Прадметна-тэматычная група Інтэр'ер у сучасн.бел.літар.мове
БГПУ им.М.Танка (Белорусский государственный педагогический университет)
Диплом
на тему: «Прадметна-тэматычная група Інтэр'ер у сучасн.бел.літар.мове»
по дисциплине: «Современный белорусский литературный язык»
2017
251.00 BYN
Прадметна-тэматычная група Інтэр'ер у сучасн.бел.літар.мове
Тип работы: Диплом
Дисциплина: Современный белорусский литературный язык
Организация: Прадм.-тэм. група Інтэр'ер
Работа защищена на оценку "7" с доработкой.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 58.
В работе также имеются следующие приложения:
Адзінкі прадметна-тэматычнай групы “інтэр’ер”
Прадметна-тэматычная група “інтэр’ер” з семантычнага боку (працэнтныя адносіны)
Структурна-семантычная схема ПТГ “Інтэр’ер”
Этымалогія ПТГ “Інтэр’ер”
Словаутваральная характарыстика ПТГ "Інтэр’ер"
Індэкс назваў прадметаў інтэр’еру
Поделиться
РАЗДЗЕЛ 1. ГРУПЫ СЛОЎ ЯК З’ЯВА ЛЕКСІЧНАЙ ПАРАДЫГМАТЫКІ
1.1 Прадметна-тэматычная група “інтэр’ер” як лексічная групоўка
РАЗДЗЕЛ 2. НАМІНАЦЫІ ПРАДМЕТНА-ТЭМАТЫЧНАЙ ГРУПЫ “ІНТЭР’ЕР”: СЕМАНТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА
2. 1 Назвы канструкцый і аб’ёмных формаў унутранага памяшкання
2. 2 Назвы прадметаў аздаблення канструкцый і аб’ёмных формаў унутранага памяшкання
2. 3 Назвы прадметаў мэблі
2. 4 Назвы прадметаў асвятлення памяшкання
РАЗДЗЕЛ 3. НАМІНАЦЫІ ПРАДМЕТНА-ТЭМАТЫЧНАЙ ГРУПЫ “ІНТЭР’ЕР”: ЭТЫМАЛАГІЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА
3. 2 Запазычаныя назвы
РАЗДЗЕЛ 4. НАМІНАЦЫІ ПРАДМЕТНА-ТЭМАТЫЧНАЙ ГРУПЫ “ІНТЭР’ЕР”: СЛОВАЎТВАРАЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА
4. 1 Вытворныя назвы
4. 2 Невытворныя назвы
РАЗДЗЕЛ 5. НАМІНАЦЫІ ПРАДМЕТНА-ТЭМАТЫЧНАЙ ГРУПЫ “ІНТЭР’ЕР”: ПАРАДЫГМАТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА
5.1. Сінонімы і амонімы
5.2. Антанімія і полісемія
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
ДАДАТКІ
УВОДЗІНЫ
Лексіка мовы – гэта ўпарадкаванае мноства элементаў, злучаных асаблівымі адносінамі [1, с. 14]. Нягледзячы на тое, што лексічная сістэма досыць адкрытая, а сама колькасць элементаў надзвычай вялікая ў параўнанні з элементамі іншых сістэм, лексіка ўсё ж уяўляе сабою адносна ўстойлівую сістэму ў пэўны перыяд развіцця мовы. Усе словы мовы ўваходзяць у яго лексічную сістэму, і няма такіх слоў, якія б знаходзіліся па-за гэтай сістэмай, успрымаліся ізалявана.
У межах лексікі словы аб’ядноўваюцца ў пэўныя групы і класы. Класы слоў – гэта максімальныя формы праяўлення лексічнай парадыгматыкі. Класы слоў існуюць у выглядзе больш шырокіх і больш складаных аб’яднанняў слоў, чым славесныя апазіцыі, што ўваходзяць у такія аб’яднанні ў якасці састаўных частак [17, с. 45].
У беларускім мовазнаўстве разнастайныя пытанні лексікі прыцягвалі ўвагу многіх беларускіх даследчыкаў: вывучэннем лексіка-семантычных і прадметна-тэматычных класаў займаюцца А. Я. Баханькоў (аўтар тлумачальных слоўнікаў, рэдактар абагульняючай працы па лексікалогіі беларускай літаратурнай мовы), Н. А. Валатоўская (вывучае прадметную лексіку блізкароднасных моў на прыкладзе назваў страў), А. І. Ксяндзова (займаецца вывучэннем тэматычных груп лексікі ў анамасіялагічным аспекце), А. А. Кірдун (аб’ект даследавання – тэмпаральная лексіка) і інш. Праблемы семантыка-сінтаксічнага даследавання – аб’ект вывучэння А. Я.Міхневіча, лексіка-семантычнай сістэмы цалкам – В. К. Шчэрбіна.
Даследаванне лексікі беларускай мовы на аснове вылучэння прадметна-тэматычных груп з’яўляецца актуальным напрамкам у сучаснай лексікалогіі і лексікаграфіі. Па тэматычным прынцыпе складаюцца ідэаграфічныя слоўнікі, праводзяцца арэальна-тыпалагічныя даследаванні.
У цяперашні час існуе вялікая колькасць гісторыка-лексікалагічных даследаванняў асобных слоў і лексічных груп (прадметна-тэматычных, лексіка-семантычных, словаўтваральных гнёздаў). У гэтай галіне варта адзначыць працы Ф.П.Філіна [19], Д.Н.Шмялёва [21], А.Я.Баханькова [11] і іншых даследчыкаў. Усе вышэйпералічаныя працы і працы па розных пытаннях гістарычнай лексікалогіі сведчаць аб прыкметным росце цікавасці да семантычнага аналізу лексікі. У сувязі з гэтым можна казаць аб актуальнасці праблемы, пакладзенай у аснову нашага даследавання.
Вывучэнне функцыянавання тэматычнай групы слоў з прадметным значэннем з’яўляецца ў цяперашні час актуальным па шэрагу прычын.
РАЗДЗЕЛ 1. ГРУПЫ СЛОЎ ЯК З’ЯВА ЛЕКСІЧНАЙ ПАРАДЫГМАТЫКІ
Лексіка мовы – гэта ўпарадкаванае мноства элементаў, злучаных асаблівымі адносінамі. Нягледзячы на тое, што лексічная сістэма досыць адкрытая, а сама колькасць элементаў надзвычай вялікая ў параўнанні з элементамі іншых сістэм, лексіка ўсё ж уяўляе сабою адносна ўстойлівую сістэму ў пэўны перыяд развіцця мовы. Усе словы мовы ўваходзяць у яго лексічную сістэму, і няма такіх слоў, якія б знаходзіліся па-за гэтай сістэмай, успрымаліся ізалявана. Гэта абавязвае вывучаць словы толькі ў іх сістэмных сувязях, як намінатыўныя адзінкі, у той ці іншай ступені звязаныя паміж сабой.
У велізарнай колькасці прац апісваецца лексічная структура мовы. Сярод лексіколагаў і мовазнаўцаў, якія займаюцца пытаннямі семантыкі і семасіялогіі можна вылучыць такіх навукоўцаў, як Ю.Д. Апрэсян, Э.В. Кузняцова, В.У. Вінаградаў, Д.Н. Ушакоў, Н.М. Шанскі, Н.Ю. Шведава, Г.Н. Склярэўская і інш.
“Словы і іх значэнні жывуць не асобным адзін ад аднаго жыццём, але злучаюцца ў розныя групы, прычым падставай для групоўкі служыць падабенства ці прамая супрацьлегласць па асноўным значэнні,” – заўважыў адзін з заснавальнікаў сістэмнага вывучэння лексікі М.М. Пакроўскі [18, с. 82].
Відавочна, што нельга адэкватна вызначыць сутнасць слова, не звярнуўшыся да ўсёй лексіка-семантычнай сістэмы, як нельга даследаваць і лексіка-семантычную сістэму ў цэлым, “ігнаруючы слова як асноўную яе адзінку” [12, с. 45].
Асноўная прычына складанасці гэтай сістэмы ў злучэнні ўласна лінгвістычных і нелінгвістычных элементаў. Любая адлюстроўваная з'ява прадстаўлена ў форме дадзенаймовы. Гэта той выпадак, калі немагчыма змест (адлюстроўвае рэчаіснасць) і форму (значэнне слова) аддзяліць адзін ад аднаго.
Рухомасць і пранікальнасць слоўнікавага складу мовы праяўляецца таксама ў тым, што ёй ўласцівы лексічныя пласты, якія адрозніваюцца па паходжанні і сферы ўжывання. Так, у сучаснай беларускай літаратурнай мове акрамя “спрадвечных” слоў (агульнаславянскіх, ўсходнеславянскіх і дыялектных па паходжанні) ёсць славянізмы (запазычанні з царкоўнаславянскай мовы) і іншамоўныя словы (грэцызмы, лацінізмы, германізмы і інш.). У лексіцы любой мовы можна выявіць інтэрнацыянальную лексіку – словы, характэрныя для шэрагу моў.
РАЗДЗЕЛ 2. НАМІНАЦЫІ ПРАДМЕТНА-ТЭМАТЫЧНАЙ ГРУПЫ “ІНТЭР’ЕР”: СЕМАНТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА
2. 1 Назвы канструкцый і аб’ёмных формаў унутранага памяшкання
У дадзеную групу ўключаны лексічныя адзінкі, якія абазначаюць назвы канструкцый і аб’ёмных формаў унутранага памяшкання:
Абáк, -а, м.
Спец. Верхняя частка галоўкі калоны звычайна ў форме чатырохвугольнай пліты [17, с. 23].
Абстаноўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
1. Мэбля, якой абстаўлена памяшканне [32, с. 23].
Антрэсолі, -яў; адз. антрэсóль, -і, ж.
1. Верхні паўпаверх дома. 2.Верхні паўярус у высокіх пакоях, звычайна ў выглядзе галерэі. 3. Разм. Дашчаны памост пад столлю, які выкарыстоўваецца для хавання рэчаў [32, с. 23].
Анфілáда, -ы, ДМ -дзе. ж.
Доўгі рад пакояў, у якіх дзверы размешчаны па адной прамой лініі [32, с. 23].
Арка, -і, ДМ áрцы; Р мн. áрак; ж.
1. Дугападобнае перакрыцце праёма ў сцяне (акна, дзвярэй) або пралёту паміж дзвюма апораміслунамі, устоямі моста і інш. [32, с. 23].
Бакоўка, ті, ДМ -кóўцы; Р мн. -кóвак; ж.
Разм. Бакавы пакойчык у хаце; бакавая прыбудова пры чым-н. [32, с. 23].
Вестыбюль, -я, м
Пярэдняя пры парадным ўваходзе ў памяшканне (пераважна грамадскага прызначэння).
Галерэя, -і, ж.
1. Вузкі крыты калідор, праход, які злучае дзве асобныя часткі будынка [32, с. 23].
Гардэрóбная, -ай, ж.
Тое, што і гардэроб (у 2 зпач.).
Гардэроб, -а і -у, м.
1. -а. Шафа для адзення. 2. -а. Месца ў грамадскім памяшканні, прызначанае для захоўвання верхняга адзенпя; раздзявальня [32, с. 23].
Гасціная, -ай, ж.
Пакой для прыёму гасцей (у 1 знач.). [32, с. 23].
РАЗДЗЕЛ 3. НАМІНАЦЫІ ПРАДМЕТНА-ТЭМАТЫЧНАЙ ГРУПЫ “ІНТЭР’ЕР”: ЭТЫМАЛАГІЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА
У лексіцы кожнай мовы маецца значны фонд слоў, сувязь формы якіх са значэннем незразумелыя носьбітам мовы, паколькі структура слова не паддаецца тлумачэнню на аснове наяўных у мове мадэляў утварэння слоў.
Гістарычныя змены слоў звычайна зацямняюць першасную форму і значэнне слова, а знакавая прырода слова вызначае складанасць рэканструкцыі першаснай матывацыі, гэта значыць сувязі першасных формы і значэння слова. Мэтай этымалагічнага аналізу слова з'яўлясцца вызначэнне таго, калі, у якой мове, па якой словаўтваральнай мадэлі, на базе якога моўнага матэрыялу, у якой форме і з якім значэннем утварылася слова, а таксама якія пстарычныя змены яго першаснай формы і значэння абумовілі цяперашнюю форму і значэнне. Рэканструкцыя першасных формы і значэння слова ўласна і складаюць прадмет этымалагічнага аналізу.
Лексічная сістэма сучаснай беларускай літаратурнай мовы ахоплівае цяпер многія сотні тысяч слоў, розных як па часе ўзнікнення, так і па паходжанні. Фарміраванне яе, як і самой беларускай мовы, непарыўна звязана з гісторыяй народа: адпаведна таму, як адбывалася фарміраванне народа на стадыях рода, племені, народнасці і нацыі, ішло развіццё і беларускай мовы ад родавых і племянных моў праз мову народнасці да мовы нацыі. Гэту складаную гісторыю народа мова адлюстравала ў сваім слоўнікавым складзе.
