Уводзіны
1. Тэарэтычныя асновы вывучэння пісьмовых тэкстаў розных тыпаў
1.1. Асноўныя мэты і задачы навучання стварэнню пісьмовых тэкстаў розных тыпаў
1.2. Тэкст як лінгвістычнае паняцце
2. Навучанне стварэнню тэкстаў-апісанняў
2.1. Стварэнне тэкстаў-апісанняў розных тыпаў
2.2. Сістэма заданняў і практыкаванняў на фарміраванне ўмення складаць пісьмовы тэкст-апісанне
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уводзіны
Праблема развіцця маўлення заўсёды была ў цэнтры навучання мовам. Развіццё вуснай і пісьмовай мовы вучняў – адна з найважнейшых задач навучання беларускай мове ў школе – увесь час дэкларавалася ў школьных праграмах. І гэта невыпадкова. Развіццё маўлення – гэта адначасова і развіццё асобы чалавека, яго здольнасцей, інтэлекту, мыслення, маралі. Праблема развіцця маўлення шматгранна. Яна ахоплівае цэлы комплекс пытанняў. Лагічна выразная, доказная, вобразная вусная і пісьмовая мова вучня – паказчык яго разумовага развіцця.
Апісанне з’яўляецца дамінуючай формай пісьмовага выражэння думак, адным з самых распаўсюджаных і важных функцыянальна-сэнсавых тыпаў маўлення. Уменне апiсваць з’яўляецца агульнавучэбным уменнем: яно неабходна вучням для паспяховага авалодання матэрыялам школьнай праграмы пры вывучэннi большасцi прадметаў, калi патрэбна апiсаць розныя грамадскія ці навуковыя з’явы, даць характэрныя прыметы розных прадметаў і г.д. Мадэляванне тэксту ўласнага выказвання – гэта найвышэйшая форма творчага самавыражэння вучня. Яно дэманструе яго веды, пачуцці, дазваляе аб’яднаць моўную тэорыю з маўленчай практыкай, што з’яўляецца адной з найважнейшых праблем сучаснай моўнай адукацыі.
Недастатковасць тэарэтычнай і практычнай распрацаванасці названай праблемы абумовілі выбар тэмы курсавой работы.
Мэта работы – тэарэтычнае абгрунтаванне праблемы па навучанні дзяцей стварэнню пісьмовых тэкстаў–апісання на беларускай мове.
Аб'ект даследавання – працэс стварэння пісьмовых тэкстаў-апісанняў школьнікаў на розных ступенях адукацыі.
Прадмет даследавання – методыка стварэння пісьмовых тэкстаў-апісанняў школьнікаў на розных ступенях адукацыі.
У адпаведнасці з пастаўленай мэтай былі вызначаны наступныя задачы:
1. Тэарэтычныя асновы вывучэння пісьмовых тэкстаў розных тыпаў
1.1. Асноўныя мэты і задачы навучання стварэнню пісьмовых тэкстаў розных тыпаў
Тэарэтычныя асновы вывучэння пісьмовых тэкстаў розных тыпаў
Распрацоўка мадэлей стварэння тэксту на працягу двух дзесяцігоддзяў застаецца ў цэнтры ўвагі псіхолагаў, псіхалінгвістаў, літаратуразнаўцаў, філосафаў, што абумоўлена яго роляй у любой сферы жыцця і дзейнасці чалавека. Метадысты-практыкі акцэнтуюць увагу на тым, што пры падрыхтоўцы вучняў да стварэння пісьмовага тэксту настаўнік павінен “абапірацца на прагматычныя патрэбнасці вучняў, іх жыццёвы вопыт і псіхолага-педагагічную гатоўнасць, імкнуцца абудзіць у сваіх выхаванцаў матывы і эмацыянальную сферу, жаданне бачыць тэкст як прадукт мыслення чалавека, крыніцу назапашанага вопыту і ведаў...” [23, с.109]. Рэкамендавана выкарыстоўваць такія метады і прыёмы навучання, якія “стымулююць пошукавую дзейнасць школьнікаў, найлепш развіваюць свядомасць і мысленне кожнага дзіцяці” [23, с.31].
Адным з важнейшых практычных уменняў з'яўляецца ўменне апісваць прадметы, з'явы, падзеі і факты. Навучанне сачыненню-апісанню, на агульную думку псіхолагаў і метадыстаў, садзейнічае развіццю вобразнага мыслення вучняў. Уменне апісваць выступае як адно з агульнаадукацыйных уменняў. Апісанне абслугоўвае разнастайныя вучэбныя прадметы, з'яўляючыся тым тыпам тэксту, без якога не абыходзіцца навучанне амаль ніводнаму з іх.
Авалоданне ўменнем складаць пісьмовыя тэксты-апісанні і тэксты-апавядання ўваходзіць у групу найважнейшых адукацыйных задач вывучэння беларускай мовы.
2. Навучанне стварэнню тэкстаў-апісанняў
2.1. Стварэнне тэкстаў-апісанняў розных тыпаў
Задача кожнага настаўніка – не толькі даць веды вучням па пэўнай тэме, але і фарміраваць уменні якасна ўспрымаць і апрацоўваць інфармацыю, будаваць выказванне ў залежнасці ад мэты, умоў камунікацыі, вывучаць схільнасці і здольнасці учняў, развіваць іх рознымі сродкамі. Таму на ўроках мовы і літаратуры неабходна ствараць адпаведныя ўмовы для асобаснага развіцця вучняў, фарміравання пэўных уменняў і навыкаў, камунікатыўных і даследчых кампетэнцый, іх творчага патэнцыялу.
Вучні павінны авалодваць уменнем працаваць з інфармацыйным патокам, карыстацца рознымі спосабамі інтэгравання інфармацыі, выпрацоўваць асабістую думку на аснове асэнсаваня рознага вопыту, ідэй, уяўленняў, выражаць свае думкі ясна, упэўнена і карэктна ў адносінах да іншых, аргументаваць свой пункт погляду і ўлічваць погляды іншых.
Агульнаадукацыйны характер умення апісваць дазваляе рэалізаваць міжпрадметныя сувязі беларускай мовы з гісторыяй, беларускай літаратурай, мастацтвам і іншымі прадметамі. Прыклады выкарыстання працы над апісаннем як сродкам рэалізацыі ўнутрыпрадметных сувязей можна знайсці ў М.А. Рыбнікавай, Л.П. Федарэнкі, A.M. Шчарбіна, Е.І. Нікіцінай, Л.А. Мурынай, Г.І. Нікалаенкі, Г.М. Валочкі, Я.М. Лаўрэля і інш. Вучоныя прапаноўваюць арганізоўваць падрыхтоўку вучняў да напісання тэкстаў-апісанняў на лінгвістычным матэрыяле і з дапамогай граматычных заданняў, якія дэманструюць пабудову тэксту-апісання. Падрыхтоўка тэксту-апісання – творчы працэс, які мае псіхалагічныя механізмы. “Тэкст уяўляе сабой унікальную псіхалінгвістычную мадэль, якая, з аднаго боку, адлюстроўвае сувязь са светам, рэчаіснасцю, з другога – з'яўляецца сродкам актывізацыі рэпрэзентацый ведаў пэўнага чалавека” [11, c.108]. Стварэнне і ўспрыняцце тэкстаў – гэта віды маўленчай дзейнасці, сутнасць якой у камунікатыўна-пазнавальным характары яе ажыццяўлення. Пошукавая дзейнасць пры
Заключэнне
Вядомыя два метады навучання стварэнні пісьмовых тэкстаў (сачыненняў): індуктыўны і дэдуктыўны.
Індуктыўны метад, як паказвае вопыт, настаўнікі часта выкарыстоўваюць на практыцы. Яны прапануюць дзецям пэўную тэму сачынення, потым падрабязна разбіраюць яе, арганізуюць падрыхтоўку да складання і кантралююць працэс стварэння тэкстаў дзецьмі. Затым выбіраюць новую тэму і гэтак далей. Так складваецца пэўная сістэма работы над мастацкімі творамі. можна, вядома, навучыцца пісаць і такім чынам. Але эфектыўнай такая сістэма навучання можа быць пры адной умове: калі паралельна ідзе чытанне мастацкай і навуковай літаратуры. Тады ў дзіцяці шляхам несвядомага пераймання выпрацоўваецца не толькі змест, але і ўменне размяшчаць матэрыял тэмы, абгрунтоўваць свае думкі. Сучасныя дзеці мала чытаюць, а калі і чытаюць, то не кожны дзень, не сістэматычна, ўрыўкамі.
Дэдуктыўны метад. Спачатку вывучаюцца агульныя правілы, агульныя прыёмы, тэорыя напісання тэкстаў, а затым пераходзяць да практыкі. Дадзены метад не прымяншае значэння практычных практыкаванняў. Дэдуктыўны метад патрабуе, каб практыка навучанню напісанню тэкстаў па магчымасці суправаджалася вывучэннем тэорыі. Вынік магчымы толькі ў выніку планамернай працы ў гэтым кірунку.
Усё выкладзенае вышэй дазваляе зрабіць высновы пра тое, што:
– Уменне складаць пісьмовыя тэксты-апісанні і тексты-апавяданні лічыцца важнай задачай вывучэння беларускай мовы;
– З гэтай мэтай у праграму па беларускай мове ўводзяцца паняцці:
тэкст, прыкметы тэксту, загаловак тэксту, абзац, тыпы тэксту і г.д.;
Такім чынам, мы вызначылі актуальнасць работы па фарміраванні ў дзяцей умення ствараць пісьмовыя тэксты-апісанні розных тыпаў. Кожны настаўнік павінен імкнуцца даць дзецям магчымасць навучыцца свядома і
1. Асіпчук, А.М. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: дапаможнік для неспецыяльных факультэтаў / А.М.Асіпчук, В.В.Маршэўская, А.С.Садоўская. – Гродна: ГрДУ, 2008. – 267с.
2. Бельскі, А.І. Методыка напісання сачынення / А.І. Бельскі // Беларуская мова і літаратура. – 2003. – № 2. – С. 91-115.
3. Валочка, Г.М. Як узнікаюць нашы выказванні? (Механізм стварэння тэксту як прадукту маўленчай дзейнасці) / Г.М. Валочка // Адукацыя і выхаванне. – 2004. – № 11. – С. 41-45.
4. Вучэбная праграма для устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання Беларуская мова – V-XI кл. – Мінск. – НІА. – 2012. – 55с.
5. Ермаловіч, А. В. Метадычная сістэма навучання стварэнню вучнямі тэкстаў-апісанняў розных відаў з улікам іх зместавых, кампазіцыйных і лінгвастылістычных асаблівасцей (5– 9 класы) : аўтарэф. дыс. на атрыманне вучонай ступ. канд. пед. навук / Ермаловіч Ала Валянцінаўна. – Мн. : БДУ, 2013. – 24 с
6. Ермаловіч, А.В. Навучанне школьнікаў сачыненням-апісанням з’яў прыроды / А.В. Ермаловіч // Беларуская мова і літаратура. – 2006. – № 5. – С. 13-24.
7. Ермаловіч, А.В. Навучанне школьнікаў сачыненням-апісанням з'яў прыроды / А.В. Ермаловіч // Беларуская мова i літаратура. – 2006. – № 5. – С. 13–24.
8. Ермаловіч, А.В. Падрыхтоўчая праца пры навучанні сачыненням-апісанням / А.В. Ермаловіч // Роднае слова. – 2012. – № 3. – С. 51–53.
9. Ермаловіч, А.В. Сачыненні-апісанні : тэорыя i практыка навучання: дапам. для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з рус.мовай навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання / А.В. Ермаловіч. – Мінск : Выд-ва “Чатыры чвэрці”, 2006. – 160 с.
10. Ермаловіч, А.В. Узровень сфарміраванасці ўменняў вучняў ствараць тэксты-апісанні / А.В. Ермаловіч // Вестник МГИРО. – 2012. – № 4 (10). – С. 3–7.
11. Калашникова Л.В. Кореференция. Психолингвистическая модель концептуальных репрезентаций. М.,: АСВ, 2002. – 183с.
12. Лаўрэль, Я. Апісанне партрэта па карціне / Я. Лаўрэль // Роднае слова. – 1993. – № 10. – С. 41-45.
13. Лаўрэль, Я. Навучанне сачыненню тыпу апісання / Я. Лаўрэль // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1989. – № 6. – С. 15-17; № 7. – С. 33-36.
14. Лаўрэль, Я. Падрыхтоўка да сачынення-апісання знешнасці чалавека / Я. Лаўрэль // Роднае слова. – 1994. – № 2. – С. 31-36.
15. Леонтьев А. А. Язык, речь, речевая деятельность / Леонтьев А.А. М.: Просвящение, 1969. – 214с.
16. Ляшчынская, В. А. Тэкст на ўроках беларускай мовы : практычны дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В. А. Ляшчынская; М-ва адукацыі РБ; Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф.Скарыны, 2008. – 64 с.
17. Ляшчынская, В.А. Методыка выкладання беларускай мовы: вучэб. дапаможнік / В.А. Ляшчынская, З.У. Шведава. – Мінск: РІВШ, 2007. – 252 с.
18. Макарэвіч, А.М. Метадычныя рэкамендацыі па развіцці пісьмовай мовы вучняў і іх творчых здольнасцей (у кантэксце 10-бальнай сістэмы ацэнак вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў) / А.М. Макарэвіч // Беларуская мова і літаратура. – 2003. – № 1. – С. 3-21.
19. Малышка І.Л. Развіццё камунікатыўных навыкаў вучняў на ўроках беларускай мовы / І.Л. Малышка [электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : http://conf.grsu.by/alternant/2013/04/09/827/ – Дата доступу : 20.04.2016.
20. Мароз, С. Сачыненне-апісанне жывёл / С. Мароз, М. Ржавуцкая // Роднае слова. – 2007. – № 10. – С. 56-60.
21. Мароз, С. Сачыненне-апісанне знешнасці чалавека: урок развіцця маўлення / С. Мароз, С. Фацеева // Роднае слова. – 2006. – № 2. – С. 61-63.
22. Мароз, С. Сачыненне-апісанне на аснове асабістых назіранняў: урок развіцця маўлення / С. Мароз, М. Ржавуцкая // Роднае слова. – 2006. – № 3. – С. 46-49
23. Протчанка В.У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове / В.У. Протчанка. – Мінск: НІА, – 2001. – 212с.