Уводзіны
Частка 1. СТАРАЖЫТНЫ ПЕРЫЯД
Частка 2. ПЕРЫЯД СТАРАЖЫТНА-БЕЛАРУСКІХ КНЯСТВАЎ
Частка 3. ЭПОХА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
Частка 4. ЧАСЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
Частка 5. У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ
Частка 6. ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ ПОЛЬСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ
Частка 7. ЭПОХА БССР. ЛЕС КУЛЬТАВАЙ АРХІТЭКТУРЫ Ў БССР
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводзіны
Мы разгледзім кнігу вядомага навукоўца Алега Анатольевіча Трусава «Кароткая гісторыя архітэктуры Беларусі», якая была выдадзена ў 2005 г. [3]. Праца прысвечана гісторыі і развіццю архітэктурных форм на тэрыторыі Беларусі ад каменнага веку да канца савецкая эпохі, напісана ў навукова-папулярным стылі, мае аб’ем 464 старонкі і больш за 300 іллюстрацый.
Упершыню гісторыя архітэктуры Беларусі пададзена комплексна, і шматрганна. Асабліва захопліваюць увагу тэмы, ілюстраваныя выразнымі малюнкамі, схемамі, фотаздымкамі. Па словах аўтара, шматлікія фатаграфіі для выдання яму былі прадастаўлены Ігарам Марачкінам, Ігарам Чарняўскмі, Віктарам Сірыцай [2].
Частка 1. СТАРАЖЫТНЫ ПЕРЫЯД
Першая частка [3, с. 13–33] прысвечана архітэктурным формам нашых продкаў у перыяд ад палеаліту да жалезнага века.
Першымі людзьмі, якія засялілі нашу тэрыторыю у эпоху палеаліта, сталі неандэртальцы. Лічыцца, што самыя старжытныя іх стаянкі на Беларусі – гэта Юравічы і Бердыж. Знойдзены рэшткі жытла, якія ўяўлялі сабой збудаванні з вялікіх костак і скур жывелаў. Пасля, у эпоху мезадіта, людзі сталі сяліцца ў паўзямлянках акруглай формы. З надыходам неалітычнай рэвалюцыі канструкцыя жылля меняецца, і становіцца рознай для кожнага роду. Напрыклад, на поўначы Беларусі будавалі круглыя ці аваліныя жытлы на каркасе з жэрдяў.
Частка 2. ПЕРЫЯД СТАРАЖЫТНА-БЕЛАРУСКІХ КНЯСТВАЎ
У другой частцы [3, с. 33–85], якая ахоплівае ІХ – ХІІІ ст., гаворка ідзе пра сярэднявечча. Сярод асноўных структурных элеементаў выдзелены сялянскае жылле і феадальныя сядзібы, гарадская архітэктура і абарончыя збудаванні. У якасці адметнасці перыяда падаеца з’яўленне такога новага тыпу пабодоў як царкоўна-манастырскія.
З прыходам славянскіх плямен пачаўся хуткі рост колькасці гарадзішчаў і селішчаў. Горад – гэта вялікі населены пункт, які з'яўляецца адміністрацыйна-палітычным цэнтрам прылеглага раёна, а таксама культурным, гандлёвым, ваенным і прамысловым цэнтрам.
Частка 3. ЭПОХА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
Трэццяя частка кнігі [3, с. 13–33] змяшчае характарыстыку грамадскага і рэлігійнага жыцця ў 2 п. XIII – сяр. XVI ст., што фарміравала асноўныя напрамкі развіцця культавага і грамадзянскага будавання. Адметнасцямі гэтага перыяда стаў хуткі рост гарадоў, дзе ўзнікалі рамесныя цэхі, а таксама распаўсюджванне каталіцкай веры і заходнееўрапейская культуры. Аўтарам разглядаюцца і параўноўваюцца дзяржаўныя замкі, абарончыя гарадскія і вясковыя збудаванні.
У перыяд ВКЛ стала распаўсюджвацца заходнееўрапейская гарадская культура. Падчас існавання Рэчы Паспалітай яскравымі прыкладамі сталі палацава-паркавыя комплексы, такія, напрыклад, як у Любчы, Міры, Нявсіжы.
Частка 4. ЧАСЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
У час існавання Рэчы Паспалітай (2 п. XVI– канец XVIII ст.) [3, с. 133–223] на беларускіх землях распаўсюдзіліся рысы Адраджэння, якія выявіліся таксама і ў архітэктуры.
Аўтарам падаюцца такія асаблівасці беларусскага Рэнесанса як сінтэз з гатычнымі традыцыямі спачатку, і злуэнне з элементамі маньерызму і барока напрыканцы. Гэта праследжваеццы як у палацава-паркавай, так і ў культавай і грамадзянская архітэктуры. У якасці прыкладаў падаюцца замак у Любчы і Петрапаўлаўскі касцел у Новым Свержані.
Для гарадскога будаўніцтва ў гэты перыяд характэрны першыя спробы упарадкаваць забудову на аснове рэгулярнай планіроўкі.
Частка 5. У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ
У пятым раздзеле разглядаецца развіцце беларуская архітэктуры падчас знаходжання нашых земляў у складзе Расійскай імперыі (2 п. XVIII – пач. XX ст.) [3, с. 223–330]. Аутар ацэньвае асноўныя тэндэнцыі і змены ў грамадскім і духоўным жыцці, іх уплыў на архітэктурныя формы. Гаворка ідзе пра жыллевае будаўніцтва і змены ў вобліку гарадоў, развіцце грамадскага будавання і асаблівасці палацава-паркавых комплексаў, новым паняццем вылучаеца прамысловая архітэктура.
Частка 6. ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ ПОЛЬСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ
У гэтай частцы [3, с. 330–365] разглядаюцца раёны кампактнага пражывання карэннага беларускага насельніцтва на тэрыторыях, якія ў перыяд 1921–1939 гг. знаходзіліся ў складзе Польскай дзяржавы. Гэты час характарызуецца актывізацыяй рэлігійнага жыцця беларусаў, была адноўлена ўніяцкая канфесія. Таксама аднавіў дзейнасць Віленскі універсітэт, які стаў цэнтрам беларускай культуры і адукацыі. У гэты час арганізуюцца экспедыцыі па вывучэнні архітэктуры Браслаўшчыны (ахітэктары Юліус Клос, Станіслаў Лорэнц, Ян Булгак).
Частка 7. ЭПОХА БССР. ЛЕС КУЛЬТАВАЙ АРХІТЭКТУРЫ Ў БССР
Апошні раздзел [3, с. 365–451] прадстаўляе лёс рэлігійных і грамадскіх пабудоў у Савецкім Саюзе – ад руйнавання і разбурэння да ўзнаўлення, у тым ліку Верхняга горада ў Мінску з дапамогай грамадскасці. Таксама разглядаюцца помнікі ваеннай і мемарыяльнай архітэктуры указанага перыяду.
Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі культавыя пабудовы амаль усіх канфесій апнуліся у цяжкім становішчы. Асабліва гэта датычылася праваслаўных цэркваў і манастыроў. Многія былі зачынены, іх будынкі выкарыстоўваліся у грамадзянскіх мэтах, ці наогул былі знішчаны.
Заключэнне
Такім чынам, мы разгледзілі навукова-папулярнае выданне «Кароткая гісторыя архітэктуры Беларусі». Асноўны змест кнігі кнігі падзелены на 7 тэматычных частак па храналагічнаму прынцыпу. Ва ўводзінах аўтар разглядае агульны тэрмін «архітэктура», класіфікуе яе асноўныя напрамкі і стылі ў працэссе развіцця. Завяршае выданне дадатак – слоўнік архітэктурных тэрмінаў.
Трэба адзначыць, што гэта праца з’явілася лагічным працягам ранейшых выданняў А. А. Трусава: «Старонкі мураванай кнігі» (1990), «Беларускае кафлярства» (1993), «Манументальнае дойлідства Беларусі ХI — XVIII стагоддзя» (2001).
1. Мечты Олега Трусова // Белорусский партизан [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: https://belaruspartisan.by/life/275972/
2. Олiна, Э. Творчае і навуковае дасягненне Алега Трусава / Э. Оліна // Наша слова. – 2015. – [Электронны рэсурс]– Рэжым доступа: http://naszaslowa.by/2015/03/tvorchae-i-navukovae-dasyagnenne-alega-trusava/
3. Трусаў, А. А. Кароткая гісторыя архітэктуры Беларусі / А. А. Трусаў. – Мiнск: Харвест, 2015. – 463 с.