Уводзіны
Лічэбнікі ў рускай і беларускай мовах
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уводзіны
Лічэбнік – часціна мовы, якая абазначае абстрактныя лікі, колькасць, сукупнасць ці парадак прадметаў пры лічэнні.
Паводле структуры лічэбнікі падзяляюцца на простыя, якія маюць адзін корань (тры, сем), складаныя, у якіх два корані (пяцьдзесят, восемсот), і састаўныя, якія ўтвараюцца спалучэннем простых ці складаных лічэбнікаў (трыста дваццаць пяць, шэсцьсот восемдзесят два).
Паводле значэння і граматычнай структуры вылучаюцца наступныя разрады лічэбнікаў:
- колькасныя (тры, восем, дзевятнаццаць);
- зборныя (двое, пяцёра);
- парадкавыя (першы, шосты, дзве тысячы восьмы).
Колькасныя лічэбнікі абазначаюць абстрактныя лікі, колькасць цэлых адзінак ці частак цэлага, указваюць на колькасць прадметаў пры лічэнні. У іх ёсць пэўныя асаблівасці, якія трэба ўлічваць пры ўжыванні лічэбнікаў.
Дробавыя лічэбнікі абазначаюць дробавыя лікі і складаюцца з дзвюх частак: лічніка (числителя) і назоўніка (знаменателя). Назоўнік абазначае колькасць частак, на якія дзеліцца цэлае, а лічнік – колькасць узятых частак ад гэтага цэлага.
Лічэбнікі ў рускай і беларускай мовах
Разгледзім падрабязней марфалагічныя адрозненні.
Лічэбнік один (одна, одно, одни) – адзін (адна, адно, адны) у рускай мове ў множным ліку мае мяккае скланенне, у беларускай мове пад уплывам форм адзіночнага ліку замацавалася цвёрдае скланенне і ва ўсіх склонах множнага ліку (одни, одних, одним, одних, одними, одних – адны, адных, адным, адных, аднымі, адных).
Лічэбнікі два, две – два, дзве; аба, обе – абодва, абедзьве захавалі родавыя адрозненні і падабенства ў пачатковай форме, а пры скланенні набываюць значныя адрозненні.
Творны склон беларускага лічэбніка два захаваў старажытны канчатак Давальнага і Творнага склонаў парнага ліку –ма (дзвюма, як і трыма, чатырма), у рускай мове замацавалася форма на –мя пад уплывам –мі ў старажытных канчатках Творнага склону лічэбнікаў тры, чатыры (трьми, четырьми). Лічэбнікі абодва, абедзве ва ўскосных склонах маюць канчаткі поўных прыметнікаў множнага ліку (абодва, абедзьве) і скланяюцца як два, дзве. Пры скланенні і рускіх і беларускіх лічэбнікаў захаваліся родавыя адрозненні ў аснове і ва ўскосных склонах.
Лічэбнік девяносто мае ў рускай мове дзве формы (девяносто і девяноста – ва ўскосных склонах), у беларускай мове ён не скланяецца (дзевяноста).
Лічэбнік двести ў рускай мове мае ў Назоўным і Вінавальным склонах канчатак -і, які з’явіўся на месцы гістарычнага -Ь у ненаціскным становішчы, у беларускай мове захаваўся канчатак –е (на месцы гістарычнага -Ъ).
Парадкавыя лічэбнікі маюць тыя ж адрозненні, яr і прыметнікі з цвёрдай і мягкай асновай (третий, шестой – трэці, шосты; третьего, шестого – трэцяга, шостага і г.д. У Творным склоне – третьим, шестым – трэцім, шостым).
Лічэбнікі полтора, палторы – паўтара, паўтары ва ўскосных склонах маюць адзіную форму з канчаткам –а; у рускай мове першая частка пол- выступае ў форме полу- (полутора – паўтара ва ўсіх ускосных склонах).
Заключэнне
Такім чынам, пры супастаўленні сучасных рускіх і беларускіх лічэбнікаў выяўляецца амаль поўная тоеснасць іх формаў.
Адрозненні назіраюцца ў вобласці:
— фанетыкі і арфаэпіі: рус. один — бел. адзін — адлюстраванне дзекання ў беларускай форме; три — тры — адрозненне ў цвёрдасці / мяккасці зычнага гуку [р]; семь - сем - зацвярджэнне губных зычных у канцэ слова ў беларускай мове;
— графікі і арфаграфіі: рус. шесть — бел. шэсць, одинадцать — адзінаццаць;
— лексікі і фразеалогіі: рус. второй - бел. другі;
- словаўтварэнні: рус. оба, обе - бел. абодва, абедзве;
- сінтаксісу: рус. три шестых — бел. тры шостыя.