Уводзіны
Дакументы, матэрыялы і метады даследвання
Дыскусія
Высновы
Спіс выкарыстаннай літаратуры
Уводзіны
Напэўна, няма ніводнага беларуса, які калі-небудзь не чуў імя Марка Шагала – аднаго з самых вядомых жывапісцаў, які нарадзіўся ў Беларусі.
Жыццё Марка Шагала (1887-1985) – гэта гісторыя практычна цэлага стагоддзя, на якой адбілася ўсё, што было перажыта ў мінулым за гэты доўгі перыяд. Ён быў адораны своеасаблівым бачаннем свету: неверагодныя персанажы, якія лётаюць і пераварочваюцца дагары нагамі, прадметы, якія змяшчаюцца адзін у адным, жывёлы розных колераў, якія шпацыруюць дзе жадаюць і не паддаюцца якой-небудзь логіцы. Яго мастацтва нельга заключыць у нейкія рамкі, яно вельмі шматграннае.
Дакументы, матэрыялы і метады даследвання
Для большага разумення жыцця мастака выкарыстоўваюцца матэрыялы яго аўтабіяграфічнай кнігі «Маё жыццё» [4]. Таксама сярод даследчыкаў хацелася б адзначыць дасягненні ў гэтай галіне Н. Апчынскай. Яна напісала прадмову і каментары ў кнізе Марка Шагала «Маё жыццё» у якіх, расказвае гісторыю з'яўлення кнігі ў свет [1]. Выдадзены часопіс «Марк Шагал і Біблія», дзе апісваюцца працы мастака, якія ён пісаў для ілюстрацыі Бібліі на замову А. Волара.
Дыскусія
Невялікая інфармацыі аб асобе Шагала
Шагал нарадзіўся ў мястэчку Лёзна (недалёка ад Віцебска) 24 чэрвеня (6 ліпеня) 1887 года ў шматдзетнай сям'і [1].
Марк не хадзіў у школу. Так як у яго ёсць габрэйскія карані, то бацька і маці захацелі, каб дзіця вучалася дома. Гэта традыцыі дадзенага народа. У іх уваходзіла атрыманне габрэйскай адукацыі.
Дзіця самастойна вывучыла старажытную родную мову, Тору і Талмуд. Затым паступіла у чатырохкласнае вучылішча, а пасля брала урокі па ІЗА ў жывапісца з Віцебска Юдэля Пэна. Майстар не сумняваўся: з Марка вырасце прафесійны мастак. Ды і Шагал верыў у гэта і хацеў, каб так і адбылося [1].
Марк працягваў навучацца ў розных школах мастацтваў. У адну з іх ён патрапіў з цяжкасцю, бо бацька спачатку не жадаў даваць хлопчыку гроша на дадзеную адукацыю. Магчыма, ва ўсім вінаватыя габрэйскія гены. Аднак неўзабаве бацька праз час вылучыў 27 рублёў для жаданняў дзіцяці [1].
Самае цікавае тое, што ў выніку грошы Шагалу так і не спатрэбіліся. Яго адразу залічылі ў Пецярбургскую рысавальную школу. І не на першы курс, а адразу на трэці.
Хлопец падрос, стаў падарожнічаць за стыпендыю, навучацца ў новых мастакоў, практыкавацца ў розных стылях. Набіраючыся досведу мужчына пачаў дэманстраваць свае аўтарскія працы. Яны былі незвычайныя. Стыль «Авангард» у Беларусі яшчэ не меў папулярнасці, і Шагал чэрпаў натхненні падчас падарожжаў.
На дадзеным развіццё яго не спынілася. Праз час, пасля вайны, а менавіта 28 студзеня 1919 года, Шагал адкрыў Віцебскую мастацкую вучэльню [3].
Аб біяграфіі дадзенага мастака можна казаць і казаць. Але звернемся да самага галоўнага.
Высновы
Марк Шагал – выдатны філосаф, тонкі праніклівы лірык і непараўнальны гумарыст, бунтар супраць правіл у мастацтве. Мастацтва Марка Шагала ў роўнай ступені лічаць сваім і французы, і рускія, і беларусы і яўрэі. Ён пакінуў пасля сябе велізарную спадчыну карцін, якія ўражваюць сваёй загадкавасцю, незвычайнасцю, парушэннем усіх канонаў жывапісу.
У сваёй творчасці Шагал рассунуў нацыянальныя, рэлігійныя і любыя іншыя рамкі і па праве стаў мастаком свету.
Марк Шагал, майстар, які любы сюжэт трактуе як неад'емную частку ўласнай біяграфіі, бачыць сябе прамым удзельнікам адлюстраванага, нават, калі гэта, магчыма, толькі пры дапамозе летуценных дапушчэнняў або фантасмагорый.
Лёс надарыў Шагала доўгім жыццём, амаль стогадовая біяграфія майстра ўяўляецца свайго роду вялікай фантастычнай карцінай, у якой пераплецены сны і ява, мары і рэаліі жыцця.
Амаль усё ў жыцці і творчасці Марк Шагала было маштабна, грандыёзна, у тым ліку слава і поспех, узнагароды і прэміі, званні і ўшанаванні, выставы.
Яго шматлікія працы раскіданыя па шматлікіх краінах і кантынентах. Толькі самыя прыблізныя падлікі гавораць аб тым, што гаворка ідзе пра некалькі тысяч.
Шагал не вызначаў у сваёй творчасці для сябе ні мэт, ні меж, ні стылю. Ён не прымыкаў да школ, плыняў і напрамкаў. Яго інструментам, яго светам, зямлёй і царствам нябесным была фарба.