УВОДЗІНЫ
1 Транскрыпцыя
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
У сваім рэфераце я хацела даць агульную характарыстыку транскрыпцыі. Асноўная складанасць і частыя памылкі ўзнікаюць з-за таго, што узнікаюць цяжкасці пры выкарыстанні транскрыпцый на практыцы.
Актуальнасць работы абуслоўлена тым, што есць патрэбнасць у даследаванні транскрыпцый.
Аб’ектам работы з’яўляецца фаналогія як раздзел мовазнаўства.
Прадметам з’яўляюцца транскрыпцыі як паняцце фаналогіі.
Мэта: даследаванне транскрыпцый ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.
Задачы, якія патрэбна вырашыць пры выкананні рэферата:
– даць паняцце і ахарэктызаваць транскрыпцыі;
– разглядзець віды транскрыпцый.
Падчас аналізу параўнальных канструкцый былі выкарыстаны апісальны метад даследавання разам з прыёмам назірання, навуковай інтэпрытацыяй і абагульненнем.
1 Транскрыпцыя
Фанетыка ― гэта навука аб гуках маўлення, а фаналогія ― навука аб гуках мовы. Фанетыка вывучае вонкавую членападзельную гукавую матэрыю маўлення, яго дыскрэтныя кампаненты, іх акустычныя і артыкуляцыйныя характарыстыкі, асаблівасці і правілы спалучэння выдзеленых кампанентаў, прасадычныя (націск, мелодыка, інтанацыя, тон і інш.) уласцівасці гукаў і гукавых ланцужкоў маўлення. Фаналогія ж даследуе суадносныя з гукамі чалавечага голаса, але ўжо абстрактныя, адцягненыя мінімальныя адзінкі мовы, якія называюцца фанемамі і характарызуюцца з пункту гледжання тых функцый, што выконваюцца імі ў мове.
Транскрыпцыя — умоўны від пісьма, які выкарыстоўваецца ў спецыяльных навуковых і іншых мэтах.
У залежнасці ад таго, якія гукавыя адзінкі з'яўляюцца прадметам транскрыпцыі, адрозніваюць:
– фанетычную,
– фанематычную,
– практычную транскрыпцыі.
Паколькі суадносіны паміж літарамі беларускага алфавіту і гукамі беларускай мовы не з’яўляюцца адэкватнымі, для дакладнай перадачы гучання маўлення выкарыстоўваецца фанетычная транскрыпцыя, дзе кожны гук перадаецца асобным графічным знакам.
Фанетычная транскрыпцыя ― гэта транскрыпцыя, якая выкарыстоўваецца для перадачы слова ў поўнай адпаведнасці з яго гучаннем, з яе дапамогай фіксуецца гукавы лад слова. Асноўны прынцып фанетычнай транскрыпцыі заключаецца ў тым, што кожны вымаўлены гук павінен быць асобна зафіксаваны ў запісе. Фанетычная транскрыпцыя можа выкарыстоўваць любы існуючы алфавіт, але з даданнем спецыяльных знакаў, якіх няма ў практычным алфавіце. Для гэтага маюцца розныя прыёмы (дыякрытычныя значкі, перавернутыя літары, выкарыстанне літар іншых алфавітаў).
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Пры выкананні рэферата мы прыйшлі к наступным вынікам.
1. Паколькі суадносіны паміж літарамі беларускага алфавіту і гукамі беларускай мовы не з’яўляюцца адэкватнымі, для дакладнай перадачы гучання маўлення выкарыстоўваецца фанетычная транскрыпцыя, дзе кожны гук перадаецца асобным графічным знакам. Фанетычная транскрыпцыя служыць пераходам ад літары да гука на аснове тых правіл чытання, якія дзейнічаюць ў дадзенай мове. Фанематычная транскрыпцыя выкарыстоўваецца для перадачы фанемнага складу слова ці марфемы. Будуецца на аснове лацініцы або кірыліцы, але з'яўляецца больш абагульненай, так як перадае не ўсе асаблівасці гучання мовы, а толькі тыя, якія іграюць распазнавальную ролю. Практычная транскрыпцыя выкарыстоўваецца для перадачы іншамоўных слоў сродкамі нацыянальнага алфавіту. Практычная транскрыпцыя ажыццяўляецца строга на базе алфавіту які прымае мову без выкарыстання дадатковых знакаў.
1. Канцавая, Г. М. Беларуская мова : вучэбна-метадычны комплекс / Г. М. Канцавая, В. М. Шавель, М. В. Швед, Баранавічы : РВА БарДУ, 2015. ― ― С.122―128, 133―135.
2. Крывіцкі А. А., Падлужны А. І. Фанетыка беларускай мовы / А. А. Крывіцкі, А. І. Падлужны. ― Мінск: Вышэйшая школа, 1984. ― 268 с.
3. Сучасная беларуская літаратурная мова: Фанетыка: вучэбны дапаможнік / Н.В.Гаўрош, М.Ц. Кавалёва, Н.М. Нямковіч [і інш.]; пад агульн. рэд. праф. М.С.Яўневіча. ― Мінск: Выд. Ул. М. Скакун, 1997. ― 288 с.
4. Сучасная беларуская літаратурная мова: Фанетыка / Пад рэд. Ф.Я. Янкоўскага. ― Мінск: выш. школа, 1980. ― 240 с.
5. Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам. / Л.М. Грыгор'ева [і інш].; пад агул. рэд. Л.М.Грыгор'евай. ― 3-е выд., выпр. ― Мінск: Вышэйшая школа, 2010. ― 621 с.
6. Гапоненка І. А. Беларуская мова і мовазнаўства: XIX стагоддзе / І. А. Гапоненка ― Мінск : БДУ, 2013. ― 147 с.
7. Якубук Н. Р. Агульнае мовазнаўства: вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў філалагічнага факультэта / Н. Р. Якубук. ― Брэст : БрДУ, 2015. ― 81 с.