Лексікалогія як раздзел мовазнаўства Реферат
ВГУ им.П.М.Машерова (Витебский государственный университет)
Реферат
на тему: «Лексікалогія як раздзел мовазнаўства»
по дисциплине: «Белорусский язык»
2016
Выполнено экспертами Зачётки c ❤️ к студентам
23.00 BYN
Лексікалогія як раздзел мовазнаўства
Тип работы: Реферат
Дисциплина: Белорусский язык
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 17.
Поделиться
Уводзіны
1. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства
2. Слова як адзінка мовы
3. Амонімы, сінонімы, антонімы
4. Паходжанне лексікі. Сфера ужывання
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Уводзіны
Усе словы беларускай мовы ўтвараюць яе лексічны склад – лексіку. Менавіта ў лексіцы адлюстраваны змены, якія адбываюцца ў палітычным і культурным жыцці грамадства, здабыткі ў галіне навукі, тэхнікі і вытворчасці. Вывучэнне лексікі роднай мовы ўзбагачае слоўнікавы запас чалавека, павышае культуру яго вуснай і пісьмовай мовы, пашырае веды пра навакольную рэчаіснасць.
Вывучэнне слова як моўнай адзінкі дазваляе глыбей зазірнуць у цудоўны свет мовы, спазнаць яе таямніцы.
Мэта работы – разгледзіць лексікалогію як раздзел мовазнаўства, асаблівасці слова як адзінкі мовы, такія моўныя з’явы, як сінонімы, антонімы, амонімы, а таксама паходжанне і сферы ўжыывання лексікі.
1. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства
Лексікалогія - галіна мовазнаўства, якая вывучае слоўнікавы склад, лексіку мовы [4]. У склад лексічных адзінак мовы ўваходзяць не толькі асобныя словы, але і ўстойлівыя тэрміналагічныя словаспалучэнні (аналітычныя найменні), аднак асноўная лексічная адзінка - слова.
Як адзначае П. Сцяцко, у лексікалогіі вывучаюцца наступныя пытанні:
1) слова як асноўная адзінка мовы і яе адметнасці, тыпы лексічных адзінак,
2) структура слоўнікавага складу,
3) функцыянаванне лексічных адзінак,
4) шляхі папаўнення і развіцця слоўніка мовы;
5) семантычныя тыпы слоў (полісемія, антанімія і пад.) ды інш. [4, с. 78].
Адрозніваюць агульную, прыватную, гістарычную, параўнальную і практычную (дастасоўную) лексікалогію.
Агульная лексікалогія ўстанаўляе агульныя заканамернасці будовы, функцыянавання і развіцця лексікі. Прыватная лексікалогія даследуе лексіку адной мовы (напрыклад, лексікалогія беларускай мовы). Гістарычная лексікалогія даследуе гісторыю слоў у адпаведнасці з абазначанымі імі прадметамі і паняццямі. Параўнальная (супастаўляльная) лексікалогія вывучае лексіку ў плане выяўлення генетычнай роднасці моваў, структурна-семантычнага падабенства і адрознення паміж імі (незалежна ад іх роднасці) ды інш. Дастасоўную лексікалогію складаюць лінгвапедагогіка і культура маўлення.
У лексікалогіі вывучаюцца розныя тыпы слоў і розныя аспекты слова, а таксама аналітычныя найменні, таму лексікалогія мае такія адгалінаванні, як:
1) анамасіялогія – навука аб называнні словам пэўных з’яваў і прадметаў;
2) семасіялогія – навука пра значэнні лексічных адзінак; 3
) анамастыка – раздзел лексікалогіі, які даследуе ўласныя імёны;
4) тэрміназнаўства,
5) фразеалогія,
6) лексікаграфія,
7) этымалогія ды інш. [4, с. 78-79].
2. Слова як адзінка мовы
Слова – “цэнтральная адзінка мовы, якая мае сувязі з усімі астатнімі моўнымі адзінкамі: з фанемамі – адзінкамі матэрыяльнай абалонкі слова; з марфемамі –значэневымі адзінкамі, з якіх складаецца слова; з словазлучэннем і сказам, у якіх слова выступае як абавязковы іх кампанент” [4, с. 79]. Таму і разглядаецца слова ў розных галінах мовазнаўства: у фаналогіі, марфеміцы і словаўтварэнні, марфалогіі і сінтаксісе. Аднак у лексікалогіі слова – галоўны аб’ект даследавання, дзе высвятляецца адрозненне слова ад іншых моўных адзінак; вывучаюцца сістэмныя адносіны ў слоўнікавым складзе мовы; гістарычныя пласты лексікі; паход- жанне слоў; шляхі папаўнення слоўнікавага складу мовы ды інш.
П. Сцяцко адзначае, што нягледзячы на відавочную рэальнасць слова (словы падаюцца ў слоўніках, мы іх вылучаем у тэксце), даць бездакорнае вызначэнне слову вельмі складана. Гэта тлумачыцца тым, што нават у адной мове існуюць розныя тыпы слоў (паўназначныя, службовыя, выклічнікавыя, гукапераймальныя, агульныя і ўласныя). У вызначэнні слова як адмысловай моўнай адзінкі найперш ўлічваюцца адрозненні слова ад марфемы, словазлучэння і сказа [4].
Слова –“гэта найменшая сэнсавая адзінка мовы, якая ўзнаўляецца ў мове і служыць для пабудовы выказвання” [2, с. 112]. Ад марфемы слова адрозніваецца тым, што марфема – непадзельная моўная адзінка, а словы могуць быць як непадзельныя (аднамарфемавыя: злучнікі і, а, бо, прыназоўнікі да, на, пры...), так і падзельныя (шматмарфемавыя: пера-крыіж-ава-нне, ва- кон-ц-а, сцян-а). Слова адрозніваецца ад марфемы і тым, што яно свабодна мяняе месца ў сказе, а марфема, як частка слова, мае сталае месца і не можа перастаўляцца (параўн.: стол-ік, але не «ік-стол»). Слова выконвае ролю члена сказа або само можа стаць сказам, а марфема гэтай уласцівасці не мае.
Ад словазлучэння слова адрозніваецца сваёй непранікальнасцю, г.зн. усярэдзіну яго нельга ўставіць іншую адзінку мовы, а ў словазлучэнне можна; параўн.: 1) вясновы і 2) вясновы дзень; дзе ў сярэдзіну словазлучэння можна ўставіць іншыя словы: вясновы цёплы дзень, вясновы радасны дзень, вясновы сонечны дзень і г.д.
Слова заўсёды належыць да пэўнай часціны мовы, а марфема, словазлучэнне і сказ не маюць такой ўласцівасці. У адрозненне ад словазлучэння і сказа (іх лексічнай напоўненасці) слова не ствараецца кожны раз, а ўзнаўляецца як гатовая моўная адзінка.
Ад сказа слова адрозніваецца галоўным чынам функцыйна: слова – гэта намінацыйная адзінка, яна служыць для намінацыі (называння) рэаліяў і паняццяў: восень, студэнт, сесія, экзамен, стыіпендыія, універсітэт, дэкан, а сказ – гэта прэдыкацыйная
3. Амонімы, сінонімы, антонімы
Аманімія – “гукавое супадзенне розных моўных адзінак, значэнні якіх не звязаныя адно з адным” [4, с. 95]. Аманімія супрацьстаіць полісеміі, бо пры апошняй існуе адно слова з яго семантычнымі варыянтамі (напрыклад, зямля), а пры аманіміі – два і больш слоў з тоесным (аднолькавым) гучаннем: ласка1 ‘звярок’ і ласка2 ‘пяшчота’. Гэтыя розныя словы з аднолькавым гучаннем называюцца амонімамі: бар1 – ‘невялікі рэстаран (або частка яго)’; бар2 – ‘адзінка вымярэння ціску’, бар3 – ‘падводная пясчаная мель’; бар4 ‘галоўная рабочая частка горнага камбайна’.
У лексікалогіі разглядаюцца лексічныя амонімы – словы з аднолькавым гучаннем, якія не маюць супольнай семантыкі (агульных семаў). Гэта зусім розныя словы, якія выпадкова супалі сваім гучаннем. Лексічныя амонімы ўласцівыя розным мовам: белар. брак1 ‘бракаваная, з недахопамі рэч’ і брак2 ‘не хапае’, руск. брак1 ‘няякасная рэч і брак2 ‘шлюб’,
Амонімы падзяляюцца на поўныя, якія супадаюць цалкам усімі сваімі словаформамі: каса1 ‘прылада’ і каса2 ‘заплеценыя валасы’, і няпоўныя, або частковыія, у якіх няма поўнага супадзення ў словаформах: бор1 'хвойнік’ і бор2 ‘хімічны элемент’ (другое слова, як рэчыўны назоўнік, не мае формы множнага ліку). Частковыія амонімы называюць амаформамі, або граматычнымі амонімамі; звычайна гэта словы розных часцінаў мовы, хоць сустракаюцца і адначасцінамоўныя, якія супадаюць у асобных формах: вусны1 (назоўнік) і вусны2 (прыметнік); руск. жать1 (але жму) і жать2 (жну), течь1 (назоўнік) і течь2 (дзеяслоў).
Асобным тыпам амонімаў ёсць амафоны, якія толькі гучаць аднолькава, але пішуцца па-рознаму: род і рот, код і кот. Гэтыя амонімы ў слоўніках не фіксуюцца, бо яны неамаграфічныя (трапляюць у даведнікі толькі амаграфічныя – з аднолькавым напісаннем). У некаторых дапаможніках вылучаюць і яшчэ адзін тып амонімаў – г.зв. амографы, але, як лічыць П. Сцяцко, яны пярэчаць самой існасці амонімаў як слоў з аднолькавым гучаннем, бо гучаць яны неаднолькава (адрозніваюцца націскам): ста 'лы і сталы', мука і мука, руск. замок і замок. Гэтыя пары слоў называюць графічнымі амонімамі (яны супадаюць графічным абліччам) [4, с. 95].
Паводле паходжання амонімы падзяляюць на 2 гурты: 1) амонімы – розныя словы і 2) амонімы – былыя семантычныя варыянты шматзначнага слова. Амонімы першай групы ўзніклі ў выніку выпадковага супадзення былых розных і ў напісанні слоў: руск. лук1 (цыбуля) і лук2 (зброя).
Узнікаюць амонімы і як вынік слова- і формаўтварэння: дажджавік1 (плашч) і
4. Паходжанне лексікі. Сфера ужывання
Лексічны склад беларускай мовы фарміраваўся на працягу многіх стагоддзяў, няспынна развіваўся і ўдасканальваўся. Менавіта ў лексіцы адлюстравалася і гісторыя развіцця беларускага народа. Вылучаюцца два вялікія пласты нашай лексікі паводле паходжання: спрадвечная і запазычаная.
Спрадвечная лексіка складаецца з чатырох пластоў слоў:
1) індаеўрапейскія словы (самыя старажытныя, ≈ III–I тыс. да н.э.). Абазначалі жыццёва важныя прадметы жывой і нежывой прыроды: Бог, душа, вера, неба, вечар, зіма, дзень, маці, брат, дзед, сын, воўк, зерне, мёд, соль, салома, балота, гарэць, драмаць, есці; лічэбнікі два, тры, сто; займеннікі вы, сам, ты і мн. інш.;
2) агульнаславянскія (праславянскія) словы (≈ II тыс. да н.э. – I тыс. н.э.): дзіця, бабка, сірата, удава, заяц, бык, конь, лебедзь, крыўда, ласка, праўда; назвы прадуктаў харчавання: блін, піва, сала, квас, каша, масла, крупа, дрожджы і інш.; ваенныя тэрміны: абарона, бой, вайна, дружына, кап’ё, лук, полк, страла і інш.; колеры: белы, жоўты, зялёны, русы, рыжы, светлы, чорны, сіні і інш. Пласт агульнаславянскай лексікі хоць і нешматлікі (≈ 2000 слоў), але з’яўляецца ядром слоўніка кожнай славянскай мовы;
3) агульнаўсходнеславянскія словы (VІІІ – ХІІІ стст.): сям’я, ваявода, дань, воласць, выкуп, пастух, бондар, знахар, мельнік, селянін, клык, жаваранак, снягір, грэчка, качарга, лыжка, сарочка, рэпа, адзінаццаць, дванаццаць, дзевяноста і інш.;
4) уласнабеларускія словы (ХІV – ХVІІ стст.): асілак, вадзянік, вайсковец, араты, працаўнік, вясковец, сейбіт; бусел, берасцянка, алешнік, ваўчкі, заранка, вясёлка, надвор’е, золак, світанне, спёка, цемра, сакавік, красавік; спадніца, хустка, абрус; дранікі, зацірка; пакута, пяшчота, хвароба, байка, выказнік, дзейнік і інш. Менавіта ўласнабеларускія словы складаюць нацыянальную спецыфіку лексічнай сістэмы нашай мовы [2, с. 112].
Да запазычаных адносяцца словы іншамоўнага паходжання, якія ў выніку семантычнага і фанетыка-марфалагічнага асваення зрабіліся лексічнымі адзінкамі беларускай мовы. Асноўная прымета запазычанага слова – яго функцыянальная значымасць, якая заключаецца ў тым, што слова абазначае прадметы і паняцці, якія не маюць адэкватнага абазначэння ў самой беларускай мове або з’яўляюцца семантычнымі ці стылістычнымі сінонімамі да адпаведнага беларускага слова. З іншых моў у беларускую мову такія словы пранікаюць як вусным шляхам (г.зн. перш трапілі ў жывую гаворку, а пазней пашырыліся ў пісьменнасці), так і кніжным (пачыналі ўжывацца ў пісьменнасці і
Заключэнне
Па выніках дадзенай працы можна зрабіць наступныя вывады.
Лексікалогія - галіна мовазнаўства, якая вывучае слоўнікавы склад, лексіку мовы. У лексікалогіі вывучаюцца розныя тыпы слоў і розныя аспекты слова, а таксама аналітычныя найменні.
Слова – гэта найменшая сэнсавая адзінка мовы, якая ўзнаўляецца ў мове і служыць для пабудовы выказвання.
У беларускай мове выдзяляюцца такія моўныя з’явы, як аманімія, сінанімія, антанімія.
Лексічны склад беларускай мовы фарміраваўся на працягу многіх стагоддзяў, няспынна развіваўся і ўдасканальваўся. Менавіта ў лексіцы адлюстравалася і гісторыя развіцця беларускага народа. Вылучаюцца два вялікія пласты нашай лексікі паводле паходжання: спрадвечная і запазычаная.
У адносінах выкарыстання словы беларускай мовы не з’яўляюцца аднолькавымі: адны з іх ужываюцца ўсімі носьбітамі мовы незалежна ад іх пражывання, прафесіі, узросту, роду заняткаў, адукацыйнага і культурнага ўзроўню; другія – актыўна ўжываюцца толькі на пэўнай тэрыторыі, прадстаўнікамі асобных прафесійных ці сацыяльных груп насельніцтва, г.зн. з’яўляюцца тэрытарыяльна, прафесійна ці сацыяльна абмежаванымі. З гэтага вынікае, што лексіка сучаснай беларускай мовы ў залежнасці ад сферы выкарыстання падзяляецца на дзве вялікія групы: агульнаўжывальную і абмежаванага ўжывання.
1. Красней, В.П. Сучасная беларуская мова. Лексікалогія. Фразеалогія: Вучэб. дапам. / В.П. Красней, У.М. Лазоўскі, І.М. Шчарбакова. – Мінск : Універсітэцкае, 1984. − 175 с.
2. Лапкоўская, А.М.Беларуская мова (Прафесійная лексіка) : вучэб. дапам. / А.М. Лапкоўская. – Гродна : ГрДУ, 2009. – 271 с.
3. Саўчанка, В.М.Беларуская лексіка і фразеалогія ў стылістычным аспекце / В.М. Саўчанка. – Магілёў : УА «МДУ імя А.А. Куляшова», 2012. – 72 с.
4. Сцяцко, П.У. Уводзіны ў мовазнаўства : дапаможнік / П.У. Сцяцко. – Гродна : ГрДУ, 2001. – 231 с.
5. Тамашэвіч, Т. Асновы культуры мовы : тэксты лекцый : у 2 ч. / Т. Тамашэвіч. – Гродна : ГрДУ. – 1985. – Ч. 1. –218 с.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 17.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты