Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі па книзе А. Лакотка Реферат
БГУКИ (Белорусский государственный университет культуры и искусств)
Реферат
на тему: «Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі па книзе А. Лакотка»
по дисциплине: «История искусств»
2020
Выполнено экспертами Зачётки c ❤️ к студентам
23.00 BYN
Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі па книзе А. Лакотка
Тип работы: Реферат
Дисциплина: История искусств
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 15.
Поделиться
Уводзіны
1. Цэрквы
2. Касцёлы
3. Капліцы
4. Званіцы
5. Мячэці
6. Сінагогі
Заключэнне
Уводзіны
Генезіс драўлянага сакральнага дойлідства Беларусі бярэ пачатак ад канструкцыйных форм драўлянай архітэктуры ўсходніх славян IX – XII стст. Зруб як архітэктурны модуль аказаўся невычэрпанай крыніцай архітэктурна-канструкцыйнага рашэння тэрас і гародняў, вежаў і брам, жылых і гаспадарчых пабудоў, пасадаў. Чацвярыкі, васьмярыкі, круглікі, галерэі сталі крыніцай развіцця аб’ёмаў і форм.
Сакральнае будаўніцтва прыйшло з пэўнымі, спецыфічнымі архітэктурнымі канонамі і спрыяла развіццю прафесійнага долідства на землях Беларусі. У драўлянай архітэктуры вобраз царквы асыцыятыўна знітаваны з вобразамі, прастораўтварэння якіх будавалася шляхам разнастаянага спалучэння зрубаў. Двух-, пяцізрубныя восевыя і крыжова-восевыя кампазіцыі драўляных цэркваў сталі тыповымі для паўднёвых рэгіёнаў Беларусі, крыжовацэнтрычныя – для паўночных. Блізкія да квадрата зрубы з шатровымі завяршэннямі характэрны для цэркваў Беларускага Палесся.
Разам з тым у палескім рэгіёне Беларусі характэрнымі з’яўляліся аб’ёмна-прасторавыя будовы цэркваў, у аснове якіх ляжыць ярусная будова аб’ёмаў з раскрытай у інтэр’еры вертыкальная прасторай (цэрквы ў Хойніках, Рабелі, Вялемічах, Кажан-Гарадку і інш., XVIII ст.).
Спаса-Праабражэнская царква XVIII ст. з вёскі Барань Аршанскага раёна характарызавала тып драўляных цэркваў паўночных рэгіёнаў Беларусі. Аснову аб’ёмна-прасторавага рашэння тут складаў кампактны цэнтрычны план: сувязь неф-алтар з прытворам, які пераходзіў у бакавыя нефы, акаляючыя аб’ём галоўнага. У іх прасочваецца асаблівасць, характэрная для драўлянаго дойлідства ўсяго ўсходнееўрапейскага арэала.
1. Цэрквы
Драўляныя цэрквы на тэрыторыі Беларусі з’явіліся неўзабаве пасля прыняцця хрысціянства. Пісьмовыя звесткі сведчаць пра першую драўляную царкву ХІ ст. у Друцку.
Характэрнымі рысамі гэтага перыяду былі спалучэнне сеняў-прытвора, памяшкання літургічных дзеянняў (нефа) і сакральнага памяшкання (апсіды, алтара). Да апошняга ў хуткім часе далучыліся бакавыя прыбудоўкі – сакрысціі. Літургічная зала (неф) і ўзнёслая вежа з крыжамі бралі вытокі ад зруба-чацверыка, вежы са стромкім дахам, створанай абарончым дойлідствам. У прасцейшых цэрквах неф і алтар месціліся ў адзіным зрубе, пад агульным двух-, чатырохсхільным дахам. Прытвор часам меў выгляд паветкі на слупах ці кансолях. Нарэшце алтар сталі ладзіць у выглядзе прыбудовы. З’явілася двухзрубная восевая кампазіцыя. Гэта так званая клецкая царква (на аснове зруба-клеткі), якая мела шырокае бытаванне да XVII ст. у тым ліку і на Беларусі. Гэта цэрквы ў Збірагах і Здзітаве XVII ст., Хатынічах і Ялаве XVIII ст.
Можна меркаваць, што да XV ст. драўляныя царкоўныя пабудовы ва Усходняй Еўропе ўзводзіліся з хваёвага кругляка і дахамі на самцах. Аднак у XVI і XVII стст. драўляныя цэрквы Палесся ўжо будуюцца з абчэсаных бярвенняў, злучаных у чысты вугал. Распаўсюджванне фахверкавых канструкцый у дойлідстве ВКЛ у XIV – XVI стст. абумовіла замену ў сакральных збудаваннях кругляка на брус, а дахаў на самцах – на кроквенныя.
2. Касцёлы
Касцёльнае будаўніцтва на Беларусі бярэ пачатак прыкладна з ХІІІ ст. Напачатку гэта былі адзінкавыя храмы ў буйных гарадах. Але ўжо ў XIV – XVI стст. будаўніцтва касцёлаў у ВКЛ значна пашырылася.
Генезіс форм драўлянага касцёла паходзіў з іншых крыніц, чым царквы. У касцёлах зрубы нефа і абсіды маюць больш выцягнутыя формы. Недахоп вышыннай перспектывы кампенсаваўся восевай перспектывай. Драўляныя касцёлы не мелі скляпенняў. Бакавое развіццё аб’ёмаў ішло за кошт стварэння на мяжы нефа і апсіды папярочнага нефа – трансцэнта. План пры гэтым набываў форму выцягнутага крыжа. Дахі абодвух аб’ёмаў утваралі скрыжаванне, якое фіксіравалася размяшчэннем невялікай вежачкі, завершанай каваным крыжам. Прыклад – касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў мястэчку Нача Воранаўскага раёна.
З’яўленне вежаў-званіц у драўляных касцёлах Беларусі ўзыходзіць да заходнееўрапейскіх традыцый. Прычым тут вежа нібы далучаецца да аб’ёмістага будынка са стромкім двухсхільным дахам (касцёл з в. Дзятлава Ваўкавыскага раёна). На пачатку ХХ ст. драўляныя касцёлы з вежай прытвора-званіцы былі ўспрыняты архітэктурай мадэрна і атрымалі новую інтэрпрэтацыю. Другі тып аднавежавага касцёла можна разглядаць як больш характэрны менавіта беларускаму драўлянаму дойлідству. У в. Сялявічы Слонімскага раёна касцёл св. Барбары складаецца з нефа, апсіды і невялікага трансцэнта. Галоўны фасад завяршае стромкая вежа-званіца.
3. Капліцы
Наяўнасць праваслаўнага і каталіцкага веравызнання на Беларусі вызначыла два тыпы невялікіх па памерах сакральных пабудоў-капліц. Праваслаўная капліца, аналагічная рускай “часовне”, дзе набажэнствы ладзіліся па раскладу; каталіцкая, сядзібная, хатняя, кляштарная царква, ці малітоўня пры касцёле.
У праваслаўным веравызнанні капліцы гэта цэрквы без алтароў. У слоўніку царкоўнаславянскай і рускай мовы капліца характарызуецца як невялікая пабудова, напоўненная абразамі, перад якімі цепляцца лампады і куда з-за аддаленнасці ад цэркваў збіраюцца людзі на грамадскае маленне. У Расіі з распаўсюджваннем хрысціянства капліцы будуюцца ў вёсках і гарадах пры манастырах і цэрквах, на вялікіх і малых дарогах, на паклонных гарах.
У Беларусі ўзнікненню і распаўсюджванню капліц папярэднічала існаваўшая яшчэ ў паганскія часы традыцыя стварэння мемарыяльных помнікаў у выглядзе прыдарожных слупоў з выявамі паганскіх багоў. У той жа час хрысціяне ставілі крыжы на месцах пахавання. Старажытныя магілы, раскіданыя ўздоўж дарог, выконвалі ролю пэўнага духоўнага павучання-напамінку пра тленнасць чалавечага быцця на зямлі.
Для беларускіх зямель характэрнымі былі розныя тыпы капліц:
1. Найбольш простая драўляная слупавая капліца вышынёй каля 2.5 -3.5 метра з невялічкім шатром пад чатыросхільнай стрэшкай са шпілем. Пад стрэшкай па чатыры бакі – укрыжаваныя фігуркі. Такія капліцы ставіліся на скрыжаваннях, уездах у вёску (Завараты, Глыбоцкі раён), ля прысадаў (Малыя Ступяняты, Астравецкі раён), на касцёльных дварах (Свіранкі, Астравецкі раён).
4. Званіцы
Царкоўны звон, званарства, як сведчыць хрысціянская традыцыя, бярэ пачатак ад легенды, паводле якой металічныя званы былі ўключаны ў сакральны рытуал наальскім епіскапам Паўлінам (353 – 431 гг.). Форма іх нібыта была паказана палявымі кветкамі-званочкамі. Першае летапіснае паведамленне пра з’яўленне званоў ва ўсходніх славян датуецца 988 годам. Першыя званы завозіліся ў старажытнарускія землі з-за мяжы. У Кіеве іх пачалі адліваць толькі ў ХІІІ ст. На Беларусі званарскае рамяство распаўсюдзілася ўжо ў XVI – XVIII стст., пра што сведчаць помнікі, у прыватнасці вядомы звон з царквы ў вёсцы Моладава, адліты ў XVII ст. у Коўне майстрам Марцінам Гофманам.
Выкарыстанне званоў вымагала ўстройства спецыяльных канструкцый – званіц. У часы Кіеўскай Русі званоў пры цэрквах было няшмат і спецыяльныя званіцы хутчэй за ўсё не будаваліся. Першыя летапісныя паведамленні пра званіцы адносяцца да XIV ст. Спачатку яны ўяўлялі сабой звычайныя козлы. Пазней драўляныя слупы званіц змяніліся на мураваныя, колькасць слупоў павялічылася, над імі з’явілася стрэшка. Так паступова сфарміраваўся тып паўночна-рускай званіцы – мураванай вежы з арачнымі праёмамі для званоў у адзін ці два ярусы. Першапачаткова кожны арачны праём завяршаўся сваім дахам, пазней з’явіўся агульны двухсхільны дах з вежкай пасярэдзіне.
5. Мячэці
Першыя мячэці ў ВКЛ з’явіліся ў месцах аседласці татар неўзабаве пасля таго, як яны былі пераведзены Вітаўтам з Залатой Арды. Пры Вітаўце ўжо існавалі мячэці ў Сарака Татарах, Лукішках і Некрашунцах. Дазвол на будаўніцтва выдаваўся вялікім князем па ўзгадненню з каталіцкім біскупам мясцовай дэцыі.
У абставінах рэлігійных канфліктаў культавыя пабудовы “басурманаў” і іншых “няверных” часам падвяргаліся разгрому і знішчэнню.
Да 1795 г. на тэрыторыі ВКЛ існавала 23 мячэці. Акрамя іх было яшчэ 65 татарскіх малітоўных дамоў.
Пасля далучэння земляў Беларусі да Расійская імперыі справа з будаўніцтвам і рамонтам мячэцяў прыходзіць у заняпад. Дзейнічаючы указ ад 23 жніўня 1756 г. дазваляў адкрываць магаметанскія прыходы толькі там, дзе колькасць мусульман-мужчын дасягала 200 чалавек.
Напярэдадні другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Літвы працавалі 17 мячэцяў і 2 малітоўныя дамы.
Аўтар трактата аб татарах Беларусі ў канцы XVI ст. так характарызаваў мясцовыя мячэці: “…убогія і нізкія мячэці пабудаваны з дрэва без мінарэтаў (вежаў) і імарэтаў (прытулкаў)… Для жанчын у некаторых тутэйшых мячэцях ёсць асобае месца ўсярэдзіне, адгароджанае ад мужчынскага, у якое яны не маюць права заходзіць…”
6. Сінагогі
Агульная колькасць сінагог на пачатку ХХ ст. складала ў Беларусі каля двух тысяч, і толькі галоўныя з іх у буйных гарадах былі мураванымі. Падаўляючую большасць складалі драўляныя сінагогі.
Меркаваць пра архітэктуру драўляных сінагог Беларусі магчыма па помніках, што былі ўзведзены ў канцы XVII i XVIII стст. І захаваліся на малюнках і фотаздымках канцы ХІХ – першых дзесяцігоддзяў ХХ ст.
У малых гарадах і мястэчках у большасці сваёй з’яўляліся і галоўныя сінагогі. У забудове мястэчка сінагога адыгрывала важную ролю ў фарміраванні прасторы, яе маштабу, сілуэту забудовы. Гэта быў значны аб’ём, дамініруючы над жылымі і гандлёва-рамесніцкімі пабудовамі.
Сінагогі характарызуюцца блізкай да квадрату ў плане рытуальнай залы завершаныя высокім, шмат’ярусным дахам. Знешнія галерэі, дабудовы толькі ўзмацнялі адчуванне некранутасці архітэктурнай цэласнасці. Драўляная сінагога нечым згадвала піраміду. Стылісты барока XVII – XVIII стст. адбыліся толькі на пластыцы форм (крывалінейныя франтоны, пілястры і карнізы, абрысы праёмаў), але не закранула сутнасць форм.
Заключэнне
Помнікі драўлянага сакральна-манументальнага дойлідства Беларусі розных канфесій тым не менш маюць адзіны штрых. Тэктоніка драўляных сакральных збудаванняў Беларусі арганічна знітоўвае як зрубныя, так і каркасна-брусавыя аб’ёмы і канструкцыі. Сцены, як правіла, маюць зрубную канструкцыю, з брусоў, са знешняю і ўнутранаю ашалёўкаю. Кроквенныя дахі, шатры і вежы прапарцыянальна суадносяцца з сценамі прытвора, нефа, алтара, прыбудоў-сакрысцяў. Іх сілуэт тоесны формам і прапорцыям народнага жылля, сельскіх пабудоў. Памеры, маштаб і прапорцыі дахаў і веж драўляных сакральных збудаванняў Беларусі магчыма захавалі параметры, якія склаліся некалі ў драўляным абарончым дойлідстве. Адметнай асаблівасцю з’явілася гарманічная адноснасць паміж стромкай вертыкаллю даху і нізкімі сценамі.
Трэба таксама зазначыць, што аб’ёмна-планіровачныя модулі ў сакральных драўляных збудаванняў Беларусі розных канфесій аднатыпныя. У найбольш простых тыпах цэркваў, касцёлаў, мячэцяў і сінагог назіраецца адзінства будовы: зруб з двухсхільным дахам, ці шатром і вытворныя варыянты, восевыя і ярусныя кампазіцыі. Памеры аб’ёмнага модуля зруба залежылі ад рацыянальных памераў бярвення і колькасці вянцоў. Таму ў драўляным сакральным дойлідстве першаснымі з’яўляюцца канструкцыйныя, а не стылёвыя рысы.
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 15.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты