Яўгенія Янішчыц: адметнасці творчай індывідуальнасці Курсовая работа (проект)
ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Курсовая работа (проект)
на тему: «Яўгенія Янішчыц: адметнасці творчай індывідуальнасці»
по дисциплине: «Белорусская литература»
2016
Выполнено экспертами Зачётки c ❤️ к студентам
60.00 BYN
Яўгенія Янішчыц: адметнасці творчай індывідуальнасці
Тип работы: Курсовая работа (проект)
Дисциплина: Белорусская литература
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 30.
Поделиться
Уводзіны
1 Філасофская скіраванасць паэзіі Яўгеніі Янішчыц
2 Вобразны свет і пранікнёнасць гучання інтымнай лірыкі
3 Грамадзянскі пафас вершаў “Палескай ластаўкі”
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
УВОДЗІНЫ
Яўгенія Янішчыц – паэтка, якая мае асблівую, сваю ўласную “стаць” у нашай літаратуры. Гэтае імя стала легендай. Яна загінула, магчыма па ўласным жаданні, крыху пазней свайго саракагоддзя,пакінуўшы смуткаваць сваіх сяброў і блізкіх. Тым не менш, паэтычная спадчына Яўгеніі Янішчыц – адна з самых яскравых і таленавітых старонак беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя [1, с.9]. У рэцэнзіі на яе першую кнігу Рыгор Бярозкін пісаў: “Першая кніга – кніжка ясная, свежая, росная, быццам тая раніца, з якое яна, Жэня Янішчыц, і выбегла (іменна выбегла) у літаратуру” [2, с.134] Пводле слоў Алеся Жука, паэтка яшчэ школьніцай “не ўпырхнула, а ўляцела ў беларускую паэзію светла і чыста, святочна і таленавіта” [3, с. 168].
Паводле выказвання паэта Васіля Жуковіча, у літаратуру прыйшла «асоба з імем Беларусі», якая прысвяціла сваёй зямлі натхнёныя вершы-оды. ім жа адзначана: «...Жэня здолела перадаць складаны і зменлівы стан чалавечай душы, дзе сутыкаюцца святло і морак, захапленне і расчараванне, радасць і туга, надзея і адчай. Усё ў яе творах глыбока ўражвае» [4, с.19]. Па словах Васіля Быкава, “Жэня была самая таленавітая з усіх самых таленавітых паэтэс Беларусі, самая цнатлівая і дасканалая. Гэта вялікае няшчасце, што яна так рана пайшла з жыцця. Але ў тым і нейкае наканаванне – даўно і не намі сказана, што Бог бярэ да сябе найлепшых. Але шкада – месца Жэні ў нашай паэзіі засталося пустое, мабыць, яго доўга не будзе каму заняць. Бо гэта – дужа годнае месца” [5, с.634].
Сапраўды, відаць, Яўгенія Янішчыц была настолькі адоранай, цнатлівай і дасканала, што яе хацелася называць узнёсла і паэтычна: “летуценніца на скразняках эпохі” (Дзмітрый. Бугаёў), “Палесся мілае дзіця” (Ніл Гілевіч), “птушка, зніклая ў палёце” (К. Ільюшчыц), “палеская ластаўка” і інш.
Даследаванасць. Творчасць Янішчыц станавілася аб’ектам увагі шматлікіх даследчыкаў. Так, Г. Мятліцкая прасочвае функцыянаванне ў мастацка-вобразным свеце паэткі майстэрства адухаўлення, канцэптаў гораду, святла, стыхій агню, зямлі, паветра [6–9], што, на яе думку, раскрываюць натурфіласофію светапогляду Яўгеніі Іосіфаўны [10,11].
Сімволіка агню ў паэзіі, колеравая палітра яе тэкстаў даследавалі Л.А. Ламека [12], А.А. Ігнацюк [13], М. І. Мішчанчук [14]. Паралелі з Ганнай Ахматавй праводзілі Л.А.Міхновіч (“«Слова» ў А. Ахматавай і Я. Янішчыц” [15]), З.І. Падліпская (“Тыпалогія жаночай лірыкі Я. Янішчыц і Г. Ахматавай” [16]), С.У. Калядка [1]. З боку сучаснага гендэрна маркіраванага падыходу мастацкая вобразнасць Янішчыц вывучаліся В.С. Тарасюк (“Гендэрны аспект і моўныя сродкі яго выражэння ў паэзіі Яўгеніі Янішчыц” [17]), Т. А. Фіцнер (“Творчасць Я. Янішчыц у святле гендэрнай праблематыкі” [18]). Многа і плённа даследавала вобразны свет Янішчыц Т.С. Нуждзіна [19–21].
1 ФІЛАСОФСКАЯ СКІРАВАНАСЦЬ ПАЭЗІІ ЯЎГЕНІІ ЯНІШЧЫЦ
Асэнсаванне законаў свету, уласнага быцця ў ім праходзяць прыхвана, але выразным лейтматывам праз усе вершы Я. Янішчыц, як чалавека чулага, уражлівага, думаючага.
Пачнем з таго, што вобразны свет паэтэсы (і гэта заўважана літаратуразнаўцамі [7,9,10]) стаіць, умоўна кажучы, на чатырох жыццёвых асновах. З часоў старажытнасці вядомая натурфіласофская тэорыя Арыстоцеля пра тое, што асноўнымі пачаткамі свету (і чалавека таксама) з’яўляюцца чатыры стыхіі: зямля, вада, агонь і паветра.
Вобраз зямлі. Паэтэса адчувае крэўную роднасць “з птушкамі, з рамонкамі” [30, с. 7], быццам яна – часцінка ўсягг сусвету, яго прыроды. Кожны радок яе прасякнуты думкай, што аднолькавыя правы на існаванне маюць усе дзеці Зямлі. І менавіта зямля збліжае і аб’ядноўвае чалавека з усімі праявамі навакольнага свету. Але людзі, асабліва найноўшыя пакаленні, не заўважаюць мацярынскую пяшчоту сваёй зямлі, абыякава ставяцца да яе, не любяць рабіць на ёй спрадвечну земляробчую працу (“Адвыклі яны ад зямліцы, // Гатовае ім падавай” [31, с. 16]). А з гэтага вынікае закон Прыроды: значыць, яны не проста жывуць адарвана ад сваіх вытокаў, але ўсё больш і больш аддаляюцца ад іх, і разам з імі – ад усяго Сусвету, [7, с.161].
Людзі робяць памылкі, варагуюць між сабою, дратуюць зямлю тэхнікай для забойстваў. А чулая планета перажывае разам з людзьмі іх душэўны боль, імкнецца супакоіць і падтрымаць людзей у цяжкую хвіліну:
Калі адходзяць слынныя паэты,
Цішэй сама становіцца зямля.
Нервуецца стамлёны млын планеты,
І замірае тонкі круг камля [31, с. 33].
Але людзі бясконца ваююць, забіваюць самі сябе, знішчаюць усё жывое, не чуюць, што “зямля занепакоена, // Цяжка стогне зямля” [32, с. 46], не заўважаюць яе пакут. Пратэст супраць гэтага і вялікая трывога за лёс планеты, Радзімы ўвесь час нарастаюць у душы паэтэсы:
Калі ж нарэшце вылюднее свет
І скончацца ваенныя пагрозы?
Калі ж да шчэнту згіне яд і тля
І станецца любоў не выпадковай? [32, с. 44].
Яўгенія Янішчыц успрымае зямлю як “першародную аснову”, якая творыць жыццё і ад якой залежыць жыццё, найперш чалавечае. Адухаўленне Зямлі, успрыняцце яе як жывой спалучаецца з адчуваннем роднасці, любові да яе. Паэтэса разумее, што Зямля – Маці, а гэта нараджае цесную сувязь з Радзімай, з усім, што дорага сэрцу. Менавіта Радзіма вяртае непахіснаць, веру ў сябе, дорыць радасць, напаўняе сэрца святлом і спакоем. Галоўнае – захоўваць яе законы, чаго так бракуе чалавецтву.
2 ВОБРАЗНЫ СВЕТ І ПРАНІКНЁНАСЦЬ ГУЧАННЯ ІНТЫМНАЙ ЛІРЫКІ
Паэзія кахання ХХ стагоддзя ўзбагацілася на таленавітых творцаў. Інтымная і любоўная лірыка Я. Янішчыц, Т. Бондар, Р. Баравіковай, Н. Мацяш, Г. Каржанеўскай і іншых жанчын-паэтак вызначаецца шчырай спавядальнасцю і багатая на эмацыянальна-псіхалагічныя адценні пачуцця. Безумоўна, выяўленчы характар верша ў кожнай з іх своеасаблівы і адметны. Калі ў свет кахання ў Таісы Бондар афарбаваны смуткам, у ім шмат пакутна-балючых перажыванняў, у Ніны Мацяш пачуццё кахання – высокі і таемны дар, філасофія духоўнай прыгажосці і чалавечага быцця, Раіса Баравікова – уся ў эмацыянальнай парывістасці, трапяткіх прадчуваннях і пошуку ўнутранай гармоніі, то Яўгенія Янішчыц выказвае інтымныя пачуцці з жаночай далікатнасцю, сардэчнай прачуласцю, светлай тугой. Наогул гэтае пачуццё – галоўны нерв жаночай паэзіі. Згадайма радкі з верша Я. Янішчыц: «Пачынаецца ўсё з любві, а інакш і жыць немагчыма» («Ты пакліч мяне. Пазаві...»). [33, с.228].
Лірычная гераіня паэткі – “перш-наперш… жанчына” (Я. Янішчыц). “Жыць у імя вяртання” (Я. Янішчыц) – вяртання кахання – гэта яшчэ адзін з вызначальных матываў лірычнай творчасці паэткі [33, с.228]. Гераіня Янішчыц лірычна-сардэчная. Няма ў радках паэтэсы і ценю гучнай паэзіі; яна ўся – у апавядальных пачуццях, у трывожна- тужлівых прадчуваннях і хваляваннях. Яе самавыяўленне скрозь у даверлівасці жаночага свету, поўнага балючасці, драматызму, і гэтая танальнасць успрымаецца вельмі сугучнай, блізкай лірычнаму характару пачуццяў Яўгеніі Янішчыц, якая ў адным з вершаў сказала: “Ды ў кожнай смяшынцы і ў слёзцы любой // Перш-наперш, я толькі жанчына” (“Сухі і маланкай апалены ствол…”).
У рамантычна ўзвышаным арэоле паўстае ў паэзіі Янішчыц вобраз саду: “І блаславіць нашчадак акрылёна // Кахання сад і ластаўку вясны” (“Кахання сад і ластаўка вясны”). “Кахання сад” – сімвал чалавечага шчасця, духоўнай красы і вясновай радасці жыцця.
Такой прысні, як яблыневы сад.
Там не ачахла сонечная сцежка.
Хвалюецца высокі снегапад,
А на губах – іскрыстая усмешка.
(“Такой прысні, як яблыневы сад…”)
Лейтматывам праходзіць вобраз саду праз усю лірыку Яўгеніі Янішчыц, якая жыла шчырай любоўю і пяшчотай, сцвярджала, што “душа жыве душою”. Чыстыя і светлыя радкі выліліся з яе сэрца пра родны палескі край, хараство свету і зямнога існавання. З радасцю, а пазней з шчымлівасцю і гаркотай выказвала паэтка свае інтымна- любоўныя пачуцці. “Зялёны сад” у паэтычным успрыманні Я. Янішчыц – вечнае абнаўленне і адраджэнне жыцця, сведчанне пераемнасці пакаленняў, увасабленне вечнага, прыгожага,
3 ГРАМАДЗЯНСКІ ПАФАС ВЕРШАЎ “ПАЛЕСКАЙ ЛАСТАЎКІ”
Не выклікае сумненняў, што жыццё Янішчыц, як чалавека, жанчыны, творцы пастаянна, з рознай нагоды, перакрыжоўвалася з лёсам іншых людзей. Надзеленая трапяткім і чулым сэрцам, яна жыла вострым адчуваннем прыналежнасці свайго таленту і сваёй творчасці роднай зямлі і яе людзям, мінуламу і сучаснасці. Сама яна пра гэта ўмела сказаць арыгінальна: ”Як выйдзе вясна з берагоў і ўпадзе // На грудзі зямлі, бы з патопу, // Не ў ціхім балоце, не ў шалкай вадзе – // Шукайце мяне між натоўпу [35, с. 66].
Праблема вайны. Аднак сучаснасць з яе падзеямі і ўзрушэннямі паступова мяняла прыярытэты, надавала надзённасць і грамадскую значнасць іншым духоўна-грамадзянскім тэмам: перабудова, адраджэнне і г. д. Так, з сярэдзіны 1980-х гг. беларускія паэты пачалі адгукацца на ваенныя падзеі ў Афганістане. Трагізм “інтэрнацыянальнай дапамогі”, горыч, туга і іншыя пачуцці выявіліся ў вершах Я. Янішчыц “Верш, напісаны ў цырульні”.
У жаночай існасці Я. Янішчыц быў закладзены глыбінны чалавекалюбчы пачатак: чуласць, дабрыня, шкадаванне, міласэрнасць, спагада… Сапраўднай мацярынскай трывогай адгукнулася сэрца паэткі, калі тая пабачыла юнакоў-навабранцаў у цырульні. У Афганістане тады гінулі зусім маладыя бязвусыя беларускія хлопц. “Смех… безаглядна-малады” спарадзіў у лірычнай геранін словы засцярогі і просьбы:
…Радзімыя, шчымлівыя жаўронкі,
Дай Бог сустрэць мне вас праз два гады!
Шчаслівае дарогі вам і пошты,
Хай вас цяпло радзімы саграе.
…Ад першай кулі гінуць. Ад апошняй.
Не па-мі-рай-це!.. хлопчыкі мае.
Пра “Верш, напісаны ў цырульні” крытык Д. Бугаёў піша: “Чытаючы такія радкі, дзівішся, як многа можа ўмясціць у сябе паэтычнае слова, калі яно выспела ў чулай і спагадлівай душы таленавітага майстра” [37]. Сапраўды, у творах Я. Янішчыц уражвае перажытасць выказанага і глыбіня адчутага ў чалавечым жыцці.
Чулая планета перажывае разам з людзьмі іх душэўны боль, імкнецца супакоіць і падтрымаць людзей у цяжкую хвіліну:
Калі адходзяць слынныя паэты,
Цішэй сама становіцца зямля.
Нервуецца стамлёны млын планеты,
І замірае тонкі круг камля [31 , с. 33].
Але людзі бясконца ваююць, забіваюць самі сябе, знішчаюць усё жывое, не чуюць, што “зямля занепакоена, // Цяжка стогне зямля” [32, с. 46], не заўважаюць яе пакут. Пратэст супраць гэтага і вялікая трывога за лёс планеты, Радзімы ўвесь час нарастаюць у душы паэтэсы:
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Паэтычная філасофія Я. Янішчыц заснавана на асноўных, спрадвечных законах быцця – любові да свету, да дому, да людзей. Паэтка не вытрывала выпрабаванняў – талентам, жыццёвымі нягодамі, адчуванне адзіноты сярод многіх любячых яе людзей. Але пакінула каштоўную спадчыну сапраўднага талента-самародка, які вырас з жыццядайных народных, палескіх, вясковых крыніц. Нягледзячы на ўсю скруху, чытаючы яе творы, хочацца жыць. Яе адметная, шчасліва-балючая філасофія ствараецца мноствам самабытных вобразаў, з якіх мы закранулі толькі некалькі: зямля, Палессе, рака, горад, вецер, адзінота, каліна.
Каханне асацыіруецца ў Я. Янішчыц з асновамі быцця. Лірычная гераіня паэткі надзвычай далікатная, цнатлівая і лірычна-сардэчная. Яе характар не змяняецца на працягу ўсёй творчасці паэткі. Узвышанае, жаданае, без якога немагчыма само жыццё – пачуццё кахання выяўляецца праз вобразы святла, саду, ластаўкі, то лёгкай, то трывожнай, то горда непрыручанай; праз матывы вясны і агню – агню кахання, агню зялёнай квецені і інш. Гэта толькі некаторыя вобразы, якія больш шырока даследуюцца літаратуразнаўцамі.
Экалагічная, антываенная тэматыка, праблема захавання сутнасных асноў быцця, увасобленых у спрадвечных народных каштоўнасцях, неаднойчы аналізаваліся ў самых розных вершах Я. Янішчыц. “З глыбінь народнага жыцця”, паводле выслоўя Н. Гілевіча, вылецела Янішчыц у літаратуру, такія ж карані мела і яе філасофія, і жыццёвыя погляды. Яе лірычная, жаноцкая, мацярынская натура выклікала да жыцця прыгожыя, вобразныя, але надта балючыя радкі грамадскай занепакоенасці лёсам сваёй краіны, яе зямлі, яе людзей і іх душаў.
1 Калядка, С. У. Непрыручаная птушка Палесся : творчая індывідуальнасць Яўгеніі Янішчыц / С. У. Калядка ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы. –Мінск : Беларус. навука, 2007. –214, [2] с.
2 Бярозкін, Р. С. Праз першае лісце / Рыгор Бярозкін // Маладосць. −1971. –№ 5. –С. 134–136.
3 Жук, А. Такой и помню… / А/ Жук // Нёман. −2013. −№ 7. –С. 168–171.
4 Жуковіч, В. Заварожаная словам / Васіль Жуковіч // Жырандоля. −2008. −№ 1. −С. 19-22.
5 Яўгенія Янішчыц // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі ; навук. рэд. А. Л. Верабей. – Мінск, 1994. – С. 634.
6 Мятліцкая, Г.М. Майстэрства адухаўлення ў лірыцы Яўгеніі Янішчыц / Г. М. Мятліцкая // Выяўленча-мастацкія, арганізацыйныя і ідэалагічныя праблемы сучаснай беларускай літаратуры ў яе сувязях з грамадскімі практыкамі ― С. 261―266.
7 Мятліцкая, Г.М. Натурфіласофская стыхія зямлі ў паэзіі Яўгеніі Янішчыц // “Мова – Літаратура – Культура”: матэрыялы VI Міжнароднай навуковай канферэнцыі Мінск, 28-29 кастрычніка 2010 года. –
8 Мятліцкая, Г. Архетып святла ў лірыцы Яўгеніі Янішчыц // Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай: да 900-годдзя Кірыла Тураўскага і 200-годдзя Тараса Шаўчэнкі : матэрыялы XI Міжнар. навук. канф., Мінск, 24–26 кастр. 2013 г. У 2 ч. Ч. 2 / пад рэд. Т. П. Казаковай. – Мінск : РІВШ, 2013. – С.297-302.
9 Мятліцкая, Г. Горад у мастацкім адлюстраванні Яўгеніі Янішчыц// Міфалогія – фальклор – літаратура: праблемы паэтыкі: зб. навук. прац. / склад. Т.І. Шамякіна; пад агул. рэд. В.П. Рагойшы. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2008. – Вып. 6. – С. 81 – 84.
10 Мятліцкая, Г. Натурфіласофская стыхія агню (на матэрыяле паэзіі Яўгеніі Янішчыц) // Мова і літаратура ў ХХІ стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання : матэрыялы II Рэсп. навук.-практ. канф. маладых вучоных, Мінск, 22 сак. 2013 г. / адк. рэд. : П. І. Навойчык; Беларус. дзярж. ун-т. – Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2013. – C. 185–188.
11 Мятліцкая, Г. Натурфіласофская стыхія паветра ў паэзіі Яўгеніі Янішчыц // Фалькларыстычныя даследаванні :Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі : зб. навук. арт. Вып. 8 / пад нав. рэд. Р. М. Кавалёвай, В. В. Прыемка; уклад.: Т. А. Марозава. – Мінск : Права i эканомiка, 2011. – С.238-241
12 Ламека, Л. А. Сімволіка агню ў паэзіі Яўгеніі Янішчыц / Л. А. Ламека // Фальклор і сучасная культура : матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., 27- 28 крас. 2006 г., г. Мінск / Беларус. дзярж. ун-т, Філал. фак. –Мінск, 2006. –С. 112-115.
13 Ігнацюк, А. А. Колер, прастора і час у сучаснай беларускай паэзіі (на прыкладзе творчасці А. Разанава, Я. Сіпакова, Л. Дранько-Майсюка, Я. Янішчыц, У. Арлова) : аўтарэф. дыс. ... канд. філал. навук / А. А. Ігнацюк ; Брэсц. дзярж. ун-т. – Брэст : [б. в.], 1999. – 22 с.
14 Мішчанчук, М. І. Колеравая палітра творчасці Яўгеніі Янішчыц / М. І Мішчанчук // Краязнаўства як адзін з накірункаў вучэбна-выхаваўчай работы ў школе і ВНУ : матэрыялы рэсп. навук. канф., Брэст, 28-29 сак. 2008 г. / пад агул. рэд. У. А. Сенькаўца. – Брэст, 2008. – С. 150-154.
15 Михнович, Л. А. «Слово» у А. Ахматовой и Е. Янищиц / Л. А. Михнович // Белорусская литература и мировой литературный процесс : междунар. науч. сб. / редкол. : А. А. Гугнин (отв. ред.) [и др.]. – Новополоцк, 2005. – Вып. 1. – С. 54–59.
16 Падліпская, З.І. Тыпалогія жаночай лірыкі Я. Янішчыц і Г. Ахматавай // Русская и белорусская литературы на рубеже XX–XXI вв.: сборник научных статей. В 2 ч. Ч. 2 / под ред. С. Я. Гончаровой-Грабовской. – Минск: РИВШ, 2010. – C. 122-126.
17 Тарасюк, В.С. Гендэрны аспект і моўныя сродкі яго выражэння ў паэзіі Яўгеніі Янішчыц / В.С. Тарасюк // “Мова – Літаратура – Культура”: матэрыялы VI Міжнароднай навуковай канферэнцыі Мінск, 28-29 кастрычніка 2010 года. –
18 Фіцнер, Т. А. Творчасць Я. Янішчыц у святле гендэрнай праблематыкі / Т. А. Фіцнер // Триада бытия : слово – время – личность : вторые науч. чт., посвящ. памяти В. Н. Соболенко : сб. науч. ст. / редкол. : И. И. Морозова (гл. ред.) [и др.]. – Гомель, 2006. – С. 188-193.
19 Нуждзіна, Т. С. Яўгенія Янішчыц: зорны крыж таленту і азоранасць класікай / Т. С. Нуждзіна // Русская и белорусская литературы на рубеже ХХ-ХХІ веков: сборник научных статей : в 2 ч. / Белорусский государственный университет. Фонд фундаментальных исследований : [редколлегия: С. Я. Гончарова-Грабовская (отв. ред.) и др.1 Ч. 2. С. 75-81.
20 Нуждзіна, Т.С. Этнакультурны космас лірыкі Яўгеніі Янішчыц // Фалькларыстычныя даследаванні : Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі : зб. навук. арт. Вып. 11 / уклад.: В. В. Прыемка Н. Л. Канабеева; пад нав. рэд. Р.М. Кавалёвай; Беларускi дзяржаўны ўніверсітэт. – Мінск : Права і эканоміка, 2014. – С.151-159.
21 Нуждзіна, Т. С. Яўгенія Янішчыц: зорны крыж таленту і азоранасць класікай // Русская и белорусская литературы на рубеже XX–XXI вв.: сборник научных статей. В 2 ч. Ч. 2 / редкол.: С. Я. Гончарова-Грабовская (отв. ред) [и др.]. – Минск: РИВШ, 2007. – C. 80-85.
22 Гарадніцкі, Я. Палёт непрыручанай птушкі : [ творчасць Я Янішчыц ] / Я. Гарадніцкі // Полымя. – 2005.-10.-С.156-165.
23 Лойка, А. Кладачка тоненька / А. Лойка // Маладосць . – 1995. – №4. – С.212-232 У артыкуле аўтар распавядае пра жыццёвы шлях паэтэсы і сустрэчы з ёй
24 Гордей, В. "Черный ворон над белой розой..." : [истоки творчества Евгении Янищиц] / Виктор Гордей // Неман. – 2008. – № 10. – С. 164 – 169.
25 Горелик, Л. «…И в вольном слове воскресать» : штрихи к литературному портрету Евгении Янищиц / Любовь Горелик // Нѐман. −2005. −№ 3. –С. 178–186.
26 Аўсяннікава, Т. "Я пісала табе пісьмо..." : [старонкі лёсу Яўгеніі Янішчыц] / Т. Аўсяннікава // Полымя. – 2007. – №12.-С.166–177.
27 Аўсяннікава, Т. П. Яе талент быў навідавоку : [аб жыцці і творчасці Яўгеніі Янішчыц] / Т. Аўсяннікава // Полымя. – 2013. – № 11. – С. 171–177.
28 Катляроў, І. Жыцця загадкавы палёт: да 65-годдзя Яўгеніі Янішчыц / І. Катляроў. – ЛіМ.- 2013.- №3. – С. 95.
29 Баравікова, Р. А. Паэзія. Душа. Айчына : да 65-годдзя з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц / Р. Баравікова // Полымя. – 2013. – № 11. – С. 165–170.
30 Янішчыц, Я. Пара любові і жалю: Кн. лірыкі / Я. Янішчыц. – Мінск: Маст. літ., 1983. – 223 с.
31 Янішчыц, Я. На беразе пляча: Лірыка / Я. Янішчыц. – Мінск: Маст. літ., 1980. – 96 с.
32 Янішчыц, Я. І. Каліна зімы : кніга лірыкі / Яўгенія Янішчыц; [мастак С. А. Кузьмар]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. – 205 с.
33 Бельскі, А.І. Галасы і вобразы: літ.-крыт. артыкулы/ А.І.Бельскі. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2008. – 288 с.
34 Бельскі, А.І. Пакуль баліць душа : літ.-крыт. артыкулы / А.І. Бельскі. – Мінск : Полымя, 1995. – 95 с.
35 Янішчыц, Я. Выбранае / Я. Янішчыц. – Мінск: Маст. літ., 2000. – 351с.
36 Янішчыц, Я. У шуме жытняга святла. Мн.: Маст. літ, 1988. 414 с.
37 Бугаёў, Дз. Летуценніца на скразняках эпохі (Яўгенія Янішчыц) // Дз. Бугаёў // Служэнне Беларусі: праблемныя артыкулы, літ. партр., эсэ, успаміны / Дзмітрый Бугаёў– Мінск: Маст. літ., 2003.– С.302-325.
38 Янішчыц, Я. Снежныя грамніцы. – Мінск: Выд-ва «Беларусь», 1970. – 64 с.
39 Янішчыц, Я. Дзень вечаровы: Лірыка. – Мінск: Маст. літ., 1974. – 77с.
40 Янішчыц, Я. Ясельда: Лірыка / . – Мінск: Маст. літ., 1978. – 128 с.
41 Каратай, В. К. Нюансы матыву адзіноты ў Леапольда Стафа, Яўгеніі Янішчыц і беларускім фальклоры / В. К. Каратай // Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай : матэрыялы IX Міжнар. навук. канф. : у 2 ч. / пад рэд. В. П. Рагойшы. – Мінск, 2010. – Ч 1: Беларуская літаратура: «Усход»–«Захад»; Беларуская літаратура: гісторыя і сучаснасць; Міфалогія–фальклор–літаратура: праблемы паэтыкі. – С. 75-77.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 30.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты