Сучасная народная спеўная традыцыя ў Беларусі
БГУКИ (Белорусский государственный университет культуры и искусств)
Диплом
на тему: «Сучасная народная спеўная традыцыя ў Беларусі»
по дисциплине: «Режиссура праздников (народные)»
2018
128.00 BYN
Сучасная народная спеўная традыцыя ў Беларусі
Тип работы: Диплом
Дисциплина: Режиссура праздников (народные)
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 50%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 30.
В работе только первая глава.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
РАЗДЗЕЛ 1. НАРОДНА-ПЕСЕННАЯ ТРАДЫЦЫЯ БЕЛАРУСІ
1.1 Беларускі музычны фальклор: канкрэтызацыя жанра
1.2 Гістарычныя перадумовы фарміравання школы народна-песеннага выканальніцтва ў Беларусі
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
УВОДЗІНЫ
Працэс сучаснага культурнага развіцця ў Беларусі выклікаў цікавасць шырокіх слаёў беларускага народа да сваёй гісторыі, народна-мастацкай творчасці. «Этнічны рэнесанс» для якога характэрна рэзкае ўзмацненне цікавасці да нацыянальна-самабытных сфераў культуры, імкненне да захавання гістарычнага мінулага, можа апынуцца добрай перадумовай для аднаўлення мастацка-творчага духу, спрыяць актуалізацыі пэўнага культурна-гістарычнага зрэзу нацыянальнай культуры і зьявіцца магутным стымулам эстэтычнага развіцця сучаснага грамадства.
Актуальнасць
Фальклорныя традыцыя, як сістэма перадачы і атрымання ў спадчыну сэнсажыццёвых дамінантаў, духоўных прыярытэтаў, маральных ідэалаў, нормаў паводзін дапаможа арганізаваць прастору культуры грамадства.
Узмацняецца значэнне фальклору ў нашы дні і для ўласна музычнага мастацтва, не толькі як арсенала выразных сродкаў, але і як своеасаблівай крыніцы «жывой вады», якая апладняе фантазію мастака. Знаёмства з багаццем музычнай творчасці народаў і зараз служыць дзейсным сродкам ідэйна-эстэтычнага выхавання падрастаючага пакалення. Захаванне багаццяў і традыцый музычнага фальклору, арганічнае ўключэнне іх у сучасную песенна-харавую культуру з’яўляецца найважнейшай практычнай і тэарэтычнай задачай для ўсіх, хто працуе ў гэтай сферы – фалькларыстаў, хормайстраў, мастацтвазнаўцаў.
Мэта даследавання – ахарактарызаваць сучасную беларускую народна-песенную традыцыю.
У адпаведнасці з мэтай даследавання намі былі пастаўлены наступныя задачы:
1. раскрыць сутнасць паняцця “беларускі музычны фальклор”;
2. вызначыць перадумовы фарміравання школы народна-песеннага выканальніцтва ў Беларусі;
3. акрэсліць спосабы засваення народнай манеры спеваў;
4. вызначыць віды і формы інтэрпрэтацыі народна-песеннай традыцыі;
5. разгледзець асаблівасці функцыянавання беларускай народна-псеннай традыцыі ў сучасных умовах.
Аб’ектам даследавання з’яўляецца народная спеўная традыцыя Беларусі.
Прадмет даследавання – сучаснае беларускае народна-песеннае выканальніцтва.
Метады даследавання. У адпаведнасці з мэтай і задачамі ў даследаванні выкарыстоўваліся тэарэтычныя метады: аналіз, сінтэз, тэарэтычнае абагульненне; эмпірычныя метады: назіранне, гутарка, аналіз факталагічнага матэрыялу.
База даследавання: Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь, фонаархіў бібліятэкі Біларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі некаторых раёнаў абласных цэнтраў Беларусі, а таксама творчая дзейнасць такіх калектываў як: Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча, гурт “Гармонік-слаіл”, гурт “Шума”, гурт “Ягорава гара” і інш.
Тэарэтычная і практычная значнасць вынікаў даследавання
Вынікі даследавання могуць паслужыць асновай для распрацоўкі спецыяльных вучэбных дысцыплін “Беларуская народна-песенная творчасць”, “Методыка работы з фальклорным ансамблем”, “Пастаноўка голасу” для студэнтаў ВНУ культуры і мастацтваў. Факталагічны матэрыял можа быць выкарыстаны для распрацоўкі навучальных і метадычных дапаможнікаў, хрэстаматый.
РАЗДЗЕЛ 1. НАРОДНА-ПЕСЕННАЯ ТРАДЫЦЫЯ БЕЛАРУСІ
1.1 Беларускі музычны фальклор: канкрэтызацыя жанра
Беларуская народна-песенная традыцыя заснавана на размоўнай мове і валодае характэрнымі асаблівасцямі стылю і спосабу выканання. Спеўная культура беларусаў грунтуецца на глыбокіх традыцыях, якія адлюстроўваюць асаблівасці побыту, духоўны патэнцыял народа. Традыцыі – гэта феномен культуры; яны адыгрываюць выключную ролю ў сувязях пакаленняў, у захаванні і развіцці духоўнай спадчыны, у забеспячэнні жыццядзейнасці народа.
Традыцыі беларускай народна-песеннай культуры былі ў цэнтры ўвагі прызнаных карыфеяў этнамузыкалогіі і фалькларыстыкі Я. Гіпіус, З. Эвальд, Ф. Рубцова, К. Квіткі, М. Федароўскага, В. Бяляева. Немалую ўвагу ўдзялілі беларускаму рэлігійнаму музычнаму фальклору польскі і чэшскі даследчыкі Л. Куба, О. Кольберг.
Разглядаючы пытанне фарміравання і развіцця беларускай народна-песеннай традыцыі ў першую чаргу трэба звярнуцца да дэфініцыі самаго тэрміна “традыцыя”.
Культуралагічны слоўнік дае наступнае тлумачэнне дадзенага тэрміна: “Традыцыя (ад лац. Traditio – перадача) – элементы сацыяльнай і культурнай спадчыны, якія перадаюцца ад пакалення да пакалення і захоўваюцца ў пэўных грамадствах і сацыяльных групах на працягу доўгага часу. Першапачаткова гэта слова азначала “паданне”. Традыцыя перадаецца:
1) або праз практычную імітацыю (паўтарэнне якіх-небудзь дзеянняў);
2) або праз фальклор” [кравченко, с. 577].
Выбітны беларускі гісторык, этнограф і фалькларыст В. Цітоў больш канкрэтызуе паняцце “традыцыя”: “Традыцыяй называецца ўстойлівая этнакультурная з’ява, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне, жыве і функцыянуе ў натуральным асяроддзі ў меншай ступені 80 – 100 гадоў, а часцей на працягу некалькіх стагоддзяў” [Цітоў, c. 38].
Да 60-х гадоў ХХ стагоддзя традыцыі, звычаі і спосаб мыслення разглядаліся як перашкоды да развіцця грамадства. Традыцыю трактавалі як ўстойлівую з’яву, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне, паступова адмірае і не можа паўнапраўна суіснаваць у сучасных формах жыцця. Пад традыцыяй разумелі нейкія застылыя формы, якія змяняліся толькі пад уздзеяннем знешніх абставінаў
У другой палове ХХ стагоддзя вучоныя-краіназнаўцы прапаноўваюць новы падыход да разумення тэрміна “традыцыя”. Яны сцвярджаюць, што традыцыя гэта не статычнае паняцце – яно мае ўнутраны і знешні бакі, альбо іншымі словамі: сутнасць, якая адносна нязменная, і форма выражэння, якая можа змяняцца ” [ Осипова, с. 22–23, Штомпка, сс. 90, 96, лурье, с. 223–227].
Такім чынам, грунтуючыся на высновах і даследваннях аўтарытэтных сацыёлагаў, гісторыкаў, культуролагаў і этнолагаў, мы ў сваім даследванні будзем арыентавацца на тое, што народна-песенная традыцыя – гэта сукупнасць умоў існавання, рысаў стылю і прыёмаў выканання, якія надаюць своеасаблівасць і характэрныя адметныя ўласцівасці песеннага фальклору пэўнага народа ў адной абмежаванай мясцовасці (рэгіёне).
Характэрнымі рысамі беларускай народнай песеннай традыцыі з’яўляюцца: лінеарнасць, як аснова музычнага стылю мыслення ў фальклоры беларусаў; прынцыповая манодыя раннетрадыцыйнай класікі беларускіх песень; разгорнутая мелізматыка, “гнуткасць” голасавядзення мелодый народных песень; пачатковыя элементы паліфаніі ў спеўных стылях: гетэрафонія, бурдон, падводка; маўленне як крыніца этнічных спеваў; арфаэпіка мовы, яе ўплыў на асаблівасці этнічных спеваў; натуральнасць і глыбіня розных дыялектаў беларускай мовы; гуказдабыванне ў высокім рэгістры (ротаглотачнае рэзаніраванне) і ў сярэднім рэгістры (грудное рэзаніраванне); розныя прыёмы агаласоўкі ў спевах [уводзіны, с. 8–9].
Акрамя рэгіянаьнай арыентаванасць беларуская народна-песенная традыцыя грунтуецца на жарнавай структурнасць беларускага песннага фальклору. З усёй жанравай структуры беларускага фальклору мы выдзяляем музычны фальклор, які дзеліцца на песенны, інструментальны і музычна-харэаграфічны.
Музычны фальклор – песенная і інструментальная творчасць народа. Творы народнай музыкі ўзнікаюць на аснове мастацкіх традыцый і адлюстроўваюць калектыўна выпрацаваныя эстэтычныя прынцыпы. Абагульняючы і зберагаючы вопыт многіх пакаленняў, народная музыка мае вялікае эстэтычнае, пазнавальнае і выхаваўчае значэнне. Вядучае месца ў беларускай музычнай культуры займае песенная творчасць, якая ахоплівае некалькі вялікіх гістарычных пластоў [Беларускі фальклор].
1.2 Гістарычныя перадумовы фарміравання школы народна-песеннага выканальніцтва ў Беларусі
Тэорыя, гісторыя і практыка народна-песеннага выканальніцтва ў Беларусі налічвае каля ста гадоў. На працягу ХІХ – ХХ стагоддзя ў Беларусі пройдзены шлях станаўлення ад аматарскай творчасці да прафесійнага майстэрства.
На сенняшні дзень у мастацтвазнаўстве, у тым ліку і ў музыказнаўстве, тэрмін “школа” не знайшоў пакуль свайго агульнапрынятага азначэння і трактуецца па-рознаму. Калі ў галіне выяўленчага мастацтва і архітэктуры шматлікія азначэнні гэтага тэрміна можна знайсці ў энцыклапедыях, то ў галіне музычнага мастацтва азначэння тэрмінаў “школа”, “выканальніцкая школа” наогул не існуе. I тым не менш яго вельмі часта ўжываюць выканаўцы, кампазітары, выкладчыкі.
Тэрмін “школа” грэчаскага паходжання. Яшчэ ў Старажытнай Грэцыі школай называлі гутаркі філосафаў з іх вучнямі і паслядоўнікамі на вольныя тэмы. А з цягам часу тэрмін “школа” пачалі выкарыстоўваць для азначэння асобных напрамкаў у якой-небудзь галіне навукі, літаратуры, мастацтва [педэнц]. У галіне мастацтва тэрмін “школа” трактуецца часам у больш вузкім сэнсе, як спосаб навучання мастацкаму рамяству, майстэрству, тэхніцы. Так, у музыцы “школай” называюць падручнікі, мэта стварэння якіх – азнаёміць з методыкай першапачатковага навучання ігры на якім-небудзь інструменце. Такія падручнікі звычайна складаюцца з метадычных каментарыяў і рэпертуарных зборнікаў, напрыклад, “Школа ігры на фартэпіяна” (пад рэд. А. Нікалаева); “Школа ігры на трохструннай домры” (В.С. Чуніна) і інш.
Да больш шырокую дэфініцыю тэрміна “школа” дае “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя”: “Школа ў мастацтве і архітэктуры – група мастакоў ці мастацкіх твораў, звязаных агульнымі творчымі прынцыпамі, традыцыямі, прафесійнымі прыёмамі, часам тэматыкай. Тэрмін “школа” ўжываецца як вызначэнне нацыянальна-стылявой характэрнасці або цыкла твораў, выкананых вучнямі і паслядоўнікамі якога-небудзь вялікага майстра” [белсэ].
У “Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі” паняцце “школа” разглядаецца ў архітэктуры і выяўленчым мастацтве: “Школа ў архітэктуры характарызуе нацыянальную архітэктуру краіны, рэгіёна, калі своеасаблівасць выяўлена ў пэўных стылявых і храналагічных межах; таксама творы архітэктуры, выкананыя вучнямі і паслядоўнікамі значнага майстра.
У выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве:
1) мастацкі кірунак, плынь, прадстаўленыя групай вучняў і паслядоўнікаў якога-небудаь мастака або групай мастакоў, блізкіх па творчых прынцыпах і мастацкай манеры;
2) жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва рэгіёна, якія вылучаюцца своеасаблівасцю ў пэўных стылістычных і храналагічных межах;
3) нацыянальнае мастацтва Беларусі” [школа].
На наш погляд, гэтыя азначэнні паняцця “школа” можна перанесці на галіну народна-песеннага выканальніцтва. Такім чынам, мы можам разумець пад паняццем “школа” групу спевакоў або выканаўцаў (калі гаварыдь аб выканальніцкай школе), звязаных агульнымі творчымі прынцыпамі, пераемнасцю традыцый, якія валодаюць прафесійнымі прыёмамі спеваў, а таксам ведамі ў галіне нацыянальна-стылявыміых асаблівасцяміў беларускай спеўнай манеры.
А між тым узаемасувязь гэтых двух момантаў вельмі часта і вызначае жыццяздольнасць школы. Такім чынам, падкрэслім, што ў паняцце “выканальніцкая школа” трэба абавязкова ўключаць і педагагічны момант, іншымі словамі, спосаб навучання выканаўцаў, тым больш што гады навучання становяцца адным з галоўных фактараў фарміравання выканальніцкага майстэрства музыкантаў. Вядомы заснавальнік ленійградскай фартэпіяннай школы Л.В. Нікалаеў у паняцце “школа”" таксама ўключаў “не толькі эстэтычны і тэхнічны, але і педагагічны фактары” [коченева].
1. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. — Мн., 1974. — Т. 11. — С. 335.
2. Валачобныя песні / Склад. Г.А.Барташэвіч, Л.М.Салавей, В.І.Ялатаў. Мн., 1980.
3. Варфоломеева, Т.Б., Козенко, Н.А. Музыка обрядов жизненного цикла белорусов / Н.А. Козенко. Т.Б. Варфоломеева // Искусство и культура. – 2012. - № 4 (8). – С. 111-118.
4. Варфаламеева, Т. Б. Пазаабрадавыя песні // Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 3. Гродзенскае Панямонне. У 2 кн. Кн. 1 / В. І. Басько [і інш.] ; аўт. ідэі Т. Б. Варфаламеева ; агул. рэд. Т. Б. Варфаламеевай. – Мінск : Выш. шк., 2006. – 608 с.
5. Варфаламеева, Т. Б. Пазаабрадавыя песні // Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 2. Віцебскае Падзвінне / Т. Б. Варфаламеева, А. М. Боганева, М. А. Козенка [і інш.] ; склад. Т. Б. Варфаламеева. – Мінск : Бел. навука, 2004. – 910 с.
6. Восеньскія і талочныя песні /Склад.А.С.Ліс, С.Т.Асташэвіч, В.1. Ялатаў. Мн. 1981. С.68.
7. Гошовский, В. У истоков народной музыки славян / В. Гошовский. – М., 1971.
8. Елатов, В. И. Ладовые основы белорусской народной музыкі / В. И. Елатов. – Минск : Наука и техника, 1964. – 216 с.
9. Елатов, В. И. Ритмические основы белорусской народной музыкі / В. И. Елатов. – Минск : Наука и техника, 1966. – 220
10. Казакова І.В. Этнічныя традыцыі ў духоўнай культуры беларусаў. Мн., 1995.
11. Калугина, Н.В. Методика работы с русским народным хором / Н.В. Калугина. – М.: Музыка, 1977. – 255 с.
12. Каргин, А.С. Народное художественное творчество: структура, форма, свойства / А.С. Каргин. – М.: Музыка, 1990. – 141 с.
13. Квитка, К. Об областях распространения некоторых типов белорусских календарных и свадебных песен / К. Квитка // Песни народов СССР. Белорусы. З. Эдвальд. – М., 1941.
14. Конен, В. Театр и симфония: Роль оперы в формировании классической симфонии / В. Конен. – М.: Музыка, 1975. – 376 с.
15. Колесса, Ф.М. Музикознавчі працi / Ф.М. Колесса. – Киів, 1970.
16. Ліс А.С.Валачобныя песні.
17. Ліс.А-С. Паходжанне і мастацкая прырода купальскай паэзіі //Купальскія і пятроўскія песні /Уклад. А.СЛіса, С.ТАсташэвіч, Г.В.Таулай. Мн., 1985.
18. Ліс А.С. Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў: Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект. Мн., 1998. С.83.
19. Ліцьвінка В. Свята і абрады беларусаў.
20. Лірычныя песні. /Уклад. 1 рэдакцыя Н.С.Гілевіч. Мн., 1976. С.91.
21. Можейко З. Календарно-песенная культура Белоруссии: Опыт системнотипологического исследования. – Мн.: Наука и техника, 1985. – 247 с.
22. Мажэйка, З. Беларускае этнамузыказнаўства ў агульнаславянскім кантэксце / З. Мажэйка // Беларусіка = Albaruthenica 6. Беларусь паміж Усходам і Захадам: праблемы міжнацыянальнага, міжрэлігійнага і міжкультурнага ўздзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1 / рэд. У. Конан [і інш.]. Мінск : ННАЦ імя Ф.Скарыны, 1997. С. 232-238.
23. Мажэйка, З. Я. Песні беларускага Паазер’я / З. Я. Мажэйка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1981. – 494 с.
24. Мажэйка, З. Я. Песні Беларускага Падняпроўя / З. Я. Мажэйка, Т. Б. Варфаламеева / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. – Мінск : Беларуская навука, 1999. – № 326. – 392 с.
25. Можейко, З. Я. Песенная культура Белорусского Полесья. Село Тонеж / ред. Е. В. Гиппиус. – Минск : Наука и техника, 1971. – 264 с.
26. Можейко, З. Я. Песни Белорусского Полесья / З. Я. Можейко. – Вып. 2. – М. : Советский композитор, 1984 – 151 с.
27. Малиновская, А.В. Изучение народной интонационной культуры как один из аспектов воспитания исполнителя / А.В. Малиновская // Актуальные проблемы музыкальной педагогики: межвуз. сб. науч. тр. / М-во культуры РСФСР, Гос. муз.-пед. ин-т. – М., 1977. – Вып. 32. – С. 95-99.
28. Мешко, Н.К. Искусство народного пения. Практическое руководство и методика обучения искусству народного пения : учеб. пособие для педагогов и студ. средн. и высш. учебн. заведений, рук. и артистов народных хоров и ансамблей / Н.К. Мешко. Вып.2. М., 2000.
29. Мешко, Н.К. Трудности в работе народных хоров и пути к преодолению их / Н.К. Мешко // Фольклор и современность: материалы I Арханг. науч.-практ. фолькл. конф. / Упр. культуры Арханг. облисполкома и др. – Архангельск, 1972. – С. 52-58.
30. Мухаринская Л. С. К вопросу об эстетическом освоении действительности в современном белорусском народнопесенном творчестве: Исследование. – Л.: Сов. композитор, 1982. – 79 с.
31. Мухарынская, Л. С. Беларуская народная музычная творчасць : вучэб. дапам. для муз. ВНУ / Л. Я. Мухарынская, Т. С. Якіменка. – Минск : Выш. шк., 1993. – 343 с.
32. Паэзія беларускага земляробчага календара /Уклад., сістэм. тэкстаў, уступ. арт. ікамент. А.С.Ліса Мн., 1992.
33. Педагогическая энциклопедия. — М., 1968. — Т 4 — С 699.
34. Потебня А.А. О некоторых символах в славянской народной поэзнн. -Харьков, 1914. С. 163.
35. Потебня А. Объяснение малорусских и сродних народных песен. Колядки и щедровки. Варшава, 1887, т.2
36. Сацыяльна-бытавыя песні. /Уклад. І.К.Цішчанкі, В.І.Скідана, Г.В.Таўлай. Мн., 1987.
37. Смагін, А.І. Беларуская харавая літаратура. Курс лекцый / А.І. Смагін. – Мінск: Беларус. ун-т культуры, 1998. – 187 с.
38. Сямейна-бытавыя песні /Склад.І.К.Цішчанка, Г.В.Таўлай. Мн., 1984. С.31
39. Тавлай Г.В. Белорусское купалье. Обряд, песня. Мн., 1986.
40. Цішчанка І.К. Песні пра каханне //Беларуская вусна-паэтычная творчасць. Мн. 2000. С.431.
41. Шейн, П.В.Материалы Т.1.Ч.1.С.671.
42. Школа / / Энцыклапедыя літаратуры І мастацтва Беларусі: У 5-ці т — Мн 1987 — Т 5 С. 675.
43. Шлюбскі А. Матэрыялы да вывучэння фальклору і мовы Віцебшчыны. Мн., 1927, Ч.1.С.62.
44. Эвальд, З.Я. Песни Белорусского Полесья / З.Я. Эвальд. – М., 1979.
45. Ялатаў В.І. Музычныя асаблівасці беларускіх жніўных песень //Жніўныя песні.
46. Туgodnik powszechny, 1885, №1.
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 50%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 30.
В работе только первая глава.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты