Раздзел I. Агульныя звесткі пра месца і час праходжання вытворчай практыкі
Раздзел II. Вучэбна-метадычная работа па прадмеце
Раздзел III. Выхаваўчая работа па класнаму кіраўніцтву
Раздзел IV. Псіхолага-педагагічнае вывучэнне навучэнца
Раздзел V. Выпрацоўка прафесійна-педагагічных асобасных уласцівасцяў і якасцяў
Раздзел VI. Агульныя высновы і прапановы
Раздзел I. Агульныя звесткі пра месца і час праходжання вытворчай практыкі
Я, ІМЯ, студэнт 4 курса факультэта Х, спецыяльнасці “Х”, Віцебскага дзяржаўнага універсітэта, праходзіў вытворчую практыку ў ДУА “Мишневічская сярэдняя школа ім. Героя Савецкага Саюза А.С. Расказава Шумілінскага раена” а/г. Мішневічы ў перыяд з 13.02.2017 па 12.03.2017.
Мэтай вытворчай практыкі з’яўлялася замацаванне і паглыбленне тэарэтычных ведаў і ўменняў па спецыяльнасці і прымяненне іх на практыцы.
Задачамі практыкі было:
• азнаямленне з арганізацыяй навучальнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ва ўстановах агульнай і сярэдняй адукацыі;
• паглыбленне і замацаванне тэарэтычных ведаў па арганізацыі ўрока беларускай мовы і літаратуры;
• авалоданне мною практычнымі навыкамі, уменнямі, а таксама падрыхтоўка да самастойнай прафесійнай дзейнасці;
• назіранне за педагагічнымі зносінамі настаўніка і навучэнцаў;
• тэарэтычнае асэнсаванне, вывучэнне, замацаванне і засваенне мною новых тэхналогій педагагічнай дзейнасці;
• азнаямленне з метадамі адбору і аналізу фактычнага матэрыялу і выкарыстанне іх на практыцы;
• вывучэнне эфектыўнасці выкарыстання розных відаў і формаў кантролю ведаў, навыкаў і ўменняў вучняў па беларускай мове і літаратуры;
• распрацоўка планаў-канспектаў урокаў беларускай мовы і літаратуры і іх правядзенне;
• распрацоўка і правядзенне пазакласных выхаваўчых мерапрыемстваў розных тыпаў;
• псіхолага-педагагічнае вывучэнне навучэнцаў.
Для праходжання практыкі былі створаны ўсе ўмовы. Увесь калектыў
Раздзел II. Вучэбна-метадычная работа па прадмеце
На працягу вытворчай практыкі мною было наведана 27 ўрокаў беларускай мовы: у 5-8 класах з настаўнікамі-прадметнікамі — Пятрова Наталля Пятроўна, Медзікава Ирына Нікалаеўна, Ільясевіч Таццяна Уладзіміраўна, Зубарава Юлія Аляксандраўна. Гэта былі ўрокі ўвядзення, урокі трэніроўкі, урокі актывізацыі, камбінаваныя і кантрольна-выніковыя ўрокі. Навучэнцы прайшлі ўсе этапы фарміравання навыкаў і ўменняў — асэнсаванне, запамінанне і ўжыванне. На ўроках выконвалася структура ўрока, выконваліся пастаўленыя мэты, а таксама ўжываліся ў вялікай колькасці разнастайныя формы і прыемы працы: групавая / парная / самастойная праца, пытанне-зваротная праца, ролевыя гульні, змена мадэляў зносін, праца ў форме дыялогаў / маналогаў, харавога прайгравання, праца з карткамі і брашурамі, аўдые- і відэаматэрыяламі і г.д. Структура ўрока праяўляецца таксама ў яго логіцы. На ўроках Наталлі Пятроўны і іншых выкладчыкаў былі выкананыя яго кампаненты, а менавіта: мэтанакіраванасць, цэласнасць, дынаміка і складнасць.Настаўнік-прадметнік, ІМЯ валодае высокім узроўнем адукаванасці і выхаванасці.
На сваіх уроках яны ўжывалі і спалучалі розныя метадычныя прыемы:
• вуснае выкладанне матэрыялу (тлумачэнне, гутарка, расказ, метад ілюстрацыі і дэманстрацыі);
• метады замацавання вывучаемага матэрыялу (гутарка, праца з падручнікам);
• метады самастойнай работы навучэнцаў па асэнсаванні і засваенні новага матэрыялу (праца з падручнікам);
• метады вучэбнай працы па ўжыванні ведаў на практыцы і выпрацоўцы ўменняў і навыкаў (пісьмовыя і практычныя работы);
• метады праверкі і ацэнкі ведаў, уменняў і навыкаў вучняў (паўсядзеннае назіранне за работай вучняў, вуснае апытанне (індывідуальнае, франтальнае, ушчыльненае), выстаўленне пазаняткавага бала, кантрольныя
Раздзел III. Выхаваўчая работа па класнаму кіраўніцтву
Арганізацыйна-выхаваўчую працу ў класе ажыццяўляе класны кіраўнік.
Мэтай выхаваўчай работы класнага кіраўніка 10 “А” класа з’яўляецца стварэнне гуманістычнага выхаваўчага прастору класа, які абумаўляе фарміраванне канкурэнтаздольнай, рознабакова развітай асобы, якая валодае высокім узроўнем адукацыі, інтэлектуальнымі, грамадзянскімі, маральнымі якасцямі, культурай фізічнага здароўя, здольнай да самарэалізацыі, прафесійнага самавызначэння.
У якасці класнага кіраўніка я была замацавана за 5 “А” класам з класным кіраўніком Пятровай П.П. Навучэнцы дадзенага класа добра выхаваныя і даволі развітыя, актыўныя, што вельмі аблягчала працу з імі.
Праца класнага кіраўніка, Пятровай П.П., заслугоўвае вышэйшай ацэнкі. Вучні заўседы адгукаюцца на прапанову арганізаваць якое-небудзь мерапрыемства, удзельнічаюць у падрыхтоўцы з энтузіязмам.
За перыяд практыкі мною былі праведзены класныя гадзіны на тэмы “Здаровы лад жыцця”, “Правілы ветлівасці”. Тэмы былі абраныя па радзе класнага кіраўніка. Гэта былі заліковыя пазакласныя выхаваўчыя мерапрыемствы. Выхаваўчымі задачамі мерапрыемстваў былі: спрыяць развіццю ўменняў аналізаваць і абагульняць інфармацыю, выказваць свой пункт гледжання, садзейнічаць фарміраванню маральна-этычнай культуры, а таксама ўзаемнай павагі і згуртаванасці калектыву, авалоданне навыкамі карэктных паводзін, фарміраванне асобы, якая ўмее правільна арыентавацца ў розных жыццёвых сітуацыях, паляпшэнне псіхалагічнага мікраклімату ў класе. Класныя гадзіны былі праведзены паспяхова, вучні былі актыўныя, ім было цікава і карысна даведацца пра новую інфармацыю. Таксама спрыяльна ўплывала на іх праца ў парах і групах. Так як класная гадзіна ў распісанні 5 “А” класа пазначана 6-м урокам, то навучэнцы на ей ужо трохі стаміліся, і некаторыя вучні часта адцягваліся. Але ў цэлым, мне, Пятровай П.П. і
Раздзел IV. Псіхолага-педагагічнае вывучэнне навучэнца
Матэрыял для напісання псіхолага-педагагічнай характарыстыкі збіраўся ў перыяд з 13/02/2017 па 12/03/2017. У працэсе збору матэрыялу выкарыстоўваліся наступныя метады даследавання: назіранне падчас вучэбных заняткаў, падчас перапынкаў; гутарка з вучнем, класным кіраўніком і іншымі навучэнцамі класа, настаўнікамі-прадметнікамі; вывучэнне класнага журнала, дзела вучня; вывучэнне прадуктаў дзейнасці навучэнца.
Для напісання псіхолага-педагагічнай характарыстыкі была абрана вучаніца 5 “А” класа Чабаткова Кацярына. Мною былі вывучаны асаблівасці яе паводзін, рысы характару і якасці, якія дазваляюць вызначыць узровень развіцця і выхаванасці. Праводзілася таксама вывучэнне сямейных дадзеных, культурна-бытавых умоў жыцця і характар сямейнага выхавання. Вывучаліся пытанні, звязаныя з фізічным развіццем вучаніцы, станам яе здароўя. Выяўляўся уласцівы дадзенай вучаніцы характар міжасобасных зносін, адносіны да працы.
Нарадзілася Кацярына 17 лістапада 2006 года. Па выніках медыцынскага абследавання яна лічыцца ў 1-ай групе здароўя. Медыцынская група па фізічнай культуры — асноўная.
У гутарцы з класным кіраўніком высветлілася, што псіхалагічная абстаноўка ў сям’і спрыяе развіццю дзіцяці. Сяброўскія ўзаемаадносіны паміж членамі сям’і маюць асноватворную ролю ў паўнавартасным развіцці дзяўчынкі.
У Кацярыны добрая паспяховасць па ўсіх прадметах. Любімымі прадметамі з’яўляюцца наступныя: англійская і руская мовы, гісторыя. Агульны сярэдні бал па ўсіх прадметах складае 8,4 бала.
Вучаніца хутка запамінае матэрыял, правільна ўстанаўлівае сувязі паміж новым і пройдзеным матэрыялам, хутка знаходзіць патрэбнае рашэнне для выканання задання.
Раздзел V. Выпрацоўка прафесійна-педагагічных асобасных уласцівасцяў і якасцяў
У пачатку практыкі мною адчуваліся такія недахопы ў сваіх прафесійна-педагагічных асобасных якасцях, як хваляванне, няўпэўненасць у сабе. Правядзенне першых урокаў абцяжарвалася неспрактыкаванасцю, бояззю памыліцца і ў сувязі з гэтым быць зразуметым няправільна, станам падвышанай трывожнасці, празмерна моцнай канцэнтрацыяй увагі на сабе, сваіх перажываннях. Пазней мне цалкам атрымалася пераадолець усе пералічаныя цяжкасці і набыць многія прафесійна-педагагічныя навыкі і ўменні.
Я задаволена праходжаннем практыкі ў гэтай школе. Практыка мела высокую ступень якасці і эфектыўнасці. Дзякуючы гэтым паказчыкам была дасягнута значная ступень авалодання педагагічных уменняў у цэлым.
Раздзел VI. Агульныя высновы і прапановы
За час практыкі я авалодала асновамі арганізацыі вучэбна-выхаваўчай работы і прафесійна-педагагічнымі ўменнямі, неабходнымі для кіравання вучэбна-пазнавальнай дзейнасцю вучняў па авалоданні беларускай мовай і літаратурай. За гэты перыяд мною былі распрацаваны і праведзены ўрокі беларускай мовы і літаратуры розных тыпаў і відаў, падрыхтаваны дыдактычныя і наглядныя дапаможнікі ў мэтах рэалізацыі асобасна-арыентаванага падыходу. Мною выяўлялася імкненне развіваць у сябе метадычнае мысленне на аснове практычнага прымянення атрыманых у працэсе прафесійнай падрыхтоўкі ведаў, навыкаў і ўменняў. Таксама былі набыты практычныя навыкі выкарыстання сучасных камп’ютэрных інфармацыйных тэхналогій, сфармаваўся індывідуальны вопыт навучання беларускай мове і літаратуры. За гэты час мною праводзілася пазавучэбная выхаваўчая праца з навучэнцамі, арганізацыйна-метадычная, самастойная і вучэбна-даследчая работа. За час практыкі мною быў прадэманстраваны ўзровень падрыхтаванасці па дысцыплінах кафедраў тэорыі і практыкі беларускай мовы, педагогікі і псіхалогіі.
Лічу, што мэта вытворчай практыкі па замацаванні і паглыбленню тэарэтычных ведаў і ўменняў па спецыяльнасці і прымяненне іх на практыцы, дасягнутая.