Мемарыял «Нябесная каманда «Лакаматыў»»
Заключэнне
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
Мемарыял «Нябесная каманда «Лакаматыў»»
Нядаўна выйшаў фільм аб знакамітым «Лакаматыве», які не зрабіў на мяне ніякага ўражання. Вельмі шкада, бо трагедыя, якая адбылася 7 верасня 2011 года, закранула не толькі Расію, але і Беларусь: у складзе хакейнай каманды прымалі ўдзел абаронец Руслан Салей, нападаючы Сяргей Астапчук і трэнер Мікалай Крываносаў.
Я лічу, што аб «Лакаматыве» павінны зняць больш цікавы фільм. Ну а пакуль такога няма, прапаную вам мой варыянт, як можна ўвекавечыць памяць каманды ў нашай краіне. Бо яна гэта заслужыла.
1) Інфармацыя аб камандзе і яе трагедыі…
«Лакаматыў» – папулярная расійская хакейная зборная, у якую ўваходзілі такія майстры сваёй справы, як Брэд Макрыман (Канада), Стэфан Ліў (Швецыя), Карэл Рахунек (Чэхія), Руслан Салей (Беларусь) і іншыя знакамітыя гульцы. Чэмпіянат дадзены склад пачынаў у якасці бронзавага прызёра мінулага першынства. У новым сезоне каманда ставіла мэту выйграць золата ў мясцовага «Дынама» [4]. Але не атрымалася… І не выйдзе ніколі…
7 верасня 2011 года «Лакаматыў» вырашыў адправіцца ў Мінск на чэмпіянат на самалёце Як-42. Каманда разам са сваім персаналам вылецела з Яраслаўля чартарным рэйсам у Беларусь на матч Кантынентальнай хакейнай лігі. Аднак у паветры самалёт пратрымаўся ўсяго некалькі секунд. Справа ў тым, што падчас разбегу авіялайнер выкаціўся за межы ўзлётнай паласы і здзейсніў пад’ём ужо з грунту. Самая вялікая вышыня яго склала 5-6 метраў. Затым самалёт сутыкнуўся левым крылом з радыёмаяком, урэзаўся ў зямлю на беразе ракі Тунашонка, разбурыўся і згарэў. Выжыла толькі два чалавекі, адзін з якіх памёр у бальніцы праз 5 дзён пасля трагедыі [3].
Зараз у клуба «Лакаматыў» новая каманда. Але мы ніколі не забудзем старую.
7 верасня 2011 года хакей і балельшчыкі пазбавіліся выдатнай каманды, якая заўсёды імкнулася да перамогі і дамагалася яе, дзякуючы ўласным намаганням. Беларусы ж страцілі трох гульцоў, якімі ганарыліся, пачыталі і любілі.
2) Гістарычнае значэнне мінскіх хакеістаў і падзеі
У ліку 44 загінулых апынуліся капітан нацыянальнай зборнай Руслан Салей (36 гадоў), форвард Сяргей Астапчук (21) і трэнер па фізічнай падрыхтоўцы Мікалай Крываносаў (31). Гэтых беларусаў ведала ўся цяперашняя каманда «Дынама». Іх паважалі і балельшчыкі іншых зборных па хакеі.
1) Беларускія навіны /[Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу: https://www.sb.by
2) Белта /[Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу: https://www.belta.by/sport
3) Вікіпедыя / [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу: https://ru.m.wikipedia.org
4) Камсамольская праўда. Беларусь / [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу: https://kp-by.turbopages.org
5) навіны Яраслаўскай вобласці /[Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу: https://yarreg.ru