Уводзіны
1 Паняцце “маўленчы этыкет”
2 Формулы маўленчага этыкету ў вуснай народнай творчасці на матэрыяле песень і казак
3 Прыёмы працы па навучанні маўленчаму этыкету на ўроках мовы
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уводзіны
Відаць, цяжка знайсці чалавека, які не хацеў бы падабацца іншым і знешнасцю, і ўменнем уступаць у размову і падтрымліваць яе ў любой сітуацыі, упэўнена і свабодна адчуваць у любой кампаніі. Каб дасягнуць гэтага, неабходна авалодаць не толькі выразнымі сродкамі мовы, але і формуламі і правіламі маўленчага этыкету.
Маўленчы этыкет – гэта важны элемент любой нацыянальнай культуры, адна з яе найбагацейшых частак, якая звязана з маўленчымі паводзінамі кожнага з нас і выконвае, паводле Н. І. Фарманоўскай, некалькі функцый:
– кантактаўстанаўляльную – самую важную, ад якой залежыць выбар моўных сродкаў для ўстанаўлення візуальнага кантакту і якая ў пэўнай меры прадвызначае паводзіны адрасата;
– функцыю арыентацыі на адрасата, што праяўляецца ў сувязі з рэалізацыяй адзінак моўнага этыкету і праяўленнем прынятага ў грамадстве абыходжання аднаго з другім членаў калектыву, са спецыфікай зносін на “вы” і на “ты”, таму яна звязана з падфункцыяй ветлівасці;
– рэгулюючую, якая з дапамогай тых або іншых маўленчаэтыкетных формул пры ўстанаўленні кантакту рэгулюе характар адносін адрасата і адрасанта, менавіта маўленчы этыкет рэгулюе ў моўных формах адносіны тыпу старэйшы – малодшы, начальнік – падначалены і г. д.);
– эмацыянальна-мадальную (праяўляецца пры рэалізацыі камунікантамі выбранай танальнасці зносін).
1 Паняцце “маўленчы этыкет”
Маўленне і этыкет цесна ўзаемазвязаны. Калі маўленне дапамагае перадаць думкі і пачуцці праз выкарыстанне моўных знакаў, то этыкет рэгулюе правілы іх перадачы так, як гэта прынята ў грамадстве, у розных яго сацыяльных групах.
Маўленчы этыкет – гэта сістэма ўстойлівых моўных формул і правілаў маўленчых паводзін, прынятых у пэўным грамадстве ў канкрэтны час для ўстанаўлення, падтрымання і перарывання паміж суразмоўцамі ветлівых, добразычлівых маўленчых зносін у самых розных сітуацыях афіцыйных або неафіцыйных абставін.
Маўленчы этыкет вучыць, што трэба сказаць, як сказаць, калі і дзе сказаць, як сябе паводзіць у размове, як пераадольваць цяжкасці ў зносінах і інш.
«Маўленчыя этыкетныя формы, – адзначае М. Р. Львоў, – не ўносяць у камунікатыўны акт новай змястоўнай, лагічнай інфармацыі, яны нясуць на сабе зусім іншую, кантактаўстанаўляльную інфармацыю». Яны інфармуюць аб сацыяльным статусе ўдзельнікаў камунікацыі, іх узросце, службовым становішчы, адносінах да суразмоўцы, абставінах (афіцыйных або неафіцыйных), у якіх адбываецца маўленчы акт.
Правілы маўленчага этыкету адлюстроўваюць правераныя часам нормы маральных паводзін, прытрымліванне якіх з’яўляецца неабходным фактарам знаходжання чалавека ў сістэме грамадскіх адносін, міжкультурнай камунікацыі.
Праз сістэму спецыфічных устойлівых слоў і выразаў, якія ўжываюцца камунікантамі пры знаёмстве, вітанні, зваротах, запрашэннях, просьбах, парадах, прапановах, адмаўленні, прабачэнні, пажаданні, віншаванні і г. д.,
2 Формулы маўленчага этыкету ў вуснай народнай творчасці на матэрыяле песень і казак
Формулы маўленчага этыкету з’яўляюцца ў рознай ступені ўстойлівымі. Адна і тая ж этыкетная адзінка набывае рознае моўнае афармленне ў залежнасці ад умоў камунікатыўнай сітуацыі. Гэта дазваляе вылучыць асноўныя, базавыя адзінкі маўленчага этыкету і мадыфікаваныя структуры, мадэлі і варыянты, абумоўленыя сітуацыйным ужываннем у маўленні, падвергнутыя семантычнай і стылістычнай дыферэнцыяцыі, якія ўтвараюць сінанімічныя рады ў кожнай з тэматычных груп [5].
Засваенне правіл маўленчага этыкету з’яўляецца перадумовай сацыялізацыі дзіцяці ў пэўным культурным асяроддзі.
Авалоданне нормамі маўленчага этыкету, у якім адлюстроўваюцца асаблівасці беларускага нацыянальнага характару, спецыфічныя асаблівасці мыслення і нацыянальнай спецыфікі культуры і самой сістэмы беларускай мовы, уяўляецца адной з важнейшых задач фарміравання ў дашкольнікаў культуры маўленчых зносін [6].
Арганізацыя ўспрымання дзецьмі маўленчага матэрыялу слоўнай ветлівасці, спецыфічнай для беларускага менталітэту, можа аджыццяўляцца праз чытанне твораў мастацкай літаратуры, перш за ўсё беларускіх народных казак. Гэта, напрыклад, такія казкі, як “Пакацігарошак”, “Івашка – мядзведжае вушка”, “Жораў і чапля”, “Бабіна дачка і дзедава дачка”, “Іван Іанавіч царэвіч”, “Залатое пяро”, “Ілля” і інш.
Менавіта праз казкі дзеці могуць пазнаёміцца з такім формуламі, як:
- прывітання: Здароў, Будзь здаровы, Добрае здароўе, Здароў у хату, Добры дзень таму, хто ў гэтым даму, Памажы божа, Бог у помач, Міласці просім, Добры дзень, Добрая раніца, Добры вечар;
3 Прыёмы працы па навучанні маўленчаму этыкету на ўроках мовы
У пачатковых класах вучні павінны асэнсаваць і засвоіць сістэму тыповых маўленчых сітуацый і адпаведную ім сістэму этыкетных формул, авалодаць уменнем дарэчна ўжываць неабходныя этыкетныя маўленчыя формулы і быць прыязнымі з суразмоўцамі, свядома прымяняць атрыманыя веды і ўменні ў разнастайных маўленчых сітуацыях.
Метадысты прапануюць сістэму метадычных прыёмаў, заснаваных на найбольш важных, змястоўных аспектах авалодання вунямі культурай маўленчых паводзін у кантэксце лінгвакультуралагічнага падыходу.
Выяўленне і аналіз ролі сродкаў маўленчага этыкету ў творах вуснай народнай творчасці (казкі, прыказкі, каляндарна-абрадавая паэзія і г. д.).
- Як вы разумеце сэнс прыказак i прымавак?
Чым багаты, тым i рады. (Гаспадары просяць прабачэння за сціплы сняданак, абед або вячэру).
Бог у помач! (Жадаюць хуткай працы, палёгкi земляробу, рабочаму).
У добры шлях! (Пажаданне чалавеку, якi адпраўляецца ў дарогу, даехаць (дайсці, даляцець) да пункта прызначэння без аніякіх праблем).
Актыўнаму авалодванню дзецьмі маўленчым этыкетам на ўроках літаратурнага чытання садзейнічаюць разнастайныя метады. Адзначым некаторыя з іх.
Чытанне твораў маўленчаэтычнага характару.
Напрыклад, настаўнік прапануе вучням прачытаць і абмеркаваць мексіканскую казку «Ветлівы трус».
Заключэнне
Такім чынам, элементы маўленчага этыкету засвойваюцца з дзяцінства. Яны настолькі глыбока ўваходзяць у жыццё кожнага носьбіта мовы, што ўспрымаюцца як частка паўсядзённых заканамерных паводзін людзей. Пры няправільным выхаванні гэтак жа глыбока могуць засвойвацца чалавекам грубасць і хамства і стаць асновай у іх зносінах. Своечасова навучыць дзяцей ветлівасці, правілам маўленчых зносін – задача кожнага настаўніка, кожнага бацькі і маці.
1 Формановская, Н. И. Русский речевой этикет: лингвистический и методический аспекты / Н. И. Формановская. – 4-е изд. – М.: Изд-во ЛКИ, 2008. – 160 с.
2 Клундук, С. С. «Маўленчы этыкет і культура зносінаў» як навучальная дысцыпліна ў БрДУ імя А. С. Пушкіна / С. С. Клундук // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя філалагічных навук. – 2006. – № 3 (6). – С. 75–78.
3 Михальчук, Т. Г. Ситуации речевого этикета / Т. Г. Михальчук // Народная асвета. – 1998. – № 6. – С. 114–123.
4 Лингвистический энциклопедический словарь / гл. ред. В. Н. Ярцева. – 2-е изд., дополн. – М.: Большая Российская энциклопедия, 2002. – 709 с.
5 Хаджирадева С.К. Методика формування культури мовленневого спiлкування у дiтей старшого дошкільного віку: Автореф. діс. …канд. пед. наук. – Одеса, 1996.
6 Старжынская Н.С. Тэорыя і методыка развіцця беларускага маўлення дашкольнікаў. – Мн., 2000.
7 Малетина Н.С. Воспитание словесной вежливости у детей 4-6 лет в условиях разновозрастной группы: Автореф. дис. … канд. пед. наук. – М., 1991.
8 Саўчук Т.М. Моўныя формулы прівітання і развітання ў рускіх і беларускіх казках // Веснік БДУ. Серыя 4. – 1994 № 3.
9 Осипова М. Л. Речевой этикет и культура речи (II класс) / М. Л. Осипова, З. М. Панасевич // Пач. школа. – 2001. – № 8. – С. 26–28.
10 Таллер, Л. А. Здравствуй, книга / Л. А. Таллер. – Минск, 1987.