УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1. НАВУКОВА-ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ РОЛІ ЗАЙМАЛЬНАГА МАТЭРЫЯЛУ, ДЫДАКТЫЧНЫХ ГУЛЬНЯЎ І НАГЛЯДНАСЦІ Ў НАВУЧАННІ ГРАМАЦЕ ШАСЦІГОДАК 5
1.1 Сутнасць паняццяў “займальны матэрыял”, “дыдыктычныя гульні”, “нагляднасць”
1.2 Сутнасць, роля і віды займальнага матэрыялу, дыдактычных гульняў і нагляднасці на ўроках навучання грамаце шасцігодак 8
1.3 Псіхалагічныя асаблівасці шасцігодак, якімі абумоўлена неабходнасць выкарыстання на ўроках навучання грамаце займальнага матэрыялу, дыдактычных гульняў і нагляднасці
Вывады па 1 главе
ГЛАВА 2. ДАСЛЕДАВАННЕ ЭФЕКТЫЎНАСЦІ ВЫКАРЫСТАННЯ ЗАЙМАЛЬНАГА МАТЭРЫЯЛУ, ДЫДАКТЫЧНЫХ ГУЛЬНЯЎ І НАГЛЯДНАСЦІ НА ЎРОКАХ НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ ШАСЦІГОДАК
2.1 Аналіз праграм і буквара ў школах з рускай і беларускай мовамі навучання
2.2 Шляхі выкарыстання займальнага матэрыялу, дыдактычных гульняў і нагляднасцей на ўроках навучання грамаце шасцігодак
2.3 Метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні на ўроках навучання грамаце шацігодак дыдактычных гульняў, займальнага матэрыялу і нагляднасцей
Вывады па 2 главе
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
ДАДАТАК
УВОДЗІНЫ
Арыентацыя сучаснай школы на гуманізацыю працэса адукацыі і рознабаковае развіццё асобы дзіцяці прадугледжвае неабходнасць гарманічнага спалучэння вучэбнай дзейнасці, у рамках якой фарміруюцца базавыя веды, уменні і навыкі.
З настаўніцкага вопыту вядома, што нельга навучыць школьніка, калі ён раўнадушны, абыякавы, не бачыць патрэбы ў набыцці ведаў. Таму першачарговай задачай настаўніка ў сучасных умовах з’яўляецца павышэнне матывацыі да вывучэння роднай мовы, фарміраванне ў школьнікаў погляду на беларускую мову як на фундаментальную каштоўнасць нашага народа, абуджэнне павагі да беларускага слова, працэсу пазнання, імкненне спасцігаць нацыянальную культуру.
Навучанне грамаце ўяўляе сабой пачатковы этап сістэматычнага вывучэння роднай мовы ў школе і забяспечвае эфектыўнае лінгвістычнае і разумовае развіццё дзяцей. Працэс навучання грамаце разглядваецца як двухбаковы працэс узаемадзеяння і супрацоўніцтва яго суб’ектаў (педагога і вучняў), што служыць падмуркам псіхічнага (асобаснага) развіцця дзяцей.
Навучанне грамаце – гэта адзін з самых важных перыядаў навучання шацігодак. У перыяд навучання грамаце дзеці вучацца правільна вымаўляць і чытаць гукі, правільна адлюстроўваць літалы на пісьме. Для гэтага настаўнікі выкарыстоўваюць розныя метады і прыёмы, таксама ўлічваюць розныя псіхічныя асабліваці дзяцей гэтага узросту. Вялікую дамамогу настаўнікам аказваюць дыдактычныя гульні, займальны матэрыял і нагляднасць.
Актуальнасць. Дзеці малодшага школьнага ўзросту, асабліва першакласнікі, з цяжкасцю суадносяць тэарэтычны матэрыял з яго практычным прымяненнем. Выконваючы аднатыпныя заданні, вучні хутка стамляюцца. У іх знікае цікавасць да ўрока, да прадмета. У значнай ступені поспех залежыць ад пошуку псіхалагічна і метадычна апраўданых прыёмаў, з дапамогай якіх засваенне тэарэтычнага матэрыялу школьнікамі ішло б у больш даступнай і цікавай форме.
Эфектыўнасць навучання мове ў пачатковай школе шмат у чым залежыць ад таго, наколькі дакладна прадумана сістэма яе вывучэння.Пры гэтым дасягнуць станоўчых вынікаў пры адсутнасці цікавасці да прадмета немагчыма. Павышэнню інтарэсу да вывучэння беларускай мовы ў пачатковай школе, а значыць, і поспехам у занятках можа садзейнічаць унясенне элемента займальнасці ў навучанне, выкарыстанне дыдактычных гульняў, нагляднасці.
Мэта курсавой работы: прааналізаваць магчымасці выкарыстання дыдактычных гульняў, нагляднасці, займальнасці на ўроках навучання
ГЛАВА 1. НАВУКОВА-ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ РОЛІ ЗАЙМАЛЬНАГА МАТЭРЫЯЛУ, ДЫДАКТЫЧНЫХ ГУЛЬНЯЎ І НАГЛЯДНАСЦІ Ў НАВУЧАННІ ГРАМАЦЕ ШАСЦІГОДАК
1.1 Сутнасць паняццяў “займальны матэрыял”, “дыдыктычныя гульні”, “нагляднасць”
Свядомасць у вывучэнні мовы прадугледжвае актыўнае авалодванне вучэбным матэрыялам. Гэта актыўнасць – не простае ўспрыманне рознай інфармацыі, атрыманай ад настаўніка ці змешчанай ў падручніку, яна ўяўляе сабой уменне яе прааналізаваць, параўнаць, пры неабходнасці адкарэктаваць і ў дальнейшым выкарыстаць. Такая актыўнасць можа ажыццявіцца, калі ў дзяцей ёсць магчымасць думаць, правяраць свае веды, праяўляць кемлівасць, што рэальна толькі пры ўмове жывога інтарэсу да мовы. Нестандартны ўрок, цікавы моўны матэрыял захопліваюць дзяцей, выклікаюць жаданне разабрацца з вывучаемай з’явай, дазваляюць добра і лёгка запомніць правілы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы тлумачыць слова “займальны” наступным чынам: ‘які выклікае цікавасць; забаўны’[21, с. 317].
В.І. Паўлоўская растлумачвае гэтае паняцце шырэй: “Займальнасць – гэта яшчэ і захапленне, дакладней захопленнасць мовазнаўствам з яго “”нуднай” граматыкай, “цяжкай” лексікай – усім, што часта знаходзіцца па-за колам інтарэсаў вучня і таму не прыцягвае свядомай увагі. Увесці ў гэта кола літараў і слова, гук і часціну мовы – значыць выклікаць цікаўнасць і цікавасць. А цікава – значыць, няцяжка. Цікавае абвастрае зрок, актывізуе думку, абуджае творчасць” [16, с. 3].
Займальнасць – гэта ўнікальная магчымасць для таго, каб прыцягнуць увагу дзяцей да вывучаемага прадмета, выклікаць імкненне атрымаць веды. Яна ўяўляе сабой сукупнасць нестандартных прыёмаў, якія даюць магчымасць штодзённае зрабіць цікавым і незвычайным, развівае пазнавальныя і творчыя здольнасці вучняў, дазваляе больш дакладна раскрыць сутнасць вывучаемага прадмета ці з’явы і свядома засвоіць іх змест.
Займальнасць ствараецца рознымі дыдактычнымі сродкамі: самім зместам вучэбнага матэрыялу (за кошт прыцягнення цікавых фактаў – моўных прыкладаў, гістарычных, этымалагічных звестак і інш.) і спецыяльнамі формамі работы (рознымі гульнямі і нетрадыцыйнымі ўрокамі).
Найбольш дзейснай з’яўляецца цікавасць, выкліканая самім зместам вучэбнага матэрыялу. Займальны матэрыял – гэта дыдактычны матэрыял, які садзейнічае павышэнню цікавасці да навучання і вывучаемага прадмета і
ГЛАВА 2. ДАСЛЕДАВАННЕ ЭФЕКТЫЎНАСЦІ ВЫКАРЫСТАННЯ ЗАЙМАЛЬНАГА МАТЭРЫЯЛУ, ДЫДАКТЫЧНЫХ ГУЛЬНЯЎ І НАГЛЯДНАСЦІ НА ЎРОКАХ НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ ШАСЦІГОДАК
2.1 Аналіз праграм і буквара ў школах з рускай і беларускай мовамі навучання
Немагчыма ў наш час уявіць сучасны ўрок без падручніка. Падручнік – асноўны сродак навучання па беларускай мове. На думку В.А. Ляшчынскай, "змест і структура падручніка выяўляе дзеянне некалькіх функцый: інфармацыйнай – выкладанне пэўных ведаў; сістэмнай - пэўная сістэма і паслядоўнасць падачы матэрыялу; трансфармацыйнай – змест служыць для фарміравання пэўных агульнавучэбных і спецыяльных уменняў; выхаваўчай – увесь матэрыял накіраваны на выхаванне творчай ініцыятыўнай асобы..." [14, с. 20].
У кожным падручніку па беларускай мове для пачатковых класаў ёсць тэкставы і пазатэкставы кампаненты. Тэкставы кампанент складаецца з тэарэтычнага і практычнага матэрыялу, слоўнікаў ці даведнікаў, якія даюцца ў канцы падручніка. Пазатэкставы кампанент складаецца з апарату арганізацыі пытанняў, заданняў), умоваў, узораў выканання некаторых практыкаванняў, ілюстрацыйнага матэрыялу (малюнкаў, серыі малюнкаў, схемаў сказаў, схемаў разбораў) і апарату арыенціроўкі (рубрык, сімвалаў, умоўных абазначэнняў).
Асноўныя функцыі падручніка – фарміраванне і ўдасканальванне ўменняў і навыкаў авалодання мовай ва ўсіх сферах і відах маўленчай дзейнасці: слуханні, гаварэнні, чытанні, пісьме. Безумоўна, настаўнік, выкарыстоўваючы школьны падручнік з іншымі вучэбна-метадычнымі выданнямі, стварае ўмовы для актывізацыі камунікатыўнай дзейнасці вучняў, вучыць іх свабодна карыстацца мовай ва ўсіх сферах жыцця.
Нельга не звярнуць увагу на выхаваўчы патэнцыял падручніка, які дасягаецца не толькі падабраным дыдактычным матэрыялам да практыкаванняў і ў якасці ілюстрацыі тэарэтычных палажэнняў, але і наяўнасцю спецыяльных тэм аб гісторыі і развіцці беларускай мовы, аб сувязях з іншымі мовамі, аб багацці мовы і зменах у ёй у сувязі з развіццём грамадства, аб ролі роднай мовы ў жыцці кожнага чалавека. Выхаваўчую ролю выконваюць і ілюстрацыі ў падручніку, якія далучаюць школьнікаў да культуры, спрыяюць эстэтычнаму выхаванню, узбагачаюць вопыт. Асаблівую выхаваўчую ролю адыгрываюць тэксты, у якіх уздымаюцца пытанні культуры маўлення, культуры паводзін, адносін да рэчаіснасці,
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Па выніках дадзенага даследавання можна зрабіць наступныя вывады.
Займальнасць – гэта ўнікальная магчымасць для таго, каб прыцягнуць увагу дзяцей да вывучаемага прадмета, выклікаць імкненне атрымаць веды. Яна ўяўляе сабой сукупнасць нестандартных прыёмаў, якія даюць магчымасць штодзённае зрабіць цікавым і незвычайным, развівае пазнавальныя і творчыя здольнасці вучняў, дазваляе больш дакладна раскрыць сутнасць вывучаемага прадмета ці з’явы і свядома засвоіць іх змест.
Адным са сродкаў актывізацыі цікавасці з’яўляюцца гульнявыя формы навучання. Устаноўлена, што гульня садзейнiчае фармiраванню ў вучняў эмацыянальнага настрою, выклiкае станоўчыя адносiны да дзейнасцi, паляпшае агульную працаздольнасць, дае магчымасць шматразова паўтараць адзiн i той жа матэрыял без манатоннасцi i суму. Займальнасць ствараецца рознымі дыдактычнымі сродкамі: самім зместам вучэбнага матэрыялу (за кошт прыцягнення цікавых фактаў – моўных прыкладаў, гістарычных, этымалагічных звестак і інш.) і спецыяльнамі формамі работы (рознымі гульнямі і нетрадыцыйнымі ўрокамі).
Выкарыстанне гульнявых тэхналогій на ўроках мовы дапамагае: 1) развiваць пазнавальную цікавасць да прадмета; 2) глыбока засвойваць матэрыял нават вучнямі, якiя дрэнна вучацца; 3) актывізаваць пазнавальную дзейнасць; 4) ствараць умовы для самавыяўлення асобы; 4) павышаць творчы патэнцыял вучняў; 5) разнастаiць вучэбную дзейнасць; 6) развіваць навыкi камунікацыі, пачуццё калектывізму.
Такім чынам, дыдактычныя уяўляе сабой сукупнасць нестандартных прыёмаў, якія даюць магчымасць штодзённае зрабіць цікавым і незвычайным, развівае пазнавальныя і творчыя здольнасці вучняў, больш дакладна раскрыць сутнасць вывучаемага прадмета ці з’явы і свядома засвоіць іх змест. Вылучаюцца наступныя структурныя кампаненты дыдактычнай гульні: дыдактычная задача, змест, правілы, гульнявыя дзеянні. Гульнявыя тэхналогіi на ўроках беларускай мовы могуць быць выкарыстаны на розных этапах урока.
Як паказваюць даследаванні псіхолагаў, малодшыя школьнікі ў разглядаемым узросце адрозніваюцца высокай пазнавальнай актыўнасцю. У іх пераважае наглядна-дзейснае мысленне. Таму ў працэсе навучання шасцігодак важна стварыць спрыяльныя ўмовы для поўнага і глыбокага ўсведамлення навучэнцамі вучэбнага матэрыялу, чаму дапамагаюць сродкі нагляднасці, займальнасці, дыдактычныя гульні.
1. Аляксеева, В.А. Работа са слоўнікавымі словамі / В.А. Аляксеева // Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа. – 2006. – №2. – С.13 – 18.
2. Бабанский, Ю.К. Методы обучения в современной общеобразовательной школе / Ю. К. Бабанский . – М. : Просвещение, 1985 – 248с.
3. Баринова, Е.А. Методика русского языка / Е.А.Баринова, Л.Ф. Боженкова, В.И. Лебедев. – М. : Просвещение. – 1974. – 368 с.
4. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 2-га кл. агуль-наадукац. устаноў з рус. мовай навучання. У 2 ч. Ч. 1 / В. I. Свірыдзенка. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2010. – 112 с.
5. Беларуская мова: вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2014. – 68 с.
6. Варановіч, З.Б. Методыка выкладання беларускай мовы / З.Б. Варановіч. – Мінск : Універсітэцкае, 1995. – 248 с.
7. Васільева, І.М. Беларуская мова. Слоўнікава-арфаграфічныя практыкаванні. 2-3 клас / І.М, Васільева, А.С. Грабчыкава, А.В. Сурыкава. – Мінск : Аверсэв, 2008. –123 с.
8. Верашчака, Г.І. Лексічная работа на ўроках беларускай мовы ў пачатковых классах / Г.І. Верашчака. – Мінск : Вышэйшая школа. – 1978. – 168 с.
9. Вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў школе: кніга для настаўніка. – Мінск : Народная асвета, 1988. – 254 с.
10. Выкладанне беларускай мовы і літаратуры ў школе / пад рэд. М.Г. Яленскага. – Мінск : Народная асвета, 1994. – 239 с.
11. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская мова” // Народная асвета. – 2013. – №7. – С. 3
12. Львов, М.Р. Методика преподавания русского языка в начальных классах / М.Р. Львов, В.Г. Горецкий, О.В. Сосновская. – М.: Академия, 2000. – 464 с.
13. Ляшчынская, В.А. Дыдактычны матэрыял для навучання беларускай мове / В.А. Ляшчынская, М.У. Буракова // Тэорыя і практыка навучання мовам, літаратурам і рыто-рыцы ў сяр. і выш. школе: Матэр. міжнар. навук.-тэарэтычнай канф. Ч.І. – Мінск : БДУ, 1998. – С. 18–19.
14. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах / Я.М. Івашуціч [і інш.] ; пад рэд. А.П. Шанько. – Мінск : Вышэйшая школа, 1986.– 408 с.
15. Напольнова, Т.В. Активизация мыслительной деятельности учащихся на уроках русского языка / Т.В. Напольнова. – М. : Просвещение, 1983. – С. 95.
16. Паўлоўская, В.І. Мова: цікава і займальна / В.І. Паўлоўская – Мінск : Народная асвета, 1989. – 219 с.
17. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” на 2017/2018 навучальны год (1–4 клас агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання). – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017. –82 с.
18. Старжынская, Н.С. Займальны матэрыял па навучанні грамаце / Н.С. Старжынская.– Мінск : Навука і тэхніка, 1989. – 128 с.
19. Старжынская, Н.С. Сябруем і гуляем разам / Н.С. Старжынская. – Мінск : Нар. асвета, – 1994. – 220 с.
20. Сыско I.Г. Шляхi да роднай мовы: сучасныя падыходы да выкладання беларускай мовы ў пачатковых классах. – Мазыр : Содействие, 2007. – 72 с.
21. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. – Мінск : Народная асвета. – 1984. – 868 с.