Уводзіны
Лёсік Язэп Юр’евіч – беларускі навуковец, пісьменнік, грамадскі дзеяч
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводзіны
Язээп Юр’евіч Лёсік - беларускі пісьменьнік, публіцыст, мовазнаўца, педагог, нацыянальны і палітычны дзеяч, акадэмік АН БССР. А таксама родны дзядзька Якуба Коласа і брат Антона Лёсіка.
Калі задумваешся над жыццёвым шляхам гэтага чалавека, зноў і зноў задаеш сам сабе пытанне: "За што?!" За што выпаў яму такі лёс: не за тое ж, што "лёс" і "Лёсік" - аднакарэнныя словы?..
Ён сядзеў у турме і быў у ссылках пры ўсіх палітычных рэжымах, падчас улады якіх жыў, працаваў, дзейнічаў і змагаўся... Пры царскім, нямецкім (кайзераўскім), польскім, а пры савецкім - ажно два разы! Ужо сам гэты факт, на маю думку, сведчыць аб неардынарнасці і непаўторнасці і характару Язэпа Юр'евіча, і яго поглядаў і пазіцый у канкрэтнай тагачаснай абстаноўцы. I ўсё ж такі: чым не дагадзіў ён тым уладам - законным і акупацыйным, такім процілеглым па мэтах, праграмах, задумах, планах, здзяйсненнях?
Лёсік Язэп Юр’евіч – беларускі навуковец, пісьменнік і грамадскі дзеяч
Нарадзіўся Язэп Лёсік 18 лістапада 1883 года ў вёсцы Мікалаеўшчына, Стаўпецкага раёна, Мінскай вобласці.
У трынаццацігадовым узросце Язэп спрабаваў паступіць у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, але на іспытах быў “зрэзаны” з-за беларускага акцэнта. Праз год ён усё ж такі паступіў, але ўжо ў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Яшчэ праз год — выключаны з семінарыі “за непакорнасць” без права паступлення ў іншыя навучальныя ўстановы. Але настойлівы юнак скончыў гарадское вучылішча ў Ноўгарад-Северскім (на Чарнігаўшчыне) і здаў экзамен на званне настаўніка народнай школы і хатняга настаўніка пачатковай школы. Яму дапамог старэйшы брат Антон, які з 1900 года жыў у Ноўгарад-Северскім.
Язэп вярнуўся ў Беларусь, выкладаў рускую мову ў Бабруйскай сельскагаспадарчай школе, у Грамядчанскай школе Ноўгарад-Северскага павета, дзе і стаў удзельнікам нелегальнага руху. У выніку Язэпа Лёсіка арыштавалі за чытанне сялянам газет, а самае галоўнае — за каменціраванне тагачасных падзей з антыдзяржаўных пазіцый. У 1907 годзе ў мястэчку Старадуб адбўся суд, але Язэп уцёк з-пад варты і хаваўся нейкі час у сваякоў і знаёмых у Стоўбцах і ў старэйшага брата Міхала, які працаваў начальнікам чыгуначнай станцыі Красноўка паблізу Луганска.
Калі ж у 1911 годзе Язэп Лёсік наведаў у Ноўгарад-Северскім брата Антона, яго арыштавалі і асудзілі на пажыццёвае пасяленне ў Сібіры: спачатку каля горада Кірэнска Іркуцкай губерні, а потым — у Бадайбо.
Лютаўская рэвалюцыя вярнула Язэпа Юр’евіча на Беларусь, у горад Мінск, дзе ён уступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду, стаў членам Беларускага нацыянальнага камітэта, адным з арганізатараў беларускіх курсаў, а ў 1917 — 1918 гадах рэдагаваў газету «Вольная Беларусь».
Улетку 1917 года Язэп Лёсік пазнаёміўся з адзінай дачкой беларускага пісьменніка Ядвігіна Ш. пісьменніцай Вандай Лявіцкай, а ўжо восенню таго ж года яны сталі мужам і жонкай.
У 1917 — 1920 гады імя Язэпа Лёсіка было добра вядома на тэрыторыі Беларусі. Ён быў членам Выканаўчага камітэта Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый, уваходзіў у Вялікую беларускую раду, быў удзельнікам Усебеларускага з’езда 1917 года, супрацоўнічаў з Народным сакратарыятам Беларусі, стаў адным з ініцыятараў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), адным з кіраўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, старшынёй Найвышэйшай рады БНР, увайшоў у Народную раду
Заключэнне
Такім чынам, Лёсік Язэп Юр’евіч быў удзельнікам Беларускага навуковага з’езду, сябрам Інбелкульту (1921—1930) і ўдзельнікам Беларускай акадэмічнай канфэрэнцыі (1926).
Выступаў за захаванне кірылічнага альфавіту і ўхваляў “навуковасць і лягічнасць” сербскай кірылічнай азбукі.
Адзін з першых арганізатараў бясплатных беларускіх курсаў (Мінск, восень 1917 г.), ініцыятар аднаўлення “Беларускага вучыцельскага хаўрусу”, адзін з аўтараў яго статуту. Выкладчык у БДУ (1921-1930). Аўтар шэрагу падручнікаў па беларускай мове: “Практычная граматыка” (1921), “Беларуская мова. Пачатковая граматыка” (1924), “Беларуская мова. Правапіс” (1924).
Першы вядомы твор: апавяданне “Рабы Міхась Крэчка, што быў за судзю”, надрукаваны ў “Нашай Ніве” (19 ліпеня 1912). Апавяданне “Не ўсе ж разам, ягамосьці!..” выходзіла асобнай кніжкай (1914). “Апавяданне бяз назвы” (друкавалася у газетах “Вольная Беларусь” і “Беларусь”, 1917—1920). Зборнік апавяданняў “Родныя вобразы” забаронены да друку Галоўлітам БССР з-за “нацыяналістычнага”, “рэлігіёзна-дагматычнага” характару ў 1921.
Некалькі вядомых вершаў. Шмат твораў у публікацыях і рукапісах страчаныя.
Пераклаў на беларускую мову “Камуністычны Маніфест” (1923).
Як літаратар адзначаны як “таленавіты апавяданнік”, а яго творчасць як “вельмі нацыянальная, народна-беларуская…” (М. Гарэцкі, 1919). У пазнейшыя савецкія часы (1960—1970-я) адзначалася, што ён “у творах дапускаў памылкі нацыяналістычнага характару”.
1 Мяснікоў, А. Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты / А. Мяснікоў. — 2-е выд., дапрац. — Мінск : Литература и искусство, 2009. — 344 с.
2 Іофе, Э. Слова пра ссыльнага акадэміка: Літаратура і мастацтва, №45 ад 15 лістапада 2013 г., с. 4.
3 Лёсік, А. З жыцця Язэпа Лёсіка. Праект Беларускай хрысціянскай дэмакратыі “Пакаяньне”, ад 4 верасня 2008 г.
4 Маракоў Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Т. 2.