Сінтаксіс. Словазлучэнне Реферат
ВГУ им.П.М.Машерова (Витебский государственный университет)
Реферат
на тему: «Сінтаксіс. Словазлучэнне»
по дисциплине: «Белорусский язык»
2016
Выполнено экспертами Зачётки c ❤️ к студентам
23.00 BYN
Сінтаксіс. Словазлучэнне
Тип работы: Реферат
Дисциплина: Белорусский язык
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 14.
Поделиться
Уводзіны
1. Прадмет і задачы сінтаксісу. Сувязь з іншымі раздзеламі мовазнаўства.
2. Слова. Словазлучэнне. Сказ.
3. Тыпы словазлучэнняў. Сінтаксічная сувязь у словазлучэннях.
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уводзіны
Значнасць працы над сінтаксічнымі паняццямі абумоўлена ў першую чаргу іх сацыяльнай функцыяй, бо менавіта сінтаксіс як пэўны ўчастак моўнай сістэмы звязвае мову і навакольны свет. Агульнавядома, што асноўнае прызначэнне маўлення – гэта выражэнне і ўспрыманне думкі. Думка ж фармулюецца ў сказе (асноўнай адзінцы сінтаксісу); і ад таго, як пабудавана выказванне, залежыць яго дакладнасць і адэкватнасць ўспрымання інфармацыі. У сувязі з гэтым праца па сінтаксісе займае важнае месца ў моўнай адукацыі.
Гэтым і абумоўлены выбар даследвання. Мэта дадзенай работы: усебакова разгледзець тэму “Сінтаксіс. Словазлучэнне”. У адпаведнасці з гэтым неабходна вырашыць наступныя задачы:
• Прадет і задачы сінтаксісу;
• Сувязь з іншымі раздзеламі мовазнаўства;
• Слова, словазлучэнне, сказ, як асноўныя адзінкі сітаксісу;
• Тыпы словазлучэнняў;
• Сінтаксічная сувязь у словазлучэннях.
Якая ж роля сінтаксісу ў сучаснай мове? Даслоўна з грэчаскай мовы “сінтаксіс” азначае “парадак” і паказвае, што неабходна ўпарадкоўваць асобныя адзінакі мовы - словы. Наяўнасць сінтаксісу ў жыцці чалавека звязана з патрэбай людзей у зносінах, жаданні пабудаваць сваё маўленне так, каб больш зразумела перадаць інфармацыю і свае эмоцыі. Адным словам чалавек не можа перадаць усе свае думкі і эмоцыі, а выкарыстоўвае ў сваім маўленні больш складаныя моўныя элементы - гэта словазлучэнне, сказ, тэкст.
Сінтаксіс гэта адлюстраванне творчага складніка мовы. Бо ў працэсе зносін пастаянна будуюцца новыя маўленчыя канструкцыі, узнікаюць новыя словазлучэнні. Сінтаксіс гэта сфера граматыкі, якая даследуе ўзнікненне велізарнай колькасці словазлучэнняў і выказванняў з канчатковага мноства слоў.
1. Прадмет і задачы сінтаксісу. Сувязь з іншымі раздзеламі мовазнаўства.
Тэрмін “сінтаксіс” ужывыаецца для абазначэння і прадмета вывучэння, і раздзела навукі аб мове (паходзіць з грэч. syntaxis “састаўленне, пабудова”).
Прадмет вывучэння - сінтаксіс мовы. Сінтаксіс мовы - гэта яе сінтаксічная арганізацыя, сукупнасць існуючых у мове заканамернасцей, якія рэгулююць пабудову і значэнне сінтаксічных адзінак. Іншымі словамі, прадметам сінтаксісу з’яўляеццпа вывучэнне правілаў аб’яднання слоў і форм слоў у сінтаксічныя адзінкі - словазлучэнні і сказы.
Сінтаксіс як навука - раздзел граматыкі, які вывучае сінтаксічныя адзінкі: іх сістэму, сувязі і адносіны паміж імі, сродкі аб’яднання кампанентаў у адно цэлае.
Сінтаксіс – гэта і сукупнасць сродкаў і правіл утварэння сінтаксічных адзінак – словазлучэнняў і сказаў.
Аб’ект вывучэння сінтаксісу складаюць працэсы і вынікі выкарыстання моўных сродкаў у камунікатыўных мэтах, для зносі паміж людзьмі.
Асноўнымі паняццямі сінтаксісу з’яўляюцца:
1) сінтаксічная канструкцыя - гэта сінтаксічнае цэлае, у якім моўныя адзінкі (словы, словазлучэнні, сказы) аб’ядноўваюцца паводле сваіх граматычных уласцівасцей: канструкцыя словазлучэння, канструкцыя простага сказа, канструкцыя складанага сказа і інш.;
2) сінтаксічная сувязь - гэта фармальнае выражэнне адносінаў паміж сінтаксічнымі адзінкамі або іх кампанентамі. Вылучаюць два асноўныя віды адносінаў: а) прэдыкатыўныя адносіны (выяўляюцца паміж дзейнікам і выказнікам); б) непрэдыкатыўныя адносіны (выяўляюцца паміж кампанентамі словазлучэння, паміж часткамі складаных сказаў). Як прамежкавы від адносінаў паміж прэдыкатыўнымі і непрэдыкатыўнымі вылучаюцца паўпрэдыкатыўныя адносіны, якія існуюць паміж адасобленым членам сказа і паяснёным ім словам.
2. Слова. Словазлучэнне. Сказ.
У сучасным мовазнаўстве асноўнымі сінтаксічнымі адзінкамі традыцыйна лічацца словазлучэнне і сказ. Будаўнічым матэрыялам для іх выступаюць словы і формы слоў - важнейшыя адзінкі марфалогіі. Гэта дае падставу разглядаць сінтаксіс як найвышэйшы граматычны ўзровень сістэмы мовы. Разам з тым сам сінтаксічны ўзровень вельмі складаны, уключае розныя паводле будовы і семантыкі аб’екты, таму ўзнікае патрэба іх іерархічнай арганізацыі і, як вынік, выдзялення некалькіх узроўняў сінтаксічнай сістэмы мовы.
Асноўнымі адзінкамі сінтаксісу з’яўляюцца словазлучэнне і сказ. Акрамя гэтых адзінак, адзінкамі сінтаксісу з’яўляюцца, як і марфалогіі, з’яўляюцца словаі форма слова. У адрозненне ад марфаогіі, якая вывучае слова перш за ўсё ў аспекце формаўтварэння, сінтаксіс разглядае словы і формы слў з боку іх удзелу ў пабудове словазлучэнняў і сказаў. Слова і словаформа – элементарныя адзінкі, з якіх на аснове таго ці іншага віду сувязі ўтвараюцца сінтаксічныя адзінкі – словазлучэнне і сказ.
Цэнтральнай адзінкай сінтаксісу выступае просты сказ з уласцівымі яму катэгарыяльнымі і сэнсава-інтанацыйнымі адзнакамі. Ён жа з’яўляецца той канструкцыяй, у якой знаходзяць сваё прымяненне словазлучэнне і форма слова.
Словазлучэнне – сінтаксічная адзінка, якая ўтвараецца спалучэннем самастойных слоў на аснове падпарадкавальнай сувязі; галоўным кампанентам словазлучэння з’яўляецца слова, залежным – форма слова: новы дом, чытаць газету, змагацца за мір. Як і слова, словазлучэнне выконвае намінатыўную функцыю і з’яўляецца будаўнічым матэрыялам для сказа, які выкарыстоўваецца ў працэсе моўных зносін.
Словазлучэне ўзнікае ў працэсе маўлення і ўсведамляецца як здабытак сказа, яно вычляняецца са аказа. Напрыклад, са сказа Уздоўж і ўпоперак Беларусь можна праехаць за адзін дзень “здабываем” словазлучэнні можна праехаць Беларусь, можна праехаць уздоўж і ўпоперак, можна праехаць за
3. Тыпы словазлучэнняў. Сінтаксічная сувязь у словазлучэннях
Словазлучэнне — сінтаксічная канструкцыя, утвораная аб’яднаннем двух або больш знамянальных слоў на аснове падпарадкавальнай сувязі. Словазлучэнне – гэта сінтаксічная адзінка, якая ўтвараецца спалучэннем двух і больш самастойных слоў на аснове падпарадкавальнай сувязі ( дапасавання, кіравання, і прымыкання (хутка выканаць заданне, добра выступіць на сходзе);
Словазлучэнні класіфікуюцца паводле: 1) ступені лексічнай спаянасці кампанентаў, 2) марфалагічнага выражэння галоўнага кампанента, 3) структуры, 4) сэнсавых адносін паміж кампанентамі словазлучэння, 5) відаў падпарадкавальнай сувязі. Паводле ступені лексічнай спаянасці кампанентаў словазлучэнні падзяляюцца на свабодныя і несвабодныя. У свабодных словазлучэннях кампаненты захоўваюць лексічную самастойнасць, могуць замяняцца іншымі словамі (звонкагалосая песня, цудоўная песня. цудоўная зямля), кожны кампанент з’яўляецца асобным членам сказа. У несвабодных словазлучэннях кампаненты поўнасцю або часткова страцілі лексічную самастойнасць. не могуць замяняцца іншымі словамі (біць бібікі, мазоліць вочы, набіць руку), усе словазлучэнне - адзін член сказа.
Паводле марфалагічнага выражэння галоўнага кампанента словазлучэнні падзяляюцца на іменныя, дзеяслоўныя і прыслоўныя. У іменных выдзяляюцца назоўнікавыя (з назоўнікам у ролі галоўнага кампанента): Коласава спадчына, сусед справа, гонар Беларусі; прыметнікавыя (з прыметнікам у ролі галоўнага кампанента): мокры ад дажджу, поўны сіл, знаёмы з маленства; лічэбнікавыя (з лічэбнікам у ролі галоўнага кампанента): адзін з нас, двое наперадзе, першы ў чарзе; займеннікавыя (з займеннікам у ролі галоўнага кампанента): кожны з класа, нехта з прысутных, ніхто іншы. У дзеяслоўных словазлучэннях галоўны кампанент выражаецца спрагальнымі або неспрагальнымі формамі дзеяслова - інфінітывам, дзеепрыслоўем і дзеепрыметнікам: чытае кнігу, верыць у
Заключэнне
Сінтаксіс ... Надзённая неабходнасць ці знарочыстае ўскладненне і без таго няпростага жыцця? .. Аднак хто з нас ні сутыкаўся часам з немагчымасцю зразумець дзіцяці, яки не авалодаў яшчэ ў поўнай меры законамі мовы? Або замежніка, які будуе сваё маўленне па незразумелых нам прынцыпах? Гэта неразуменне ёсць вынік няведання і, як следства, непрымянення гэтымі людзьмі правілаў сінтаксісу.
Такім чынам, якая ж роля сінтаксісу? У перакладзе з грэцкага слова "сінтаксіс" азначае "пабудова" і прама паказвае на неабходнасць парадкавання адзінак мовы. Такім чынам, узнікненне сінтаксісу ў нашым жыцці выклікана патрэбай людзей у зносінах, іх імкненнем арганізаваць сваё маўленне так, каб найлепшым чынам перадаць інфармацыю і эмоцыі. Інакш кажучы, дробных адзінак мовы - слоў - недастаткова для таго, каб выказаць разнастайнасць чалавечых эмоцый і складанасць думак; для паўнавартаснага зносін неабходныя больш буйныя сінтаксічныя адзінкі.
Такім чынам, культура чалавечых зносін прадугледжвае веданне сінтаксісу як універсальнага інструмента, які арганізуе нашу гаворку згодна ўнутраным законам беларускай мовы.
1. Беларуская мова. Пад рэд. Я.М. Адамовіча у 2 ч. – Мн. 1987.
2. Бурак, Л.І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя: вучэбны дапаможнік для філал.фак.універсітэтаў / Л.І.Бурак. – Мінск: Універсітэцкае, 1987.
3. Грыгор’ева, Л.М. Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам. / Л.М. Грыгор’ева. – Мінск: Выш. шк., 2007.
4. Злобін, Л.І. Сучасная беларуская мова. Сінтаксіс / Л.І. Злобін. – Віцебск: УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”, 2011.
5. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мн., 2008.
6. Радзевіч, А.А. Сучасная беларуская мова: сінтаксіс. Пунктуацыя / А.А. Радзевіч. – Мінск: БДУ, 2012.
7. Рамза, Т.Р. Сінтаксіс. Тэарэтычны курс / Т.Р. Рамза. – Мінск: Электронная кніга БДУ, 2003.
8. Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фаналогія. Арфаграфія. 2-е выд. – Мінск, 1984.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 14.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты