УВОДЗІНЫ
ТЭМА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ТРАГЕДЫІ Ў БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
ЧАРНОБЫЛЬСКАЯ ТРАГЕДЫЯ Ў РАМАНЕ І. ШАМЯКІНА “ЗЛАЯ ЗОРКА”
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Самая тратедыйная тэма сучаснасці – Чарнобыль. I гэта тлумачыцца тым, што «мы ўсе, – як слушна сказаў замежны вучоны Роберт Гейл, – жывём паблізу Чарнобыля».
Красавік 1986 года спарадзіў жудасную бяду – выбух на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, i гэтая катастрофа зрабіла жыццё i лёс Беларусі трагедыйна зломнымі, расколатымі на розныя перыяды: да Чарнобыля i пасля Чарнобыля. Паступова Чарнобыль кардынальна памяняў погляды i ўяўленні беларускіх пісьменнікаў, паўплываў на іхняе светабачанне i светаадлюстраванне – прадвызначыў драматычны пафас, сумныя i змрочныя фарбы.
Чарнобыльская трагедыя стала вярэдлівай i балючай тэмай сучаснай літаратуры, як прозы, так і паэзіі. Пра нацыянальную трагедыю, якую прынёс на нашую зямлю Чарнобыль, узрушана i хвалююча гавораць Іван Пташнікаў (апавяданне «Львы»), Іван Шамякін (раман «Злая зорка»), Віктар Казько (аповесць «Выратуй i памілуй нас, чорны бусел», апавяданні «Нахаў», «Сенакос у канцы красавіка»), Віктар Карамазаў (аповесць «Краем Белага шляху»), Сяргей Законнікаў (паэмы «Чорная быль» i «Зязюля»), Янка Сіпакоў (паэма «Одзіум»), Мікола Мятліцкі (Зборнікі паэзіі «Палескі смутак» i «Бабчын»), Мікола Матукоўскі (п'еса «Бездань»), Аляксей Дудараў (драма «Адцуранне») i інш.
На тэму чарнобыльскай трагедыі напісаны раман І. Шамякіна “Злая зорка”.
ТЭМА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ТРАГЕДЫІ Ў БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Сучасныя беларускія пісьменнікі ўзрушана, з болем гавораць пра бяду роднай зямлі, трагедыйны лес чалавека i народа. Чарнобыль – галоўная тэма такіх твораў, як раман I. Шамякіна «Злая зорка» i яго ж аповесць «Зона павышанай радыяцыі», аповесці Б. Сачанкі «Родны кут», В. Карамазава «Краем Белага шляху», Т. Бондар «Імем Айда i Сына», апавяданняў I. Пташнікава «Львы», В. Казько «Сенакос у канцы красавіка», В. Карамазава «Сзшраць неба – на зямлі», Л. Левановіча «Вяртанне ў радыяцыю», А. Федарэнкі «Бляха» i інш. У многіх творах чарнобыльская ява паўстае ў суаднесенасці з падзеямі мінулага i з'явамі сучаснага жыцця (раман В. Карамазава «Бежанцы», апавяданне I. Навуменкі «Гасцініца над Прыпяццю» i інш.). Прыкметна пашырылася асэнсаванне вынікаў атамнай катастрофы i звязанай з ёй праблемы чалавечага выжывання ў мастацкай дакументалістыцы («Запіскі аб радыяцыі» Барыса Сачанкі, аповесці «Сталі воды горкія» Васіля Гігевіча i Алега Чарнова, «Выбух над Прыпяццю» Алеся Крыгі i інш.) [1, с. 23].
У апавяданні І. Пташнікава «Львы» (1987) глыбока выпісаны пакуты ад радыяцыі i яе наступстваў такой жывой істоты, як сабака Д'жукі. Аўтар тут выступав як пісьменнік, які ўмее чуйна, пранікліва ўяўляць i перадаваць перажыванні жывога стварэння. Чарнобыль змусіў людзей пакінуць радзіму. Увесь трагізм гэтага вымушанага расстання раскрыты ў сцэне, калі малады
ЧАРНОБЫЛЬСКАЯ ТРАГЕДЫЯ Ў РАМАНЕ І. ШАМЯКІНА “ЗЛАЯ ЗОРКА”
У цэнтр пісьменніцкай увагі не магла не трапіць такая трагічная падзея, як Чарнобыль. Найвялікшая драма сучаснасці і ўсяго XX стагоддзя магутна скаланула свядомасць і сумленне ўсёй беларускай нацыі. Водгук I. Шамякіна на чарнобыльскую катастрофу стаў вострай унутранай патрэбай чалавека, што нарадзіўся на Гомельшчыне – у палескім краі, які моцна засыпала радыеактыўная атрута і якому нечуванае ліха давялося зведаць спаўна. Думаецца, істотнае значэнне ў напісанні гэтага твора мелі паездкі пісьменніка на роднае Палессе, дзе ён увачавідкі сустрэўся з людской бядой і горам. Раман I. Шамякіна «Злая зорка» (1991) – першае вялікае эпічнае палатно ў беларускай прозе, у якім адлюстраваны трагедыя Чарнобыля і яго наступствы. Пісьменнік усебакова асэнсаваў маральныя перадумовы вялікай бяды, з суровай праўдзівасцю паказаў дні цяжкіх выпрабаванняў і пакутаў беларускага народа.
«Злая зорка» напісана з сацыяльна-публіцыстычным і гуманістычным пафасам. Праз лёсы сем'яў Пустаходаў і Пыльчанкаў празаік раскрывае несправядліва зломную долю, драматызм быцця нашага народа [3].
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Беларускія пісьменнікі ўспрынялі чарнобыльскую аварыю як найвялікшую нацыянальную трагедыю.
Чарнобыль – галоўная тэма такіх твораў, як раман I. Шамякіна «Злая зорка» i яго ж аповесць «Зона павышанай радыяцыі», аповесці Б. Сачанкі «Родны кут», В. Карамазава «Краем Белага шляху», Т. Бондар «Імем Айда i Сына», апавяданняў I. Пташнікава «Львы», В. Казько «Сенакос у канцы красавіка», В. Карамазава «Сзшраць неба – на зямлі», Л. Левановіча «Вяртанне ў радыяцыю», А. Федарэнкі «Бляха» i інш. Р. Барадулін, Н.Гілевіч, П. Панчанка, М. Танк, A. Вялюгін, В. Зуёнак, А. Лойка, У.Някляеў, Г. Бураўкін, М. Мятліцкі адныя з першых у нацыянальнай паэзіі адгукнуліся на трагедыю, якую мы сёння называем чарговай Хірасімай.
У творах раскрываюцца праблемы чалавечага лёсу, зруйнаванага чарнобыльскай трагедыяй, тэма скалечанай прыроды, роднай мовы.