Вобразна-сімвалічныя дамінанты ў зборніках Алеся Разанава Курсовая работа (проект)
ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Курсовая работа (проект)
на тему: «Вобразна-сімвалічныя дамінанты ў зборніках Алеся Разанава»
по дисциплине: «Белорусская литература»
2016
Выполнено экспертами Зачётки c ❤️ к студентам
60.00 BYN
Вобразна-сімвалічныя дамінанты ў зборніках Алеся Разанава
Тип работы: Курсовая работа (проект)
Дисциплина: Белорусская литература
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 35.
Поделиться
Уводзіны
1 Адметнасць творчай індывідуальнасці Алеся Разанава
2 Вобразна-сімвалічныя дамінанты ў зборніках “Адраджэнне” (1970), “Назаўжды” (1974), “Вастрыё стралы” (1988)
3 Сімвалічная вобразнасць у зборніках сярэдзіны 1990-х гадоў (“У горадзе валадарыць Рагвалод”, “Паляванне ў райскай даліне”, «Рэчаіснасць»)
4 Вобразны свет кнігі “Танец з вужакамі” (1999) і паэмы “Гліна. Камень. Жалеза”
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
УВОДЗІНЫ
За творчай постаццю слыннага беларускага паэта Алеся Разанава замацаваны азначэннi наватарства (прычым арганiчнага, негульнёвага, не ў якасцi самамэты), фiласафiчнасцi, сiмвалiчнасцi i медытатыўнасцi.
Аднак эстэтычныя пошукi А. Разанава не сустракалi належнага разумення. Галоўная прычына ўскладнення творчага шляху паэта была абумоўлена сiтуацыяй падцэнзурнага iснавання лiтаратурнага жыцця ў часы грамадскага застою (1970-я гг.). Вольная мастацкая думка тады стрымлiвалася i скоўвалася, савецкая паэзiя была абмежавана колам дазволеных тэм, iдэй i спосабаў iх увасаблення. У той час як А. Разанаў iмкнуўся да складанай вобразатворчасцi, алегарычнага i сiмвалiчнага адлюстравання рэчаiснасцi, а гэта пакiдала ўражанне тайнапiсу, не заўсёды зразумелага падтэксту. Ён звяртаўся да фальклорна-мiфалагiчных матываў, бiблейскай сiмволiкi, традыцый нацыянальнай i сусветнай класiкi. Пра напружаныя пошукi А. Разанавым свайго шляху сведчаць такiя творы, як «Паэма рыбiны», «Паэма калодзежа», «Паэма вынiку», «Паэма жнiва», «Паэма раўнавагi» i iнш. Ён прытрымлiваўся iдэi дынамiчнага руху, зменлiвасцi жыцця i вечнага ўдакладнення поглядаў на жыццё i рэчаiснасць.
Даследаванасць. Алесь Разанаў – адна з самых заўважных i неардынарных фiгур у сённяшняй беларускай паэзii. З моманту выхаду дэбютнага зборнiка паэта да яго творчасцi была скiравана пiльная ўвага крытыкаў i чытачоў. Так, у 1990 г. за кнiгу «Вастрыё стралы» А. Разанаў быў уганараваны Дзяржаўнай прэмiяй iмя Янкi Купалы. Сярод iншых значных узнагарод – еўрапейская лiтаратурная прэмiя iмя Ёгана Готфрыда Гердэра (2003). Творы А. Разанава перакладзены больш чым на 20 моў свету.
Кардынальнае пераасэнсаванне лiтаратурнай традыцыi i настойлівы пошук новых творчых шляхоў у мастацтве асаблiва яскрава выявіліся ў творчасцi А. Разанава на мяжы 70-80-х гадоў мiнулага стагоддзя. Рашучы паварот ад традыцыi да «чыстага эксперыменту» (У.Ю. Верына [1, с. 32]) пакiнуў свой прыкметны след у зборнiку паэм «Каардынаты быцця» (1976), хаця асобныя яго адзнакi заўважныя ўжо ў папярэдняй кнiзе вершаў паэта «Назаўжды» (1974). Менавiта гэтая мастацкая з’ява зацiкавiла паэта Васiля Вiтку, якi ў цыкле артыкулаў 1984 г. пад паказальнай назвай «Традыцыя, пошук, эксперымент» абгрунтоўваў права мастака «на пошук i творчае самасцвярджэнне» [2, с. 7] i называў А. Разанава «эксперыментатарам», супрацьпастаўляючы гэты тэрмiн вызначэнню «наватар». Яшчэ раней у артыкуле «Права на пошук» (1980) М.А. Тычына вызначаў месца А. Разанава сярод творцаў яго генерацыi – «новай хвалi» беларускiх лiтаратараў, што ўзнiкла на памежжы 1960 – 1970-х гг., – i iх папярэднiкаў, даводзячы адметнасць гэтага месца [3, с. 159 – 171]. Знакавай у гэтым сэнсе была i назва артыкула лiтаратуразнаўцы А.К. Кабаковiч «Права на складанасць» [4, с. 155], дзе таксама iшла гаворка пра эксперыментальную творчую лабараторыю А. Разанава.
1 Адметнасць творчай індывідуальнасці Алеся Разанава
Творчасць Алеся Разанава настолькі шматгранная і разнастайная, што абумовіла розныя прачытанні яго паэзіі. Пры разглядзе творчасці Алеся Разанава ў кантэксце сусветнага мастацтва слова ўзгадваліся самыя розныя імёны, стылі, напрамкі і школы: Шылер, Гётэ, Гаўптман, Ніцшэ, Тагор, Рыльке, Цютчаў, Ахматава. Так, Г. Кісліцына адносіць творчасць Алеся Разанава да постмадэрнісцкай мастацкай парадыгмы, а Ева Лявонава – да мадэрнізму, да еўрапейскай філасофска-літаратурнай традыцыі “рэчыўнасці”. І таму ёсць падставы: як зазаначае даследчыца: “Паэзія Разанава – гэта сапраўдны філасофска-эстэтычны космас, узор сінкрэтычнага мастацкага мыслення; такая паэзія не можа атаясамлівацца з нейкім адным з накірункаў або стыляў, а адметная іх узаемапранікненнем, іх знітаваннем” [19, с.32].
Філасофія “рэчыўнасці” пададзена ў такіх паэмах А. Разанава, як “Гліна”, “Паэма вяхі”, “Паэма выніку”, “Паэма святла”, “Паэма сланечніка”, “Паэма рыбіны”, “Камень”, у шматлікіх вершасказах. Разглядаючы паэзію А.Разанава праз прызму работы нямецкага філосафа-фенаменолага Марціна Хайдэгера “Выток мастацкага твора”, Е. Лявонава заўважае: “...з апісальнасцю мастацкая манера Разанава не мае нічога агульнага: стыхія паэмы – рух, яе філасофія – гэта філасофія не сузірання, а працы-творчасці. Увагу аўтара паэмы прыцягваюць, відавочна, асноўныя складовыя не побыту, а быцця чалавека, і існуюць яны ў мастацкім космасе Разанава ў дыялектычнай непарыўнасці і ўзаемаперацякальнасці” [20, с.29]. Алесем Разанавым асэнсоўваецца сутнасць самых розных рэчаў: дарогі, агню, лесу, руні, берагу, сонца, студні, каранёў, пасткі, рукі, шляху і інш.:
Беларускі мароз насяляе наваколле маразамі.
Рускі мароз малюе розы.
Польскі mroz мружыць вока.
Чэшскі mrаz разам з зарой высвятляе рэчы і
разам са змрокам зацямняе.
Стараславянскі мразъ росную марасу
“ператармошвае” ў снежную шэрань, а мурзатую
гразь “ператарможвае” ў гартаваную брукаванку.
Палабскі mоrz змораны.
(“Мароз”)
Е. Лявонава падкрэслівае: “Стаўленне да рэчы Разанава мае шмат кропак судакранання з яе рылькаўскай канцэпцыяй. Як і Рыльке, Разанава вабіць усведамленне руху ў рэчы; як і Рыльке, ён успрымае ў якасці рэчаў побытава-звыклыя прадметы і “высокія”, “апошнія”, прыродныя з’явы, чалавека і Бога; як і ў Рыльке, у Разанава “рэчаіснасць” адзіная”, цэласная” [21, с.40].
2 Вобразна-сімвалічныя дамінанты ў зборніках “Адраджэнне” (1970), “Назаўжды” (1974), “Вастрыё стралы” (1988)
Паняцце вобразу – цэнтральнае у літаратуры і азначае пераствораную ўяўленнем аўтара ці вымышленую карціну рэчаіснасці, свету, жыцця ў цэлым.
Паводле слоўніка літаратурных тэрмінаў, вобраз уяўляе сабой асобы спосаб эстэтычнага адлюстравання рэчаіснасці ў канкрэтнай, індывідуальна-пачуццёвай форме з дапамогай маўлення. Літаратура, як і мастацтва ўвогуле з’яўляецца “мысленнем у вобразах”, сутнасць літаратуры, паэзіі, у тым, што абстрактнай ідэі надаецца жывы, пачуццёвы, эстэтычны вобраз [27, с.21].
Літаратурны вобраз шматаблічны і мае некалькі значэнняў. Найбольш распаўсюджаная з’ява, з якой мы ў асноўным судакранаемся – гэта так званыя слоўныя вобразы, або тропы. Менавіта пры дапамозе тропаў у значнай ступені ў паэзіі фарміруецца вобраз-перажыванне, гэта значыць тая эмоцыя, якой твор “зараджае” чытача. Для лірыкі ў цэлым характэрны вобраз лірычнага героя. У ліра-эпічных творах ствараюцца вобразы-персанажы, як станоўчыя, так і адмоўныя, вобразы-малюнкі, вобразы-пейзажы, вобразы-рэчы, вобразы-дэталі (або мастацкія дэталі), вобразы-падзеі, калі з ланцуга такіх падзей складаецца сюжэт твора. У выніку спалучэння ўсіх гэтых вобразаў у літаратурным творы ва ўяўленні чытача ўзнікае цэласны вобраз малюнку жыцця, створаны пісьменнікам [27, с.21].
Сімвал як вобраз, такім чынам, уяўляе сабой пэўны прадметны, какнрэтны аб’ект (гэта можа быць нават уяўленне, постаць нейкай асобы), за якім умоўна замацаваны пэўнае абстрактнае значэнне.
У паэтычным слоўніку сімвал (ад гр. symbolon – умоўны знак) падаецца як адмысловы від тропа, сутнасць якога заключаецца ва ўмоўным абазначэнні пэўным прадметам ці слоўна-вобразным знакам сутнасці якой-небудзь з’явы, паняцця. Сімвал падобны да алегорыі, але адрозненне ў тым, што умоўная сувязь алегорыі з абазначаемым паняццем мае цалкам адназначны характар, у той час як сімвал вызначаецца шматзначнасцю. Ён можа быць прыдатны да розных з’яў рэчаіснасці. Так, найбольш старажытнае слоўнае мастацтва, беларуская народна-паэтычная творчасць выпрацавала цэлую катэгорыю сімвалаў. Гэта птушкі (сокал – сімвал мужчыны, голуб і галубка – сімвал закаханай пары), і дрэвы (зялёны дубочак – сімвал хлопца, каханага, каліна – сімвал дзяўчыны), і з’явы прыроды (рака, Дунай – сімвал разлукі), і лічбы (“шчаслівыя” лічбы тры, сем, дзевяць), і колеры (жоўты – сімвал здрады, чорны – сімвал жалобы). Літаратура асвоіла багацце гэтай народнай сімволікі. Разам з тым пісьменнікі стварылі і шэраг уласна літаратурных сімвалічных вобразаў, што было неабходным для выяўлення пэўнай ідэйнай задумы ў тых ці іншых творах. Так, у творчасці М. Танка значэнне вобраза-сімвала набыла сасна. Яна сімвалізуе сабой вонкава някідкаю, затое “вечназялёную” прыгажосць роднай зямлі, яе
3 Сімвалічная вобразнасць у зборніках сярэдзіны 1990-х гадоў (“У горадзе валадарыць Рагвалод”, “Паляванне ў райскай даліне”, «Рэчаіснасць»)
Разгледзім зборнікі пункціраў «У горадзе валадарыць Рагвалод» (1992), «Паляванне ў райскай даліне» (1995) і «Рэчаіснасць» (кніга датуецца 1998 г., але нізка пункціраў – 1995 – 1997 гг.).
“У горадзе валадарыць Рагвалод” (1992). Зборнік склалі паэтычныя мініяцюры і вершаказы – жанр, праз які слова выяўляе свае таямніцы і ўтварае свой нечаканы партрэт. «Горад», «Дуб», «Жалеза», «Камень», «Дарога» – гэта вобразы-назвы, вобразы-тэмы некаторых вершаказаў. У мазаіцы разнастайных фарбаў, з якіх вынікаюць гэтыя новыя для беларускай паэзіі творы адлюстроўваецца аўтарскі эпас космасу.
Нярэдка вобразы, пазначаныя ў квантэмах, выступаюць як творчы матэрыял для далейшых вершаказаў. Гэта добра ілюструецца, напрыклад, праз супастаўленне квантэмы («руіны запарушваюцца / рунь / уваскрашае руны / неба блізка» [32, с. 120]) і страфы з ранняга вершаказу пад назвай «Рунь»: «Рунь – руны зямлі, карункі грунту. / Яна зялёная, але ў яе «турме» ляжыць залатое руно» [33, с. 20]).
У вершаказе «Рунь» сказ-вынік завязаны на дзеяслоўным аказіяналізме «рунлівее». Для тлумачэння яго этымалогіі прывядзем усю заключную страфу твора: «Аб ёй рупіцца Ярыла. / Яе жагнае вогненым заклёнам Пярун. / І чалавек, пазіраючы на яе, рунлівее норавам» [33, с. 20]. Гукаспалучэнне «рунь», якое абыгрываецца ў творы, і дзеяслоў «рупіцца» складаюць новае, кантэкстуальна абумоўленае паняцце. Падобны прыём рэгулярна скарыстоўваецца ў вершаказах.
Прыклад аказіянальнай словаформы назоўніка, што абазначае сімвалічны вобраз птушкі, знаходзім у вершаказе «Птах». Тут аказіяналізм «птахчымасці» утвараецца на сутыку слоў «птах» і «магчымасці» [33, с. 113]. У вершаказе «Дым» аказіяналізм «невідзімнасць» створаны праз узаеманакладанне ключавога слова і рускай словаформы «невидимость».
Тут прымяняецца той жа шырокі арсенал прыёмаў гукапісу, што і ў адверсэтавых творах. Сказ-вынік, не абавязковы і для першых, адсутнічае (адзнаку пэўнай выніковасці можа мець хіба што беларускі адпаведнік). Кожная страфа пачынаецца з ключавога слова і ўказання мовы, да якой яно адносіцца (у межах аднаго твора скарыстоўваецца да дванаццаці моўных адпаведнікаў). З мэтай увядзення адпаведнага кантэксту часта тут скарыстоўвацца тапонімы, а таксама іншыя словы той ці іншай мовы: «Рускі в о л к «волокаецца» ад Валакаламска да Валачаеўкі і Ваўкавыска; ён вялікі, як вол, лоўкі, нібы іголка, і ўвасабляе трыадзінства «воли», «алкности» і «лукавства»» [33, с. 23].
“Паляванне ў райскай даліне” (1995). Гэтую кнігу А. Разанава складаюць творы, якія, па сутнасці, з'яўляюцца творамі аўтарскага жанру
4 Вобразны свет кнігі “Танец з вужакамі” (1999) і паэмы “Гліна. Камень. Жалеза”
У кнізе ярка выявілася міфалагема вады. Так, “Паэма рыбіны” складаецца з вялікай колькасці невялікіх частак-строфаў (паэма уяўляе сабой ліра-празаічны пачатак), якія, як правіла, апісваюць завершаную сітуацыю, выражаюць закончаную думку.
З рэалістычных побытавых замалёвак-апісанняў у паэме вынікаюць раптоўныя метафізічныя рэфлексіі, сентэнцыі, рытарычныя запыты, што выражаюцца не адцягненымі філасофскімі паняццямі, а нібыта простымі словамі «сялянскай» мудрасці: «Аднойчы згубіў ты ключы ад крамы – быў крамнікам, хадзілі шукаць іх усёю хатай: па розных баках, па розных закутках, дзе ты быў напярэдадні – і адшукалі… А як растлумачыш сёння, дзе быў і што страціў?» [36, c. 156]. Азначаны кантраст найбольш заўважны пры супастаўленні аповеду пра лёс анучніка і «прыпавесці аб рыбаках і рыбінах», якую ён расказваў сваім дзецям. Прыпавесць гэтая нясе вялікую сімвалічную нагрузку: па знешніх рысах яна адсылае да казкі пра старога і залатую рыбку, якая, дарэчы, і ў пушкінскім увасабленні блізкая да прыпавесці: «Усе лавілі звычайных і толькі адзін незвычайную, усе вярталіся з рыбаю, а ён ні з чым…» [36 c. 157]. Адсюль узнікае блізкі да біблейскага матыў аддзякі за веру, што палягае ў ідэі чакання, заўсёднага жыццёвага пошуку: «Калі ёсць звычайная рыба, павінна быць незвычайная, і, значыць, хто ловіць яе, той зловіць» [36 c. 157].
Далей чалавек «састарыўся і знямогся – і тады засмуціўся-за смутка ваў (ізноў відавочная казачна-прыпавесцевая стылістыка), бо тое, што ловіцца ў вечнасці, – яшчэ невядома, ці зловіцца ў век» [36, c. 157 – 158]. Па лаканічнасці апошні радок успрымаецца як фармулёўка адной з «мараляў» ці філасофскіх высноў прыпавесці. І гэта не адзіная выснова. Чытаем далей: рыба тая прыплыла «па абавязку незразумелым…Як гутарылі – невядома, але вядома – сказаў ён: узнагародзь… А яна сказала: ты ўжо ўзнагароджаны» – узнагароджаны, трэба разумець, самім чаканнем, што можна інтэрпрэтаваць як увасабленне духоўнага вопыту як галоўнай каштоўнасці чалавечага жыцця. На схіле дзён чалавек турбуецца не аб тым матэрыяльным, што нажыў, а аб тым, як ён гэтае жыццё пражыў: «Але галоўнае ўжо адбылося, ўжо вестка яму далася, што ён недарэмна лавіў, што злавіў найбольш…» [36, c. 158]. Найбольш за многіх іншых, што лавілі «звычайную», «штодзённую», «нямую» рыбу, г. зн. прагнулі задавальнення матэрыяльна-побытавых патрэбаў.
Такім чынам, вобраз рыбы ўздымаецца да сімвалу духоўнага росту чалавека, а працэс лоўлі, пры якім, кажуць, важны не вынік, а сам працэс, атаясамліваеца з самім жыццём, сістэмай каштоўнасцей, учынкаў, якія здзяйсняе чалавек. Праз гэта выяўлена філасофія бацькі-«анучніка», што заключаецца ў імкненні пражыць адведзены кавалак часу ў пошуку сэнсу
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Шматгранная паэзія Алеся Разанава абумовіла самыя розныя і супярэчлівыя яе прачытанні. Даследчыкі адзначаюць ў ёй паралелі з самымі рознымі імёнамі, стылямі і напрамкамі еўрапейскай, амерыканскай, японскай літаратур, уключаючы паэтаў срэбнага веку (В.Хлебнікаў, Г.Ахматава). Адзнакі філасофіі “рэчыўнасці” выяўляюцца ў такіх паэмах А.Разанава, як “Гліна”, “Паэма вяхі”, “Паэма выніку”, “Паэма святла”, “Паэма сланечніка”, “Паэма рыбіны”, “Камень”, а таксама шматлікіх вершасказах, што блізка канцэпцыі Райнера М. Рыльке. Асаблівасці разанаўскага стаўлення да вобразу рэчы можна ахарактарызаваць як успрыняцце руху ў рэчы; калі рэчы ўяўляюць сабой побытава-звыклыя прадметы (у тым ліку прыродныя з’явы, чалавек) і “высокія”, пры гэтым “рэчаіснасць” Разанава адзіная і цэласная. Улюбёныя жанры Разанава – зномы, версэты, вершаказы, квантэмы, узнаўленні, пункціры. Нягледзячы на тое, што гэтыя творы адсылаюць да самых разнастайных авангардысцкіх напрамкаў ХХ ст. (дадаістаў, сюррэалістаў, экспрэсіяністаў (“Паэма запаленых свечак”), футурыстаў (“У горадзе валадарыць Рагвалод, пераклад твораў В. Хлебнікава “Паляванне ў райскай даліне”), шэраг аўтараў аспрэчваюць прыналежнасць творчасці А. Разанава да постмадэрнізму на падставе такіх рыс, як: адсутнасць у паэзіі Разанава ўласцівай гэтаму напрамку гульні з сэнсамі і цытатамі; цэласнасць свету Разанава супрацьпастаўлена фрагментарнасці і хаосу постмадэрнізму; творы паэта лучыць з постмадэрнізмам так званы гульнёвы прынцып, аднак атмасфера ў яго творах не смехавая, а разважліва-філасофская, нават драматычная і трагічная.
Паняцце вобразу – цэнтральнае у літаратуры і азначае пераствораную ўяўленнем аўтара карціну рэчаіснасці. Сімвал як адмысловы від тропа, з’яўляецца пэўным прадметам, што выступае як знак, умоўнае абазначэнне сутнасці якой-небудзь з’явы ці паняцця. Сімвал падобны да алегорыі, але адрозніваецца сваім неадназначным прачытаннем. З паняццем сімвалу цесна звязана паняцце архетыпу як першавобразу, універсальнага сімвалічнага матыву, які існуе ў чалавечай падсвядомасці і выяўляецца адначасова ў культуры многіх народаў. Ужо ў першым зборніку Разанава “Адраджэнне” ўпершыню з’яўляецца яго цэнтральны вобразна-сімвалічны матыў шляху (“Пошук”), матыў палёту (“Чалавек”). У зборніку “Назаўжды” (1974) распачата тэма заганнай цікаўнасці чалавецтва (“«Балада цікаўнасці»”), якое чакае расплата за спазнанне (архетып з біблейскіх часоў), матыў гэты будзе развівацца ў многіх творах наступных зборнікаў, а таксама вобраз «цёмнага куба» (“дух разбурэння, дух знішчэння”), крэпасць як архетыповы вобраз-сімвал, архетып каменя (зб. “Назаўжды”). Галерэя культурных і гістарычных дзячоў, а таксама бунтароў і першапраходцаў («Эксперыментатары», «Барабаншчык», «Першапраходцы», «Балада пратэсту», «Арышт Кастуся Каліноўскага», «Рагнеда» і інш.) пазначае тыя скразныя філасофска-эстэтычныя ідэі, што больш поўна выявяцца і атрымаюць асэнсаванне ў
1 Верына, У.Ю. Эвалюцыя паэтычнай сістэмы А. Разанава / У.Ю. Верына // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. – 2004. – № 2. – С. 32 – 35.
2 Разанаў, А.С. Адраджэнне / А.С. Разанаў. – Мiнск: Беларусь, 1970. – 48 с.
3 Тычына, М.А. Змена квадры: Літаратурна-крытычныя артыкулы / М.А. Тычына. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1983. – 204 с.
4 Кабаковіч, А.К. Беларускі свабодны верш / А.К. Кабаковіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1984. – 176 с.
5 Васючэнка, П.П. Пятрогліфы і філалагемы / П.П. Васючэнка // Дзея- слоў. – 2004. – № 10. – С. 229 – 246.
6 Івашчанка, А. Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй / А. Івашчанка. – Мінск: Выд-ва БНТУ, 2008. – 144 с.
7 Кісліцына, Г.М. Алесь Разанаў: Праблема мастацкай свядомасці / Г.М. Кісліцына. – Мінск: Беларуская навука, 1997. – 144 с.
8 Бельскі, А. Свет ад травы да зор: Беларуская паэзія: сістэма вобразаў прыроды, паэтыка, пейзажу: дапам. для настаўнікаў / А. Бельскі. – Мінск: Нар. асвета, 1998. – 223 с.
9 Вярцінскі, А.І. Высокае неба ідэала: Літаратурная крытыка і публіцыстыка / А.І. Вярцінскі. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1979. – 336 с.
10 Гарадніцкі, Я.А. Думка і вобраз: Праблема інтэлектуалізму ў сучаснай беларускай лірыцы / Я.А. Гарадніцкі. – Мінск: Навука і тэхніка, 1986. – 120 с.
11 Гарадніцкі, Я.А. Мастацкі свет беларускай літаратуры ХХ ст. / Я.А. Гарадніцкі; навук. рэд. У.В. Гніламёдаў. – Мінск: Беларуская навука, 2005. – 206 с.
12 Гарадніцкі, Я.А. Мастацкая рэфлексія беларускай літаратуры як фактар актывізацыі творчых пошукаў / Я.А. Гарадніцкі // Літаратура пера- ходнага перыяду: тэарэтычныя асновы гісторыка-літаратурнага працэсу / М.А. Тычына [і інш.]; нав. рэд. М.А. Тычына. – Мінск: Беларуская навука, 2007. – 363 с.
13 Гніламёдаў, У.В. Сучасная беларуская паэзія. Творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс / У.В. Гніламёдаў. – Мінск: Навука і тэхніка, 1983. – 304 с.
14 Калеснік, У.А. Страла і мэта / У.А. Калеснік // Беларусь. – 1991.– № 10. – С. 25 – 33.
15 Калеснік, У.А. Усё чалавечае / У.А. Калеснік. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. – С. 209 – 233.
16 Конан, У.М. Узыходжанне / У.М. Конан // Полымя. – 1997. – №12. – С. 237 – 256.
17 Лойка, А.А. Паэзія і час. Літаратурна-крытычныя артыкулы / А.А. Лойка. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1983. – С. 164 – 168.
18 Лойка, А.А. Дрэва жыцця: Кніга аднаго лёсу / А.А. Лойка. – Слонім: ГАУПП «Слонім. друк.», 2004. – 624 с.
19 Лявонава, Е. «Палову жыцця падаюся ў свет, палову – варочаюся са свету…». Алесь Разанаў і філасофска-эстэтычныя пошукі ў еўрапейскай літаратуры / Е. Лявонава // Роднае слова. – 1997. – № 12. – С. 32 – 42.
20 Лявонава, Е. «Гук – «электрон» верша»: Гукатворчасць Алеся Разанава і еўрапейская літаратурная традыцыя / Е. Лявонава // Роднае слова. – 1998. – № 4. – С. 29 – 36.
21 Лявонава, Е. «Паэзія не хлеб надзённы, але – наддзённы». Алесь Разанаў і постмадэрнізм / Е. Лявонава // Роднае слова. – 1998. – № 6. – С. 39 – 49.
22 Лявонава, Е. Крок за крокам тут збліжаюцца мовы / Е. Лявонава // ЛіМ. – 29 лістапада 2002. – С. 6.
23 Пашкевіч, А.А. З маланкай у сэрцы / А.А. Пашкевіч // Маладосць. – 1997. – №12. – С. 88 – 96.
24 Сідарэвіч, А.М. Пераўзысці зацверджаныя межы і ўяўленні / А.М. Сідарэвіч // Маладосць. – 1982. – №8. – С. 169 – 173.
25 Тычына, М.А. Змена квадры: Літаратурна-крытычныя артыкулы / М.А. Тычына. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1983. – 204 с.
26 Тычына, М.А. Прывід гіпэртэксту / М.А. Тычына // Arche. – 2006. – №3 (43). – С. 65 – 84.
27 Рагойша, В.П. Паэтычны слоўнік / В.П. Райгойша. – 3-е выд., дапрац. і дапоўн. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
28 Разанаў, А.С. Назаўжды / А.С. Разанаў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1974. – 112 с.
29 Бабкоў, І.М. Каралеўства Беларусь. Вытлумачэнне руінаў / І.М.Бабкоў. – Мінск: Логвінаў, 2005. – 142 с.
30 Разанаў, А.С. Вастрыё стралы / А.С. Разанаў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1988. – 160 с.
31 Разанаў, А.С. Жыта і васілёк / А.С. Разанаў // Літаратура і мастацт- ва. – 17 студзеня 1997 г. – С. 5 – 12.
32 Разанаў, А.С. Шлях-360: паэмы і вершы / А.С. Разанаў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1981. – 110 с.
33 Разанаў, А.С. У горадзе валадарыць Рагвалод: Вершаказы і пункціры / А.С. Разанаў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1992. – 144 с.
34 Разанаў, А.С. Паляванне ў райскай даліне: Версэты. Паэмы. Пункціры. Вершаказы. З Вяліміра Хлебнікава. Зномы / А.С. Разанаў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1995. – 288 с.
35 Разанаў, А.С. Рэчаіснасць / А.С. Разанаў. – Мінск: БГАКЦ, 1998. – 200 с.
36 Разанаў, А.С. Танец з вужакамі / А.С. Разанаў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1999. – 464 с.
37 Разанаў, А.С. Гліна. Камень. Жалеза / А.С. Разанаў. – Беласток: Бе- лавежа, 2000. – 96 с.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 35.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты