Уводзіны
1. Псіхалагічная падрыхтаванасць вучняў да сачыненняў-апісанняў
2. Методыка працы над сачыненнямі- апісаннямі
3. План-канспект падрыхтоўчага ўрока да:
3.1. Сачынення-апісання мясцовасці
3.2. Сачынення-апісання знешнасці чалавека
3.3. Сачынення-апісання жывёлы
3.4. Сачынення-апісання помніка
3.5. Сачынення-апісання прыроды
3.6. Сачынення-апісання памяшкання
3.7. Сачынення-апісання прадмета
Заключэнне
Спіс літаратуры
Дадатак 1. Ілюстрацыйны матэрыял да сачыненняў-апісанняў
Дадатак 2. Прыкладная анкета стаўлення вучняў да правядзення сачыненняў-апісанняў
Уводзіны
Праблема развіцця маўлення заўсёды была ў цэнтры навучання мовам. Развіццё вуснай і пісьмовай мовы вучняў – адна з найважнейшых задач навучання беларускай мове ў школе – увесь час дэкларавалася ў школьных праграмах. І гэта невыпадкова. Развіццё маўлення – гэта адначасова і развіццё асобы чалавека, яго здольнасцей, інтэлекту, мыслення, маралі. Праблема развіцця маўлення шматгранна. Яна ахоплівае цэлы комплекс пытанняў. Лагічна выразная, доказная, вобразная вусная і пісьмовая мова вучня – паказчык яго разумовага развіцця.
Апісанне з’яўляецца дамінуючай формай пісьмовага выражэння думак, адным з самых распаўсюджаных і важных функцыянальна-сэнсавых тыпаў маўлення. Уменне апiсваць з’яўляецца агульнавучэбным уменнем: яно неабходна вучням для паспяховага авалодання матэрыялам школьнай праграмы пры вывучэннi большасцi прадметаў, калi патрэбна апiсаць розныя грамадскія ці навуковыя з’явы, даць характэрныя прыметы розных прадметаў і г.д. Мадэляванне тэксту ўласнага выказвання – гэта найвышэйшая форма творчага самавыражэння вучня. Яно дэманструе яго веды, пачуцці, дазваляе аб’яднаць моўную тэорыю з маўленчай практыкай, што з’яўляецца адной з найважнейшых праблем сучаснай моўнай адукацыі.
Недастатковасць тэарэтычнай і практычнай распрацаванасці названай праблемы абумовілі выбар тэмы курсавога праекта.
Мэта работы – тэарэтычнае абгрунтаванне праблемы па навучанні дзяцей стварэнню пісьмовых тэкстаў-апісання на беларускай мове.
Аб’ект даследавання – працэс стварэння пісьмовых тэкстаў-апісанняў школьнікаў на розных ступенях адукацыі.
Прадмет даследавання – методыка стварэння пісьмовых тэкстаў-апісанняў школьнікаў на розных ступенях адукацыі.
У адпаведнасці з пастаўленай мэтай былі вызначаны наступныя задачы:
– Вылучыць тэарэтычныя асновы вывучэння пісьмовых тэкстаў розных тыпаў у кантэксце сучаснай адукацыі;
1. ПСІХАЛАГІЧНАЯ ПАДРЫХТАВАНАСЦЬ ВУЧНЯЎ ДА САЧЫНЕННЯЎ-АПІСАННЯЎ
Адным з важнейшых практычных уменняў школьнікаў з’яўляецца ўменне апісваць прадметы, з’явы, падзеі і факты. Навучанне сачыненню-апісанню, на агульную думку псіхолагаў і метадыстаў, садзейнічае развіццю вобразнага мыслення вучняў. Уменне апісваць выступае як адно з агульнаадукацыйных уменняў. Апісанне абслугоўвае разнастайныя вучэбныя прадметы, з’яўляючыся тым тыпам тэксту, без якога не абыходзіцца навучанне амаль ніводнаму з іх.
Авалоданне ўменнем складаць пісьмовыя тэксты-апісанні і тэксты-апавядання ўваходзіць у групу найважнейшых адукацыйных задач вывучэння беларускай мовы. Развіць самастойнасць і творчасць вучняў, сфармаваць уменні перадаваць свае думкі і веды настаўнік можа толькі выкарыстоўваючы сачынення. Яшчэ Якуб Колас зазначаў, што “развіваць мову асобна ад думкі немагчыма”. “Слова, – пісаў ён, – дзейсны супрацоўнік нашага мыслення. Вялікі запас слоў – адна з умоў для больш дакладнага і яснага выражэння нашай думкі. Адсюль развіццё вуснага маўлення ёсць і развіццё адной з прылад нашага мыслення.” [11, 450]
Патрэбныя ўмовы, каб вучань мог выказваць свае думкі самастойна. К.Д. Ушынскі ў кнізе “Чалавек як прадмет выхавання” пісаў: “Няма сумневу, што дзеці больш за ўсё вучацца, пераймаючы, але памылкова было б думаць, што з пераймання сама сабой вырасце самастойная асоба, але калі б не было самастойнай дзейнасці, то няма каму было б і пераймаць ”. [26, 538]
Такога ж меркавання прытрымліваўся і Л.М. Талстой: “Калі вучань у школе не навучыўся сам нічога тварыць, то і ў жыцці ён заўсёды будзе толькі капіяваць, так як мала такіх, якія, навучыўшыся капіяваць, умелі зрабіць самастойнае прыкладанне гэтых звестак”. [16, 110]
Сачыненні ў школе займаюць асаблівае месца – ім у вядомай ступені падпарадкаваныя іншыя маўленчыя практыкаванні. Пачынаючыся ў 1 класе ў выглядзе невялікіх вусных паведамленняў або эмацыйных апавяданняў,
2. МЕТОДЫКА ПРАЦЫ НАД САЧЫНЕННЯМІ-АПІСАННЯМІ
Сачыненне служыць эфектыўным сродкам выхавання. Яно ўзбуджае эмоцыі, прывучае дзяцей асэнсоўваць і ацэньваць бачанае і перажытае, развівае назіральнасць, вучыць знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі, супастаўляць і параўноўваць, рабіць высновы. Яно дысцыплінуе думку, нараджае ў школьнікаў веру ў сябе.
Агульнаадукацыйны характер умення апісваць дазваляе рэалізаваць міжпрадметныя сувязі беларускай мовы з гісторыяй, беларускай літаратурай, мастацтвам і іншымі прадметамі. Прыклады выкарыстання працы над апісаннем як сродкам рэалізацыі ўнутрыпрадметных сувязей можна знайсці ў М.А. Рыбнікавай, Л.П. Федарэнкі, A.M. Шчарбіна, Е.І. Нікіцінай, Л.А. Мурынай, Г.І. Нікалаенкі, Г.М. Валочкі, Я.М. Лаўрэля і інш. Вучоныя прапаноўваюць арганізоўваць падрыхтоўку вучняў да напісання тэкстаў-апісанняў на лінгвістычным матэрыяле і з дапамогай граматычных заданняў, якія дэманструюць пабудову тэксту-апісання. Падрыхтоўка тэксту-апісання – творчы працэс, які мае псіхалагічныя механізмы. “Тэкст уяўляе сабой унікальную псіхалінгвістычную мадэль, якая, з аднаго боку, адлюстроўвае сувязь са светам, рэчаіснасцю, з другога – з’яўляецца сродкам актывізацыі рэпрэзентацый ведаў пэўнага чалавека” [10, c.108].
Вельмі важны працэс падрыхтоўкі вучняў да сачынення-апісання. Яна пачынаецца за адзін або некалькі ўрокаў да напісання.
“1. Для напісання добрага сачынення неабходна мець патрэбны матэрыял па абранай тэме. Інакш кажучы, трэба валодаць вычарпальнымі фактычнымі звесткамі аб прадмеце. Назапашванне гэтых звестак, іх вывучэнне патрабуе часу, і часам даволі значнага. Вось чаму ў працы па развіцці звязнага маўлення колькасць запланаваных сачыненняў трэба ставіць у прамую залежнасць ад узросту школьнікаў.
2. Універсальных камунікатыўных уменняў, якія забяспечваюць стварэнне тэкстаў ўсіх тыпаў маўлення, рэальна не існуе. Умення пэўныя, таму што яны цесна звязаны з тыпам маўлення, якое выкарыстоўваецца ў
3. ПЛАНЫ КАНСПЕКТЫ ПАДРЫХТОЎЧЫХ УРОКАЎ ДА САЧЫНЕННЯЎ-АПІСАННЯЎ
3.1. План канспект урока ў 7 класе
Сачыненне-апісанне вёскі “Край мой любы, мой родны!”
Мэты:
· садзейнічаць фарміраванню ў вучняў умення ствараць тэкст-апісанне мясцовасці;
· выпрацоўваць уменні вызначаць асноўную думку, вучыць дзяцей самастойна мысліць;
· выхоўваць паважлівыя адносіны да Радзімы.
Абсталяванне: карткі з заданнямі.
I. Слова настаўніка.
- Добры дзень!
- З чаго пачынаецца Радзіма?
