РАЗВІЦЦЁ МАЎЛЕННЯ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ У ПРАЕКТНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
МГУ им.А.А.Кулешова (Могилёвский государственный университет)
Диплом
на тему: «РАЗВІЦЦЁ МАЎЛЕННЯ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ У ПРАЕКТНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ»
по дисциплине: «Методыка выкладання беларускай мовы и лiтаратуры»
2018
301.00 BYN
РАЗВІЦЦЁ МАЎЛЕННЯ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ У ПРАЕКТНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
Тип работы: Диплом
Дисциплина: Методыка выкладання беларускай мовы и лiтаратуры
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 50%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 54.
В работе также имеются следующие приложения:
ДАДАТАК А Методыкі.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
АГЛЯД ЛІТАРАТУРНЫХ КРЫНІЦ ПА ТЭМЕ ДАСЛЕДАВАННЯ
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ У ПРАЕКТНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
1.1 Агульнае паняцце аб праекце і праектнай дзенасці
1.2 Асаблівасці маўленчай дзейнасці дзяцей малодшага школьнага ўзросту
1.3 Характарыстыка праектнай дзейнасці як сродку арганізацыі навучальнага працэсу ў пачатковай школе
1.4 Функцыі і класіфікацыйныя асаблівасці праектнай дзейнасці
Высновы па главе 1
ГЛАВА 2 ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНА-ПРАКТЫЧНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ У ПРАЕКТНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
2.1 Арганізацыя, метадалагічная аснова эксперыменту па выяўленні ўзроўню развіцця маўлення малодшых школьнікаў
2.2 Практычныя распрацоўкі па развіцці маўлення малодшых школьнікаў падчас праектнай дзейнасці на ўроках беларускай мовы
2.3 Вынікі эксперыментальнай праектнай дзейнасці па развіцці маўлення малодшых школьнікаў
Высновы па главе 2
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
ДАДАТАК
УВОДЗІНЫ
На сённяшні дзень даволі часта можна пачуць аб праектах. Можна гаварыць аб тым, што мода на праекты захапіла ўсю сучасную сістэму адукацыі. Праекты можна сустрэць у навуковай дзейнасці, а таксама ў культуры, спорце і іншых сферах. Мы чуем па тэлебачанні аб праекце якой-небудзь тэлевізійнай перадачы; рэжысёры, кажучы пра працу над новым спектаклем ці фільмам, таксама пачынаюць выкарыстоўваць тэрмін “праект”. Некалькі гадоў таму ў краіне пачалі рэалізоўвацца нацыянальныя праекты, якія звязаны з найбольш важнымі бакамі грамадскага жыцця.
Такім чынам, праектаванне, відавочна або няяўна, прысутнічае ў сучасным жыцці і пастаянна пашырае свой уплыў на дзейнасць чалавека. Пры гэтым неабходна канкрэтна ўсведамляць, што маецца на ўвазе пад праектам і праектнай дзейнасцю. Не ўсе, што называецца праектам, з’яўляецца ім на самай справе. Менавіта таму наспела неабходнасць больш падрабязна пагаварыць аб праектаванні, асабліва ў дачыненні да сістэмы адукацыі, дзе сёння любы рэферат, даклад, невялікае навуковае даследаванне, інсцэніроўка, ролевая гульня часта неапраўдана трактуюцца як праект.
Варта адзначыць, што ў педагогіцы няма адзінага падыходу ні да разумення праекта, ні да бачання праектнай дзейнасці ў сістэме адукацыі. Падаецца важным знайсці агульныя падыходы, вылучыць асноўныя прынцыпы, паказаць адрозненні ў поглядах на праект і праектную дзейнасць. Гэта ўяўляецца неабходным не толькі для разумення сучаснага педагога, але таксама для гісторыкаў і грамадазнаўцаў, што займаюцца вывучэннем пытанняў праектных інавацый.
У рэальным жыцці любая дзейнасць чалавека ці сацыяльных груп, што грунтуецца на паслядоўным планаванні сваіх дзеянняў з прадбачаннем пэўных жаданых вынікаў, можа ў той ці іншай меры лічыцца праектам. У наш час часта кажуць аб праектным мысленні, якое становіцца ўсё больш важным і нават неабходным для сучаснага чалавека. Школа не застаецца ў баку ад новых павеваў. Аднак вучэбная дзейнасць мае шэраг важных адрозненняў ад грамадскага жыцця, таму да адукацыйнага праекта варта падыходзіць з іншымі меркамі і патрабаваннямі, не забываючы пры гэтым аб агульных прынцыпах і асновах, асаблівасцях навучальнага працэсу на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Падрыхтаваць інтэлектуальнага, высокамаральнага і ўсебакова развітага чалавека немагчыма без эфектыўнай працы на першым этапе навучання – у пачатковай школе. Менавіта тут закладваецца разумовы і духоўны патэнцыял асобы. У агульнай сістэме пачатковага навучання і выхавання найбольш важнай з’яўляецца праблема развіцця маўлення, таму што маўленне – гэта не толькі сродак камунікацый з асяроддзем і аднагодкамі, але і аснова разумовай дзейнасці, духоўных набыткаў маленькага чалавека.
Дзіця ў школе вучыцца выкладаць свае думкі, а не проста паўтараць (“агучваць”) вычытаныя з кнігі фразы і думкі. Наадварот, яно вучыцца думацьі выяўляць гэта ў маўленчай форме. У выніку ідзе адначасовае і узаемазвязанае развіццё працэсаў мыслення і маўлення, што з’яўляецца найважнейшым вынікам навучальнай дзейнасці малодшага школьніка.
Адна з асноўных задач навучання ў пачатковых класах – развіццё ў малодшых школьнікаў здольнасцей свабодна і разгорнута выказваць уласныя думкі. Настаўнікі пачатковых класаў павінны з першых крокаў прывучаць дзяцей да змястоўных, грунтоўных, выразных і правільных па сваім маўленчым афармленні выказванняў.
Актуальнасць даследавання вызначаецца найперш тым, што з сярэдзіны 90-х гадоў лінгвацэнтрычны сістэмна-апісальны падыход да навучання мове змяніўся на антрапацэнтрычны сістэмна-функцыянальны, камунікатыўна-дзейнасны. Гэта азначае, што пад час навучання неабходна звяртаць увагу не толькі на характар лінгвістычнага матэрыялу, але і на моўную асобу вучня. Рэалізацыя новых падыходаў да навучання мове ў пачатковай школе патрабуе таго, каб улічваліся вывады педагогаў і псіхолагаў па пытаннях развіцця і замацавання маўленчай функцыі вучняў у працэсе даследаванняў, на аснове эксперыментаў, праблемных задач.
Развіццё дакладнай, разгорнутай і свабоднай маўленчай дзейнасці вучня з’яўляецца цэнтральнай задачай маўленчага выхавання школьнікаў. Гэта абумоўлена, перш за ўсё, яе сацыяльнай значнасцю і роляй у фарміраванні асобы малодшага школьніка. Менавіта ў грунтоўна сфарміраванай і засвоенай маўленчай дзейнасці рэалізуецца асноўная, камунікатыўная, функцыя мовы і маўлення. Свабоднае дыялагічнае маўленне – гэта адна з вышэйшых форм праяўленння разумовай дзейнасці, якая вызначае ўзровень маўленчага і інтэлектуальнага развіцця малодшага школьніка.
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ У ПРАЕКТНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
1.1 Агульнае паняцце аб праекце і праектнай дзенасці
Гісторыя выкарыстання праектаў у навучанні сягае сваімі каранямі да мяжы 19–20 стст. Л.М. Талстой адным з першых вылучыў прынцып комплекснасці ў адукацыі і крытыкаваў аднабаковасць прадметнага выкладання ў школе. Менавіта ідэя аб’яднання розных абласцей ведаў лягла ў далейшым у аснову метаду праектаў.
У нашай краіне на метадзе праектаў была пабудавана сістэма навучання ў 20-я гады, калі адмянілі школьныя прадметы, а навучэнцы распрацоўвалі брыгадамі міждысцыплінарныя праекты “Восень”, “Праца селяніна”, “Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя”. Пад праект падбіраліся літаратурныя творы, вырашаліся задачы з пэўнай тэматыкай, разглядаліся гістарычныя пытанні, напрыклад, якія падзеі адбываліся восенню, вясной, зімой, у якіх падзеях асаблівую ролю адыгралі працоўныя або сяляне.
Такім чынам будаваліся праекты – урокаў не было, былі кансультацыі ў настаўнікаў па асобных пытаннях. Задумка была звязана з тым, каб зрабіць працэс адукацыі больш практыкаарыентаваным (а для таго часу яшчэ і ідэалагічна накіраваным), узмацніць матывацыю вучняў, спрыяць іх развіццю праз калектыўную працу, творчасць, стварыць адзіную карціну бачання свету, не падзеленай па абласцях школьных прадметаў.
Усе гэтыя задумкі і сёння выглядаюць сучаснымі і актуальнымі, пра іх перыядычна ўспамінаюць пад час крытыкі традыцыйнай класна-ўрочнай сістэмы. Пры гэтым неабходна адзначыць адмоўныя бакі такой дзейнасці. Рэзка знізіўся ўзровень базавых ведаў – школьнікі сталі горш лічыць, пісаць, чытаць. Вядома, не варта забываць, што ўсё гэта адбывалася на фоне барацьбы з непісьменнасцю, поспехі якой у 20-я гады сёння навукоўцамі ў адпаведнай ступені перабольшаныя, але ўсё ж яны былі значнымі, што адмаўляць бессэнсоўна.
Правалы ў падрыхтоўцы асабліва выяўляліся пры паступленні абітурыентаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы – фіксавалася да 50% нездавальняючых адказаў па мове і простай матэматыцы. Усё гэта і падштурхнула ўрад да завяршэння эксперыменту і вяртанню да звыклай класна-ўрочнай сістэмы. Вядомая пастанова ЦК ВКП (б) “Аб педагагічным скрыўленні ў сістэме Наркамасветы” (1936) канчаткова аднавіла класна-ўрочную сістэму (неабходна адзначыць, што не ўсе школы імкнуліся перайсці ў сістэму патрабаванняў Адзінай працоўнай школы і ў Маскве яшчэ ў сярэдзіне 20-х гадоў заставаліся гімназіі з традыцыйнай дарэвалюцыйнай сістэмай выкладання).
У сучасных умовах усё часцей абмяркоўваецца пытанне пра неабходнасць змены парадыгмы адукацыі. Актуальнай задачай сённяшняга дня становіцца развіццё прадуктыўных тэхналогій у сферы адукацыі як часткі працэсу мадэрнізацыі. Магчымасці шляху развіцця адукацыі, пры якім павышэнне адукаванасці, сацыяльнай уладкаванасці, прафесійнасці звязваецца з павышэннем аб’ёму ведаў, якімі валодае чалавек, з’яўляюцца вычарпанымі. На сённяшні дзень адукаванасць ўсведамляецца грамадствам як валоданне тэхналогіяй працы з інфармацыяй, удасканаленне навыкаў самаадукацыі, пастаноўкі мэт і матывацыі ўласнай дзейнасці. Тэарэтычныя распрацоўкі па пытаннях праектнай дзейнасці можна знайсці ў працах В.С. Бязрукава, Л.У. Выгоцкага, В.К. Дзячэнкі, С.В. Кульневіча, І.І. Масковіна, І.Б. Первіна, С.Т. Танцорава, А.А. Ярулова.
Навукоўцы вылучаюць тыя асаблівасці, што дазваляюць вызначыць, ці адносіцца да праектавання той ці іншы від дзейнасці на занятках або ў пазакласнай рабоце, тая ці іншая форма. Слова праект перакладаецца з лацінскай мовы як “кінуты наперад”. “Сучасны слоўнік па грамадскіх навуках” пад рэдакцыяй А.Г. Данільяна і Н.І. Панова дае два даволі агульныя азначэнні:
1) папярэдні тэкст якога-небудзь дакумента;
2) у філасофіі экзістэнцыялізму (Ж.-П. Сартр) спосаб рэалізацыі чалавекам сваёй волі: пастаяннае і немінучае ажыццяўленне выбару, які робіцца ў выніку не толькі выбарам дзеянняў, але і выбарам жыццёвага лёсу[50, с. 251].
ГЛАВА 2 ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНА-ПРАКТЫЧНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ У ПРАЕКТНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
2.1 Арганізацыя, метадалагічная аснова эксперыменту па выяўленні ўзроўню развіцця маўлення малодшых школьнікаў
Разгледжаныя тэарэтычныя аспекты сталі асновай даследавання па выяўленні ўзроўню развіцця маўлення ў вучняў малодшага школьнага ўзросту. Канстатавальнае даследаванне праводзілася сярод вучняў 2 “Б” класа (25 чалавек). Месца правядзення: ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Слаўгарада”.
Мэта даследавання: выяўленне ўзроўню развіцця маўленчых навыкаў у малодшых школьнікаў.
Зыходзячы з мэты, задач дадзенай працы, для выяўлення сапраўднага ўзроўню развіцця маўлення вучняў малодшых класаў былі ўжытыя наступныя заданні (дадатак А):
Методыка 1: пераказаць знаёмую вучням казку; папярэдне зачытваюцца некалькі першых сказаў;
Методыка 2: апісаць змест дадзенага вучнем тэматычнага малюнка некалькімі сказамі, што павінны ўтварыць кароткае звязанае паведамленне;
Методыка 3: адказаць на пытанні па папярэдне прачытаным тэксце;
Методыка 4: даць разгорнутае тлумачэнне загадак. У якасці ацэначных крытэрыяў узроўню маўленчага развіцця малодшых школьнікаў выступаюць змястоўнасць прамовы, лагічнасць структуры аповеду, паслядоўнасць выказвання, інтанацыйная і эмацыйная выразнасць. На падставе дадзеных паказчыкаў былі вылучаны наступныя ўзроўні развіцця маўлення школьнікаў:
- высокі (18–20 балаў): характарызуецца ўменнем самастойна, паслядоўна, выразна пераказваць знаёмы тэкст, інфармацыю (у дадзеным выпадку казку), без перастановак і пропускаў; вусна скласці лагічны звязны аповед з некалькіх сказаў па дадзеным малюнку без старонняй дапамогі і дадатковых пытанняў; адказаць на дадатковыя пытанні па прачытаным тэксце; разгорнута і самастойна растлумачыць загадку;
- сярэдні (15–17 балаў): характарызуецца ўменнем самастойна пераказваць знаёмую інфармацыю (казку), але з некаторымі пропускамі, парушэннямі паслядоўнасці выкладу; вусна скласці кароткае апавяданне з некалькіх сказаў па прапанаваным малюнку з некаторай дапамогай настаўніка; з дапамогай настаўніка адказаць на дадатковыя пытанні па прачытаным у класе тэксце; даць сціслае тлумачэнне загадкі;
- нізкі (12–14 балаў): характарызуецца недакладным пераказам знаёмай інфармацыі (казкі), з дапушчэннем пропускаў, пры дапамозе настаўніка; пераказ па сюжэтным малюнку выклікае цяжкасці; уменне адказваць на пытанне толькі па пэўным сказе, а не па тэксце; тлумачэнне загадкі даецца сціслае, пры дапамозе з боку настаўніка.
Методыка 1. У выніку праведзенага даследавання былі выяўлены наступныя аспекты. Усяго 60% вучняў малодшай школы цалкам справіліся з пераказам знаёмай казкі, што адпавядае высокаму ўзроўню развіцця маўлення. Маўленне было даволі змястоўным, паслядоўным і ў дастатковай ступені эмацыйна праяўленым. 32% малодшых школьнікаў паказалі сярэдні ўзровень маўленчага развіцця, што выявілася ў некаторых недакладнасцях, перастаноўках ў працэсе пераказвання. Тым не менш, вучні пераказвалі тэкст самастойна. Толькі 8% з усіх школьнікаў паказалі нізкі ўзровень развіцця маўленчых навыкаў, што выявілася ў сціслым, блытаным аповедзе, што адбываўся часам пры дапамозе настаўніка (гл. малюнак 2.1).
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Маўленне – працэс узаемаадносін, выражаны лексічна, з мэтай перадачы і засваення грамадска-гістарычнага вопыту, усталявання камунікацыі з дарослымі і аднагодкамі, далейшага планавання сваіх дзеянняў. Выказванні малодшых школьнікаў характарызуюцца такімі асаблівасцямі, як вольнасць, непасрэднасць. Часта гэта простая гаворка, выкліканая сітуатыўнымі дзеяннямі: гаворка-паўтор, гаворка-называнне. Пры гэтым, пераважае сціслая, міжвольная (дыялагічная) гаворка. Праграма пачатковай школы скіраваная, пры ўсім іншым, таксама і на фарміраванне лагічнага па сваёй структуры, разгорнутага маўлення, садзейнічае развіццю і замацаванню навыкаў планаваць маўленчую дзейнасць непасрэдна на ўроку.
Развіццё маўлення ў малодшых класах ажыццяўляецца, у першую чаргу, на ўроках роднай мовы. Авалоданне маўленчай дзейнасцю рэалізуецца адначасова ў некалькіх кірунках: у напрамку развіцця гука-рытмічнага, інтанацыйнага боку маўлнння; у напрамку авалодання граматычным ладам; у напрамку развіцця лексікі; у напрамку ўсё большага ўсведамлення вучнемі асноў уласнай маўленчай дзейнасці.
1. Падчас развіцця маўленчай дзейнасці малодшых школьнікаў працэс навучання скіраваны на фарміраванне пэўных маўленчых характарыстык, да якіх даследчыкі адносяць: змястоўнасць маўлення, логіку маўлення, дакладнасць маўлення, разнастайнасць моўных сродкаў, сінанімічных адпаведнікаў, разнастайных па структуры сказаў, яснасць маўлення, выразнасць маўлення, правільнасць маўлення. Пералічаныя характарыстыкі цесна ўзаемазвязаны паміж сабой, таму ў навучальнай праграме пачатковай школы падаюцца і вывучаюцца ў комплексе. Падаецца магчымым вызначыць маўленне як працэс узаемаадносін, выражаны лексічна, з мэтай перадачы і засваення грамадска-гістарычнага вопыту, усталявання камунікацыі з дарослымі і аднагодкамі, далейшага планавання сваіх дзеянняў.
2. Праектны метад навучання ўяўляе сабой працэс распрацоўкі і стварэння праекта, прататыпа, плануемага або магчымага аб’екта, стану. Даследчы метад навучання прадугледжвае арганізацыю працэсу выпрацоўкі новых ведаў. Прынцыповае адрозненне даследавання ад праекта заключаецца ў тым, што даследаванне не прадугледжвае стварэння якога-небудзь загадзя запланаванага аб’екта, нават яго мадэлі ці прататыпа. Паняцце “праектная дзейнасць” знаходзіць сваё адлюстраванне на стыку дзвюх гуманітарных дысцыплін – педагогікі і псіхалогіі. Навучанне праектнай дзейнасці прадугледжвае ўлік як асноўных заканамернасцей педагагічнага працэсу, так і яе псіхалагічнага зместу. Праектная дзейнасць мае наступныя функцыі: пераўтваральная, адлюстравальная, тэхналагічная, праграмна-мэтавая, кантрольна-рэгулятыўная, даследчая, крэатыўная. Даследчыкі вылучаюць некалькі відаў праектаў: даследчыя, творчыя, прыгодніцка-гульнявыя, ролева-гульнявыя, інфармацыйныя, практыкаарыентаваныя, монапраекты, міжпрадметныя.
3. Разгледжаныя тэарэтычныя аспекты сталі асновай даследавання па выяўленні ўзроўню развіцця маўлення ў вучняў малодшага школьнага ўзросту. Канстатавальнае даследаванне праводзілася сярод вучняў 2 “Б” класа (25 вучняў) ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Слаўгарада”. Мэта даследавання: выяўленне ўзроўню развіцця маўленчых навыкаў у малодшых школьнікаў. Здабытыя эксперыментальным шляхам вынікі дазваляюць зрабіць выснову аб тым, што вучнёўскі склад пачатковай школы мае неаднародны састаў па ўзроўні маўленчага развіцця. 60% малодшых школьнікаў паказалі высокі ўзровень развіцця маўлення, 24% з усіх знаходзяцца на сярэднім узроўні маўленчага развіцця і 16% вучняў характарызуюцца нізкім узроўнем сваіх маўленчых навыкаў. У вучняў недастаткова сфармаваныя такія якасці маўлення, як змястоўнасць, лагічнасць, правільнасць, валоданне багатым арсеналам моўных сродкаў. У некаторых вучняў назіраецца нізкі слоўнікавы запас, адсутнасць выразнасці ў маўленні, недакладнасць ужывання слоў, няўменне будаваць словазлучэнні і сказы, няправільнае вымаўленне асобных гукаў. У цэлым гэта ўскладняе развіццё ў малодшых школьнікаў маўленчых навыкаў.
1. Алёхина, И.А. Групповая работа как форма организации деятельности младших школьников / И.А. Алёхина // Эксперимент и инновации в школе. – 2011. – № 3. – С. 25–28.
2. Антонава, Н.У. Абноўлены змест навучання беларускай мове / Н.У. Антонава // Пачатковае навучанне : сям’я, дзіцячы сад, школа. – 2009. – №8. – С. 25–27.
3. Белякова, Е.Г. Оценка смыслообразующего потенциала инновационного образовательного процесса / Е.Г. Белякова, С.Н. Дегтярев // Образование и наука. – 2011. – № 3. – С. 3–18.
4. Белякова, Е.М. Проектная деятельность в образовании / Е.М. Белякова, Н.М. Воскресенская, А.И. Иоффе // Проблемы современного образования. – 2011. – № 3. – С. 62–67.
5. Битянова, М.Р. Организация психологической работы в школе / М.Р. Битянова. – М. : Совершенство, 1998. – 298 с.
6. Бичерова, Е.Н. Развитие исследовательской инициативности младших школьников в условиях проектной деятельности: дис. канд. психол. наук. / Е.Н. Бичерова. – Брянск, 2009. – 242 с.
7. Бичерова, Е.Н. Развитие исследовательской инициативности младших школьников в условиях проектной деятельности : Монография / Е.Н. Бичерова, Н.В. Матяш, Т.А. Павлова. – Брянск : РИО БГУ, 2009. – 112 с.
8. Бичерова, Е.Н. Особенности организации исследовательской деятельности младших школьников в современных условиях обучения Е.Н. Бичерова // Педагогические инновации в дошкольном и начальном образовании : Сборник статей Региональной научно-практической конференции. – Тобольск : ТГПИ им. Д.И. Менделеева, 2007. – С. 62–64.
9. Борисов, П.П. Компетентностно-деятельный подход к модернизации содержания общего образования / П.П. Борисов // Стандарты и мониторинг в образовании. – М., 2003. – № 1. – С. 58–61.
10. Верашчака, Г.І. Развіццё маўленчай дзейнасці першакласнікаў : метад. распрац. да “Буквара” А. Клышкі / Г.І. Верашчака, Г.М. Федаровіч. – Мінск : Пачатковая школа, 2005. – 296 с.
11. Вербицкий, А.А. Психолого-педагогические основы построения новых моделей обучения / А.А. Вербицкий // Инновационные проекты и программы в образовании. – 2011. – № 2. – С. 3–7.
12. Вербицкий, А.А. Становление новой образовательной парадигмы в российском образовании / А.А. Вербицкий // Образование и наука. – 2012. –№ 6. – С. 5–13.
13. Воронцов, А.Б. Проектные задачи в начальной школе : пособие для учителя / А.Б. Воронцов, В.М. Заславский, С.В. Егоркина ; под ред. А.Б. Воронцова. – 3-е изд. – М. : Просвещение, 2011. 176 с.
14. Воронцов, А.Б. Учебная деятельность : введение в образовательную систему Эльконина-Давыдова / А.Б. Воронцов, Е.В. Чудинова – М. : РассказовЪ, 2004. – 364 с.
15. Гамеза, Л.М. Узбагачэнне слоўнікавага запасу школьнікаў пры вывучэнні роднай мовы / Л.М. Гамеза // Беларуская мова і літаратура. – 2000. – № 2. – С. 98–102.
16. Гин, А.Т. Приемы педагогической техники / А.Т. Гин. – М. : “Вита-Прес”, 2003. – 125 с.
17. Глухова, Е.С. Динамика личной активности педагогов в условиях психологически сопровождаемой проектной деятельности: дис. канд. психол. наук / Е.С. Глухова. – Томск, 2004. – 139 с.
18. Гуревич, К.М. Психологическая диагностика : Учебное пособие / Под ред. К.М. Гуревича и Е.М. Борисовой. – М. : Изд-во УРАО, 1997. – 304 с.
19. Дзятко, Д.В. Беларускае мовазнаўства : дысертацыі па беларускай мове, абароненыя ў Рэспубліцы Беларусь (1990 – 2011 гг.) : навуковы даведнік / Д.В. Дзятко, С.У. Шахоўская. – Мінск : БДПУ, 2011. – 400 c.
20. Ермаковіч, В.В. Арганізацыя праектнай дзейнасці па выкарыстанню традыцый беларускага народа ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення / В.В. Ермаковіч [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://gock.schools.by. – Дата доступу:
21. Дьюи, Дж. От ребенка – к миру, от мира – к ребенку (сборник) / Дж. Дьюи ; Сост. Г.Б. Корнетов. – М. : Карапуз, 2009. – 340 с.
22. Жуковіч, М.В. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры: дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў / М.В. Жуковіч. – Мінск : Аверсэв, 2007. – 100 с.
23. Игнатьева, Г.А. Новые образовательные стандарты : ценности – служение – ответственность / Г.А. Игнатьева, В.И. Слободчиков // Нижегородское образование.– 2011. – №2. – С. 8–9.
24. Иванова, Н.В. Как организовать проектную деятельность в начальной школе: Методическое пособие / Н.В. Иванова, Г.Н. Марунина. – М. : Аркти, 2011. – 128 с.
25. Иванова, Н.В. Возможности и специфика применения проектного метода в начальной школе / Н.В. Иванова // Начальная школа. – 2004. – №2. – С. 96–101.
26. Кашлев, С.С. Интерактивные методы обучения педагогике / С.С. Кашлев. – Минск : Высшая школа, 2004. – 176 с.
27. Киприянова, Е.В. Формирование метапредметной исследовательской компетенции учащихся средствами исторического образования / Е.В. Киприянова // Нижегородское образование. – 2011. – № 2. – С. 32–33.
28. Князева, Т.Н. Я учусь учиться. Психологический курс развивающих занятий для младших школьников / Т.Н. Князева – М. : Аркти, 2004. – 216 с.
29. Коджаспирова, Г.М. Педагогический словарь : Для студ. высш. и сред. пед. учеб. заведений / Г.М. Коджаспирова, А.Ю. Коджаспиров. – М. : Академия, 2000. – 176 с.
30. Колесникова, И.А. Педагогическое проектирование : учеб. пособие для высш. учеб. заведений / И.А. Колесникова, М.П. Горчакова-Сибирская. – 2-е изд. – М. : Издательский центр «Академия», 2007. – 288 с.
31. Колотовкина, С.Г. Новые подходы к проектной и исследовательской деятельности в условиях внедрения ФГОС / С.Г. Колотовкина // Отечественная и зарубежная педагогика. – 2012. – № 3. – С. 34–42.
32. Леонтович, А.В. Об основных понятиях концепции развития исследовательской и проектной деятельности учащихся / А.В. Леонтович // Исследовательская работа школьников. – 2003. – № 4. – С. 12–17.
33. Лубань, Л.І. Урокі беларускай мовы / Л.І. Лубань // Официальный веб-сайт государственного учреждения образования Cредняя школа № 5 г. Гомеля [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : http://sc5.jdroo.by. – Дата доступу :
34. Лугоўскі, А.І. Слоўнік студэнта-філолага па методыцы выкладання беларускай літаратуры / А.І. Лугоўскі. – Мінск : БДПУ, 2008. – 127 с.
35. Лукашук, М.П. Развіццё мовы вучняў пачатковых класаў / М.П. Лукашук. – Мінск : Вышэйшая школа, 1980. – 119 с.
36. Маслов, П.А. Творческая самореализация младших школьников в проектной деятельности: дис. канд. пед. наук / П.А. Маслов. – Волгоград, 2008. – 218 с.
37. Матяш, Н.В. Психология проектной деятельности школьников: дис. …д-ра. психол. наук. / Н.В. Матяш. – Брянск, 2000. – 385 с.
38. Методыка выкладання беларускай мовы : Вучэбна-метадычны комплекс для студ. спец. 1-02 03 07-01 “Англiйская мова. Беларуская мова i лiтаратура” / склад. i агул. рэд. А.I. Зянько. – Наваполацк : ПДУ, 2007. – 207 с.
39. Методыка выкладання беларускай мовы : вучэбны дапаможнік для студэнтаў філал. спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі / Пад рэд. М.Г. Яленскага. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2007. – 210 с.
40. Мурына, Л.А. Сістэмна-функцыянальны і камунікатыўна-дзейнасны падыходы пры навучанні мовам у школе / Л.А. Мурына, Г.М. Валочка // Беларуская мова і літаратура. – 2006. – №10. – С. 28–32.
41. Овчарова, Р.В. Практическая психология в начальной школе / Р.В. Овчарова. – М. : ТЦ “Сфера”, 2007. – 148 с.
42. Падгайскі, Л.П. Развіццё мовы вучняў пачатковых класаў / Л.П. Падгайскі, Я.М. Івашуціч. – Мінск : Народная асвета, 1979. – 104 с.
43. Падгайскі, Л.П. Методы беларускай мовы : (Граматыка і правапіс) : І-ІІІ кл. / Л.П. Падгайскі. – Мінск : Народная асвета, 1981.– 176 с.
44. Паўлоўскі, І.І. Беларуская мова : вучэбны дапаможнік для 2 класа ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай мовай навучання. У 2 ч. Ч. 1 / І.І. Паўлоўскі, Л.Ф. Леўкіна. –Мінск : НІА, 2006. –127 с.
45. Пентин, А.Ю. Исследовательская и проектная деятельности : структура и цели / А.Ю. Пентин // Школьные технологии. – 2007. – № 5. – С. 111–114.
46. Петерсон, Л.Г. Теория и практика построения непрерывного общего образования (На примере курса математики для дошкольников, начальной школы и 5-6 классов основной школы) : Дис. ... д-ра пед. наук. – М., 2002. – 434 c.
47. Полат, Е.С. Метод проектов / Е.С. Полат // Иностранные языки в школе. – 2000. – № 2, 3. – С. 3–10.
48. Поливанова, К.Н. Проектная деятельность школьников : пособие для учителя / К.Н. Поливанова. – М. : Просвещение, 2008. – 192 с.
49. Савенков, А.И. Психологические основы исследовательского подхода к обучению / А.И. Савенков. – М. : Ось89, 2006. – 480 с.
50. Современный словарь по общественным наукам / Под общ. ред. О.Г. Данильяна. – М. : ИНФРА-М, 2013. – 314 с.
51. Старжынская, Н.С. Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў ад 4 да 7 гадоў / Н.С. Старжынская, Д.М. Дубініна. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2016. – 184 с.
52. Стрыгина, М.Н. Психологическое сопровождение проектной деятельности в начальной школе / М.Н. Стрыгина, Н.Н. Галахов // Управление начальной школой. – 2009. – №2. – С. 16–22.
53. Тамашэвіч, З.М. Новыя падыходы ў навучанні малодшых школьнікаў роднай мове / З.М. Тамашэвіч // Язык. Речь. Речевая деятельность : сб. науч. ст. / ГрГУ им. Я. Купалы; редкол. : И.Н. Кавинкина (отв. ред.) [и др.]. – Гродно : ГрГУ, 2011. – С. 83–90.
54. Фопель, К. Как научить детей сотрудничать? Психологические игры и упражнения: практическое пособие : Т.4 / К. Фопель. – М. : Генезис, 2000. – 160 с.
55. Формирование универсальных учебных действий в основной школе : От действия к мысли. Система заданий : Пособие для учителя / Под ред. А.Г. Асмолова. – М. : Просвещение, 2010. – 159 с.
56. Хуснетдинова, М.К. Развитие самостоятельности младшего школьника на основе метода проектов : дис. канд. пед. наук / М.К. Хуснетдинова. – М., 2009. – 243 с.
57. Что значит уметь учиться? / Л.Г. Петерсон [и др.]. – М. : АПК и ППРО, УМЦ «Школа 2000», 2008. – 80 с.
58. Яленскі, М.Г. Методыка выкладання беларускай мовы : практыкум : вучэб. дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне выш. адукацыі / М.Г. Яленскі, У.П. Саўко, Л.С. Васюковіч ; пад рэд. М.Г. Яленскага. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2006. – 190 с.
59. Ярулов, А.А. Структура занятий индивидуально-ориентированного обучения / А.А. Ярулов // Школьные технологии. – 2005. – № 1. – С. 103–121.
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 50%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 54.
В работе также имеются следующие приложения:
ДАДАТАК А Методыкі.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты