План
Уводзіны
1. Мэты і задачы вывучэння біяграфіі пісьменнікаў.
2. Метады і прыемы работы па вывучэнню біяграфіі пісьменнікаў
3. Формы і віды ўрокаў па вывучэнню біяграфіі пісьменнікаў (завочная экскурсія, канферэнцыя, падрыхтоўка дакладаў, схемы і інш)
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Дадатак. План-канспект урока па вывучэнню жыццевага і творчага шляху Івана Мележа
Уводзіны
Пытанне вывучэння біяграфіі пісьменнікаў на ўроках літаратуры з’яўляецца аб’ектам спрэчак метадыстаў і настаўнікаў з даўніх часоў. Што важней: факты біяграфіі, стаўленне да жыцця, погляды ...? І ці дастаткова проста расказаць пра пісьменніка ці паэта і пасля гэтага пачаць вывучэнне напісанага ім твора ці трэба прысвяціць цэлы ўрок вывучэнню жыцця і творчасці пісьменніка? Вывучаць біяграфію трэба, з гэтым ніхто не спрачаецца, але ў якім аб’ёме, на якіх фактах расставіць акцэнты і якія метады абраць, каб зацікавіць навучэнцаў, каб зрабіць з пасіўных слухачоў актыўных дзеячаў.
Адна з функцый школьнай біяграфіі – фарміраванне ў вучняў уяўленняў пра пісьменніка як чалавека і мастака слова. У ходзе урокаў, прысвечаных вывучэнню этапаў яго духоўнай эвалюцыі, навучэнцы атрымліваюць уяўленне аб непаўторнай унікальнасці асобы з уласцівымі ёй вартасцямі і недахопамі; вучацца бачыць ў аўтары чалавека пэўнай эпохі, сістэмы поглядаў, абумоўленых гістарычна; рыхтуюцца да ўспрымання канкрэтных твораў праз асэнсаванне праблем, якія хвалявалі мастака слова ў перыяд іх стварэння. Даследаванне фактаў жыцця і творчасці спрыяе глыбокаму вывучэнню тэксту, разуменню яго значэння ў творчасці пісьменніка.
Акрамя гэтага, важнай функцыяй школьнай біяграфіі з’яўляецца фарміраванне ў школьнікаў уяўленняў пра ролю пісьменніка ў сусветным літаратурным працэсе. Школьнікі вывучаюць кола інтарэсаў аўтара, розныя меркаванні пра яго, выказаныя аднадумцамі і апанентамі; даследуюць пункты гледжання айчынных і замежных крытыкаў. Такім чынам, адбываецца ўключэнне творчасці пісьменніка ў кантэкст нацыянальнага і сусветнага літаратурнага працэсу.
1. Мэты і задачы вывучэння біяграфіі пісьменнікаў.
Вывучэнне жыццёвага шляху пісьменніка з’яўляецца неабходнай умовай пазнання яго мастацкага свету. Знаёмячыся з фактамі жыцця мастака, школьнікі атрымліваюць канкрэтнае, а не абстрактнае ўяўленне аб ўзаемаадносінах асобы і асяроддзя, ўзаемасувяз светапогляду і творчасці мастака.
Вывучаючы літаратурны твор у школе, мы імкнемся спалучыць чытацкае ўспрыманне вучняў і аб’ектыўнае навуковае тлумачэнне мастацкага тэксту.
Настаўніку важна “забяспечыць” сапраўднае маральнае ўздзеянне біяграфіі пісьменніка на школьнікаў. Адна з задач школьнага вывучэння біяграфіі пісьменніка заключаецца ў тым, каб паказаць, як і якія ўражанні жыцця і мастацтва ператапляюцца мастаком ў яго творы.
Узроставае развіццё школьнікаў абумоўлівае менавіта ў старэйшых класах узмацненне іх цікавасці да псіхалогіі пісьменніка, увага да ўнутранай дынамікі яго жыцця. Эвалюцыя поглядаў і настрояў мастака, сацыяльныя, маральныя і эстэтычныя бакі гэтай эвалюцыі павінны быць “прадстаўлены” на ўроках па вывучэнні біяграфіі пісьменніка. Варта глыбей асвятляць прычыны псіхалагічнай і творчай своеасаблівасці пісьменнікаў, часцей супастаўляць іх лёсы, погляды, пачуцці.
Своеасаблівасць асобы мастака, адзінства яго жыццёвых паводзін і творчай праграмы адкрыюцца вучням, калі мы пры вывучэнні біяграфіі вылучым ідэалагічныя, маральныя і эстэтычныя праблемы, якія цікавыя вызначанаму ўзросту і арганічныя для самога аўтара твора.
Вывучэнне біяграфіі пісьменніка павінна выклікаць у вучняў цікавасць да яго асобы, яго ідэйных пошукаў, якія адбілася ў творчасці. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка - ключ да вывучэння мастацкага твора, уключанага ў школьную праграму.
2. Метады і прыемы работы па вывучэнню біяграфіі пісьменнікаў
У школьным курсе беларускай літаратуры немалое месца належыць вывучэнню біяграфіі таго ці іншага пісьменніка. Але разам з тым вывучэнне жыццёвых фактаў творцы не ёсць самамэта ў літаратурнай адукацыі, а каштоўны арыентацыйны матэрыял, які дапаможа ў далейшым школьнікам спасцігнуць сутнасць мастацкіх твораў дадзенага аўтара, зразумець яго індывідуальную адметнасць.
Вывучэнне біяграфіі пісьменніка адрозніваецца ў залежнасці ад узросту вучняў.
У 5-6 класах школьная праграма і падручнікі не прадугледжваюць вывучэнне біяграфіі і не ўтрымліваюць адпаведнага матэрыялу. Але гэта не выключае выкарыстання настаўнікам цікавых міні-аповядаў, краязнаўчых і ілюстрацыйных матэрыялаў, якія стануць своеасаблівай візітнай карткай пры знаёмстве з мастацкім творам пэўнага аўтара. Адзінае патрабаванне да такіх матэрыялаў - лаканічнасць.
Так, напрыклад, праграма, прапануючы вывучэнне верша Р. Барадуліна «Бацьку», падмацоўваецца ў падручніку невялікім матэрыялам з жыцця паэта.
Хаця вывучэнне біяграфіі і не прадугледжана ў гэтых класах, настаўнік мае права вельмі коратка паведаміць вучням пра жыццё пісьменніка, каб яны атрымалі ўяўленне пра гістарычныя вытокі твора.
У 7-9 класах падаецца невялікі эпізадычны матэрыял з біяграфіі, які раскрывае пісьменніка як асобу, паказвае яго мастацкае крэда або з’яўляецца матэрыялам для больш глыбокага разумення твора.
Каб заахвоціць вучняў да знаёмства з пэўным творам, зацікавіць асобай пісьменніка, для сярэдніх класаў варта выбіраць значныя і яркія прыклады з жыцця творцы, дзённікавыя матэрыялы або ўспаміны сучаснікаў, сяброў, мемуары.
У старшых класах творчасць пісьменніка і яго біяграфія вывучаюцца падрабязна і грунтоўна.
3. Формы і віды ўрокаў па вывучэнню біяграфіі пісьменнікаў (завочная экскурсія, канферэнцыя, падрыхтоўка дакладаў, схемы і інш)
Падчас вывучэння біяграфіі асаблівай увагі настаўніка вымагаюць формы кантролю ведаў, апытанняў і хатніх заданняў. Дзеля сістэматызацыі ведаў пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка можна выкарыстоўваць тэсіавыя заданні, прапанаваць запоўніць табліцу. Вучням варта прапанаваць скласці план лекцыі настаўніка, падабраць эпіграф да ўрока, супаставіць факты біяграфіі пісьменніка з падзеямі, якія перажываюць героі ягоных твораў і г.д. Эфектыўным спосабам праверкі ведаў з’яўляецца правядзенне віктарын, ролевых гульняў, заключнага ўрока-дыспута пра кнігі, прысвечаныя жыццёваму і творчаму шляху пісьменніка і інш.
“Сённяшні ўрок біяграфіі, — зазначае В.Я. Ляшук, — хутчэй за ўсё ўяўляе сабою кампазіцыю”. Гэта патрабуе не толькі стварэння прадуманай сістэмы апераджальных заданняў, але і вялікай работы самога настаўніка.
Сучасная метадычная думка прапаноўвае шэраг нетрадыцыйных метадаў вывучэння біяграфіі пісьменніка ў школе, у прыватнасці, - урок-экскурсія «Па жыццёвых сцежках Францыска Скарыны», дзе вучні выступаюць у ролі экскурсаводаў і ў экскурсійных паведамленнях з выкарыстаннем карты расказваюць пра жыццёвы лёс першадрукара; урок - завочнае падарожжа «Па старонках сямейнага альбома Багдановічаў», на якім знаёмства з біяграфіяй адбываецца на аснове фотаздымкаў; урок-выстава «Жыццёвыя сцежкі Янкі Купалы ў творах жывапісу», дзе лёс пісьменніка ад дзяцінства і да апошніх гадоў жыцця прасочваецца на аснове рэпрадукцый жывапісных палотнаў, і інш. Разгледзем найбольш папулярныя.
