Мова музыкі
Мова жывапісу ў паэзіі Максіма Багдановіча
Мова музыкі
Мова ўяўляе сабой мнагазначнае слова, якое абазначае важнейшы сродак чалавечай камунікацыі (чалавечых зносін) увогуле і пэўнай на-цыянальнасці, мову асобнага, звычайна творчага, чалавека. Мова – гэта не толькі сістэма гукавых і пісьмовых сродкаў перадачы інфармацыі. Гэтым словам можа абазначацца ўвогуле сістэма выразных сродкаў такіх, як мова жывапісу, мова тэатра, мова музыкі і г.д.
У жыцці кожнага чалавека музыка займае невымоўнае месца і мае вялікае значэнне. Некаторыя людзі ўвогуле не могуць уявіць сваё жыццё без музыкі. Па дарозе ў школу, універсітэт, на работу ці ў другое месца можна заўважыць шмат людзей з навушнікамі. З боку мы бачым толькі чалавека, а ў гэты момант у яго вушах гучыць нейкая музыка, якую чуе толькі ён. Нейкі раз мне цікава, якую музыку ў гэты момант слухае чалавек, які ў яго настрой, бо для кожнага музыка з'яўляецца чымсьці асабістым, арыгінальным і непаўторным.
Музыка дапамагае жыць і адчуваць. Яна мае сваю мову, якая дапамагае чалавеку перажыць цяжкія моманты жыцця ці, нааодварот, радуецца разам. Для мяне яна таксама з'яўляецца асобнай тэмай, паколькі музыка мае вялікае значэнне для мяне. Мне падабаецца самая розная му-зыка, якая ўмее зачараваць, захапіць, перанесці за сабой у свет прыгажосці і хараства. Усё залежыць ад настрою. Адзін дзень мне хочацца слухаць бадзёрую, вясёлую музыку, другі – павольную і сціплую. Тым самым можна сказаць, што музыка размаўляе на розных мовах, яна можа знайсці індывідуальны падыход да кожнага чалавека. Не варта ж гавораць, што нейкая музыка падабаецца ці падыходзіць або сцвярджаюць, што гэта музыка не для іх. Музыка дазваляе адчуваць усё інакш, больш глыбока і душэўна, свет становіцца такім адкрытым і зразумелым.
Музыка аб’ядноўвае людзей. У розны час музыка дапамагала знайсці падыход да кожнага, а тым часам і сабраць людзей у адным месцы разам. У цяперашні час мала тых людзей, якія не праводзяць свой час без музыкі. Музыка можа гучаць як асноўны элемент, так і даданы. Усе святы праходзяць з характэрнай музыкай. Гэта ўжо залежыць ад самога свята, ад людзей, якія прысутнічаюць там, ад настрою. Мова музыкі гучыць па-рознаму: святочна, прыветліва, дружалюбна. Кожны чалавек ловіць хвалю музыкі асабіста, так, як яму падабацца.
Мова жывапісу ў паэзіі Максіма Багдановіча
Любоў да Беларусі, яе народа была самым моцным пачуццём, якое прайшло праз усё жыццё паэта Максіма Багдановіча. Паказальна тое, што перш, чым пісаць па-беларуску вершы, Багдановіч вывучаў Беларусь. Вывучаў у гутарках з бацькам, другімі родзічамі, іншымі людзьмі.
Гледзячы на тое, што існуе вакол, беларускі паэт імкнуўся «мовай бачанага свету», мовай жывапісу перадаць «звышпачуццёвае», амаль не прыбягаючы да няпэўных вобразаў. Іншая справа, свет лесуноў, вадзянікаў, русалак, досыць адчувальны ў багдановічаўскіх творах. Гэта, вядома, не рэалістычны свет. Але ён не выдуманы, так як існуе ў народнай свядомасці, беручы пачатак у нацыянальнай міфалогіі.
Багдановічавы пейзажныя вершы-замалёўкі заўсёды нясуць у сабе прытоеную думку аб неразгаданасці накольнага свету, яго таямнічнасці. Багдановіч ствараў вершы прадметна-адчувальныя і ў той жа час настраёвыя, як бы напоўненыя дадатковым сэнсам і падтэкстам:
За дахамі места памеркла нябёс пазалота;
Паветра напоена ціха гусцеючым мрокам;
Ўжо відна, як іскры злятаюць з трамвайнага дрота,
Як зоркі гараць і зрываюцца ў небе далёкам.
Паэзія Багдановіча ніколі не была рэвалюцыйнай, ён не заклікаў да бунту, пратэсту, яго вершы пераважна маюць філасофскі і лірычны настрой.
У Багдановіча многа падобных вершаў: штосьці нявыказанае ці не да канца выкананае тоіцца між радкоў. Паэт выбірае найчасцей вечар, ноч і такія малюнкі, праявы прыроды, якія самі па сабе нараджаюць у душы прыўзнята-містычны настрой, як бы заклікаюць да роздуму пра бясконцасць, тайну Сусвету і мімалётнасць, кароткасць жыцця на зямлі.
Максім Багдановіч праз свае вершы імкнецца перадаць людзям хараство навакольнага свету і спалучыць яго з унутраным светам чалавека. Сваю гармонію паэт стварае пры дапамозе такіх мастацкіх сродкаў, як колер і музыка.