Янка Маўр
СГПК (Солигорский государственный педагогический колледж)
Контрольная
на тему: «Янка Маўр»
по дисциплине: «Белорусская литература»
2021
15.00 BYN
Янка Маўр
Тип работы: Контрольная
Дисциплина: Белорусская литература
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 50%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 10.
Поделиться
1. Апавяданні “Слёзы Тубі”, “Незвычайная прынада”, “Лацароні”, “Звяры на караблі”, “Васька Жукаў”, “Максімка”. Зрабіць літаратурна-мастацкі аналіз апавяданняў “Слёзы Тубі”, Незвычайная прынада”, “Лацароні”, “Звяры на караблі”, “Васька Жукаў”, “Максімка”.
2. Псіхалагічныя навелы “Бярозавы конь”, “Шчасце”. Зрабіць літаратурна-мастацкі аналіз псіхалагічных навел “Бярозавы конь”, “Шчасце”.
3. Вызначыць мастацкую дэталь у псіхалагічных навелах Янкі Маўра.
4. Аповесць “Палескія рабінзоны”. Напісаць водгук на аповесць “Палескія рабінзоны”.
Спіс літаратуры
1. Апавяданні “Слёзы Тубі”, “Незвычайная прынада”, “Лацароні”, “Звяры на караблі”, “Васька Жукаў”, “Максімка”. Зрабіць літаратурна-мастацкі аналіз апавяданняў “Слёзы Тубі”, Незвычайная прынада”, “Лацароні”, “Звяры на караблі”, “Васька Жукаў”, “Максімка”.
У 1920-я гады Янка Маўр напісаў шырокавядомыя таленавітыя апавяданнi пра далёкiя краiны: «Слёзы Тубi», «Незвычайная прынада», «Лацаронi». Яны назаўсёды замацавалі за ім славу выдатнага майстра прыгодніцкага жанру. З павагай называем мы яго нашым беларускім Жулем Вернам.
Аўтар расказвае юным чытачам аб жыцці каланіяльных і замежных народаў. Там, за межамі сваёй краіны, дзеці бачылі парушаныя прынцыпы справядлівасці і свабоды. У цэнтры апавяданняў Маўра, як правіла, маленькі герой, які на сабе зазнаў жахі капіталістычнаму свету, яго лёсам, як цацкай, гуляюць аматары нажывы і вострых адчуванняў.
Апавяданне «Слёзы Тубi» трагiчнае. Сюжэт гэтага твора Я. Маўру падказала легенда, па якой жэмчуг – гэта скамянелыя божыя слёзы. Герой хлопчык Тубi з вострава Цэйлон. Тубi маленькi шукальнiк жэмчугу, ён быў уважлiвым да бацькоў i таварышаў, любiў мора. У апавяданнi жэмчуг асацыiруецца са слезамі пакутнiкаў, якiя для багатых белых паноў ныраюць за тымi чарапашкамi аж на дно мора. Тубі з 12 гадоў, каб пракарміць сям´ю вымушаны ныраць у марскiя глыбiнi па дзiвосныя жамчужыны. Тубi з´ела акула. Акулу злавiлi, разрэзалi ёй бруха i там знайшлi беднага Тубi з яго кошыкам. Жамчужыну ацанiлi ў 50 000 рупiй, таму мацi заплацiлi за ўвесь месяц i дадалі яшчэ 100 рупiй. Кульмінацыйным з’яўляецца момант, калі праціпасталяюцца жыццё чалавека і прага да грошай. Хлопчык загінуў дзеля таго, каб багатая англічанка ледзі Сміт, жонка нафтанавга караля, магла пачапіць сабе на грудзі лішнюю дарагую жамчужыну. Пра трагічную смерць Тубі ў апавяданні паведамляецца вельмі коратка. Затое падрабязна распавядае пісьменнік пра хцівасць прагных гаспадароў няшчаснага Тубі. Яны схапілі “чарапашкі”, “Разбілі адну, раздушылі другую, а ў трэццяй знайшлі вялізную прыгожую жамчужыну. Заблішчэлі вочы гаспадароў, пстрыкнулі яны пальцамі: - Во, гэта – рэч! Тысяч пяцьдзясят будзе. Стаіць, галосіць матка над тым, што засталося ад яе сына”.
2. Псіхалагічныя навелы “Бярозавы конь”, “Шчасце”. Зрабіць літаратурна-мастацкі аналіз псіхалагічных навел “Бярозавы конь”, “Шчасце”.
У апавяданні “ Бярозавы конь” адлюстравана здольнасць дзіцячай фантазіі ператварыць звычайны акаляючы свет у незвычайны: зараснікі чароту — у дзікія джунглі, лужыну — у мора, бярозавы дубчык — у імклівага каня. На такім “кані” скача герой гэтага твора — шасцігадовы Толя. Яго “конь” то ўпарціцца, то ўзнімаецца на дыбы. Пісьменнік такім чынам стварае атмасферу прысутнасці маленькага літаратурнага героя ў створанай яго ўяўленнем гульнёвай сітуацыі.
“Шчасце” — твор, які Я. Маўр назваў эцюдам. Цэнтральны эмацыйны складнік гэтага апавядання — радасць дарослага апавядальніка i маленькага хлопчыка, якія сустракаюцца на мосце. Болей за тое, з вачэй дзіцяці “пырскала шчасце”, сутнасць якога па-свойму тлумачыць сабе апавядальнік: відаць, ад магчымасці для хлопчыка бесклапотна “басанож скакацъ па мосце ды махаць свежым дубцом”, адчуваць прыгажосць наваколля і прыўзняты настрой людзей. Аднак ад радасці i шчасця хлопчыка быў адзін крок да расчаравання і трагедыі. Тут праяўляецца майстэрства пісьменніка ў стварэнні псіхалагічна напружанага эпізоду, які трапна адлюстроўвае стан дзіцячай душы. Дарослы чалавек — апавядальнік — ледзь не разбурыў адчуванне радасці ў дзіцячай душы, бо не заўважыў прычыну такога стану: новую шапку на галаве маленькага шчаслівага чалавека.
3. Вызначыць мастацкую дэталь у псіхалагічных навелах Янкі Маўра.
Мacтaцкaя дэталь — пaдpaбязнacць лiтapaтypнaгa твopa, якaя з acaблiвaй ciлaю aбyджae ўяўлeннe i твopчyю дyмкy чытaчa, няce знaчнyю iдэйнa-эмaцыянaльнyю i cэнcaвyю нaгpyзкy. Taкiмi мoгyць быць acoбныя пaдpaбязнacцi пeйзaжy, пapтpэтa, пoбытy, мaўлeння i дзeяння пepcaнaжa.
Творы “Бярозавы конь”, “Шчасце” напісаныя з пранікнёным лірызмам і добрай усмешкай, светлыя, шчырыя, эмацыянальна ўсхваляваныя, сведчылі, што дзіцячая літаратура той пары імкнулася супрацьстаяць маральным дэфармацыям у грамадстве, адчужэнню чалавека ў ім.
Псіхалагічная мініяцюра «Шчасце» трымаецца выключна на эмацыянальным напружанні, на ўнутраным канфлікце. Тут няма знешніх падзей, рух дзеяння вызначаецца псіхалагічным сутыкненнем свету дзяцінства і свету дарослых на фоне спакойнай ціхамірнай прыроды. На невялічкай апавядальнай прасторы адбываюцца поўныя драматызму змена душэўнага стану герояў, унутраны рух іх настрояў і перажыванняў. Спачатку адчуванне гармоніі малога героя з прыродай, з дарослым чалавекам, які, здаецца, знаходзіцца на той жа самай эмацыянальнай хвалі, што і хлопчык, які ўвесь поўніцца радасцю ад сваёй абновы-шапкі. Потым — парушэнне гармоніі: дарослы аказаўся да крыўды сляпым, не заўважыўшы самага галоўнага, ад чаго свяціўся твар хлопчыка. I нарэшце, узаемаразуменне, душэўная раўнавага, такая неабходная для абодвух, адноўлены. Адчужэнне пераадолена дзякуючы ўсведамленню дарослым сваёй віны, сваёй памылкі, якую ён спяшаецца выправіць.
4. Аповесць “Палескія рабінзоны”. Напісаць водгук на аповесць “Палескія рабінзоны”.
Тэма вострасюжэтнай прыгодніцкай аповесці “ Палескія рабінзоны” — адлюстраванне незвычайных прыгод падлеткаў, якія аказаліся на затопленым паводкай лясным востраве на Палессі. Пры стварэнні “ Палескіх рабінзонаў” Я. Маўр выкарыстаў сусветна вядомы матыў рабінзанады, які вядзе свой пачатак ад кнігі Даніэля Дэфо “ Рабінзон Круза”.
Галоўныя героі твора — Мірон Бажок і Віктар Каляга. “Яны былі аднагодкі і мелі абодва разам гадоў трыццаць пяць. Абодва вучыліся ў тэхнікуме ў адным з акруговых гарадоў Беларусі і былі самымі стараннымі ўдзельнікамі краязнаўчага гуртка. Можа, тому яны так і цікавіліся краязнаўствам, што нарадзіліся ў горадзе і ўвесь свій век пражылі ў ім”.
Пісьменнік перадаў сваім “палескім рабінзонам” некаторыя з уласных дзіцячых, юнацкіх захапленняў і мар. Хлопцы “чыталі шмат кніжак, асабліва прыгодніцкіх — Жуля Верна, Майна Рыда, Фенімора Купера і г. д. Цікавілі іх розныя далёкія краіны, дзікуны, індзейцы, якіх цяпер бадай ужо зусім няма.”
Я. Маўр звяртае ўвагу на імкненне падлеткаў да сустрэчы з незвычайным у чужым — далёкім — свеце. Пры гэтым пісьменнік заўважае, што ў марах пра чужое ігнаруецца сваё: блізкае і не меней захапляльнае.
Мірон і Віктар “марылі пра пальмы, джунглі, а не бачылі добрай пушчы, якая была за некалькі дзесяткаў кіламетраў ад іх. Марылі пра мора, караблі, а не бачылі вялікага возера, якое ляжала за кіламетраў дваццаць ад іх”.
Пісьменнік пераконвае сваіх чытачоў у тым, што ў нас на Беларусі “шмат куткоў, не горшых ад заморскіх. Ёсць пушчы, не менш цікавыя, чымся далёкія трапічныя лясы. Ёсць азёры і балоты, якгя ўеесну робяцца марамі. Ёсць звяры, якія радзей сустракаюцца на свеце, чым сланы і тыгры”.
1. Беларуская дзіцячая літаратура. Хрэстаматыя / складальнік М. Б. Яфімава, М. Ляшук. Мінск, 2003.
2. Макарэвіч, А. М., Яфімава, М. Б. Беларуская дзіцячая літаратура / Вышэйшая школа. Мінск, 2008.
3. Маўр Я. Зборнiк твораў: У 2 т./ Маўр Я. - Мн., 1960.
4. Маўр Я. Зборнiк твораў: У 4 т. / Маўр Я. - Мн., 1975-1976.
5. Гурэвіч, Э. С. Беларуская дзіцячая літаратура / Э. С. Гурэвіч. Мінск, 1970.
6. Дыдактычны матэрыял па беларускай дзіцячай літаратуры: вучэбны дапаможнік / Шаўлоўская М. Б. Мінск. 2007.
7. Шаўлоўская, М. Б. Беларуская дзіцячая літаратура. Хрэстаматыя: вучэбны дапаможнік / М. Б. Шаўлоўская, Мінск, 2005.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 50%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 10.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты