Уводзіны
1 Раман Вячаслава Адамчыка "Голас крывi брата твайго"
2 Праблематыка, жанравыя асаблiвасцi рамана
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводзіны
Станаўленне раманнага жанру ў беларускай літаратуры сёння нельга ўявіць без творчых набыткаў Вячаслава Адамчыка.
Творчасць пісьменніка выклікае чытацкі інтарэс і прыхільнасць крытыкаў.
У прозе Вячаслава Адамчыка грунтоўна і па-майстэрску ўвасоблена жыццё беларускага народа падчас аднаго з найбольш трагічных момантаў нацыянальнай гісторыі, а менавіта - праблемы Заходняй Беларусі ў першай палове XX стагоддзя.
Відавочна, што раман, з’яўляючыся універсальнай літаратурнай формай, найбольш поўна ўбірае ў сябе жыццё любога народа. Xарактэрна, што вызначальныя, пераломныя моманты нацыянальнай гісторыі найглыбей адлюстроўваюцца менавіта ў творах вялікага памеру, у раманах-эпапеях. Таму тэарэтычнае вывучэнне рамана як жанру, несумненна, павінна быць вельмі цесна звязана з даследаваннем канкрэтных твораў, дзе адлюстроўваецца гісторыя народа, яго этнічныя і ментальныя асаблівасці, з улікам літаратурнага кантэксту і аналізам сацыяльна-палітычнага становішча грамадства. Неабходна таксама браць пад увагу творчую эвалюцыю пісьменніка. На сёння раманны жанр у беларускай літаратуры даследаваны дастаткова глыбока (працы А. М. Адамовіча, П. К. Дзюбайлы, І. Я. Навуменкі, В. А. Каваленкі, В. П. Жураўлёва, Д. Я. Бугаёва і інш.), аднак з улікам развіцця літаратурнага працэсу ўзнікае неабходнасць асэнсавання новых твораў як самабытных з’яў мастацтва і ў кантэксце набыткаў папярэднікаў.
1 Раман Вячаслава Адамчыка "Голас крывi брата твайго"
Творчасць Вячаслава Адамчыка актыўна даследуецца беларускім літаратуразнаўствам, тым не менш з чатырох яго раманаў найбольш вывучаным можна назваць толькі «Чужую бацькаўшчыну». Гэта ў нейкай ступені тлумачыцца тым, што кожны новы твор тэтралогіі выдаваўся і ўспрымаўся як самастойная кніга.
Толькі з выхадам апошняга рамана «Голас крыві брата твайго» з’явілася магчымасць гаварыць пра заходнебеларускую тэтралогію Вячаслава Адамчыка як пра цэласны твор, асобныя часткі якога маюць пэўную самастойнасць і разам з тым успрымаюцца як адно арганічна цэлае мастацкае палатно.
Менавіта такога пункту гледжання прытрымліваецца даследчыца Л. Д. Корань у кнізе «Цукровы пеўнік» (1998), дзе прыводзіцца рознабаковы аналіз тэтралогіі. Больш падрабязна яна спыняецца на чацвёртым рамане, прысвечаным жыццю Заходняй Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны,
2 Праблематыка, жанравыя асаблiвасцi рамана
Чатыры раманы беларускага празаіка Вячаслава Уладзіміравіча Адамчыка (1993 – 2001), у якіх ён з глыбокім веданнем і па-майстэрску раскрыў тэму жыцця сваёй Радзімы – Заходняй Беларусі (“Чужая бацькаўшчына”, “Год нулявы”, “І скажа той, хто народзіцца”, “Голас крыві брата твайго”), ужо сталі лічыцца класікай беларускай прозы.
Ва ўсіх іх прысутнічае вобраз хлопца – жыхара вёскі Верасава Міці Корсака, які на працягу сюжэтнага ходу сталее, фарміруецца як інтэлегент, праходзячы нялёгкі шлях змагання за шчасце сваёй зямлі і яе народа.
Тэтралогію Вячаслава Адамчыка вылучае ў шэрагу твораў на аналагічную тэму тое, што інтэлегент паказаны на працягу свайго жыцця ад дзяцінства і да смерці, а таксама падрабязна разгледжаны абставіны і ўмовы, якія фарміруюць характар чалавека.
Заключэнне
Вячаслаў Адамчык прыйшоў у беларускую прозу з акрэсленай тэмай: аб'ектам яго мастацкага даследавання стаў нацыянальны характар жыхара Заходняй Беларусі.
Вернасць абранаму шляху Адамчык захоўваў на працягу ўсяго свайго творчага жыцця, працягваючы традыцыі Якуба Коласа - прытрымліваючыся схемы «быт - быццё», і Івана Мележа ў адпаведнасці з яго схемамі «рэгіянальнае - агульнанацыянальнае», «этнаграфічна-бытавое +псіхалагічнае і сацыяльнае».
Проза Адамчыка вылучаецца шчырасцю, тонкім лірызмам і своеасаблівай дасканалай моваю.
Творчасць Вячаслава Адамчыка з'яўляецца ўзорным прыкладам служэння ідэалам Бацькаўшчыны.
1 Андраюк, С. А. Сям’я, вёска, народ / С. А. Андраюк // Жыць чалавекам / С. А. Андраюк. - Мінск: Маст. літ., 1983. - 271 с. - С. 152-175.
2 Дзюбайла, П. К. Беларускі раман: Гады 70-я / П. К. Дзюбайла. - Мінск: Навука і тэхніка, 1982. - 176 с.
3 Корань, Л. «Што значыць цяпер чалавек?..»: па старонках раманаў В. Адамчыка / Л. Корань // Цукровы пеўнік / Л. Корань. - Мінск: 1996. – С. 169-179; ЛіМ. - 1990. - 14 снежня.
4 Тычына, М. Змена квадры / М. Тычына. - Мінск:1983. - С. 85-92.
5 Тычына, М. Развітанне з сялянскай Атлантыдай: Вобразны свет Вячаслава Адамчыка / М. Тычына // Роднае слова. - 2003. - № 8. - С. 12-14.