35. Ахарактаразуйце дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як форму дзеяслова. У чым асаблівасці перакладу дзеепрыметнікаў з рускай мовы на беларускую?
Дзеепрыметнік – форма дзеяслова, якая абазначае прымету або ўласцівасць прадмета ці асобы паводле дзеяння (Нямераная, няходжаная тайга жыве, шуміць, стракоча і дыхае далёкім, прыглушаным водгуллем. С.Грахоўскі). Дзеепрыметнікі маюць асаблівасці дзеяслова і прыметніка. Утвараюцца толькі ад дзеясловаў, маюць з імі агульную аснову і агульнае лексічнае значэнне (вывучыць верш – вывучаны верш). Як і дзеяслову, дзеепрыметніку ўласцівы граматычныя катэгорыі часу, стану (павесялелы хлопчык, вывучаны верш), трывання (вышыць – вышыты; вышываць – вышываны). Дзеепрыметнікі, як і дзеясловы, кіруюць назоўнікамі (засеяць зернем – засеяны зернем), да дзеепрыметнікаў прымыкаюць прыслоўі (прачытаць выразна – прачытаны выразна).
Дзеепрыметнікі, як і прыметнікі, дапасуюцца да назоўнікаў у родзе, ліку, склоне (зжатая ніва, зжатае поле, зжаты ячмень; зжатыя палі, зжатымі палямі, на зжатых палях); яны адказваюць на тыя самыя пытанні, што і прыметнікі: які?, якая?, якое?, якія?. Як і прыметнікі, дзеепрыметнікі маюць поўную і кароткую форму (прачытанае апавяданне і апавяданне прачытана). Кароткую форму маюць толькі дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу; яны змяняюцца па родах і ліках, але не скланяюцца (верш вывучан, сачыненне напісана, лугі скошаны). У сказе поўныя дзеепрыметнікі выконваюць ролю азначэння, радзей – выказніка; кароткія – толькі выказніка.
Дзеепрыметнік можа мець паясняльныя словы, утвараючы разам з імі дзеепрыметны зварот; гэты зварот аддзяляецца коскамі з двух бакоў, калі стаіць пасля слова, якое паясняе (Над лесасекай, зарослай густымі кустамі арэшніку, плыло павуцінне бабінага лета...– I.Шамякін).
Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва непераходных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфікса -л- (пасталець – пасталелы, пасінець – пасінелы), а таксама здапамогай суфіксаў -ш-, -ўш- ад асновы інфінітыва пераходных і непераходных дзеясловаў (узнікнуць – узнікшае (пытанне)).
Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва пераходных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфіксаў -н-, -ан-, -ен-, -т- (засеяны, пакошаны, абсыпаны, зацяты).
У беларускай літаратурнай мове не ўсе дзеепрыметнікі аднолькава ўжывальныя. Найбольш пашыраныя дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага і незалежнага стану з суфіксамі -л-, -н-, -ан-, -ен-, -т- (зніклы, зачараваны, падбіты). Дзеепрыметнікі з суфіксамі -ш-, -ўш- у беларускай мове ўжываюцца абмежавана, у форме мужчынскага роду яны супадаюць з дзеепрыслоўямі і ўспрымаюцца двухсэнсоўна (паспакайнеўшы).
Практычнае заданне № 14.
1. Спішыце тэкст, расстаўляючы знакі прыпынку. Устаўце замест прабелаў прапушчаныя літары
Вяскоўцы – жанчыны і дзеці – ужо каля тыдня сядзелі ў сіласнай яме. Глыбы зямлі, абваліўшыся, утварылі выступы, па якіх, як па прыступках, можна было спусціцца ўніз і падняцца. На самым дне ямы, пасярэдзіне, была вада.
2. Зрабіце марфалагічны аналіз слоў
Дазвалялася – дзеяслоў; пачатковая форма – дазваляцца; аснова інфінітыва – дазваля-ца, анова Ц.ч. – дазваляц-ца; пераходны, незакончанага трывання, зваротны, 1 спр., безасабовы; ужыты ў форме П.ч., абвеснага ладу, адз.л., н.р.; выконвае функцыю выказніка.
Ажыўлена – прыслоўе; нязменнае слова; акалічнаснае спосабу дзеяння; утворана ад дзеепрыметніка ажыўлены; выконвае функцыю акалічнасці.
3. Вызначце марфемную будову слоў
у-голас (прыстаўка у-, корань –голас, аснова – усё слова)
за-чарп-ну-ць (прыстаўка за-, корань –чарп-, суфікс –ну-, суфікс інфінітыва –ць)
4. Зрабіце словаўтваральны аналіз слоў
Перагрузка ← перазагрузіць (суфіксальны)
Перадавік ← перадавы (суфіксальны)
5. Зрабіце фанетычны аналіз слоў
Не-каль-кі [н’э́кал’к’і]
[н’] – зычны, санорны, мяккі – н,
[э] – галосны, націскны – е,
[к] – зычны, шумны, глухі, цвёрды – к,
[а] – галосны, ненаціскны – а,
[л’] – зычны, санорны, мяккі, плаўны - ль
[к’] – зычны, шумны, глухі, мяккі – к,
[і] – галосны, ненаціскны – і.
Гукаў – 7, літар – 8.
Я-ме [йа́м’э]
[й] – зычны, санорны, мяккі,
[а] – галосны, націскны – я,
[м’] – зычны, санорны, мяккі – м,
[э] – галосны, ненаціскны – э.
Гукаў – 4, літар – 3.
6. Выпішыце выдзелены складаны сказ, складзіце яго схему і зрабіце яго сінтаксічны аналіз
Але, калі немцы садзіліся на краі ямы, апусціўшы ногі ледзь не на галовы жанчын, рассцілалі на траве шматок паперы, раскладвалі яду, пілі шнапс, смачна і гучна чвякаючы1, усе ў яме мацней сціскалі зубы і апускалі галовы2.
Складаны складаназалежны сказ, сувязь – падпарадкавальная. 2 частка (галоўная) звязваецца з 1 (залежная, акалічнасная ўмовы) пры дапамозе падпарадкавальнага злучніка калі і пытання да залежнай часткі пры якой умове?
7. Перакладзіце тэкст на беларускую мову
Гражданам, получившим при переселении из зон первоочередного и последующего отселения жилые помещения в домах государственного жилищного фонда, денежная компенсация за утраченные жилые дома и строения, принадлежавшие им на праве собственности, выплачивается в случае, если стоимость утраченных жилого дома и строений превышает стоимость передаваемого им в собственность жилого помещения по новому месту жительства, в размере разницы между этими стоимостями.
Ответ
Грамадзянам, якія атрымалі пры перасяленні з зон першачарговага і далейшага адсялення жылыя памяшканні ў дамах дзяржаўнага жыллёвага фонда, ...