Узбагачэнне слоўнікага запасу навучэнцаў пачатковых класаў на ўроках беларускай мовы як сродак фарміравання маўленчай кампетэнтнасці
Педагогический колледж № 10 г.
Курсовая работа (проект)
на тему: «Узбагачэнне слоўнікага запасу навучэнцаў пачатковых класаў на ўроках беларускай мовы як сродак фарміравання маўленчай кампетэнтнасці»
по дисциплине: «Педагогика»
2021
45.00 BYN
Узбагачэнне слоўнікага запасу навучэнцаў пачатковых класаў на ўроках беларускай мовы як сродак фарміравання маўленчай кампетэнтнасці
Тип работы: Курсовая работа (проект)
Дисциплина: Педагогика
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 60%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 31.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫКА-МЕТАДАЛАГІЧНЫЯ АСНОВЫ ДАСЛЕДАВАННЯ УЗБАГАЧЭННЯ СЛОЎНІКАВАГА ЗАПАСУ ЯК СРОДКУ ФАРМІРАВАННЯ МАЎЛЕНЧАЙ КАМПЕТЭНЦЫІ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ
1.1 Развіццё маўлення малодшых школьнікаў як псіхолага-педагагічная праблема
1.2 Патрабаванні праграмы да развіцця маўлення малодшых школьнікаў
1.3 Займальны матэрыял як сродак узбагачэння слоўнікавага запасу малодшых школьнікаў на ўроках беларускай мовы
ВЫВАДЫ ПА ПЕРШАЙ ГЛАВЕ
ГЛАВА 2 ФАРМІРАВАННЕ МАЎЛЕНЧАЙ КАМПЕТЭНТНАСЦІ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ З ВЫКАРЫСТАННЕМ РОЗНЫХ ВІДАЎ ЗАЙМАЛЬНАГА МАТЭРЫЯЛУ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
2.1 Традыцыйныя прыёмы папаўнення слоўнікавага запасу
2.3 Прапановы бацькам вучняў і настаўнікам
ВЫВАДЫ ПА ДРУГОЙ ГЛАВЕ
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
ДАДАТКІ
УВОДЗІНЫ
Праблема развіцця маўлення заўсёды была ў цэнтры навучання мовам, яна разглядаецца з даўніх часоў. У мінулым ішла нават своеасаблівая барацьба двух напрамкаў адносна формы і зместу выказвання і навучання маўленню: адны надавалі галоўную ролю форме маўлення (тропы, фігуры для ўпрыгожвання любога маўлення незалежна ад зместу), другія выказваліся за свядомае авалодванне ўменнем выказвацца (думаць, разважаць, даказваць, аргументаваць). У ліку апошніх неабходна назваць імёны М. В. Ламаносава, В. Р. Бялінскага, Ф. І. Буслаева і інш.
Праблема вуснага і пісьмовага маўлення заўсёды з’яўляецца актуальнай, бо маўленне — гэта паказчык як культуры асобнага чалавека, так і ўсяго грамадства. Надзвычай востра паўстае гэта праблема ў нашай рэспубліцы, што звязана са спецыфікай моўнай сітуацыі, якую мовазнаўцы характарызуюць як камунікатыўна незбалансаваную. Пры дамінаванні рускай мовы беларуская мова аказваецца менш запатрабаванай ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, што адбіваецца і на ўзроўні валодання ёю.
Сітуацыя сучаснага школьнага навучання патрабуе ад вучня актыўнага вырашэння новых складаных камунікатыўных задач: арганізацыі дзелавых зносін вучняў адзін з адным, з настаўнікам з нагоды вывучаемага матэрыялу. Таму вельмі важна развіваць у дзіцяці дыялагічныя формы зносін з дарослымі або аднагодкамi, што складае перадумову фармiравання новага тыпу ўзаемаадносін памiж настаўнiкам i вучнем, памiж аднакласнiкамi. Асноўная задача камyнiкатыўнага падыходу ў навучанні — «вучыцца зносiнам размаўляючы»[1,с.27]. Найлепшай крынiцай папаўнення слоўнiка школьнiкаў, безумоўна, служыць лiтаратyра, класічныя узоры, маўленне людзей, настаўнiка, у першую чаргу.
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫКА-МЕТАДАЛАГІЧНЫЯ АСНОВЫ ДАСЛЕДАВАННЯ УЗБАГАЧЭННЯ СЛОЎНІКАВАГА ЗАПАСУ ЯК СРОДКУ ФАРМІРАВАННЯ МАЎЛЕНЧАЙ КАМПЕТЭНЦЫІ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ
1.1 Развіццё маўлення малодшых школьнікаў як псіхолага-педагагічная праблема
Малодшы школьны ўзрост з’яўляецца сінзітыўным перыядам для пазнання дзецьмі каштоўнасцей культуры. Развіццё маўлення дзяцей як адзін з паказчыкаў агульнага развіцця асобы разам з развіццём маральным, інтэлектуальным і духоўным — гэта спосаб уключэння дзіцяці ў культуру, што паспрыяе яго самаразвіццю, навучыць пазнаваць навакольнае асяроддзе і ўвогуле паспрыяе пазнанню каштоўнасцей культуры. Акрамя таго, маўленчыя здольнасці з’яўляюцца асновай любой дзейнасці чалавека.
Праблема развіцця маўлення малодшых школьнікаў з’яўляецца адной з важнейшых у псіхалогіі і педагогіцы.
Тэрмін “развіццё маўлення” педагагічны, ён мае адносіны да вучэбна-выхаваўчага працэсу, закранаючы і дзейнасць настаўніка, які развівае маўленне вучняў, і дзейнасць дзяцей, маўленне якіх развіваецца.
Развіццё маўлення — актуальная задача навучання ў пачатковай школе, таму што наша мова з’яўляецца асновай усякай разумовай дзейнасці і сродкам чалавечых зносін. На працягу ўсяго жыцця чалавек авалодвае маўленнем і ўдасканальвае яго. Асновай гэтага працэсу служыць моўная здольнасць, якая апіраецца на фізіялагічныя моўныя цэнтры і фарміруецца ў дзіцячым узросце. Правільныя моўныя структуры спрыяюць таму, что думкам надаецца яснасць, лаканічнасць, дакладнасць, развіваецца мысленне.
ЧАСТКА 2 РАЗВІЦЦЁ МАЎЛЕННЯ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ З ВЫКАРЫСТАННЕМ ЛІТАРАТУРНЫХ ДЫЯЛОГАЎ
2.1 Традыцыйныя прыёмы папаўнення слоўнікавага запасу
Мэтай нашага даследавання з’яўляецца вызначэнне педагагічных ўмоў уплыву розных відаў займальнага матэрыялу на ўроках беларускай мовы на ўзбагачэнне слоўнікавага запасу як сродку фарміравання маўленчай кампетэнтнасці.
Уровень развіцця дыялагічнага маўлення малодшага школьніка — гэта найлепшы паказчык яго маўленчай культуры і выхаванасці.
Вялікая ўвага развіццю дыялагічнага маўлення малодшых школьнікаў павінна ўдзяляцца на ўроках беларускай мовы (навучання грамаце).На жаль, у падручніках па беларускай мове для пачатковай школы дыялагічныя тэксты сустракаюцца рэдка. Праца па развіцці маўлення з такімі тэкстамі ў большасці выпадкаў належным чынам не плануецца.
Разгледзім традыцыйныя прыёмы папаўнення слоўнікавага запасу малодшых школьнікаў на прыкладзе вучняў першага класа.
На ўровах навучання грамаце намі былі выкарыстаны такія гульні, як:
− “Шыфравальшчыкі” (на вывучаемую тэму дзецям зачытваліся сказы, іх задача была пабудаваць схему сказа з картак, якія былі змешчаны на парце);
− гульня “Рэха” (настаўнік вымаўляе слова, словазлучэнне, сказ, вучні паўтараюць хорам, па асобку);
− гульня “Сапсаваны тэлефон” (настаўнік гаворыць, што сапсаваўся тэлефон і некаторыя склады зусім прападаюць, дзецям трэба правільна назваць усё слова);
− на дошцы вывешваюцца малюнкі са слоўнікавымі словамі, дзеці павінны назваць, што адлюстравана на малюнку, як можно больш сказаць па гэтаму малюнку...
ЗАКЛЮЧЭННЕ
1. Аналіз навуковай, педагагічнай і метадычнай літаратуры па тэме даследавання паказвае, што выкарыстанне розных відаў займальнага матэрыялу на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах адыгрывае значную ролю ў развіцці звязнага маўлення вучняў, развіцця іх слоўнікавага запасу. Нягледзячы на тое, што маўленне — індывідуальная з’ява, мы разумеем адзін аднаго, таму што карыстаемся агульнымі адзінкамі, якія ўласцівы ўсім членам моўнага калектыву, і агульнымі правіламі аперыравання гэтымі адзінкамі. Пазнавальна актыўная асоба актыўная ў дзейнасці: навукова-даследчай, сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і г. д. Таму важнейшым напрамкам паляпшэння якасці навучання і выхавання застаецца актывізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці школьнікаў. Чым больш актыўны школьнік у навучанні, тым больш трывалымі з’яўляюцца яго веды, уменні і навыкі.
2. Прычынамі недастатковага ўзроўню развіцця маўленчай дзейнасці вучняў пачатковай школы з’яўляюцца адсутнасць у вучняў матываванасці навучання, адсутнасць інтарэсу да вывучэння моўных з’яў, дрэнна падрыхтаваны настаўнікам урок.
3. Развіццё маўлення вучняў — галоўная задача навучання роднай мове ў пачатковых класах. Набываючы веды з любой галіны навукі, вучні знаёмяцца з новымі словамі, тэрмінамі. Гэтыя веды ўзбагачаюць іх мысленне, удасканальваюць маўленне. Аднак асноўныя навыкі карыстання мовай вучні набываюць у сувязі з вывучэннем роднай мовы. Дыялог, жывыя зносіны, трэнінгі, моўная камyнiкацыя з’яўляюцца тым падмуркам, на якім будуць расці i развiвацца школьнікі. Асноўная задача камyнiкатыўнага падыходу ў навучанні — «вучыцца зносiнам размаўляючы». Найлепшай крынiцай папаўнення слоўнiка школьнiкаў, безумоўна, служыць лiтаратyра, класічныя ўзоры, маўленне людзей, настаўнiка ў першую чаргу.
1. Солахаў, А. В. Дыялог як сродак развіцця маўлення малодшых школьнікаў на ўроках роднай мовы / А. В. Солахаў // Беларуская пачатковая школа: праблемы і перспектывы развіцця: матэрыялы VI Міжнар. навук.-практ. канф., 17–18 кастр. 2007 г. – Мазыр, 2007. – С. 27–28.
2. Формирование коммуникативной компетенции учащихся начальных классов через развитие культуры речи детей на уроках русского языка и литературного чтения. [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://luba-chapligina.narod.ru/communicative.html.
3. Міцкевіч, К. Методыка роднай мовы/ К. Міцкевіч, В. Тэпін. – Мінск: Бел.дзярж. выд-ва, 1930. – 223 с.
4. Колас, Я.Зборнiктвораў: у12т. / Я. Колас. – Мінск,1961–1964.– с. 450–451.
5. Бахтин, М. М. Эстетика словесного творчества / М. М. Бахтин. – М.: Просвещение, 1986. – 450 с.
6. Вучэбныя праграмы для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. I–IV класы / М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь. – Мінск,2009. – С 37.
7. Ляшчынская, В. А. Методыка выкладання беларускай мовы: вучэб. дапаможнік / В. А. Ляшчынская, З. У. Шведава. – Мінск: РІВШ, 2007. – 300 с.
8. Марціновіч, Л. С. Сцяжынка / Л. С. Марціновіч. – Мінск: Народная асвета, 1994. – 130 с.
9. Валынец, Т. М., Беларуская мова: падручнік для 3-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі, з рус. мовай навучання: у 2 ч. / Т. М. Валынец [і інш.]. – 2-е выд., выпраўл. і дап. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2012. – Ч. 1.
10. Жарская, О. Обучаем в игре. О развитии познавательного интереса у младших школьников. / О. Жарская // Минская школа сегодня. – 2014. – № 9. – С. 34–40.
11. Марціновіч, Л. С. Сцяжынка / Л. С. Марціновіч. – Мінск: Народная асвета, 1994. – 130 с.
12. Якімовіч, А. М., Пагуляем у алфавіт: казкі, вершы, загадкі, скорагаворкі (вучэбны дапаможнік)./ Якімовіч А. М. – Мінск : Адукацыя i выхаванне. 2012. –168с.
13. Ребус, вид загадки // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890–1907.
14. Паўлоўская, В.І. Мова: цікава і займальна. / В. І. Паўлоўская. – Мінск: Народная асвета, 1989. – 221 с.
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 60%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 31.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты