Заданне 1 Прывядзіце прыклад тэксту навуковага стылю (у адпаведнасці з вашай спецыяльнасцю). На аснове тэксту вызначце моўныя сродкі навуковага стылю, а таксама яго марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.
Заданне 2 Скласці фрагмент тэксту (да 10 сказаў) на тэму, звязаную з Вашай сучаснай ці будучай прафесійнай дзейнасцю. Вызначыць стыль і тып маўлення.
Заданне 3 Запішыце 10 тэрмінаў на беларускай мове па профілю вашай спецыяльнасці. На іх аснове вызначце ўласнабеларускія фанетычныя асаблівасці, а таксама марфалагічнае выражэнне (часціну мовы) кожнага слова.
Заданне 4 З прапанаванымі эканамічнымі тэрмінамі складзіце наступныя віды складаных сказаў: а) складаназлучаны; б) складаназалежны, в) бяззлучнікавы, г) з рознымі відамі сувязі.

Актыў ўключае два раздзелы: пазаабаротныя актывы (асноўныя сродкі, доўгатэрміновыя ўкладанні), абаротныя актывы (запасы, кароткатэрміновыя ўкладанні, грашовыя сродкі).
Пасіў ўключае ў сябе тры раздзелы: капітал і рэзервы (статутны капітал, неразмеркаваны прыбытак), доўгатэрміновыя абавязкі (пазыка і крэдыт, адкладзеныя падатковыя абавязкі), кароткатэрміновыя абавязкі (даход ад будучых перыядаў, крэдыторская запазычанасць).
Асноўным элементам бухгалтарскага балансу з’яўляецца бухгалтарскі артыкул, які адпавядае канкрэтнаму віду маёмасці, абавязкам, крыніцы фарміравання маёмасці.
Заданне 2 Скласці фрагмент тэксту (да 10 сказаў) на тэму, звязаную з Вашай сучаснай ці будучай прафесійнай дзейнасцю. Вызначыць стыль і тып маўлення.
На сённяшні дзень “бухгалтар” – гэта адна з самых распаўсюджаных і запатрабаваных спецыяльнасцей ва ўсім свеце. Але чым жа выкліканая папулярнасць гэтай прафесіі? Бо ні адно прадпрыемства сёння не можа абысціся без бухгалтэрыі як спосабу дакументальнага вядзення гаспадарчага ўліку.
Заданне 3 Запішыце 10 тэрмінаў на беларускай мове па профілю вашай спецыяльнасці. На іх аснове вызначце ўласнабеларускія фанетычныя асаблівасці, а таксама марфалагічнае выражэнне (часціну мовы) кожнага слова.
Інвентарызацыя (назоўнік) - зацвярдзелыя [р], [ц];
сальда (назоўнік) – аканне (пераход [о] у [а]не пад націскам);
аўдыт (назоўнік) – наяўнасць [ў];
сабекошт (назоўнік) – аканне ([а] на месцы [э] не пад націскам; зацвярдзелы [ш];
падрадчык (назоўнік) – зацвярдзелыя [р], [ч]...
Заданне 4 З прапанаванымі эканамічнымі тэрмінамі складзіце наступныя віды складаных сказаў: а) складаназлучаны; б) складаназалежны, в) бяззлучнікавы, г) з рознымі відамі сувязі.
Эканоміка, бухгалтар, каштарыс, арандатар, акцыянерны банк, прыватызацыя, акцыянернае таварыства, цэнаўтварэнне, ліцэнзія, валюта канверсуемая, аўкцыён, менеджар, інвестыцыі, інфляцыя, маёмасць, разлік, накапленні, падатак, цэнаўтварэнне, біржа, акцыя, цана, прыбытак.
а) складаназлучаныя сказы:
У структуры эканомікі многіх краін доўгі час пераважаў прамысловы сектар, але зараз ухіл робіцца на сферу палуг.
Наш бухгалтар выйшла ў дыкрэтны адпачынак, таму на яе месца знайшлі іншага спецыяліста.
Неабходна сабраць інфармацыю па цэнах на разыходныя матэрыялы, і мы даведаемся канчатковую суму каштарыса.
На сённяшні дзень у еўрапейскіх краінах даволі стабільная эканамічная сітуацыя, але нават самыя лепшыя аб’екты камерцыйнай нерухомай маёмасці не могуць пахваліцца абсалютнай запаўняльнасцю арандатарамі.
Акцыянерныя банкі і іншыя крэдытныя ўстановы рэгіструюцца Цэнтральным банкам, і іх дадзеныя заносяцца Міністэрствам фінансаў у Дзяржаўны рэестр акцыянерных таварыстваў.
Прыватызацыя жыллёвых памяшканняў залежыць ад якасцей жылля, а ў аснове працэдуры – ацэначны кошт кватэры.
Закрытае акцыянернае таварыства прадугледжвае прадажу акцый толькі яго заснавальнікам, а акцыянеры не маюць права праводзіць адкрытую падпіску.