НАЦЫЯНАЛЬНАЯ МОЎНАЯ КАРЦІНА СВЕТУ БЕЛАРУСАЎ (ПА МАТЭРЫЯЛЕ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ З КАМПАНЕНТАМ- АРНІТОНІМАМ) Курсовая работа (проект)
Курсовая работа (проект)
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 25.
В работе также имеются следующие приложения:
Реферат.
Уводзіны
1 Характарыстыка беларускіх фразеалагізмаў з кампанентам-арнітонімам
1.1. Агульная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-арнітонімам
1.2. Асаблівасці адлюстравання моўнай карціны свету ў фразеалагізмах з кампанентамі-арнітонімамі
2 Тэматычная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентамі-арнітонімамі
Спіс выкарыстаных крыніцУводзіны
Сукупнасць чалавечых ведаў пра аб’ектыўную рэчаiснасць, зафiксаваныя ў моўнай форме, прынята называць моўнай карцiнай свету.
Кожная мова па-свойму адлюстроўвае з’явы i працэсы рэчаiснасцi, г. зн. мае свой спосаб канцэптуалiзацыi свету. Значэннi, выражаныя ў мове, складаюцца ў нейкую адзiную сiстэму поглядаў, у калектыўную фiласофiю, якая навязваецца ў якасцi абавязковай усiм носьбiтам мовы. У комплекс ведаў, замацаваных у мове, абавязкова ўплятаецца культурна-нацыянальны досвед канкрэтнай моўнай супольнасцi. Значыць, кожная мова мае асаблiвую карцiну свету, i чалавек, якi карыстаецца пэўнай мовай, павiнен арганiзоўваць змест свайго выказвання ў адпаведнасцi з ёю.
Карцiна свету адлюстроўвае рэчаiснасць, а моўная карцiна свету з’яўляецца фiксацыяй гэтага адлюстравання. На фармiраванне карцiны свету ўплыў аказваюць мова, традыцыi, прырода, выхаванне i iншыя сацыяльныя фактары. Прадстаўнiкi кагнiтыўнай лiнгвiстыкi сцвярджаюць, што наша канцэптуальная сiстэма, адлюстраваная ў выглядзе моўнай карцiны свету, залежыць ад культурнага досведу i непасрэдна звязана з iм. У моўнай карцiне свету замацаваны як агульначалавечы, так i нацыянальны грамадска-гiстарычны досвед. Менавiта нацыянальны досвед вызначае спецыфiчныя асаблiвасцi мовы на узроўнях лексiкi, граматыкi, фразеалогii. Па прычыне спецыфiкi мовы ў свядомасцi яе носьбiтаў узнiкае пэўная моўная карцiна свету, праз прызму якой чалавек бачыць свет. Яна фармiруе тып адносiн да свету, вызначае нормы чалавечых паводзiн у iм.
1 Характарыстыка беларускіх фразеалагізмаў з кампанентам-арнітонімам
1.1. Агульная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-арнітонімам
У ходзе кантактаў з навакольным асяроддзем у чалавека, нацыі ўзнікае ў свядомасці глабальны вобраз свету, які адлюстроўваецца ў выніках дзейнасці, у тым ліку ў мове. Унікальнасць мовы ў тым, што ён уяўляе сабой адмысловы код, які рэалізуецца, у сваю чаргу, у розных больш дробных кодавых сістэмах. Розныя фрагменты, персанажы, аб'екты свету могуць служыць асновай розных кодаў. Так фармуюцца астральны, заоморфны, арніталагічны і іншыя коды. Мова, валодаючы «культурнай памяццю», ўздзейнічае не толькі на наяўнасць культурных традыцый яго носьбітаў, але і фармуе іх калектыўную ментальнасць. Такім чынам, даследуючы культурную інфармацыю, складзеную ў мове, можна выявіць асаблівасці светабачання той ці іншай нацыі.
У розных міфапаэтычных традыцыях птушкі выступаюць як абавязковы элемент рэлігійна-міфалагічнай сістэмы і рытуалу, які валодае разнастайнымі функцыямі. Яны могуць быць бажаствамі, героямі, татэмнымі продкамі і інш. І з'яўляюцца адмысловымі класіфікатараў і сімваламі чароўнай сутнасці, верху, неба, свабоды, сувязі паміж касмічнымі зонамі, духу, жыцця і інш. Птушкі належаць стыхіі паветра.
Арнітонім – назва птушкі як аб’ект навуковага вывучэння.
2 Тэматычная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентамі-арнітонімамі
Паводле свайго агульнага значэння фразеалагізмы з кампанентамі-арнітонімамі абазначаюць чалавека, яго якасці, …
Калі разгледзець тэматычныя групы фразеалагізмаў з кампанентамі-арнітонімамі, можна вылучыць фразеалагізмы, ў якіх адлюстраваны станоўчыя і адмоўныя рысы характару, а таксама якасці дзеяння, стан.
Станоўчыя рысы:
- сямейнасць:
- і ў вераб’я свая сям’я ‘кожны мае сваю сям’ю’;
- вопытнасць у нейкай справе:
стрэляны варабей ‘вельмі вопытны чалавек‘;
сініца ў руках ‘Што-н. пэўнае, канкрэтнае, супрацьпастаўленае чаму-н. няпэўнаму, ненадзейнаму, хоць і жаданаму’;
Адмоўныя рысы:
Да адмоўных рыс можна аднесці наступныя:
- недарэчнасць:
куры засмяюць ‘Хто-н. робіць што-н. недарэчнае, вартае кпінаў, насмешкі‘;
курам на смех ‘пра што-н. вельмі недарэчнае, нязначнае, з вялікімі недахопамі’;
- дурнаватасць, прастакаватасць:
курыная галава ‘нездагадлівы, прастакаваты чалавек’;
курыную сісю і тую не ўсю (ведаць, мець, атрымаць) ‘нічога, зусім нічога не (ведаць, мець і пад.)’;
Па выніках дазенага даследвання можна зрабіць наступныя вывады.
Наданне назвам птушак пэўнага сiмвалiчнага цi метафарычнага зместу ў фразеалагічных адзінках часта звязана з назiраннямi чалавека за шматлiкiмi ўласцiвасцямi, рухамi, формай i афарбоўкай птушак, ладам iх жыцця i характарам паводзiн як памiж сабой у прыродзе, так i ў адносiнах да чалавека. Асноўным лагiчным прыёмам, якi выкарыстоўваецца ў такiм выпадку для ўстанаўлення сувязi памiж птушкай i iдэяй, якую яна сiмвалiзуе, з’яўляецца аналогiя. У паводзiнах або знешнiм выглядзе птушкi вылучаецца тая або iншая рыса, якая асацыiруецца з пэўным пачуццем, пэўнай iдэяй i вербалiзуецца на падставе выбару пэўных сем i канатацый.
Фармiраванне беларускай арнiтанiмнай фразеалогii адбываецца ў рэчышчы двух узаемных працэсаў: антрапамарфізму як пераносу чалавечых якасцей на птушак і арнітамарфізму як пераносу на чалавека некаторых уласцівасцей птушак, што пацвярджае факты зыходнай антрапацэнтрычнасцi мовы i унiверсальнасцi арнiтаморфнага кода.
Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу з’яўляецца адным з апошніх накірункаў вывучэння і даследавання фразеалагізмаў розных моў.
1. У “Фразеалагічным слоўніку беларускай мовы” І. Я. Лепешава намі выяўлена 84 фразеалагізмы з арнітонімным кампанентам. Фразеалагізмы з кампанентам-арнітонімам складаюць 68 адзінак ад агульнай колькасці, фразеалагізмы з вытворным ад арнітоніма кампанентам – 17 адзінак.
2. Найбольш папулярнымі арнітонімамі ў складзе беларускіх фразеалагізмаў з’яўляюцца лексемы варона, курыца, певень, гусь, верабей. Яны ўваходзяць у структуру 43 фразеалагізмаў.
1. Георгиева, С.И. Способы закодирования культур во фразеологических единицах / С.И. Георгиева // Фразеология и когнитивистика : материалы 1-й Междунар. науч. конф., Белгород, 4 6 мая 2008 г. : в 2 т. / БелГУ ; отв. ред. проф. Н.Ф. Алефиренко. – Белгород, 2008. – Т. 1. – С. 95–98.
2. Дзядова, А.С. Характар чалавека праз прызму фразеалогіі беларускай мовы: лінвакультуралагічны аспект / А.С. Дзядова // Міжнародная навуковая канферэнцыя “Скарына і наш час”, 14–15 кастр. 2011 г. : [матэрыялы] / рэдкал.: А.А. Станкевіч (гал. рэд.) [і інш.] ; М-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомель. дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2011.– С. 126–128.
3. Дзядова, А.С. Чалавек у люстэрку беларускай фразеалогіі і парэміялогіі : манаграфія / А.С. Дзядова. –Віцебск : ВДУ ім. П.М. Машэрава, 2013. – 162 с.
4. Ковшова, М.Л. Культурно-национальная специфика фразеологических единиц: дис. … канд. филол. наук / М.Л. Ковшова. – М., 1996. – 244 с.
5. Красней, В. П. Грані слова : Факультатыўны курс “Лексіка і фразеалогія беларус. мовы” : вучэб. дапам. для 10-га класа. – 2-е выд., дапрац. / В. П. Красней. – Мінск : Нар. асвета, 1992. – 175 с.
6. Крук, Я. Сімволіка беларускай народнай культуры / Я. Крук. – Мінск : Ураджай, 2001. – 350 с.
7. Леванцэвіч, Л.В. Лінгвакультуралогія : метад. рэкамендацыі / Л.В. Леванцэвіч, М.М. Аляхновіч. – Брэст : Выд-ва БрДУ, 2010 – 82 с.
8. Лепешаў, І. Я. Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы : / І. Я. Лепешаў. – Мінск : Навука і тэхніка, 1984. – 264 с.
9. Лепешаў, І. Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы : у 2 т. Т. 1. А – Л. – Мінск : БелЭн, 1993. – 590 с., Т. 2. М – Я. / І. Я. Лепешаў. – Мінск : БелЭн, 2008. – 607 с.
10. Лепешаў, І. Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы : вучэб. дапам. для філал. фак. ВНУ / І. Я. Лепешаў. – Мінск : Вышэйшая школа, 1998. – 271 с.
11. Ляшчынская, В.А. Ад паэтычнай метафары да фразеалагізма / В.А. Ляшчынская // Славянская фразеология в ареальном, историческом и этнокультурном аспектах: материалы ІІІ Междунар.науч. конф., Гомель, 7-8 октября 2003 г. / Гомел. гос. ун-т; редкол.:В.И. Коваль (отв. ред.) [и др.]. – Гомель, 2003. – С. 228–232.
12. Ляшчынская, В.А. Канцэпт ‘нянавісць’ у беларускай і рускай фразеалагічнай карціне свету / В.А. Ляшчынская // Нормативность в условиях смешения восточнославянских языков на территории Российско-Белорусско-Украинского пограничья: Круглый стол, приуроченный к Дню славянской письменности и культуры (г. Новозыбков, Брянская область, 24-25 мая 2012 г.): Сб. науч. трудов / под ред. С.Н. Стародубец, С.М. Пронченко, В.Н. Пустовойтова. – Брянск: РИО БГУ, 2012. – С. 224-229.
13. Ляшчынская, В.А. Сучасная беларуская мова: фразеалогія: вучэб. дапам. / В.А. Ляшчынская. – Мінск : РІВШ, 2010. – 230 с.
14. Маслава, В.А. Адбіткі міфаў у беларускіх фразеалагізмах / В.А. Маслава // Наша слова. – 1995. – № 20. – С. 6–7.
15. Маслова, В.А. Когнитивная лингвистика: учебное пособие / В.А. Маслова. – Минск : ТетраСистемс, 2004. – 256 с.
16. Мокиенко, В. М. Славянская фразеология : учеб. пособие для вузов по спец. «Рус. яз. и лит.». – 2-е изд., испр. и доп. / В. М. Мокиенко. – М. : Высш. шк., 1989. – 287 с.
17. Рудакоўская, З.А. Структурна-кампанентныя змены і змест фразеалагізмаў / З.А. Рудакоўская // Беларуская мова. – Мінск : БДУ,1978. – Вып. 6. – С. 49–57.
18. Садоўская А.Л. Сiмволiка вераб’я ў беларускай фразеалогii i парэмiялогii // Веснiк Бел. дзярж. ун-та. Сер. 4. Фiлалогiя, журналiстыка, педагогiка.- 2001. – № 1. – С. 68–72.
19. Садоўская А.Л. Чалавек у люстэрку фразеалогіі з кампанентам- арнітонімам // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы (да 80-годдзя БДУ): Зб. навук. прац / Бел. дзярж. ун-т.; Рэдкал.: А.Я. Мiхневiч (адк. рэд.) i iнш. - Вып. 1. - Мiнск, 2001. – С. 163–169.
20. Садоўская, А.Л. Фразеалагізмы з кампанентам-арнітонімам у беларускай мове : этналінгвістычны аспект / А.Л. Садоўская. – Мінск : БДУ, 2011. – 160 с.
21. Садоўская, А.Л. Фразеалагізмы-спалучэнні ў сучаснай беларускай мове / А.Л. Садоўская; пад рэд. праф. І.Я. Лепешава. – Гродна: ГрДУ, 2003. – 118 с.
22. Саўчанка, В.М.Беларуская лексіка і фразеалогія ў стылістычным аспекце / В.М. Саўчанка. – Магілёў : УА «МДУ імя А.А. Куляшова», 2012. – 72 с.
23. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы : Больш за 65 000 слоў / Пад. рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко; Афармленне А. М. Хількевіча. – 4-е выд. – Мінск : БелЭн, 2005. – 784 с.
24. Якшук, Л.М. Назоўнікавыя фразеалагізмы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове : дапам. / Л.М. Якшук ; пад рэд. праф. І.Я.Лепешава. – Гродна : ГрДУ, 2008. – 223 с.
25. Янкоўскі, Ф. М. Беларуская фразеалогія / Ф. М. Янкоўскі. – Мінск : Нар. асвета, 1981. – 79 с.
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 25.
В работе также имеются следующие приложения:
Реферат.
готовую работу?