Уводзіны
Спартыўны рэпартаж – вядучы жанр у спартыўнай журналістыцы, які заўсёды папулярны сярод грамадства. З прыходам інтэрнэту ў наша жыццё больш увагі надаецца інтэрнэт-СМІ, таму тэлебачанню трэба рабіць усё неабходнае, каб звярнуць увагу гледачоў на сябе. А як жа гэта зрабіць? Ад таго, як у сваёй працы журналісты карыстаюцца асаблівасцямі мовы, залежыць якасць матэрыялаў.
Спартыўнае маўленне – вельмі цікавая тэма, якую актыўна аналізуюць і даследуюць. Усё гэта робіцца для таго, каб атрымаць добры вынік працы. Вядома, якасць залежыць ад добрага візуала, ад кадраў, планаў, але самае галоўнае – гэта журналісцкі тэкст. Вось бывае ж такое, глядзіш на рэпартаж футбольнага матча, і ад таго, як цудоўна журналіст падае інфармацыю, хочацца назіраць не адрываючы вачэй. А бывае наадварот: спартыўны карэспандэнт пачынае размову, а вы ўжо націскаеце кнопку на пульце «пераключыць». Каб гэтага не было, трэба даследаваць стылістыку і моўныя сродкі спартыўнага рэпартажу. Валоданне асаблівасцямі спартыўнага вяшчання дае магчымасць быць у сваёй працы як рыба ў вадзе, таму абраная мною тэма важная і актуальная.
Аб’ект даследавання – спартыўны рэпартаж на тэлебачанні як жанр.
Прадмет даследавання – маўленне спартыўных карэспандэнтаў і рэпарцёраў.
Мэта працы – даследаваць лінгвістычныя працы, якія тычацца стылістычных і моўных асаблівасцяў, прааналізаваць спартыўныя рэпартажы, каб зразумець, пры дапамозе чаго можна стварыць якасны спартыўны матэрыял.
Задачы працы:
– разглядзець спартыўны рэпартаж як жанр;
– прааналізаваць стылістычныя асаблівасці спартыўнага рэпартажу ў лінгвістычных працах;
– прааналізаваць маўленне спартыўных журналістаў і выявіць асноўныя памылкі;
– зрабіць параўнальны аналіз двух рэпартажаў, каб паказаць, як важна звяртаць увагу на сваё прафесійнае маўленне.
Метады даследавання:
– метад збору інфармацыі;
– вывучэнне адпаведнай тэме літаратуры;
– аналіз;
– параўнанне.
Структура працы: праца складаецца з дзвюх глаў: тэарэтычнай (яна ўключае ў сябе вывучэнне спартыўнага рэпартажу як жанра і даследаванне літаратуры, якая дапаможа выявіць стылістычныя і моўныя асаблівасці) і практычнай (аналіз маўлення спартыўных журналістаў на аснове тэлеканала Беларусь 5).
ГЛАВА 1 Спартыўны рэпартаж як жанр журналістыкі
1.1 Спецыфіка спартыўнага рэпартажу як жанру
Адным з самых папулярных жанраў спартыўнай журналістыкі на сучасным тэлебачанні з'яўляецца спартыўны рэпартаж. Каб даць вызначэнне гэтага жанру, неабходна зразумець, што такое рэпартаж увогуле, якія яго задачы, адметныя рысы і структура.
Рэпартаж – гэта інфармацыйны жанр журналістыкі, галоўнай задачай якога з'яўляецца аператыўнае паведамленне інфармацыі з месца падзей, прайграванне сітуацыі для чытача, слухача або тэлегледача ва ўсёй яе паўнаце. Вось як пра аналізуемы феномен піша рускі даследчык У.І. Канькоў: «Коммуникативная ситуация, лежащая в основе репортажа, достаточно проста. Происходит какое-то важное событие, которое обладает социальной значимостью, интересно для общества, и возникает необходимость рассказать об этом событии, дать о нем наглядное представление глазами очевидца или участника события» [Коньков]. Важна адзначыць, што рэпарцёр заўсёды выступае відавочнікам або ўдзельнікам падзеі, якая апісваецца.
Гэта з'яўляецца прынцыповым адрозненнем рэпартажу ад іншых інфармацыйных жанраў журналістыкі. На першы план у вывучаемым жанры выходзіць індывідуальнае ўспрыманне падзеі журналістам, які непасрэдна назірае і каментуе тое, што адбываецца. У сувязі з гэтым у рэпартажы заўсёды ярка выяўлены аўтарскі пачатак, чытач ці глядач заўсёды адчувае прысутнасць аўтара.
У сваю чаргу, расійскі тэарэтык і практык А. Ярмілаў сцвярджае, што рэпартаж з'яўляецца квінтэсенцыяй журналістыкі, яе вяршыняй і адначасова падмуркам, маючы на ўвазе тэлевізійны жанр[Ермилов].
Нарэшце, айчынныя навукоўцы В.П. Вараб'ёў і С.В. Дубовік вызначаюць сутнасць рэпартажу наступным чынам: «Рэпартаж. 1. Асноўны метад вывучэння і адлюстравання жыцця журналістамі, які заснаваны на прамым назіранні за фактамі і ўдзельнікамі, аналізе і ўсведамленні ўбачанага. Для рэпартажу як метаду характэрны паказ дзеі, здарэння, бачных формаў іх адлюстравання. Рэпартажным метадам карыстаюцца ўсе журналісты пры стварэнні не толькі рэпартажаў, але і нарысаў, замалёвак, да яго звяртаюцца аўтары інтэрв’ю, карэспандэнцый» [Вараб'ёў].
Характар маўленчай структуры рэпартажу вызначаецца такімі паняццямі, як інфармацыйны характар, нагляднае ўяўленне аб тым, што адбываецца, прысутнасць аўтара на месцы падзей, непасрэднасць успрымання.
1.2 Стылістычныя і моўныя асаблівасці спартыўнага рэпартажу ў лінгвістычных працах
З мэтай выяўлення стылістычных і моўных асаблівасцей спартыўнага рэпартажу перш за ўсе намі было прааналізавана кніга В.Л. Цвіка «Телевизионная служба новостей». Доктар філалагічных навук, прафесар кафедры тэлебачання і радыёвяшчання факультэта журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, В.Л. Цвік стварыў поўны і падрабязны вопыт комплекснага даследавання праблем рускамоўнага інфармацыйнага тэлевяшчання.
На старонках свайго твору аўтар сцвярджае, што ад іншых інфармацыйных жанраў рэпартаж, перш за ўсё, адрозніваецца ярка выяўленым аўтарскім пачаткам: як гэта ні парадаксальна, у цэнтры любога рэпартажу, якой б важнай, драматычнай, ўрачыстай ці іншай падзеі ён не быў прысвечаны, знаходзіцца фігура рэпарцёра.
В.Л. Цвік падкрэслівае, што «это отнюдь не значит, что репортер интерпретирует факты по своему усмотрению. Тем более не значит, что репортер может каким-либо образом исказить событие, о котором рассказывает. Это лишь означает, что аудитория «видит» событие глазами данного конкретного репортера. Это значит так же, что именно журналист-автор решает, какую часть события показать зрителю. Это значит, наконец, что журналист решает, кому из героев дать слово на экране, какую часть сказанного оставить в эфире, какими деталями, крупными планами проиллюстрировать происходящее» [Цвик, с. 207-208]. У гэтай сувязі мэтазгодна адзначыць пункт гледжання М.В. Ахвледыяні, якая гаворыць пра тое, што задача рэпарцёра – максімальна аб'ектыўна асвятліць падзеі, убачыць самому тое, што адбываецца, паглыбіцца ў сутнасць, паглядзець на сітуацыю з розных бакоў, прааналізаваць, «прапусціць» праз фільтр аб'ектыўнай рэальнасці і даць гледачам магчымасць убачыць гэта [Ахвледиани, с. 45].
Ведучы гаворку аб сутнасці спартыўнага рэпартажу, адзначым пазіцыю А.Я. Пронінай, якая кажа, што ў рэпартажах раскрываюцца гранічныя магчымасці чалавечай псіхікі. Незвычайная інтэнсіўнасць перажыванняў спартсмена ў надзвычайных абставінах спаборніцтваў прыводзіць у рух эмацыйныя працэсы суперажывання. Падчас спартыўнай гульні атлет адчувае перагрузкі, якія ў працоўнай дзейнасці ўласцівыя толькі для самых экзатычных прафесій [Пронина, с. 74]. Рэкорд выклікае ўсеагульную цікавасць, а спартсмен становіцца ідэалам для мільёнаў людзей. Рэпартаж ўносіць у хаос меркаванняў і эмоцый накіраванасць, логіку і паслядоўнасць. Ён уяўляе сабой канструктыўную сілу і адначасова рэгулятыўны сацыяльна-псіхалагічны механізм [Пронина, с. 74-85].
Па словах А.Я. Пронінай, рэпартаж забяспечвае адзінства ўспрымання падзей вялікага спорту мільёнамі людзей. Тэхніка рэпартажу, як метаду адлюстравання рэчаіснасці, мяркуе наглядны і дэталізаваны малюнак ключавых момантаў падзеі, якім надаецца пэўны сэнс. Дзякуючы рэпартажу фармуюцца агульныя для ўсіх ўяўленні аб тым, якімі павінны быць прыёмы, спосабы, этапы спаборніцтва, які іх псіхалагічны змест. Выказванні рэпарцёраў нярэдка набываюць значэнне ацэначных эталонаў нават у людзей, якія маюць уласны спартыўны вопыт. Такім чынам, А.Я. Проніна сцвярджае, што мы глядзім, калі прыходзім на стадыён, тое, што нам паказвае спартыўны рэпартаж. У рэпартажы ўсё падпарадкавана задачам прапаганды – агітацыі – арганізацыі масавых меркаванняў, перажыванняў і дзеянняў. Таму вялікае значэнне набывае асабістая пазіцыя рэпарцёра, яго ўласнае разуменне спорту і балельшчыка [Пронина, с. 82-83].
Вывады
У рамках гэтага даследавання мы будзем прытрымлівацца пункту гледжання В.П. Вараб'ёва і С.В. Дубовіка, якія лічуць, што рэпартаж – гэта асноўны метад вывучэння і адлюстравання жыцця журналістамі, які заснаваны на прамым назіранні за фактамі і ўдзельнікамі, аналізе і ўсведамленні ўбачанага.
Для рэпартажу як метаду характэрны паказ дзеі, здарэння, бачных формаў іх адлюстравання. Рэпартажным метадам карыстаюцца ўсе журналісты пры стварэнні не толькі рэпартажаў, але і нарысаў, замалёвак, да яго звяртаюцца аўтары інтэрв’ю, карэспандэнцый.
З мэтай выяўлення стылістычных і моўных асаблівасцей спартыўнага рэпартажу намі былі прааналізаваны лінгвістычныя даследаванні такіх аўтараў, як М.В. Ахвледыяні, П. Істраці, А.Ф. Пінчук, А.Я. Проніна, Л.А, Самохіна, Р.Я. Салганік і інш.
1. Ахвледиани, М.В. Новости – наша профессия (в помощь начинающим тележурналистам) / М.В. Ахвледиани. – М.: Ред.-изд. отдел ин-та повышения квалификации работников телевидения и радиовещания, 2004. – 85 с.
2. Ахманова, О.С. Словарь лингвистических терминов / О.С. Ахманова. Изд.2-е, стереотипное. – М.: Едиториал УРСС, 2004. – 576 с.
3. Бурвикова, Н.Д. Национально-культурные единицы общения в современном коммуникативном пространстве — лингвометодический аспект / Н.Д. Бурвикова, В.Г. Костомаров, Ю.Е. Прохоров // Х Конгресс МАПРРЯЛ (Санкт-Петербург – 2003). – М.: Гос. ИРЯ имени А. С. Пушкина, 2003. – С. 40-46.
4. Вараб’ёў, В.П. Журналістыка: ад А да Я: Даведнік / В.П. Вараб’ёў, С.В. Дубовік. – Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2002. – 216 с.
5. Гутцайт, Р.Л. Спортивное комментирование и его роль в телевизионной медиатизации (на примере спутниковой телекомпании «НТВ-Плюс») : автореф. дис. ... канд. филол. наук : 10.01.10 / Р.Л. Гутцайт; Рос. ун-т дружбы народов. – М., 2012. – 20 с.
6. Ермилов, А. Живой репортаж: профессиональные советы тележурналисту / А. Ермилов. – М.: Аспект пресс, 2010. – 112 с.
7. Журналистика сферы досуга / Под общ. ред. Л.Р. Дускаевой, Н.С. Цветовой. – СПб: Высш. школа журн. и мас. коммуникаций, 2012. – 304 с.
8. Истрати, П. О параметрах стиля речи в спортивном репортаже / П. Истрате // А.С. Пушкин и Россия: язык – литература – культура – методика: XXV Пушкинские чтения, 24-25 нояб. 2005г. – М., 2006. – С. 42-50.
9. Коньков, В.И. Речевая структура газетных жанров / В.И. Коньков. – СПб: Роза мира, 2004. – 219 с.
10. Костомаров, В.Г. Наш язык в действии: Очерки современной русской стилистики / В.Г. Костомаров. – М.: Гардарики, 2005. – 287с.
11. Кройчик, Л.Е. Система журналистских жанров / Л.Е. Кройчик // Основы творческой деятельности журналиста. – СПб, 2000. – С. 125.
12. Михайлов, С.А. Спортивная журналистика / С.А. Михайлов, А.Г. Мостов. – СПб: Изд-во Михайлова В.А., 2005. – 224 с.
13. Пинчук, А.Ф. Специальная лексика на страницах спортивной печати / А.Ф. Пинчук // Спорт в зеркале журналистики: (О мастерстве спортивного журналиста). – М.: Мысль, 1989. – C. 197-208.
14. Пронина, Е.Е. Психология спорта и психология репортажа / Е.Е. Пронина // Спорт в зеркале журналистики: (О мастерстве спортивного журналиста). – М.: Мысль, 1989. – C. 70-91.
15. Самохина, Л.А. Спортивная терминология – составная часть теоретической подготовки студентов / Л.А. Самохина // Тезисы докладов IV республиканской межвузовской научно-методической конференции. – Уфа, 1991. – С.39-41.
16. Солганик, Г.Я. О языке спортивной журналистики / Г.Я. Солганик // Спорт в зеркале журналистики: (О мастерстве спортивного журналиста). – М.: Мысль, 1989. – C. 143-157.
17. Терминология спорта. Толковый словарь спортивных терминов / сост. Ф.П. Суслов, Д.А. Тышлер. – М.: СпортАкадемПресс, 2001. – 480с.
18. Тертычный, А.А. Жанры периодической печати / А.А. Тертычный. – М.: Аспект Пресс, 2002. – 384 с.
19. Цвик, В.Л. Телевизионная журналистика: История, теория, практика / В.Л. Цвик. – М.: Аспект Пресс, 2004. – 382 с.
20. Цвик, В.Л. Телевизионная служба новостей / В.Л. Цвик. – М.: ЮНИТИ-ДАНА, 2015. – 319 с.