Реферат - Беларуская мова-форма национальной культуры белорусов
Скачать готовую работу по теме

Беларуская мова—форма нацыянальнай культуры беларусаў

Купить эту готовую работу со скидкой за 23,00 BYN
Беларуская мова—форма нацыянальнай культуры беларусаў
Стоимость Стоимость
от

23,00

28,75

BYN

Содержание

Уводзіны
Раздзел 1. Нацыянальныя адметнасці ў мове
Раздзел 2. Адлюстраванне культурных адметнасцей у мове
Заключэнне
Спіс літаратуры

Выдержка из работы

Уводзіны

Мова – вельмі своеасаблівы феномен культуры. З аднаго боку, мова з’яўляецца найважнейшым самастойным элементам культурнай спадчыны народа, адной з асноўных частак культуры, з другога – яна спецыфічны спосаб існавання і захавання культуры ў цэлым, дапамагае авалодаць усім багаццем чалавечай дзейнасці (культурай народа).
Растлумачым, што азначае паняцце “нацыянальная мова”. Нацыянальная мова – катэгорыя гістарычная; яна складаецца ў перыяд пераўтварэння народнасці ў нацыю,таму што нацыя як гістарычная супольнасць акрамя агульнай тэрыторыі, эканамічнага жыцця і псіхічнага складу характарызуецца і агульнасцю мовы. У склад нацыянальнай уваходзіць і літаратурная мова, і мясцовыя гаворкі, і прастамоўе, і сацыялекты [2].
Любая культура – гэта працэс і вынік асваення чалавекам рэчаіснасці, творчае асэнсаванне свету і сябе ў ім [5]. На спосабы пазнання рэчаіснасці і яго вынікі накладваюць адбітак умовы жыцця і быту кожнага этнасу. Таму не выпадкова, што пры пазнанні свету побач з агульным вылучаецца і адметнае, нацыянальнае. Як зазначае В. А. Маслава: “Усякая культура нацыянальная, яе нацыянальны характар адлюстраваны ў мове пры дапамозе асаблівага бачання свету” [6]. Паводле дадзеных акадэміі навук Францыі, насельніцтва Зямлі гаворыць на 2796 мовах. Нямецкія вучоныя сцвярджаюць, што сучасныя народы свету гавораць больш чым на 4000 моў, а ўсяго навуцы вядома 5600 жывых і мёртвых (на якіх ужо не размаўляюць) моў. Рускія лінгвісты налічваюць каля 3500 моў. Усе мовы маюць свае спецыфічныя, характэрныя для іх рысы, бо кожны носьбіт мовы вырас у пэўных кліматычных умовах, у розных геаграфічных шыротах, меў свой занятак, што і наклала адбітак на ўспрыманне свету і, у сваю чаргу, паўплывала на мову. 


Раздзел 1. Нацыянальныя адметнасці ў мове

Беларуская мова мае асаблівасці, якія праяўляюцца на ўсіх моўных узроўнях – ад гука да сказа. Нацыянальная адметнасць найперш выяўляецца ў лексічным складзе мовы. Кожны народ вылучае і замацоўвае ў назвах найбольш важныя менавіта для яго аб’екты акаляючага асяроддзя, свет рэчаў і ўленняў аб іх. У склад лексікі беларускай мовы, напрыклад, уваходзіць каля дваццаці назваў балота (дрыгва, твань, багна, бездань, імшара і пад.), каля дзесятка назваў ляснога масіву (бор, гай, дуброва, пушча, хмызняк і пад.), назваў палеткаў (кукурузнік, жытное, прасянішча, аўсянішча, бульбянішча і пад.) і г. д. У мовах народаў паўночнай тэрыторыі Еўраазіяцкага кантынента сустракаюцца шматлікія назвы аленяў, снегу, тундры і г. д.; у абарыгенаў Фіджы ўвогуле не існавала слова для абазначэння снегу, пакуль яно не было створана ў ХІХ ст. Затое ў фіджыйцаў ёсць асобныя словы для кожнага віду какосавага арэха і кожнай фазы яго росту; мова арабаў адрозніваецца шырокім ужываннем вялікай колькасці найменняў вярблюдаў; мовы народаў так званых «марскіх дзяржаў» налічваюць нямала спецыфічных назваў ветру, суднаў; у народа самал з паўднёвай часткі Філіпінаў існуюць назвы больш як для 250 відаў рыбы і г. д. Для кожнай мовы, такім чынам, характэрныя словы, якія называюць спецыфічныя паняцці, прадметы, здабыткі культурнай дзейнасці народаў. Большасць такіх адметных слоў не мае адпаведнікаў (эквівалентаў) у іншых мовах.
У працэсе развіцця моўнай сістэмы за многімі словамі замацоўваецца вобразнае значэнне, якое абумоўлена бытам, звычаямі, культурай народа. Гэтыя дадатковыя так званыя культуралагічныя значэнні слоў нацыянальна зарыентаваныя, паколькі ў кожнага народа свае вобразнамастацкія сімвалы краіны, хараства, красы, самабытнасці, моцы, даўгавечнасці, сціпласці, мудрасці і г. д. Найбольш выразна гэта выяўляецца пры супастаўленні аналагічных паняццяў і сітуацый у розных мовах і культурах. Напрыклад, у розных культурах існуюць адрозненні ва ўспрыманні колеравай гамы. Так, у кітайцаў і некаторых іншых народаў белы колер можа ўспрымацца як сімвал жалобы, смутку, а ў беларусаў гэтую функцыю выконвае чорны колер. Белы колер для славян – сімвал чысціні, прыгажосці, любві, хоць у паганскія часы ён з’яўляўся сімвалам і нараджэння і смерці. Смерць і пахаванне блізкага чалавека для славян – вялікае гора, смутак, а ў асобных народаў гэтыя падзеі выклікаюць іншыя, больш станоўчыя эмоцыі.


Раздзел 2. Адлюстраванне культурных адметнасцей у мове

Ужыванне спецыфічных устойлівых выразаў для выказвання падзякі, пажаданняў, прывітання і г. д. таксама з’яўляецца адметнай нацыянальна-культурнай прыкметай [1]. Вельмі гасцінны, добразычлівы беларускі народ карыстаецца шматлікімі выслоўямі ад звычайных шырокавядомых Дзень добры! Выбачайце, калі ласка! Дзякуй Вам! Вітаю Вас і пад. да больш складаных маўленчых адзінак тыпу Вам шчасце-долю і хлеба ўволю! Каб вам шчасце і здароўе, і дзяціне, і сябрыне! Каб вас ліханька не ўзяло! Каб дзяды не ведалі бяды, а ўнукі не бачылі мукі! Каб у дамочку, у садочку, у хлявочку, у полечку ўсё радзіла і пладзіла! На доўгі век, на добрае здароўе! Дай, божа, каб усё было гожа, а што нягожа – не дай, божа і пад. 


Заключэнне

Мова з’яўляецца ўніверсальным сродкам перадачы вобразна-мастацкіх уяўленняў чалавека, эмоцый, пачуццяў і г. д., выкліканых уздзеяннем твораў выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, музычнага ды іншых відаў мастацтваў. Яна акумулюе розныя погляды на пачутае і ўбачанае, зберагае вобразы, якія ўзнікаюць у свядомасці ад таго ці іншага твора мастацтва, «матэрыялізуе» разнастайныя думкі людзей.
Такім чынам, культура, зафіксаваная ў мове, жыве ў метафарах, фразеалагізмах, прыказках і прымаўках, фальклорных творах і г. д.

Список литературы

1. Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мінск: БелЭН,1994.  – С.383.
2. Лапкоўская А.М. Беларуская мова (Прафесійна лексіка): Вучэбны дапам. Для студэнтаў ВНУ. – Гродна: ГрДУ, 2008. – 280 с.
3. Беларуская мова: спецыяльная лексіка : вучэб.-метад. дапам. / В. У. Азарка, А. С, Васілеўская, М. М. Круталевіч. – 3-е выд., перапрац. – Мінск : БДПУ, 2007. – 207 с.
4. Шавыркін М. Мова – душа народа // Роднае слова, 1993. № 11. С. 4. 
5. Сямешка Л. І. Беларуская мова. Мн., 1999. С. 14–15.
6. Маслова В. А. Лингвокультурология. М., 2001. С. 59. 

Купить эту работу
Уводзіны
Раздзел 1. Нацыянальныя адметнасці ў мове
Раздзел 2. Адлюстраванне культурных адметнасцей у мове
Заключэнне
Спіс літаратуры
Стоимость Стоимость

23,00

28,75

BYN

Информация о работе

Вуз: ВАРБ (Военная академия Республики Беларусь)
Дисциплина: Белорусский язык
Тип работы: Реферат
Работа защищена на оценку "9" без доработок. 
Уникальность свыше 40%. 
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения. 
Количество страниц - 6.

Процесс покупки готовой работы

01
1. Заказ готовой

Оставьте заявку по кнопке "купить ". Обязательно укажите правильный e-mail, на него вышлют инструкции по оплате и ваши материалы.

02
2. Оплата

На вашу электронную почту придет подробная инструкция по оплате через ЕРИП. 

03
3. Получение

Сразу после оплаты, менеджер вышлет все материалы, которые относятся к заказу, на электронную почту.