Уласная гісторыя беларускай мовы пачынаецца з XIII—XIV стст., калі старажытнаруская дзяржава Кіеўская Русь распалася на асобныя землі і княствы, а на месцы адзінай старажытнарускай народнасці ў новых гістарычных умовах пачалі фарміравацца тры асобныя ўсходнеславянскія народнасці - руская. беларуская, украінская і адпаведна мовы гэтых народнасцей. Усходнеславянскія мовы ўнаследавалі са старажытнарускай мовы асноўны слоўнікавы фонд, што выпрацаваўся яшчэ ў перыяды індаеўрапейскага, агульнаславянскага і агульнаўсходнеславянскага моўных адзінстваў. Гэты фонд з’явіўся базай для фарміравання лексічных сістэм усходнеславянскіх моў пры выхадзе кожнай з іх на самастойны шлях развіцця [17, с. 40].
Развіццё лексікі – гэта двухбаковы абнаўленчы працэс: паступовае “старэнне" і знікненне адных слоў і бесперапыннае папаўненне мовы неабходнымі намінатыўнымі сродкамі для абазначэння новых прадметаў, з’яў, паняццяў.
РАЗДЗЕЛ 4. НАМІНАЦЫІ ПРАДМЕТНА-ТЭМАТЫЧНАЙ ГРУПЫ “ІНТЭР’ЕР”: СЛОВАЎТВАРАЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА
4. 1 Вытворныя назвы
Словаўтварэнне – асноўны шлях папаўнення слоўнікавага складу мовы. Паводле слоў Л. Булахоўскага, “словаўтваральныя элементы і іх камбінацыі забяспечваюць амаль бязмежную колькасць новых слоў і новых адценняў, узбагачэнне якімі адпавядае сур’ёзным запатрабаванням росту мовы” [11, с. 134].
Вытворнае (матываванае) слова ― гэта слова, утворанае ад іншага слова ці словазлучэння. Самай асноўнай асаблівасцю вытворных слоў з’яўляецца іх матываванасць іншымі словамі, г. зн. іх значэнне абумоўлена (матывавана) значэннем іншых слоў. Вытворнае слова заўсѐды двухкампанентнае: яно складаецца з утваральнай (матывавальнай) часткі і фарманта (словаўтваральнага сродка) [, с. 6].
У сінхранічным словаўтварэнні ў сучаснай беларускай мове вылучаюцца два спосабы з іх разнавіднасцямі ― 1) афіксацыя і 2) складанне.
У дыяхранічным словаўтварэнні вылучаюцца тры спосабы: 1) марфолага-сінтаксічны; 2) лексіка-семантычны; 3) лексіка-сінтаксічны. Марфолага-сінтаксічны спосаб аб’ядноўвае з’явы і сінхранічнага словаўтварэння (субстантывацыя прыметнікаў і дзеепрыметнікаў і ад’ектывацыя дзеепрыметнікаў), і дыяхранічнага (іншыя віды пераходу слоў з адной часціны мовы ў другую).
У сучаснай беларускай мове вылучаюцца наступныя спосабы словаўтварэння: марфалагічны, марфолага-сінтаксічны, складаны і лексіка-семантычны [1, с. 80]. Гэтыя спосабы адрозніваюцца сваімі словаўтваральнымі сродкамі і рознай ступенню пашырэння. Самае пашыранае марфалагічнае словаўтварэнне.
З прааналізаванай лексікі найбольш слоў утворана марфалагічным спосабам. Пры марфалагічным словаўтварэнні новыя словы ўтвараюцца ў выніку спалучэння марфем. Асноўным сродкам марфалагічнага словаўтварэння ў нашай мове з’яўляецца афіксацыя — утварэнне слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы словаўтваральных афіксаў, так званых фармантаў. У залежнасці ад таго, пры дапамозе якіх афіксаў утвараюцца новыя словы, у марфалагічным словаўтварэнні выдзяляюцца наступныя разнавіднасці гэтага спосабу: суфіксальны, прыставачны, прыставачна-суфіксальны, постфіксальны, прыставачна-постфіксальны і бязафіксны (нулявая суфіксацыя).
РАЗДЗЕЛ 5. НАМІНАЦЫІ ПРАДМЕТНА-ТЭМАТЫЧНАЙ ГРУПЫ “ІНТЭР’ЕР”: ПАРАДЫГМАТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА
5.1. Сінонімы і амонімы
Трэба адзначыць, што выпадкі сінаніміі. антаніміі і аманіміі сярод назваў, якія склалі прадметна-тэматычную групу “інтэр’ер”, дастаткова рэдкія. Гэта можна тлумачыць тым фактам. што многія словы з даденай групы з’яуляюцца тэрмінамі. Акрамя таго, трэба эаўважыць, што парадыгматычныя адносіны больш характэрныя для лексіка-семантычных груп, чым для прадметна-тэматычных.
Лексічная сінанімія – гэта “семантычная з’ява, якая праяўляецца ў здольнасці розных па гучанню слоў абазначаць адну і тую ж рэалію, адно і тое ж паняцце" [17, с. 236]. Сінанімія – адваротны бок полісеміі. Калі пры мнагазначнасці адзін гукавы комплекс напаўнясцца розным зместам, то пры сінаніміі розныя словы (розныя гукавыя комплексы) выражаюць аднолькавы або вельмі блізкі змсст. “Словы, тоссныя або блізкія па значэнню, але розныя па гучанню, называюцца лсксічнымі сінонімамі” [17, с. 236]. Пара або група лексічных сінонімаў, якія суадносяцца паміж сабой пры абазначэнні адных і тых жа прадметаў ці паняццяў, утвараюць парадыгму ці, інакш кажучы, сінанімічны рад.
У мовазнаўстве дагэтуль няма адзінай тэорыі сінонімаў, і нават іх вызначэння. Сінонімамі называюць словы: а) тоесныя на значэнню; б) блізкія па значэнню; в) тоесныя або блізкія па значэнню; г) здольныя абазначаць адзін прадмет або адно і тое ж паняцце. Прыметамі сінонімаў лічыцца таксама ўзаемазамяняльнасць слоў у пэўных кантэкстах, аднолькавая спалучальнасць (валентнасць) і інш. Найбольш пашыраным з’яўляецца традыцыйны пункт гледжання, згодна з якім сінонімамі трэба лічыць “словы, што абазначаюць адно і тое ж паняцце, тоесныя або блізкія па значэнню, словы. якія пэўным чынам суаднесены ў даны час у мове і служаць для дэталізацыі і абазначэння тонкіх сэнсавых адценняў паняцця або выражэння экспрэсіўных, стылістычных. жанравых і іншых адрозненняў” [3, с. 29]. У такім азначэнні знайшлі адлюстраванне важнейшыя формы семантычных адносін, якімі характарызуюцца сінанімія і сінонімы, а іменна: тоеснасць або блізкасць значэння членаў апазіцыі – з аднаго боку, і некаторыя сэнсавыя.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Як бачым, з 60-х гадоў XX ст. узмацнілася цікавасць мовазнаўцаў да семасіялогіі, да змястоўнага боку мовы. Пра гэта сведчаць шматлікія працы, прысвечаныя апісанню розных груп слоў: лексіка-семантычных, тэматычных ці сінанімічных груп, лексічных мікрасістэм ці класаў і т.п.
Бясспрэчна, што вывучэнне прадметна-тэматычных груп спрыяе развіццю лексікі, бо для лінгвістыкі зусім неабыякава тое, як дзеліцца ў кожнай пэўнай мове дадзеная прадметна-сэнсавая, якія прыкметы прадметаў адлюстроўваюцца ў асобных найменнях, і, такім чынам, характарызуюць асобныя часткі той ці іншай тэматычнай групы.
Падагульняючы вынікі ўсёй працы, адзначым, што намі вырашаны наступныя задачы:
• прааналізаваны лексічны склад прадметна-тэматычнай групы “інтэр’ер” у ТСБЛМ пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко;
• прааналізавана семантыка і этымалогія выяўленых адзінак;
• сістэматызавана колькасць лексем, распрацавана іх структурная класіфікацыя, праведзены неабходныя колькасныя падлікі.
Адной з важных асаблівасцяў тэматычнай групы выступае рознатыповасць моўных адносін паміж яе членамі або адсутнасць такіх наогул, таму страта таго ці іншага слова тэматычнай групы або змяненне яго значэння не адлюстроўваецца на значэннях іншых слоў гэтай групы. Адсутнасць моўных сувязяў паміж членамі тэматычнай групы не азначае, аднак, адсутнасці ў іх пазамоўных сувязяў. Дзякуючы менавіта гэтым сувязям словы і аб’ядноўваюцца ў тэматычныя групы.
Такім чынам, тэматычная група – гэта аб’яднанне слоў, якое грунтуецца не на моўных лексіка-семантычных сувязях, а на пазамоўных, г. зн. на класіфікацыі саміх прадметаў і з’яў навакольнага свету.
Запазычанні – адна з найважнейшых крыніц папаўнення лексікі прадметна-тэматычнай групы “інтэр’ер”. Лексіка папўняецца з развіццём грамадства: з’яўляюцца новыя віды мэблі, новыя прадметы інтэр’еру. За кошт гэтага і ўзбагачаецца прадметна-тэматычная група “прадметы інтэр’ера”.
Запазычанні абумоўлены тым, што такая лексіка – адна з сістэм адзінага тэрміналагічнага поля, станаўленне, развіццё і ўдасканаленне якога адбываецца ў рэчышчы тэндэнцыі да стандартызацыі тэрміналагічных сістэм, працэсаў, што не адмаўляе імкнення да захавання поўнай нацыянальнай спецыфікі, як умовы і формы існавання нацыянальнай культуры.
1. Абабурка, М.В. Культура беларускай мовы / М. В. Абабурка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1994. – 122 с.
2. Абабурка, М.В. Развіццё мовы беларускай мастацкай літаратуры / М. В. Абабурка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1987. – 180 с.
3. Азарка, В.У. Беларуская мова : спецыяльная лексіка / В.У. Азарка. – Мінск : БДПУ, 2004. – 207 c.
4. Антанюк, Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія : Фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне / Л.А. Антанюк. – Мінск : Навука і тэхніка, 1987. – 240 с.
5. Бардовіч, А.М. Марфемны слоўнік беларускай мовы / А.М. Бардовіч [і інш.]. — Мінск : Вышэйшая школа, 1989. — 718 с.
6. Беларуская мова : У 2 ч. : Ч 1: Падруч. для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў / Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, С.К. Берднік і інш. ; Пад агульн. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – Мінск. : Вышэйшая школа, 1998. – 330 с.
7. Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мінск : БелЭН, 1994. – С. 510-511.
8. Бурак, Л.І. Сучасная беларуская мова : Сінтаксіс. Пунктуацыя : вучэб. дапам. для філал. фак. ун-таў / Л.І.Бурак. – Мінск : Універсітэцкае, 1987. – 243 с.
9. Гістарычная лексікалогія беларускай мовы / А.Я. Баханькоў, А.І.Жураўскі, М.Р.Суднік. – Мінск : Навука і тэхніка, 1970. – 340 с.
10. Даниленко, В.П. Русская терминология / В.П.Даниленко. – М. : Наука, 1977. – 246 с.
11. Даўгулевіч, Н.М. Фанетычная адаптацыя запазычанняў з англійскай мовы ў сучаснай беларускай мове : аўтарэф. дыс. ... канд. філал. навук : 10.02.01 / Н.М. Даўгулевіч. – Мінск, 2003. – 20 с.
12. Залевская, А. А. Слово в лексиконе человека. Психолингвистическое исследование / А. А. Залевская. – Воронеж : Изд-во Воронежского у-та, 1990. – 204 с.
13. Кавалёва, Л.Я. Англiцызмы ў тэрмiналогii сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы : манаграфiя / Л.Я Кавалёва ; навук. рэд. праф. П.У. Сцяцко. – Гродна : ГрДУ, 2007. – 186 c.
14. Кітаева Т.В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: вучэбна-метадычны дапаможнік / Т.В. Кітаева, Н.В. Ратынская. – Мінск: БДМУ, 2010. – 131 с.
15. Колшанский, Г.В. Некоторые вопросы семантики языка в гносеологическом аспекте / Г.В. Колшанский. // Принципы и методы семантических исследований. — М. : Наука, 1976. — С. 5-31.
16. Красней, В.П. Аб сінонімах, дублетах і варыянтах у тэрміналогіі / В.П. Красней // Веснік БДУ. Cер. 4. – 1995. – № 1. – С. 25–27.
17. Красней, В.П. Беларуская тэрміналогія : зб. артыкулаў / В.П. Красней ; рэдкал.: Э.А.Ялоўская (адк. рэд.) [і інш.] ; навук. рэд. М.Р._Прыгодзіча. – Мінск : БДУ, 2011. – 216 с.
18. Крывіцкі, А.А. Наша родная мова: навукова-папулярны нарыс / А.А. Крывіцкі. – Мінск : Нар. асвета, 1973. – 193 с.
19. Лапкоўская, А.М. Беларуская мова (Прафесійная лексіка) : вучэб. дапаможнік / А.М. Лапкоўская. – Гродна : ГрДУ, 2009. – 271 с.
20. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / пад рэд. А.Я. Баханькова. – Мінск : Нар. асвета, 1994 – 463 с.
21. Лукашанец, А.А. Словаўтварэнне і граматыка / А.А. Лукашанец. – Мінск : НАН Беларусі, 2001. – 320 с.
22. Ляшчынская, В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: вучэб. Дапамож / В.А. Ляшчынская. – Мінск : РІВШ БДУ, 2001. – 248 с.
23. Малажай, Г.М. Сучасная беларуская мова. Слова, перыфраза, фразеалагізм / Г. М. Малажай. – Мінск : Выш. школа, 1992. – 238 с.
24. Марозава, Я.Н. Словаўтварэнне / Я.Н. Марозава. – Віцебск : УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”, 2005. – 80 с.
25. Медникова, Э.М. Значение слова и методы его описания: на материале современного английского языка / Э.М. Медникова. – М. : Высшая школа, 1974. – 220 с.
26. Мурына, Л.А. Сістэмна-функцыянальны і камунікатыўна-дзейнасны падыходы пры навучанні мовам у школе / Л.А. Мурына, Г.М. Валочка // Беларус. мова і літ. – 2006. – №10. – С. 28–32.
27. Реформатский, А.А. Введение в языкознание / А.А. Реформатский. – М. : Учпедгиз, 1955. – С. 80–90.
28. Суперанская, А.В. Общая терминология: вопросы теории А.В.Суперанская, Н.В.Подольская, Н.В.Васильева. – М. : Наука,1989. – 246 с.
29. Сцяцко, П.У. Беларуская навуковая тэрмiналогiя ў другой палове 90–х гадоў ХХ ст. / П.У. Сцяцко // Роднае слова. – 2001. – № 2 – С. 32–35.
30. Сцяцко, П.У. Уводзіны ў мовазнаўства / П.У. Сцяцко. – Гродна : Гр ДУ, 2001. – 228 с.
31. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / пад рэд. М.Р. Судніка, М.Н. Крыўко. – 4-е выд. – Мінск : БелЭН, 2005. – 784 с.
32. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. / пад агул. рэд. акад. К. Крапівы. – Мінск : БелСЭ, 1977–1982. – Т. 1–5.
33. Филин, Ф.П. О лексико-семантических группах слов / Ф.П. Филин. – София : Просвещение, 1957. – 311 с.
34. Цітоў, В.С. Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі / В.С.Цітоў. – Мінск : Беларусь, 2001. – 208 с.
35. Шакун, Л.М. Словаўтварэнне / Л.М. Шакун. – Мінск : Вышэйшая школа, 1978. – 320 с.
36. Шмелев, Д.Н. Проблемы семантического анализа лексики / Д.Н. Шмелев. – М. : Наука, 1973. – 280 с.
37. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. (Беларус. Сав. Энцыкл.) / пад рэд. І.П. Шамякіна. – Мінск : БелСЭ, 1989. – 575 с.
38. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы : т. 1–т. 12 (А–С) / рэд. В. У. Мартынаў, Г. А. Цыхун. – Мінск : Навука і тэхніка, 1978–2008.
39. Янкоўскі, Ф. Сучасная беларуская мова / Ф. Янкоўскі. – Мінск : Вышэйшая школа, 1984. – 304 с.
Работа защищена на оценку "7" с доработкой.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 58.
В работе также имеются следующие приложения:
Адзінкі прадметна-тэматычнай групы “інтэр’ер”
Прадметна-тэматычная група “інтэр’ер” з семантычнага боку (працэнтныя адносіны)
Структурна-семантычная схема ПТГ “Інтэр’ер”
Этымалогія ПТГ “Інтэр’ер”
Словаутваральная характарыстика ПТГ "Інтэр’ер"
Індэкс назваў прадметаў інтэр’еру
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты