраванню падзей мінуўшчыны.
Тып урока: урок засваення новых ведаў.
Ход урока
І. Арганізацыйны момант.
ІІ. Новы матэрыял.
План-канспект урока па беларускай літаратуры ў 6 класе
Тэма: Сяргей Тарасаў “Еўфрасіння Полацкая”
Мэты:
• узнавіць і пашырыць веды вучняў пра беларускую асветніцу і святую Еўфрасінню Полацкую, пазнаёміць з мастацкім увасабленнем яе вобраза ў творы С. Тарасава;
• выявіць вучнёўскія ўражанні ад прачытанага тэксту; дапамагчы асэнсаваць веліч постаці асветніцы, яе ролі ў беларускай гісторыі;
• спрыяць фарміраванню ў вучняў творчых, разумовых і даследчых здольнасцей, развіваць навыкі выразнага чытання, вуснага маналагічнага маўлення, умення працаваць у групах;
• спрыяць выхаванню павагі да сваёй гісторыі, свайго народа.
Тып урока: урок засваення новых ведаў.
Ход урока
І. Арганізацыйны момант.
ІІ. Новы матэрыял.
План-канспект урока па беларускай літаратуры ў 6 класе
Тэма: Генрых Сянкевіч. “Незабыўная старонка славянскай мінуўшчыны”
Мэты:
• Выклікаць эмацыянальную рэакцыю вучняў на мастацкае апісанне Грунвальдскай бітвы;
• пашырыць набытыя на ўроках гісторыі веды пра падзею тых далёкіх часоў пры дапамозе створанай пісьменнікам мастацкай карціны славутай бітвы;
• засяродзіць увагу на спосабах стварэння вобразаў яе герояў –ліцвінскага князя Вітаўта Вялікага і вялікага магістра Тэўтонскага ордэна барона Ульрыка фон Юнгінгена;
• паказаць ролю сродкаў мастацкага выяўлення (выразнасць і дакладнасць апісанняў, псіхалагічная матывіроўка паводзін ваяроў, багацце гукаў і фарбаў у апісанні бітвы, экспрэсія ў перадачы падзей і інш.)
Тып урока: урок засваення новых ведаў.
План-канспект урок беларускай мовы ў 6 класе
Тэма: Поўныя і кароткія формы якасных прыметнікаў
Мэты:
• дапамагчы вучням асэнсаваць семантыка-граматычную спецыфіку кароткіх формаў якасных прыметнікаў, іх фармальныя прыметы, спосаб утварэння, сінтаксічную і стылістычную функцыі ў маўленні;
• практычна пазнаёміць з тэкстамі, у якіх ужываюцца кароткія формы прыметнікаў. Выпрацоўваць уменні бачыць кароткія формы прыметнікаў у тэксце, вызначаць сінтаксічную і стылістычную ролі; правільна перакладаць з рускай мовы на беларускую, дарэчы ўжываць ва ўласным маўленні;
• выхоўваць вобразнасць мыслення, прывіваць пачуццё патрыятызму.
ХОД УРОКА
I. Арганізацыйны момант
II. Актуалізацыя апорных ведаў
План-канспект урока беларускай мовы ў 6 класе
Тэма: Утварэнне і правапіс складаных прыметнікаў
Мэты:
• дапамагчы вучням усвядоміць марфолага-сінтаксічную прыроду складаных прыметнікаў, вылучыць асноўныя разнавіднасці складання, стварыць умовы для трывалага засваення правілаў дэфіснага і злітнага напісання прыметнікаў, акрэсліць стылістычную сферу іх ужывання;
• Выпрацоўваць уменні адрозніваць утварэнне складаных прыметнікаў на аснове словазлучэнняў з удзелам і без удзе-лу спалучальных галосных і суфіксаў і на аснове аб’яднання слоў, звязаных спалучальнай сувяззю;
• падбіраць складаныя прыметнікі ад спалучэння слоў розных тыпаў і тэрміналагічных назваў, прымяняць алгарытм разважання для ўстанаўлення злітнага або дэфіснага напісання;
• ужываць складаныя прыметнікі ў вусным і пісьмовым маўленні;
• выхоўваць вобразнасць мыслення, прывіваць пачуццё патрыятызму.
ХОД УРОКА
III. Арганізацыйны момант
IV. Актуалізацыя апорных ведаў
1. Утварыце ўсе магчымыя формы ступенейпараўнання ад прыметнікаў:
1) вясёлы;
2) смелы;
3) разумны.
(Адказы)
План-канспект урока беларускай мовы ў 6 класе
Тэма: Правапіс не(ня) з прыметнікамі
Мэта:
• Дапамагчы вучням засвоіць правілы напісання не(ня) з прыметнікамі.
• Выпрацоўваць уменні прымяняць неабходны алгарытм разважання; адрозніваць прыметнікі, якія без не(ня) не ўжываюцца; правільна ўжываць прыметнікі з не(ня) у вусным маўленні.
• Выхоўваць у вучняў любоў да сваёй Радзімы, пачуцці павагі да беларускага народа.
Тып урока: урок засваення новых ведаў.
Абсталяванне: падручнік "Беларуская мова" (6 клас), дыягнастычны тэст, выніковы тэст.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант (1-2 хвіліны)
II. Агульная ўстаноўка
Сённяшні ўрок мы пачнём з загадак, якія вы, я ўпэўнена, любіце разгадваць:
1. Чырвоная дзюба, чырвоныя пяты, на лузе – цыбаты, у небе – крылаты. (Бусел)
2. На лузе браточкі з аднае сямейкі: залатыя вочкі, беленькія вейкі. (Рамонкі)