Мы гаворым: “Мая Радзіма - Беларусь”. Але для кожнага чалавека слова Радзіма перш за ўсё асацыіруецца з месцам, дзе ён нарадзіўся, бацькавай хатай, рукамі і ўсмешкай маці.
- Заплюшчце вочы і паспрабуйце ўявіць сабе ў родным, мілым сэрцу куточку сваёй вёскі. Дзе ты зараз сябе ўяўляеш? А ты?
(адказы кожнага вучня)
II. Самаканструкцыя
Заданне класу.
- Запішыце асацыятыўны рад да словазлучэння родны кут. Што вы ўспамінаеце? (Мая вёска, родная вёска, маленькая радзіма, дом, бацькі, сябры, суседзі)
- Каму спадабалася слова аднакласніка, запішыце яго ў свой сшытак. Падкрэсліце самае дакладнае (Мая вёска). Яны і будуць тэмай нашай майстэрні.
Праца з карткай №1
Заданне. Прачытаць тэкст.
1 група. Выразна ўслых прачытаць тэкст. Даказаць, што гэта тэкст. Вызначыць тэму і асноўную думку.
2 група. Вызначыць стыль тэксту. Абгрунтаваць сваю думку.
3 група. Вызначыць тып тэксту, запісаць кампазіцыйную схему дадзенага тыпу мовы на дошцы.
Групы адказваюць.
1 група. Гэта тэкст, бо ён складаецца з некалькіх сказаў, звязаных па сэнсе і граматычна. Сказы аб’яднаны агульнай тэмай “Родны край” і
Заключэнне
Любому сачыненню павінна папярэднічаць дбайная падрыхтоўка. Вылучаюць дзве яе разнавіднасці - гэта ўскосная падрыхтоўка (праца на працягу месяца, тыдня не толькі на ўроку беларускай мовы, але і на іншых занятках і ў пазакласнай дзейнасці) і непасрэдная падрыхтоўка на ўроку напісання сачынення. Падчас ўскоснай падрыхтоўкі неабходна праводзіць экскурсіі, знаёмства з мастацкімі творамі, кінастужкамі, карцінамі і г.д. для ўзбагачэння слоўнікавага запасу і стварэння станоўчай матывацыі школьнікаў.
Настаўнік павінен звярнуць увагу на матывацыю дзяцей пры напісанні імі сачынення. Для гэтага неабходна стварэнне сітуацыі зносін, пастаноўка мэтаў перад навучэнцамі, вызначэнне адрасата. Тэмы тэкстаў-апісанняў павінны быць цікавымі, актуальнымі для дзяцей.
Такім чынам, мы вызначылі актуальнасць работы па фарміраванні ў дзяцей умення ствараць пісьмовыя тэксты-апісанні розных тыпаў. Кожны настаўнік павінен імкнуцца даць дзецям магчымасць навучыцца свядома і правільна ствараць пісьмовыя тэксты-апісанні розных тыпаў.
Да асноўных задач настаўніка ставяцца наступныя:
1) паказаць, што правільнае пісьмовае маўленне ёсць паказчык індывідуальнай культуры чалавека;
2) навучыць школьнікаў больш дакладна выказваць свае думкі ў пісьмовай форме, выказваць сваё меркаванне і пазіцыю;
3) сфарміраваць уменне ствараць пісьмовыя тэксты розных тыпаў на аснове ўзаемасувязі зместу, структуры і моўнага афармлення;
4) неабходна прапаноўваць вучням такія тэмы сачыненняў-апісанняў, якія забяспечваюць іх ведамі і жыццёвым вопытам.
Уменне скласці пісьменны, складны тэкст, падначалены адзінай тэме вельмі важны паказчык разумовай развітасці вучня.
У ходзе напісання курсавой працы мы пераканаліся ў важнасці фарміравання ў школьнікаў тэкставых уменняў. Бо ўменне аналізаваць
1. Бельскі, А.І. Методыка напісання сачынення / А.І. Бельскі // Беларуская мова і літаратура. – 2003. – № 2. – С. 91-115.
2. Валочка, Г.М. Як узнікаюць нашы выказванні? (Механізм стварэння тэксту як прадукту маўленчай дзейнасці) / Г.М. Валочка // Адукацыя і выхаванне. – 2004. – № 11. – С. 41-45.
3. Вучэбная праграма для устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання Беларуская мова – V-XI кл. – Мінск. – НІА. – 2012. – 55с.
4. Ермаловіч, А. В. Метадычная сістэма навучання стварэнню вучнямі тэкстаў-апісанняў розных відаў з улікам іх зместавых, кампазіцыйных і лінгвастылістычных асаблівасцей (5– 9 класы) : аўтарэф. дыс. на атрыманне вучонай ступ. канд. пед. навук / Ермаловіч Ала Валянцінаўна. – Мн. : БДУ, 2013. – 24 с
5. Ермаловіч, А.В. Навучанне школьнікаў сачыненням-апісанням з’яў прыроды / А.В. Ермаловіч // Беларуская мова і літаратура. – 2006. – № 5. – С. 13-24.
6. Ермаловіч, А.В. Навучанне школьнікаў сачыненням-апісанням з’яў прыроды / А.В. Ермаловіч // Беларуская мова i літаратура. – 2006. – № 5. – С. 13–24.
7. Ермаловіч, А.В. Падрыхтоўчая праца пры навучанні сачыненням-апісанням / А.В. Ермаловіч // Роднае слова. – 2012. – № 3. – С. 51–53.
8. Ермаловіч, А.В. Сачыненні-апісанні : тэорыя i практыка навучання: дапам. для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з рус.мовай навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання / А.В. Ермаловіч. – Мінск : Выд-ва “Чатыры чвэрці”, 2006. – 160 с.
9. Ермаловіч, А.В. Узровень сфарміраванасці ўменняў вучняў ствараць тэксты-апісанні / А.В. Ермаловіч // Вестник МГИРО. – 2012. – № 4 (10). – С. 3–7.
10. Калашникова, Л.В. Кореференция. Психолингвистическая модель концептуальных репрезентаций / Л.В. Калашникова. – М.,: АСВ, 2002. – 183с.
11. Колас, Я. Зб. тв.: у 12 т. / Я. Колас. — Мінск: Беларусь, 1965. Т. ХІІ. — с. 450-451.
12. Лаўрэль, Я. Апісанне партрэта па карціне / Я. Лаўрэль // Роднае слова. – 1993. – № 10. – С. 41-45.
13. Лаўрэль, Я. Навучанне сачыненню тыпу апісання / Я. Лаўрэль // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1989. – № 6. – С. 15-17; № 7. – С. 33-36.
14. Лаўрэль, Я. Падрыхтоўка да сачынення-апісання знешнасці чалавека / Я. Лаўрэль // Роднае слова. – 1994. – № 2. – С. 31-36.
15. Леонтьев, А.А. Язык, речь, речевая деятельность / А.А. Леонтьев – М.: Просвящение, 1969. – 214с.
16. Львов, М.П. Речь младших школьников и пути ее развития / М.П. Львов. – М.:Просвещение, 1985. – 187с.
17. Ляшчынская, В.А. Методыка выкладання беларускай мовы: вучэб. дапаможнік / В.А. Ляшчынская, З.У. Шведава. – Мінск: РІВШ, 2007. – 252 с.
18. Ляшчынская, В.А. Тэкст на ўроках беларускай мовы : практычны дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В. А. Ляшчынская; М-ва адукацыі РБ; Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф.Скарыны, 2008. – 64 с.
19. Макарэвіч, А.М. Метадычныя рэкамендацыі па развіцці пісьмовай мовы вучняў і іх творчых здольнасцей (у кантэксце 10-бальнай сістэмы ацэнак вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў) / А.М. Макарэвіч // Беларуская мова і літаратура. – 2003. – № 1. – С. 3-21.
20. Малышка, І.Л. Развіццё камунікатыўных навыкаў вучняў на ўроках беларускай мовы / І.Л. Малышка [электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : http://conf.grsu.by/alternant/2013/04/09/827/ – Дата доступу : 20.04.2016.
21. Мароз, С. Сачыненне-апісанне жывёл / С. Мароз, М. Ржавуцкая // Роднае слова. – 2007. – № 10. – С. 56-60.
22. Мароз, С. Сачыненне-апісанне знешнасці чалавека: урок развіцця маўлення / С. Мароз, С. Фацеева // Роднае слова. – 2006. – № 2. – С. 61-63.
23. Мароз, С. Сачыненне-апісанне на аснове асабістых назіранняў: урок развіцця маўлення / С. Мароз, М. Ржавуцкая // Роднае слова. – 2006. – № 3. – С. 46-49
24. Пленкин, Н.А. О работе над сочинением / Н.А. Пленкин // Рус. язык в шк., 1980. – с. 3.
25. Протчанка, В.У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове / В.У. Протчанка. – Мінск: НІА, – 2001. – 212с.
26. Ушинский, К.Д. О первоначальном преподавание русского языка / К.Д. Ушинский. – Новосибирск.: Детская литература, 1994.