УВОДЗІНЫ
Многія вядомыя людзі – ад святых сярэднявечча да лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і алімпійскіх чэмпіёнаў сучаснасці – ураджэнцы Беларусі.
Мы перажываем сёння далёка не лепшыя часы, даганяем тое, штоўпусцілі за часы неабдуманай «перабудовы», практычна робім тое, што рабілі нашы папярэднікі яшчэ ў недалёкім мінулым, некаторыя з іх яшчэ жывуць, і іх вопыт, жыццёвая мудрасць, адносіны да справы могуць служыць нам прыкладам, асабліва падрастаючаму пакаленню. У сваім рэфераце аўтар павядзе размову аб людзях, якія сваёй напружанай працай стваралінаш сённяшні дабрабыт, матэрыяльную і духоўную базу, усё тое, чым сёння ганарытся наша краіна і на аснове чаго будуе планы на будучае.
Горад Ліда быў заснаваны яшчэ у далёкім 1323 годзе. На працягу стагоддзяў Лідская зямля станавілася радзімай многіх знакамітых людзей, якія праславілі яе ў свеце. Горад мае цікавую, поўную падзей і гістрычных фактаў гісторыю, якая не была в магчымай без таленавітых асоб, якія унеслі вялікі уклад у развіццё навукі, культуры, эканомікі і гісторыі не толькі Лідчыны, але і ўсёй нашай краіны. Сярод іх Казімір Нарбутт, вядомы навукоўца XVIII ст., аўтар першага польскамоўнага падручніка па логіке; Ігнацій Дамейка дзельнік паўстання 1830-31, рэфарматар навукі і адукацыі, геолаг, мінеролаг, мемуарыст; Носель Пупко – вядомы прадпрымальнік канца XIX стагоддзя, заснавальнік Лідскага піўнога завода, ураджэнец Ліды, купец 2 гільдыі.
Мэтай дадзеннаго рафэрата з’яўляецца вывучэнне мікрагісторыі сваёй малой Раддзімы праз знаёмства з дасягненнямі яе вялікіх ураджэнцаў.
Найбольш грунтоўным даследваннем гісторыі края з’яўляецца кніга “Памяць” Ліда і Лідскі район, у якой на падставе архіўных даных, замалёвак, артыкулаў, успамінаў непасрэдных удзельнікаў падзей расказваецца аб гісторыі Лідчыны ад старажытных часоў да нашых дзён, аб вядомых людзях, героях ратных і працоўных спраў. Асаблівая ўвага ўдзяляецца расказу аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны — падпольным і партызанскім руху на тэрыторыі раёна, баях за яго вызваленне. Прыводзяцца спісы партызан, падпольшчыкаў, воінаў Чырвонай Арміі, паўшых пры абароне і вызваленні раёна і загінуўшых мірных жыхароў. Прыводзяцца таксама спісы ахвяр палітычных рэпрэсій 1930—1950-ых гг. Асобны раздзел кнігі прысвечаны апісанню багатай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Лідчыны, гісторыі яе населеных пунктаў [4].
Даследванні знакамітых ураджэнцаў Ліды прведзены у артыкулах на старонках “Летапісца Лідскага” [6], а таксама у артыкулах і манаграфіях доктара гістрарычных навук І. Стасевіч-Ясюковай [7; 8]
1. КАЗІМІР НАРБУТ
Казімір Нарбут (фактычна Даніэль, таму што Казімір - гэта яго ордэнскае імя, якое, аднак, настолькі атаясамлівалася з Нарбутам, што замяніла ў свядомасці нашчадкаў імя, дадзенае пры хрышчэнні) нарадзіўся ў Крупе, за 6 кіламетраў ад Ліды. Яго бацька, Казімір, быў мечнікам, харунжым, а пасля - лідскім маршалкам. Маці - Мар'яна з Навіцкіх - таксама паходзіла са шляхецкага роду. Трэба дадаць, што Даніэль Нарбут меў ажно пяць братоў. Яго выцвілую метрыку хрышчэння, напісаную на лаціне гусіным пяром, знайшоў у 1938 г. у кнігах прыхадскога касцёла Святога Крыжа ў Лідзе, дзякуючы добразычлівай дапамозе ксяндза Іпаліта Баярунца, п. Аляксандр Снежка, аўтар шматлікіх артыкулаў у перадваеннай "Лідскай зямлі". З задавальненнем трэба падкрэсліць, што друкаванне гэтай газеты, у нязменным графічным афармленні, працягвае ў наш час Таварыства Польскай Культуры на Лідчыне. Вернемся аднак да перарванага аповеду. З гэтай знайдзенай метрыкі можна даведацца, што 5 студзеня 1738 г. ксёндз пробашч Пётр Стракоўскі ахрысціў імем Даніэль - Казімір немаўля "са шляхецкай сям'і Казіміра Нарбута, мечніка літоўскага з Крупы", што хрышчонымі бацькамі былі дзве пары - Міхал Нарбут з Перапечыц і Антаніна Юрэвічова, а таксама Зыгмунт Юрэвіч і сандамерская падчашына Аляксандра Навіцкая. Надрукаваная Аляксандрам Снежкам загінуўшая ўжо метрыка дапамагае вырашыць пытанне, якое ўздымаецца ў розных публікацыях і энцыклапедыях, аб месцы нараджэння Даніэля Нарбута (у Крупе ці ў Дакудаве) [7].
Пра ранняе дзяцінства Даніэля Нарбута вядома няшмат. Напэўна, ён правёў яго ў маёнтку бацькоў, у Крупе, сярод шматлікіх сваякоў.
У той час - як піша біёграф Нарбута з дзевятнаццатага стагоддзя ксёндз Антоні Машынскі, таксама піяр - "... прагны навукі семнаццацігадовы юнак абраў сабе за поле славы і грамадскай карысці Ордэн Піяраў і 25 ліпеня 1755 года ў тамашнім калегіюме прыняў яго рызы...", г.зн. распачаў паслушніцтва, якое праходзіў у піяраў на Палессі, у Любяшове каля Пінска.
У любяшоўскім калегіюме праграма навучання ахоплівала ўжо геаграфію, гісторыю і сучасныя мовы (нпр., французскую). Але адначасова гэта была і знакамітая гуманістычная школа, якая дазваляла як авалодаць лацінскай мовай і вывучыць старажытную літаратуру, так і пазнаць багацце і прыгажосць роднай мовы. Найбольш папулярнымі метадамі былі тлумачэнні вучнямі тэкстаў рымскай класікі на польскую мову, а польскіх - на лацінскую і вучэнне вершаў і фрагментаў прозы на памяць, што ўзбагачала яе запасам новых слоў і выразаў, якія выкарыстоўваліся радзей. Паслушніцтва ў Любяшове доўжылася два гады, наступныя два гады Нарбут вучыўся ў Дуброўцы, размешчанай таксама каля Пінска. Тут ён вывучаў філасофска-тэалагічны курс, абавязковы для членаў Ордэна Піяраў. Калі Нарбута перавялі з Дуброўніцы ў Вільню, ён застаў там у
2. ІГНАЦІЙ ДАМЕЙКА
Ігнат Іпалітавіч Дамека нарадзіўся 31 чэрвеня 1802 года у маёнтку Мядведка (Карэлічскі раён Гродзенскай вобласці). У сямігадовым узросце пасля смерці бацькі, выхоўваўся ў сваякоў. Скончыў школу манахаў-піяраў у Ўучыне, а ў 1822 годзе – фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта. Ён слухаў лекцыі такіх вядомых вучоных як Лялевель і Франк. У чатырнацать гадоз Дамейка быў адным з самых малодшых студэнтаў універсітэта. Летам 1817 года ён атрымаў ступень кандыдата філамофіі, а у 1822 годзе – магістра філасофіі. Акрамя курсаў фізікі і матэматыкі, студэнты вывучалі тапаграфію, архітэктуру, замежныя мовы гісторыю і літэратуру [5, с. 31].
У гэты час сярод студэнцкай моладзі дзейнічалі многія таварыствы. Найболыш важкім з ix было канспірацыйнае Таварыства Філаматаў (г.зн. аматараў навукі), створанае ў кастрычніку 1817 года, у яго склад уваходзіла каля двух дзесяткаў асоб. Адной з галоўных задач Таварыства была самаадукацыя, якую пазней яны хацелі ўзняць да ранга навуковай працы. Істотнай рысай гэтага Таварыства было тое, што яно дзейнічала ў атмасферы братэрства i распаўсюджвала сярод сваіх сяброу i ў студэнцкім асяроддзі пачуццё абавязку ў адносінах да грамадскасці i высокіх маральных якасцей. Філаматы былі кіраўнікамі тайных таварыстваў, арганізатарамі якіх з'яўляліся самі, i за кошт гэтага пашыралі свой ўплыў на студэнтаў. Пасля велізарнага поспеху адзінага легальнага таварыства Прамяністых, арганізаванага Томашам Занам, у чэрвені 1822 года было створана падпольнае Таварыства Філарэтаў (аматараў дабрадзейнасці), якое ў 1821-22 акадэмічным годзе налічвала больш за 170 сяброў.
Дзякуючы Ануфрыю Петрашкевічу, Дамейка хутка пасябраваў са стваральнікамі Таварыства Філаматаў: Томашам Занам, Юзефам Яжоўскім, Францішкам Малеўскім, Адамам Міцкевічам, Янам Чачотам i іншымі. Гэтае сяброўства захавалася на ўсё жыццё. Увосень 1819 г. Дамейка ўваходзіць у склад Таварыства Філаматаў, актыўна дзейнічае ў розных філамацкіх і філарэцкіх структурах, арганізоўвае спатканні, чытае выклады з розных галін прыродазнаўства. Належыць да арганізаванага філаматамі Статыстычнага Камітэта (1821г.), які займаўся зборам i ўпарадкаваннем розных фізіяграфічных i статыстычных матэрыялаў.
Сярод філарэтаў панавала непрыняцце існуюных палітычных адносін i прага незалежнасці. Пазней Дамейка пісаў: "Сілай той цягі, штуршком да дзейнасці, галоўнай мэтай былі дабро краіны, старая Польшча, захаванне народу i польскага характару".
Атмасфера, пануючая ва універсітэце i ў многіх падпарадкаваных яму школах, ліберальныя погляды вялікай часткі прафесуры, a таксама абуджэнне патрыятычнага духу, ідэйныя хваляванні сярод моладзі выклікалі незадаволенасць уладаў у Пецярбурзе.
3. НОСЕЛЬ ПУПКО
У Вялікім Княстве Літоўскам піва з’явілася ў XIV ст. ст. У 1546 г. была ўведзеная пасада піўнічага ВКЛ. Першым піўнічым быў Мікіта Мікалаевіч, ён кіраваў вялікакняскімі піўніцамі і пастаўкамі піва да стала Вялікага князя.
У XVI стагоддзі на нашай зямлі з’явіліся бровары. У кожным прыстойным маёнтку меліся свае саладоўні, дзе “гадавалі” солад, неабходны пры варэнні піва. У гарадах солад рыхтавалі на продаж адмысловыя рамеснікі-саладоўнікі. У Смаргоні ў 1621 г. рыхтавалі солад пшанічны, жытні, ячменны, рысавы, з турэцкага аўса.
Дакладна, піўныя заводы з’явіліся ў Лідзе толькі ў другой палове 19 стагоддзя, прычым адразу тры. Першы піўны завод быў пабудаваны ў 1863 г. Гэта выцякае з прашэння, якое падалі мяшчане Эйля Айзікавіч Ландо і Давыд Юдзелевіч Камянецкі ў Будаўнічае аддзяленне Віленскага Губернскай управы.
У другой палове XIX ст. быў пабудаваны піўны завод у фальварку Дворышча Лідскага павету. У 1874 г. Я. Л. Папірмейстар заснаваў другі піўны завод у Лідзе, а ў 1876 г. лідскі мешчанін Носель Зелікавіч Пупко запусціў трэці піваварны завод. Завод Ландо і Камянецкага неўзаметку знік у 70-х гадах 19-га стагоддзя, піўзавод Папірмейстара ў 1944 г. быў перабудаваны ў камбінат харчовых канцэнтратаў, а піўзавод Носеля Пупко з часам ператварыўся ў АТЗТ "Лідскае піва" - самае знакамітае піўное прадпрыемства Беларусі. Носель Зелікавіч Пупко, таксама як Эйля Ландо, Давыд Камянецкі і Якуб Папірмейстар, быў лідскім яўрэем. Прозвішча Пупко - было самым распаўсюджаным і шматлікім сярод жыхароў горада. У 1838 г. пры выбарах кагальных і рабіна сярод 89, якія галасавалі, чацвёрабылі з прозвішчам Пупко: Хаім- Груна Ноткавіч, Ёсель Вольфавіч, Ёсель Ханонавіч і Янкель Арэлавіч . У 1903 г. у горадзе жылі 92 сям’і з прозвішчам Пупко, тады як Ілютовічаў было 35, а Палячакаў - 20. У сукупнасці яўрэяў з прозвішчам Пупко ў горадзе жыло каля 500 чалавек, гэта амаль 5 % гарадскога насельніцтва. 29 сакавіка 1873 г. Носель Пупко атрымаў згоду Лідскай павятовай паліцэйскай управы на будаўніцтва піўнога завода на ўласным участку па вуліцы Віленскай.
У 1876 годзе піўны заводзік «Баварыя» лідскага мешчаніна Носеля Зелікавіча Пупко выпусціў першую партыю піва. Прадукцыйнасць завода была настолькі малая, што выпуск за дзень укладваўся на два-тры аднаконныя вазы. Але піва было хвацкае!
Праз некаторы час Пупко атрымаў высокае званне пастаўшчыка імператарскага двара і права пазначаць на сваёй прадукцыі і шыльдах спецыяльны знак, які інфармаваў пакупніка, што лідскае піва п’юць пры імператарскім двары.
Заснавальнік Лідскага піўнога завода, ураджэнец Ліды, купец 2-ой гільдыі
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Лідчане ганарацца сваім гістарычным мінулым. Невыпадкова кажуць, што ў таго народа, які не ведае сваю гісторыю, няма будучыні. Амаль за 7 з паловай стагоддзяў, дзякуючы творчым і таленавітым людзям, Лідчына стала вядомай далёка за межамі Гродзеншчыны, за межамі рэспублікі
Вось далёка не поўны пералік людзей, якія стварылі сваёй напружанай працай зорную славу гэтаму рэгіёну. Дзякуючы іх талентам і любові да своёй малой радзімы, зараз кожны з нас можа ўзяць з іх прыклад і натхніцца на заваяванне новых творчых гарызонтаў і ўслаўленне нашай краіны ў свеце.
Аўтар невыпадкова разглядае у сваім рэфераце прадстаўніковў творчай інтэлігенцыі і прадпрымальніка XVII – XIX ст., калі ў цяжкіх палітычных і эканамічных ўмовах, людзі дабіваліся вялікіх поспехаў, кожны у сваёй сферы дзейнасці.
На наш погляд, Казімір Нарбут, Ігнацій Дамейка, Носель Пупко – таленавітыя прадстаўнікі сваёй краіны. Але іх дзейнасць яшчэ не дасканала разгледзена ў навуковых даследваннях і патрабуе пільнай увагі з боку сучасных гісторыкаў.
1. Коўкель, І.І. Знакамітыя людзі Гродзеншчыны / І.І. Коўкель // 60 летие образования Гродненской области : Материалы Междунар. науч. конф,, 3-4 марта 2004 г., Гродно.- Гродно : ГрГУ, 2004 .- С.28-35.
2. Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада : матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А.П. (гал. рэд.)[і інш.]. - Ліда : 212.
3. Мальдис, А. Национальный герой Чили / А. Мальдис // Деловой Вестник. – 1994. – № 3. – с. 23-25.
4. Памяць. Ліда. Лідскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэд. кал.: В. Г. Баранаў [и др.] ; маст. Э. Э. Жакевіч. - Мінск : Беларусь, 2004. - 566 с.
5. Ремнев, В.А. Игнатий Домейко – “Гранде Адукадор” / В.А. Ремнев // Беларусь в современном мире : материалы VIII Междунар. науч. конф. студентов, аспирантов и молодых ученых, Гомель, 5 мая 2015 г. / М-во образования Респ. Беларусь, Гомел. гос. техн. ун-т им. П. О. Сухого, Гомел. епархия Белорус. православ. церкви ; под общ. ред. В. В. Кириенко. – Гомель : ГГТУ им. П. О. Сухого, 2015. – С. 31 - 34.
6. Сліўкін, В. Піўзавод Пупко / В. Сліўкін // Лідскі летапісец. – 2007. – №4 (32). – С. 43-53.
7. Стасевіч, І. Казімір Нарбут (1738-1807) / І. Стасевіч. – Варшава-Ліда: Рэтра-Арт, 2004. – 85 с.
8. Стасевіч-Ясюкова, І. Казімір Нарбут у часе і прасторы / І. Стасевіч-Ясюкова// Лідская Зямля. – 1996. – №21(22). – С. 12-13.