Пытанні жанравай класіфікацыі вясельных песен у даследаваннях і публікацыях Курсовая работа (проект)
БГУКИ (Белорусский государственный университет культуры и искусств)
Курсовая работа (проект)
на тему: «Пытанні жанравай класіфікацыі вясельных песен у даследаваннях і публікацыях»
по дисциплине: «Белорусское народно-песенное творчество»
2018
Выполнено экспертами Зачётки c ❤️ к студентам
60.00 BYN
Пытанні жанравай класіфікацыі вясельных песен у даследаваннях і публікацыях
Тип работы: Курсовая работа (проект)
Дисциплина: Белорусское народно-песенное творчество
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 28.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1. УНІКАЛЬНАСЦЬ БЕЛАРУСКАЙ ВЯСЕЛЬНАЙ ПЕСНІ
1.1. Вясельныя песні: кароткая гістарычная даведка
1.2. Абрадавыя асаблівасці і тэматычнасць беларускай вясельнай песні
ГЛАВА 2. БЕЛАРУСКІЯ ВЯСЕЛЬНЫЯ ПЕСНІ: ПРАБЛЕМА ЖАНРАВАЙ ІДЭНТЫФІКАЦЫІ
2.1. Жанравая класіфікацыя беларускіх вясельных песен у публікацыях і даследаваннях навукоўцаў
2.2. Да праблемы вывучэння вобразнай сістэмы беларускай вясельнай абраднасці
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
УВОДЗІНЫ
Вясельныя песні – праяўленне няпісанага закона, менавіта песні даводзілі да ведама грамадскасці сам ход вяселля, этапы апошняга адзін да другога. І, менавіта, вясельныя песні з’яўляліся тым падмуркам, які замацоўваў новыя сямейныя адносіны паміж тымі, хто ўступае ў шлюб. Ужо самыя першыя песні заручынныя, у якіх зацвярджаецца згода маладой на шлюб, апавяшчаюць і выступаюць як сродак бытавога юрыдычнага замацавання адносін паміж маладымі ў прысутнасці родзічаў, бацькоў.
Вясельныя песні выконвалі не толькі юрыдычную, але і магічную функцыю. На некаторых этапах вяселля яны мелі не меншую сілу, чым самі абрадавыя дзеянні. Без слова не адбывалася ніводнага руху на вяселлі, і сам абрад набываў большую сілу, дзякуючы слову, песні. Без песні (слоў) і адпаведных дзеянняў, напрыклад, пячэнне каравая або віццё вянка страціла б рытуальны сэнс і не было б заўважана.
У беларускім вяселлі нямала агульнага з рускім, украінскім і польскім вяселлем. Але ў шлюбнай абраднасці кожнага з гэтых народаў за многія стагоддзі выпрацаваўся свой адметны нацыянальны вясельны рытуал, традыцыі якога ў большай ці меншай ступені захаваліся і ў сучаснасці, асабліва ў беларусаў і ўкраінцаў. Разам з тым у вясельных абрадах і звычаях кожнага народа існуюць рэгіянальныя і мясцовыя асаблівасці, якія праяўляюцца ў разнастайных абрадах, рытуальных дзеяннях, песнях, прыпеўках, прыгаворках і да т.п. Назіранні, фальклорна-этнаграфічныя абследаванні беларускіх рэгіёнаў, шматлікія апісанні абрадаў і запісы народна-паэтычных твораў дазваляюць вызначыць рэгіянальныя асаблівасці ў вяселлі пэўных мясцовасцей [1, с.25].
Вывучаючы вясельныя песні, даследчыкі, як правіла, імкнуліся вызначыць іх дакладныя жанравыя межы, прапаноўваючы пры гэтым розныя прынцыпы класіфікацыі. Такімі даследчыкамі з’яўляліся вядомыя навуковыя дзеячы: Н.С. Гілевіч, А.I. Дэй, I.В. Зыранаў, Н.П. Калпакова, С.В. Барыс, В.А. Захарава, В.К. Бандарчык, А.С. Фядосік, Л.А. Малаш і іншыя.
Актуальнасць тэматыкі курсавой работы заключаецца якраз у неабходнасці выпрацоўкі адзінага падыходу да пытання жанравай класіфікацыі вясельных песен.
У даследванні выкарыстоўваліся мэтады аналізу і абагульнення.
Мэта даследавання: вывучыць існуючыя падыходы да пытання жанравай класіфікацыі вясельных песен.
Аб’ект даследавання: жанравая класіфікацыя вясельных песен.
Прадмет даследавання: жанравая класіфікацыя вясельных песеен у даследаваннях і публікацыях навуковых дзеячаў.
Задачы:
- вызначыць асаблівасці, уласцівыя беларускай вясельнай песне;
- абазначыць осноўныя напрамкі жанравай класіфікацыі вясельных песен;
- абагульніць асноўныя праблемы жанравай класіфікацыі вясельных песен.
ГЛАВА 1 УНІКАЛЬНАСЦЬ БЕЛАРУСКАЙ ВЯСЕЛЬНАЙ ПЕСНІ
1.1. Вясельныя песні: кароткая гістарычная даведка
Вясельныя песні – найбольш развіты і шырока-поўны цыкл сямейна-абрадавага фальклору.
Як сведчаць многія даследчыкі (П.Шэйн, Яўхім Карскі, Мітрафан Доўнар-Запольскі, З.Мажэйка і іншыя), яны сярод славянскіх народаў асабліва шматлікія і яркія ў беларусаў. Вясельныя песні складаюць адзіны вясельны комплекс – абрадавы, музычны (напевы, найгрышы, галашэнні), харэаграфічны і драматычны, паэзію (песні, прыгаворкі, замовы, выслоўізычэнні, прыпеўкі, прыказкі, загадкі). Іх асноўная ўласцівасць – натуральная сувязь з этапамі вяселля, пачынаючы з заручын і канчаючы пярэзвамі (перазовамі і інш.) Па-за вяселлем яны не выконваюцца.
З глыбокай старажытнасці і да XX ст. вясельныя песні выяўлялі даўняе звычаёвае права: даводзілі да ведама грамадскасці аб ходзе вяселля, пацвярджалі новыя адносіны паміж асобамі, якія бралі шлюб, служылі сродкам яго бытавога юрыдычнага замацавання. А таксама яны мелі і сімвалічна-магічны сэнс. На некаторых этапах вяселля змест і характар песень не менш цаніўся, чым абрадавыя дзеянні: без адпаведнага слова не рабілі ніводнага руху, і абрад рабіўся змястоўны і значны. Асаблівасць беларускіх вясельных песень – шматлікасць песень каравайных, пасадных, сірочых, суборнай суботы. Сямейныя і аграрныя матывы былі цесна сплеценыя, выяўлялі рысы гаспадарлівасці, імкнення да дабрабыту, сямейнага шчасця. Шырока адлюстроўваліся нацыянальныя побыт, рысы характару, светапогляд і народныя грамадскія ідэалы, этычныя і эстэтычныя густы.
Беларускія вясельныя рысы асабліва выразна пачалі праяўляцца ў ХІІІ – ХIV стст. – гэта значыць, з пачаткам фармавання і станаўлення Вялікага Княста Літоўскага, у якім многае ў духоўна-культурным жыцці будавалася на беларускім падмурку. Калі ў XIV – XVII стст. развілася беларуская мова, а з ёю і народнасць, то развіўся і вобразна-стылістычны пласт беларускіх вясельных песень. Далейшыя эпохі (напрыклад, развіццё капіталістычных адносін у Беларусі) унеслі ў гэтую справу свае карэктывы. Беларускія вясельныя песні звычайна выконваліся калектыўна. Шмат іх праяўлялася ў форме драматычных сцэн з некалькімі дзейнымі асобамі, якія рабілі ў іх свае ўстаўкі ў рухах і размовах, чым дасягалася патрэбная дынаміка. Светаадчуванне герояў перадавалася пры дапамозе сімвалічных вобразаў і карцін, з сумяшчэннем прыкмет эпасу, лірыкі і драмы, чым праяўлялася яркая адметнасць га-ліны народнай творчасці.
ГЛАВА 2 БЕЛАРУСКІЯ ВЯСЕЛЬНЫЯ ПЕСНІ: ПРАБЛЕМА ЖАНРАВАЙ ІДЭНТЫФІКАЦЫІ
Вывучаючы вясельныя песні, даследчыкі, як правіла, імкнуцца вызначыць іх дакладныя жанравыя межы, прапаноўваючы пры гэтым розныя прынцыпы класіфікацыі. Н. С. Гілевіч лічыць правамерным вылучыць нават некалькі класіфікацыйных прынцыпаў: сацыялагічны, тэматычны, этнаграфічны, эстэтычны [2, с.14]. Даследчык украінскіх народных песень
А.I. Дэй таксама прапанаваў чатыры прынцыпы: функцыянальны, тэматычны, кампазіцыйна-стылёвы і рытміка-меладычны [3, с.11].
Не выклікае сумненняў, што, абапіраючыся на прапанаваны класіфікацыйны комплекс, можна разгледзець любы паэтычны матэрыял дастаткова глыбока і ўсебакова. Але адсутнасць адзіных крытэрыяў класіфікацыі стварае блытаніну і робіць прапанаваную схему грувасткай і складанай для выкарыстання.
У наш час усё больш распаўсюджваецца функцыянальны прынцып, сутнасць якога ў строгай функцыянальнай зададзенасці тэкстаў, іх прыкладным характары ў адносінах да абрадавага дзеяння [4, с.155].
Аднак пры рэалізацыі гэтага прынцыпу па-за ўвагай навукоўцаў застаюцца рэгіянальныя разнавіднасці абраду і яго рэпертуару. Акрамя таго, з цягам часу першапачатковае бытавое «заданне» паэтычнага твора забываецца, што вядзе да змянення функцый вербальных тэкстаў і, адпаведна, ускладняе класіфікацыю.
Рускія фалькларысты I.В. Зыранаў і Н.П. Калпакова прапанавалі тэматычны прынцып як вельмі перспектыўны, таму што ён дае магчымасць выявіць варыянтную актыўнасць песень, тэрыторыю іх
распаўсюджвання [5; с.244]. На погляд аўтара курсавой работы, распрацаваная даследчыкамі схема мае шэраг недахопаў. Па-першае, зыходзячы з тэматычнага падабенства, да вясельнай паэзіі можна памылкова аднесці творы пазаабрадавых жанраў. Па-другое, вывучэнне песень па тэматычных групах (песні для нявесты, песні для бацькоў маладой і г. д.) дае магчымасць аналізаваць толькі вобразы вясельных персанажаў.
Н.С. Гілевіч лічыць асноўным, вядучым эстэтычны прынцып і, абапіраючыся на яго, рапрацоўвае прыкладную класіфікацыю жанраў вясельных песень: заклінальныя, велічальныя, элегічныя, сатырычныя і жартоўныя [6, с.18]. Метадычны падыход, абраны фалькларыстам для даследавання, дазваляе разгледзець толькі эстэтычны бок песні. Такі аналіз, як нам здаецца, раз’ядноўвае абрад і паэзію, якая яго суправаджае, адрывае іх адно ад аднаго, што, у сваю чаргу, ускладняе вывучэнне вясельнай песні ў дынаміцы.
Беларускі даследчык С.В. Барыс у спецыяльнай рабоце, прысвечанай класіфікацыі вясельных песень, прапанаваў аб’яднаць функцыянальны і тэматычны прынцыпы. У адпаведнасці з пэўнымі этапамі вяселля аўтар вылучае 36 груп вясельных песень, аналізуючы абрадавыя песні з пункту гледжання асаблівасцей тэматыкі кожнай функцыянальный групы. Аднак сам фалькларыст адзначае недахопы прапанаванага ім прынцыпу: складанасць класіфікацыйнай схемы і тэндэнцыю некаторых паэтычных тэкстаў адрывацца ад пэўнага абраду ці этапа вяселля [1, с.126-134].
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Узаемадзеянне песеных жанраў ажыццяўляецца на ўзроўні функцыі, кампазіцыі і зместу песень. гэты працэс мае ўпарадкаваны характар, абумоўлены асаблівымі рысамі ўзаемадзеяння і ўзаемапранікнення жанраў на кожным жанраваўтваральным узроўні – функцыянальным, фармальным і семантыка-зместавым.
На погляд аўтара курсавой работы тыя навукоўцы, якія прытрымоўваюцца толькі адным прынцыпам жанравай класіфікацыі вясельных песен не заўважаюць рэгіанальныя асаблівасці.
У сямейна-абрадавых песнях адлюстраваны важнейшыя этапы жыцця кожнага чалавека – нараджэнне, вяселле і пахаванне. Веданне сюжэту сямейных песень дапамагае рэжысёру больш глыбока раскрыць у сцэнічных умовах сэнс абрадавых дзей, паказаць гледачу незвычайную прыгажосць гэтых песень з пункту гледжання іх мелодыкі, гармоніі і рытму. Выкарыстанне гэтых песень у сцэнарыі надае яму жыццёвую пераканаўчасць, глыбіню раскрыцця сюжэтнай лініі, далучае ўсіх да эстэтычнай прыгажосці народнай песні.
1. Казакова, І.В. Беларускі фальклор: Курс лекцый / І.В.Казакова Навуковае выданне. – Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы. – 73 с.
2. Барыс, С.В. Класіфікацыя вясельная паэзіі // Весці АН БССР. Сер. грамадскіх навук. 1977. – № 1 – 35 с.
3. Дей О. І. Принципи жанровой класифікаціі народних пісень // Народна творчість та етнографія. Київ, 1986. № 2 – 42 с.
4. Торапава, А.В. К вопросу о жанровой классификации свадебного фольклора / А.В.Торапава // Фольклор и этнография. Обряды и обрядовый фольклор. - Л., 1974.- 97 с.
5. Зырянаў, І.В. Сюжетно-тематический указатель свадебной лирики Прикамья / І.В.Зырянаў – Пермь, 1975 – 389 с.
6. Гілевіч, Н. С. Наша родная песня / Н.С.Гілевіч – Мн., 1968. – 105 с.
7. Малаш, Л. А. Вясельныя песні / Л.А.Малаш // Вяселле. Песні: У 6-ці кн. Кн. 1. – Мн., 1980. – 120 с.
8. Захарава, В.А. Палескае вяселле / Уклад. і рэд. В. А. Захаравай. – Мн., 1984. – 90 с.
9. Карский, Е. Ф. Белорусы : в 3 т. / Е. Ф. Карский. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 3, кн. 1. Очерки словесности белорусского племени – 584 с.
10. Никольский, Н. М. Происхождение и история белорусской свадебной обрядности / Н. М. Никольский. – Минск : Изд-во АН БССР, 1956. – 273 с.
11 Багдановіч, А.Я. Вясельны абрад у мястэчку Халопенічы Барысаўскага павета Мінскай губерні / А. Я. Багдановіч // Вяселле. Абрад / уклад, уступ. арт. і камент. К. А. Цвіркі ; муз. дадат. З. Я. Мажэйка ; рэд. тома В. К. Бандарчык, А. С. Фядосік. – Мінск, 1978. – 640 с.
12. Беларускія народныя песні: у 4 т. / запіс Р. Шырмы ; рэдкал. : Я. Казека, З. Мажэйка, Г. Цітовіч. – Мінск : Беларусь, 1978. – Т. 4. Вяселле. – 383 с.
13. Вяселле. Песні: у 6 кн. / склад. Л. А. Малаш ; муз. дадат. З. Я. Мажэйка ; рэд. М. Я. Грынблат, А. С. Фядосік. – Мінск : Навука і тэхніка, 1981. – Кн. 2. – 831 с.
14. Вяселле. Песні: у 6 кн. / склад. Л. А. Малаш ; муз. дадат. З. Я. Мажэйка ; рэд. А.С Фядосік. – Мінск : Навука і тэхніка, 1988. – Кн. 6. – 664 с.
15. Гілевіч, Н.С. Лірыка беларускага вяселля / Н. С. Гілевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1979. – 656 с.
16. Гура, А.В. Брак и свадьба в славянской народной культуре. Семантика и символика / А. В. Гура. – М. : Индрик, 2012. – 936 с.
17. Ермакова, Л.Л. Региональные особенности полесской каравайной обрядности /Л.Л. Ермакова // Рэгіянальныя асаблівасці фальклору і літаратуры славянскіх народаў : матэрыялы Міжнар. навук. канф., Гомель, 23-24 красавіка 2002 г. – Гомель, 2002. – С. 215 – 224.
18. Палескае вяселле / уклад. і рэд. В. А. Захаравай. – Мінск : Універсітэцкае, 1984. – 303 с.
19. Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў / уклад., сістэм. тэкстаў і камент. В. І. Скідан, А. М. Хрушчова ; навук. рэд. А. С. Ліс. – Мінск : Беларуская навука, 2005. – 342 c.
20. Федароўскі, М. Люд беларускі. Вяселле / М. Федароўскі. – Мінск : Полымя, 1991. – 142 с.
21. Фядосік, А. С. Сямейна-абрадавая паэзія / А. С. Фядосік // Беларуская вусна-паэтычная творчасць / К. П. Кабашнікаў [і інш.]. – 2-е выд., перапрац. – Мінск, 1988. – 415 с.
22. Чахоўская, Г. Вяселле ў Рудску / Г. Чахоўская // Вяселле. Абрад / уклад., уступ. арт. і камент. К. А. Цвіркі ; муз. дадат. З. Я. Мажэйка ; рэд. тома В. К. Бандарчык, А. С. Фядосік. – Мінск, 1978. – 640 с.
23. Швед, І. А. Раслінныя сімвалы беларускага фальклору / І. А. Швед. – Брэст : Выд-а Брэсцкага дзярж. ун-та, 2000. – 159 с.
24. Швед, І. А. Дэндралагічны код беларускага традыцыйнага фальклору / І. А. Швед. – Брэст : БрДУ імя А. С. Пушкіна, 2004. – 301 с.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 28.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты