Беларуская хімічная тэрміналогія Курсовая работа (проект)
Курсовая работа (проект)
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 23.
В работе также имеются следующие приложения:
Реферат.
1. Тэарэтычныя асновы тэрмінатворчасці
1.1. З гісторыі беларускай тэрміналогіі
1.2. Агульная характарыстыка тэрмінаў
2 Характарыстыка хімічных тэрмінаў
2.1. Лексіка-семантычная характарыстыка хімічнай лексікі
2.2. Асноўныя спосабы тэрмінаўтварэння хімічнай лексікі
Спіс выкарыстаных крыніцУводзіны
На сучасным этапе развіцця тэрміналагічнай справы на Беларусі асаблівую актуальнасць набываюць пытанні ўдасканалення i ўпарадкавання як тэрміналогіі ў цэлым, так i галіновых тэрмінасістэм, у тым ліку i тэрміналогіі металургічнай вытворчасці.
Пытанні распрацоўкі беларускай навуковай тэрміналогіі знаходзяцца яшчэ на пачатковым этапе. Упарадкаванне беларускай нацыянальнай навуковай тэрміналогіі – даволі вострая праблема, якая патрабуе неадкладнага вырашэння.
Падмурак для гэтага быў закладзены яшчэ ў 20-я гг. XX ст., на пачатку фарміравання нацыянальнай навуковай тэрміналогіі. Яна паступова ператваралася ў разгалінаваную сістэму, якая абслугоўвае многія сферы жыццядзейнасці беларускага народа.
Як адзначаюць многія даследчыкі, медыцынская тэрміналогія як велізарны лексічны пласт мовы навукі, што налічвае дзясяткі тысяч тэрмінаў, фарміравалася на працягу стагоддзяў, аднак працэс упарадкавання тэрміналагічнай сістэмы і стварэння новых тэрмінаў не спыняецца. Пачаткам сістэматызацыі беларускай медыцынскай тэрміналогіі, па меркаванні С. Ярашэвіча, “можа лічыцца 1923 год, калі супрацоўнік прыродазнаўчай секцыі Інбелкульта I. Цвікевіч распачаў укладаць тэрміналогію па анатоміі, фізіялогіі і гігіене” [29, с. 168]. К. Любецкая адзначае, што яшчэ ў 1918 г. быў выдадзены “Сямімоўны слоўнік”, у склад медыцынскай лексікі якога “ўключаны намінацыі з розных супольных галін ведаў: медыцыны (38), анатоміі (17), паталогіі (13) і фізіялогіі (2)” [20, с. 106].
У 1920-я гг. Навукова-тэрміналагічнай камісіяй Наркамасветы БССР былі распрацаваны і выдадзены тры выпускі беларускай анатамічнай тэрміналогіі, якія ўключалі 6710 тэрмінаў. У 1990-я гг. выйшлі праекты беларускіх адпаведнасцей гісталагічнай і эмбрыялагічнай тэрміналогій міжнародным наменклатурам, слоўнікі і даведнікі па розных раздзелах медыцынскай навукі, і гэтая праца па стварэнні вучэбнай і даведачнай літаратуры на беларускай мове працягваецца (Варанец В. I. Руска-беларускі, беларуска-рускі слоўнік медыцынскіх тэрмінаў. Гродна, 2001; Арцішэўскі А. А. Гісталогія з асновамі цыталогіі і эмбрыялогіі. Падручнік для мед. навуч. устаноў. Мінск, 2000 і інш.). Дадзеныя працы сталі факталагічнай базай даследавання.
Мэта курсавой работы: ахарактарызаваць асаблівасці хімічнай тэрміналогіі ў беларускай мове.
Задачы даследавання:
- разгледзець тэарэтычныя асновы тэрмінатворчасці;
1 Тэарэтычныя асновы тэрмінатворчасці
1.1 З гісторыі беларускай тэрміналогіі
У гісторыі развіцця беларускай мовы вылучаюцца два этапы фарміравання беларускай тэрміналагічнай лексікі.
Да першага адносяць развіццё і фарміраванне тэрміналагічнай лексікі ў перыяд ХІV – ХVІІ стст. Першапачатковай асновай фарміравання тэрміналагічнай лексікі старабеларускай мовы выступаюць «намінацыі розных прадметаў і з’яў прыроды ў народным маўленні і іх фіксацыя ў пісьмовых помніках старабеларускай мовы» [1, с. 11].
Другі этап развіцця тэрміналагічнай лексікі і тэрміназнаўства як навукі – пачатак ХХ ст. На актывізацыю тэрміналагічнай працы ў той час зрабiлi пэўны ўплыў значныя палiтычныя i грамадскiя падзеі і з’явы, што адбываліся ў краіне.
Асноўнай крыніцай стварэння тэрмінаў былі: кніжная лексіка новай беларускай мовы, агульнаўжывальная лексіка i іншамоўныя тэрміны. У беларускую тэрміналогію пачатку ХХ ст. трапляюць словы з розных заходнееўрапейскiх моў. Тэрміналагічныя слоўнікі 20-х гадоў ХХ ст. мелі пэўныя недахопы. Агульным для ўсіх лічыцца недакладнае вызначэнне межаў паняццевага зместу канкрэтных галін ведаў. Акрамя гэтага, у кожным з выпускаў слоўнікаў змяшчаецца значная частка тэрмінаў, якія належаць да іншых галін навукі і паўтараюцца ў некалькіх выпусках.
Найбольш інтэнсіўна беларуская тэміналогія пачала развівацца ў пасляваенны перыяд (пасля 1945 г.). У другой палове ХХ ст. айчынныя мовазнаўцы пачынаюць актыўна займацца прaблемамi фарміравання, упарадкавання, функцыянавання сучаснай беларускай тэрмiналогii. У канцы 80-х і на працягу 90-х гадоў беларуская тэрміналогія дасягнула ў сваiм развіцці значных поспехаў. Так, у 1987 г. выйшла з друку манаграфія Л.А.Антанюк «Беларуская навуковая тэрміналогія» [1, с. 11], у якой разглядаюцца пытанні фарміравання іразвіцця беларускай навуковай тэрміналогіі, задачы яе ўпарадкавання, вывучаецца працэс тэрміналагічнага словаўтварэння. У 1999 г . убачыў свет «Слоўнік іншамоўных слоў» А.М.Булыкі [4; 5], у якім падаецца тлумачэнне iншамоўныхлексічных адзінак.
2 Характарыстыка хімічных тэрмінаў
2.1 Лексіка-семантычная характарыстыка хімічнай лексікі
Вылучаюцца два вялікія пласты беларускай лексікі, у тым ліку і хімічнай, паводле паходжання: спрадвечная і запазычаная. Да запазычаных адносяцца словы іншамоўнага паходжання, якія ў выніку семантычнага і фанетыка-марфалагічнага асваення зрабіліся лексічнымі адзінкамі беларускай мовы. Асноўная прымета запазычанага слова – яго функцыянальная значымасць, якая заключаецца ў тым, што слова абазначае прадметы і паняцці, якія не маюць адэкватнага абазначэння ў самой беларускай мове або з’яўляюцца семантычнымі ці стылістычнымі сінонімамі да адпаведнага беларускага слова. З іншых моў у беларускую мову такія словы пранікаюць як вусным шляхам (г.зн. перш трапілі ў жывую гаворку, а пазней пашырыліся ў пісьменнасці), так і кніжным (пачыналі ўжывацца ў пісьменнасці і літаратурнай мове, а потым паступова пераходзілі ў гаворку).
Паспяховае развіццё хіміі як навукі, вывучэнне новых хімічных рэакцый, узнікненне хімічных элементаў, рэчываў, сумесяў, штучна атрыманых, з’яўляецца адной з прычын развіцця хімічнай тэрміналогіі. У сучаснай беларускай мове хімічныя тэрміны ў асноўным запазычваюцца з замежных моў і актыўна ўплываюць на словаўтваральны працэс беларускай мовы, як і тэрмінаадзінкі іншых галін ведаў.
Семантыка тэрмінаў дазваляе нам размяркоўваць тэрмінаадзінкі па некалькіх тэматычных групах:
1) найменні штучных рэчываў, хімічных сумесяў:
Адамсіт ‘атрутнае рэчыва, якое раздражняльна дзейнічае на верхнія дыхальныя шляхі’ ← англ. R.Adams – прозвішча амерыканскага хіміка;
Антыфрызы (ад англ. antifreeze) – водныя растворы некаторых рэчываў, якія не замярзаюць пры нізкіх тэмпературах;
Гапкаліт (ад англ. hopcalite) – сумесь вокіслаў марганцу і медзі, а таксама серабра і кобальту, якая паскарае акісленне атрутнага вокіслу вугляроду кіслародам паветра і ператварае яго ў неатрутны вуглекіслы газ;
Дуст (ад англ. dust – пыл) – хімічнае рэчыва ў выглядзе парашку, якое выкарыстоўваецца для знішчэння шкодных насякомых.;
Кампаўнд (ад англ. compound – састаўны) – 1. сумесь рэчываў, якая не з’яўляецца хімічным злучэннем. 2. ізаляцыйны матэрыял з асфальтавых і парафіністычных рэчываў і масел.;
Хімічная навука прадугледжвае выкарыстанне значнай колькасці тэрміналагічных адзінак, якія ў працэсе гістарычнага развіцця прайшлі трансфармацыю структурнага і семантычнага напаўнення, а таксама тлумачэнне тэрміналагічнай парадыгмы, што ўтрымлівае асноўныя паняцці дадзенай галіны ведаў. Вывучэнне працэсаў, якія адбываюцца ў тэрміналагічным полі хіміі, уяўляецца важным для ўпарадкавання яе тэрміналогіі. Сучасны стан беларускай хімічнай тэрміналогіі, як і тэхнічнай, геалагічнай і некаторых іншых, характарызуецца найменшай ступенню распрацаванасці, упарадкаванасці.
Падчас дадзенага даследавання ставілася мэта даць характарыстыку асаблівасцей словаўтварэння медыцынскай тэрміналогіі ў беларускай мове.
Па выніках дадзенай працы можна зрабіць наступныя вывады.
Тэрміналогія беларускай мовы прайшла складаны шлях развіцця. Многія пытанні з’яўляюцца невысветленымі і зараз. У, прыватнасці, важным пытаннем застаецца наяўнасць замацаванага азначэння паняцця “тэрмін”. У большасці сучасных лінгвістычных даследаванняў адзначаецца, што для тэрміна характэрнымі з’яўляюцца сістэмнасць, наяўнасць дэфініцыі, тэндэнцыі да монасемічнасціў межах пэўнай тэрміналогіі, адсутнасць экспрэсіі (эмацыйна-ацэнкавых значэнняў); стылістычная нейтральнасць. Паняцце “наменклатура” некаторыя даследчыкі размяжоўваюць з паняццем тэрміналогія, падкрэсліваючы абстрактнасць паняццяў і катэгорый тэрміналогіі і канкрэтнасць прадметаў, а некаторыя ўключаюць наменклатуру ў склад тэрміналогіі, падкрэсліваючы агульныя прыкметы тэрмінаў і наменклатуры.
Паспяховае развіццё хіміі як навукі, вывучэнне новых хімічных рэакцый, узнікненне хімічных элементаў, рэчываў, сумесяў, штучна атрыманых, з’яўляецца адной з прычын развіцця хімічнай тэрміналогіі. Для тэрмінатворчасці найбольш характэрнымі лічацца лексіка-семантычны, марфолага-сінтаксічны і марфалагічны спосаб (тэрмінаўтварэнне). Тэрмінолагі вылучаюць яшчэ сінтаксічны спосаб утварэння тэрмінаў.
Словаўтваральнай базай для большасці хімічных тэрмінаў паслужылі каранёвыя марфемы як класічных грэчаскай і лацінскай моў, так і лексічныя адзінкі тагачасных еўрапейскіх літаратурных моў. Пры гэтым значную ролю адыгралі і ўласныя назвы - прозвішчы вядомых навукоўцаў, назвы гарадоў, кантынентаў, канкрэтных тэрыторый і інш. Пэўнае месца ў складзе сучаснай хімічнай тэрміналогіі належыць намінацыям, у аснову якіх пакладзены антрапанімічныя і тапанімічныя назвы.
1. Антанюк, Л.А. Развіццё і задачы ўпарадкавання беларускай навуковай тэрміналогіі / Л.А. Антанюк // Тэрміналагічны зборнік. – Мінск : Навука і тэхніка, 1985 – С. 5–17.
2. Арашонкава, Г.У. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Г.У. Арашонкава [i iнш.] – Мінск : Беларуская навука, 1999. – 175 с.
3. Асіпчук, А.М. Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапаможнік / А.М. Асіпчук, В.В. Маршэўская, А.С. Садоўская. – Гродна:ГрДУ, 2009. – 27 1 с.
4. Булыка, А. М. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. – Мінск : БелЭН, 1999. – Т. 1: А–Л. – 736 с.
5. Булыка, А. М. Слоўнік іншамоўных слоў: у 2 т. / А. М. Булыка. – Мінск: БелЭН, 1999. – Т. 2: М–Я. – 736 с.
6. Булыка, А.М. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XIV–XVIII стст. – Мінск : Навука і тэхніка, 1980. – 256 с.
7. Виноградов, В.В. Вопросы современного русского словообразования в свете трудов И. В. Сталина по языкознанию / В.В. Виноградов // Русский язык в школе. – 1951. – № 2. – С. 1–10.
8. Головин, Б.Н. Введение в языкознание / Б.Н. Головин. – М. : Высш. шк., 1973. – 320 с.
9. Головин, Б.Н. Роль терминологии в научном и учебном общении / Б.Н. Головин // Термин и слово : межвуз. сб. / Горьков. гос. ун-т им. Н.И. Лобачевского ; редкол.: Б.Н. Головин (отв. ред.) [и др.] – Горький : ГГУ,1979. – С. 14–18.
10. Даниленко, В.П. Русская терминология: опыт лингвистического описания / В.П. Даниленко. – М. : Наука, 1977. – 247 с.
11. Даўгулевіч, Н.М. Фанетычная адаптацыя запазычанняў з англійскай мовы ў сучаснай беларускай мове : аўтарэф. дыс. ... канд. філал. навук : 10.02.01 / Н.М. Даўгулевіч. – Мінск, 2003. – 20 с.
12. Кавалёва, Л.Я. Англiцызмы ў тэрмiналогii сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы : манаграфiя / Л.Я Кавалёва ; навук. рэд. праф. П.У. Сцяцко. – Гродна : ГрДУ, 2007. – 186 c.
13. Красней, В.П. Аб сінонімах, дублетах і варыянтах у тэрміналогіі / В.П. Красней // Веснік БДУ. Cер. 4. – 1995. – № 1. – С. 25–27.
14. Кручкова, Л.А. Іншамоўныя словы ў складзе беларускай спартыўнай лексікі / Л.А. Кручкова // Роднае слова. – 2004. – № 4. – С. 42–43.
15. Курто, В.П. Беларуская сельскагаспадарчая тэрміналогія / В.П. Курто // Сборник материалов научно-практической конференции студентов и магистрантов "Техсервис-2011" : материалы временных коллективов. Вып. 2 / Министерство сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, Учреждение образования "Белорусский государственный аграрный технический университет", Факультет «Технический сервис в АПК» ; ред. В. П. Миклуш [и др.]. – Минск : БГАТУ, 2011. – С. 258–260.
16. Лапкоўская, А.М. Беларуская мова (Прафесійная лексіка) : вучэб. дапам. / А.М. Лапкоўская. – Гродна : ГрДУ, 2009. – 271 с.
17. Ляшчынская, В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка. – Мінск : РІВШ БДУ, 2001. – 254 с.
18. Макарэвіч, М.М. Лексіка народных промыслаў і рамёстваў у гісторыі беларускай нацыянальнай тэрміналогіі : аўтарэферат дыс. … канд.філал. навук : 10.02.01 / М.М. Макарэвіч ; Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна.– Мінск, 2011.– 26 с.
19. Реформатский, А.А. Введение в языкознание / А.А. Реформатский. – М. : Учпедгиз, 1955. – С. 80–90.
20. Суперанская, А.В. Общая терминология: вопросы теории / А.В.Суперанская, Н.В.Подольская, Н.В.Васильева. – М. : Наука,1989. – 246 с.
21. Сцяцко, П.У. Беларуская навуковая тэрмiналогiя ў другой палове 90–х гадоў ХХ ст. / П.У. Сцяцко // Роднае слова. – 2001. – № 2 – С. 32–35.
22. Сцяцко, П.У. Уводзіны ў мовазнаўства / П.У. Сцяцко. – Гродна : Гр ДУ, 2001. – 228 с.
23. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. / Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР ; пад агульн. рэд. К.К. Атраховіча. – Мн., 1984. – 5 т.
24. Хімічны слоўнік навучэнца : дапаможнік для вучняў / Б.Качаргін, В.Макарэўскі, Л.Гарнастаева, В.Аранская. – Мінск : Народная асвета, 2004. – 287 с.
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 23.
В работе также имеются следующие приложения:
Реферат.
готовую работу?