У дзелавой гульні адлюстроўваецца прадметны і змястоўны бок прафесійнай і грамадскай дзейнасці, гэта значыць, мадэлююцца аб’ектыўныя ўмовы і сістэмы адносін, характэрныя для дадзенага выгляду практыкі. У дзелавой гульні закладзена магчымасць прыняць рашэнне і арганізаваць яго
Заключэнне
У кожным літаратурным творы адлюстроўваецца асоба яго творцы – пісьменніка, выяўляецца аўтарская пазіцыя. Без засваення яе школьнікамі нельга прывесці іх да аб’ектыўнага разумення мастацкага тэксту. Пачуць голас пісьменніка, убачыць своеасаблівасць яго асобы, характару і лёсу, растлумачыць эстэтычна і гістарычна погляды мастака і дапамагае вывучэнне біяграфіі. Біяграфія затым і вывучаецца ў класе, каб знайсці тлумачэнне пачуццям і думкам, якія валодалі пісьменнікамі. Жыццёвыя прыхільнасці і антыпатыі знаходзяць свой працяг у мастацтве. Своеасаблівасць асобы мастака, адзінства яго жыццёвых паводзін і творчай праграмы адкрыюцца вучням, калі мы пры вывучэнні біяграфіі вылучым ідэалагічныя, маральныя і эстэтычныя праблемы, якія будуць цікавыя для вызначанага ўзросту і арганічныя для самога аўтара твора. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка – ключ да складаных момантаў вывучэння мастацкага твора, уключанага ў школьную праграму.
Думка пра непарыўнасць эстэтычнай сілы твора пісьменніка і маральным боку яго біяграфіі павінна стаць асновай пераканання нашых школьнікаў. Аддзяленне біяграфіі ад вывучэння творчага шляху пісьменніка, вынясенне біяграфіі як прадмовы да аналізу твора магчыма ў 4-7 класах. Там такая пабудова апраўдана і неабходна, так як старонкі біяграфіі аказваюцца, як правіла, увядзеннем у вывучаемы твор, ствараюць ўстаноўку на чытанне і аналіз, тэматычна і праблемна вылучаюць матывы твора, якія трэба будзе вывучыць. У старэйшых класах вывучэнне біяграфіі набывае больш самастойны і скончаны характар. Калі мы ўключаем аналіз цэнтральнага твора з творчага шляху пісьменніка, пераносім яго ў канец вывучэння тэмы, цяжка бывае даць верныя ўяўленні аб творчай эвалюцыі. Без разгорнутага вывучэння пісьменніка навучэнцам часта незразумелыя прычыны наступнага развіцця яго светапогляду і творчага метаду.
Біяграфія пісьменніка з’яўляецца адным з найважнейшых звёнаў школьнага вывучэння літаратуры і патрабуе асаблівай увагі.
1. Брадзіхіна, А. В. Методыка выкладання беларускай літаратуры : практ. рэкамендацыі /А. В. Брадзіхіна; М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2012. – 48 с.
2. Гоўзіч, І.М. Методыка выкладання беларускай літаратуры : вучэб. дапам. Для студэнтаў філал. спецыяльнасцей ВНУ / І.М. Гоўзіч, А.І. Лугоўскі, С.А. Сычова. – Мінск : БДПУ, 2012
3. Жуковіч М.В. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры: дапам. для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі. – Мінск, 2007.
4. Ляшук В.Я. Методыка выкладання беларускай лiтаратуры : вучэбны дап. для фiлалагiчных фак. вну / Л. В. Асташонак, Г. С. Гарадко, Г. М. Iшчанка; рэд. В. Я. Ляшук. – Мiнск : Экаперспектыва, 1999. – 447 с
5. Ляшук В.Я. Вывучэнне беларускай літаратуры ў школе: Гіст.- метад. нарыс (даваенны перыяд). –Мн., 1994.
6. Ляшук В.Я. Вывучэнне творчасці пісьменніка: Іван Мележ у школе : дапам. для настаўнікаў. Выд. 2 / В. Я. Ляшук. Мінск: Аверсэв, 2005. 191 с.
7. Ляшук В.Я. Методыка выкладання беларускай лiтаратуры : вучэбны дапаможнiк для студэнтаў фiлалагiчнага факультэта / Л. В. Асташонак [і інш.]; рэд.: В. Я. Ляшук, А. У. Рагулi. – Мн. : Вышэйшая школа, 1986. – 366 с
8. Рашэтнікава Н.Б., Дылеўская В.Ю. Практыкум па методыцы выкладання беларускай літаратуры: Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў. – Мн., 1996.
9. Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб. дапам. / А.В. Руцкая, М.У. Грынько. – Мінск: Изд-во Гревцова, 2010. – 184 с.