УВОДЗІНЫ
Навучаць беларускай мове – гэта значыць задавальняць моўна-камунікатыўныя патрэбнасці школьнікаў праз сістэматычнае і паслядоўнае авалодванне ўсімі раздзеламі лінгвістыкі, выяўленчымі сродкамі і стылістычнай разнастайнасцю мовы.
У цяперашні час, здаецца, ні ў каго не выклікае сумненняў неабходнасць дыферэнцыраванага навучання. Праяўленнямі дыферэнцыяцыі ў сучаснай школьнай адукацыі можна лічыць магчымасць атрымання рознаўзроўневай падрыхтоўкі ў навучальных установах рознага тыпу, а таксама пашырэнне профіляў навучання ў сувязі са з’яўленнем новых прадметаў, цыклаў дысцыплін. Стварэнне розных падручнікаў і праграм па аднаму і таму ж прадмету дазваляе выкладчыку выбраць тыя з іх, якія ў найбольшай ступені адпавядаюць магчымасцям школьнікаў.
У апошнія гады ў нашай рэспубліцы актыўна праводзяцца даследаванні па праблемах дыферэнцыяцыі. Так, вывучаліся пытанні пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў ва ўмовах дыферэнцыяцыі; унутрыпрадметнай індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучання падлеткаў; укаранення ідэй дыферэнцыраванага навучання ў практыку работы школ; арганізацыйна-педагагічнага забеспячэння дыферэнцыраванага навучання ў сельскай школе.
Праблемы дыферэнцыраванага навучання цікавяць навукоўцаў. Сярод актуальных трэба адзначыць наступныя праблемы дыферэнцыраванага навучання. Па-першае, гэта вызначэнне яго статуса ў сістэме вядучых педагагічных паняццяў (М.К. Ганчароў, У. I. Загвязінскі, А.А. Кірсанаў, А.М. Конеў, Я.С. Рабунскі, I.М. Чэрадаў); па-другое, устанаўленне ўласцівасцей, якія аказваюць найбольшы ўплыў на ажыццяўленне вучэбнай работы і таму павінны ўлічвацца ва ўмовах дыферэнцыяцыі, у тым ліку пры распрацоўцы зместу, прыёмаў, вызначэнні аптымальных суадносін формаў навучальнай работы (Я.С. Рабунскі, I.М. Чэрадаў, Э. Унт); па-трэцяе, распрацоўка заданняў з улікам індывідуальных асаблівасцей, што праяўляюцца ў вучэбнай рабоце (I.Дз. Бутузаў, А.А. Кірсанаў, М.А. Мінайлаў, Э. Унт, В.С. Цэтлін, I.М. Чэрадаў); па-чацвёртае, вызначэнне рацыянальных падыходаў (спосабаў) да рэалізацыі дыферэнцыраванага навучання на практыцы, уключаючы стварэнне адпаведных падручнікаў (У.В. Іваноў, М.М. Шахмаеў).
Тэарэтычная невырашанасць многіх праблем дыферэнцыраванага навучання адмоўна адбіваецца на практыцы работы школ.
Актуальнасць даследавання заключаецца ў пастаяннай неабходнасці пошуку і вызначэння найбольш эфектыўных шляхоў навучання беларускай мове ў пачатковай школе.
1. ПЕДАГАГІЧНЫЯ І ПСІХАЛАГІЧНЫЯ АСНОВЫ ІНДЫВІДУАЛІЗАЦЫІ І ДЫФЕРЭНЦЫЯЦЫІ НАВУЧАННЯ
1.1. Суаднясенне паняццяў “дыферэнцыяцыя” і “індывідуалізацыя”. Мэты дыферэнцыялізацыі і індывідуалізацыі ў навучанні
Нягледзячы на адрозненні, у сучаснай педагагічнай літаратуры паняцці «дыферэнцыяцыя» і «індывідуалізацыя» часта ўжываюцца як сінонімы. А.У. Перавозны адзначае, што іх трэба размяжоўваць, бо ва ўмовах сучаснага масавага навучання даволі цяжка ўлічыць індывідуальныя асаблівасці ў поўным аб’ёме. Яны могуць улічвацца поўнасцю выключна пры індывідуальным навучанні з асобным вучнем па-за класнага калектыва [17, с. 10]. Індывідуалізацыя навучання ажыццяўляецца ва ўмовах невялікай колькасці навучэнцаў, напрыклад у малакамплектнай школе, дзе настаўнік мае магчымасць прапанаваць для сваіх вучняў дыдактычны матэрыял, тэмп навучання амаль у поўнай адпаведнасці з іх патрэбнасцямі. У класах жа з высокай напаўняльнасцю размова можа весціся толькі аб вылучэнні груп школьнікаў, якія маюць прыблізна аднолькавы паказчык прынятай пад увагу ўласцівасці, і ажыццяўленні шматпаточнага навучання (тэрмін Н.Ф. Талызінай і Т.В. Габай).
Дыферэнцыяцыя навучання – гэта стварэнне ўмоў для навучання дзяцей, якія маюць розныя здольнасці і цяжкасці шляхам іх аб’яднання ў аднародныя групы [18, с. 37].
Індывідуалізацыя навучання – гэта ўзаемадзеянне настаўніка з вучнем ці групай вучняў па індывідуальнай мадэлі з улікам іх асобасных здольнасцей [18, с. 37].
Такім чынам, дыферэнцыяцыя ў адукацыі – гэта форма арганізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў, пры якой улічваюцца іх індывідуальныя асаблівасці, схільнасці, інтарэсы. Пры гэтым вучні групіруюцца на аснове якіх-небудзь асаблівасцей для асобнага навучання, гэта значыць, дыферэнцыяцыя – адна з форм індывідуалізацыі навучання, калі ўтвараюцца класы і групы вучняў на аснове агульных прыкмет [17, с. 10].
Па меры таго, як вучні пераходзяць з класа ў клас, фарміруюцца іх схільнасці, здольнасці, праяўляюцца асаблівасці разумовай дзейнасці.
Вучоныя выдзяляюць розныя віды дыферэнцыяцыі:
1. Дыферэнцыяцыя па псіхалагічных асаблівасцях асобы. Гэта ўлік асаблівасцей пазнавальных працэсаў навучэнцаў: мыслення, памяці, увагі, які можа праяўляцца ў спецыяльных заданнях на развіццё сканцэнтраванасці, пераключэння ўвагі, заданняў на развіццё лагічнай памяці і інш.
2. МЕТОДЫКА РАБОТЫ Ў КЛАСЕ З ВЫКАРЫСТАННЕМ ДЫФЕРЭНЦЫЯВАНАГА ПАДЫХОДУ ДА НАВУЧАННЯ
2.1. Формы дыферэнцыяцыі
Дыферэнцыраваны падыход да навучання адыгрывае значную ролю ў працэсе засваення ведаў вучнямі на ўроках беларускай мовы и літаратурнага чытання.
Як адзначалася, для ажыццяўлення дыферэнцыяцыі на ўроку неабходны папярэдні падзел вучняў на групы (варыянты) у залежнасці ад узроўню навучальнасці. Пры такім падзеле неабходна ўлічваць некаторыя характэрныя ааблівасці груп.
1 група – вучні з устойлівай высокай паспяховасцю, якія маюць дастатковы запас ведаў, высокі ўзровень пазнавальнай актыўнасці, развітыя станоўчыя якасці розуму: абстрагаванасць, абагульненне, аналіз. Яны менш, чым другія вучні, стамляюцца ад актыўнай разумовай працы, валодаюць высокім узроўнем самастойнасці. Таму, працуючы з імі, неабходна прадугледзіць дакладную арганізацыю іх вучэбнай дзейнасці, падбор заданняў высокай цяжкасці. Гэтыя заданні павінны адпавядаць высокім пазнавальным магчымасцям дзяцей. Задача настаўніка пры рабоце з гэтымі вучнямі – выхаванне ў іх працавітасці і патрабавальнасці да вынікаў сваёй працы.
2 група – вучні з сярэднімі вучэбнымі магчымасцямі. Пры рабоце з гэтымі вучнямі галоўную ўвагу трэба надаваць развіццю іх пазнавальнай актыўнасці, удзелу ў вырашэнні праблемных сітуацый, выхаванню самастойнасці і ўпэўненасці ў сваіх пазнавальных магчымасцях. Неабходна пастаянна ствараць умовы для паступовага пераходу часткі з іх у 1 групу.
3 група – вучні з нізкай паспяховасцю ў выніку іх педагагічнай запушчанасці або нізкіх здольнасцей (дрэнна чыюць, не запамінаюць, не гавораць і г. д.). Задача настаўніка пры рабоце з гэтымі вучнямі – удзяляць ім асаблівую ўвагу, падтрымліваць, дапамагаць засвойваць матэрыял, працаваць некаторы час толькі з імі на ўроку, пакуль 1 і 2 групы працуюць самастойна, фарміраваць уменне тлумачыць арфаграму або пунктаграму, прагаворваць услых.
Рэалізацыя ідэі дыферэнцыраванага навучання на практыцы ажыццяўляецца пры дапамозе заданняў, улічваючых вучэбныя магчымасці школьнікаў. Усе заданні могуць быць аб’яднаны ў тры групы: для самастойнай работы; для розных этапаў урока; для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці школьнікаў, якая можа праходзіць на ўзнаўленчым ці творчым узроўні.
3. ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЯ РАБОТА Ў КЛАСЕ З ВЫКАРЫСТАННЕМ ДЫФЕРЭНЦЫЯВАНАГА ПАДЫХОДУ ДА НАВУЧАННЯ
3.1. Даследаванне ўзроўню сфарміраванасці навыкаў вучняў
У ходзе нашага даследавання быў праведзены педагагічны эксперымент, асноўнымі мэтамі якога было выяўленне ўплыву дыферэнцыраванай працы на ўроку беларускай мовы і літаратурнага чытання на ўзровень засваення ведаў малодшымі школьнікамі. Для дасягнення пастаўленнай мэты рэалізоўваліся наступныя задачы:
1) даследаваць першапачатковы ўзровень сфарміраванасці сінтаксічных навыкаў вучняў да моманту навучальнага эксперыменту;
2) на працягу некаторага часу з вучнямі праводзіць дыфэрыянцыраваную мэтанакіраваную работу;
3) паўторна даследаваць ўзровень сінтаксічных навыкаў вучняў, параўнаць іх з першапачатковымі вынікамі;
4) зрабіць вывады адносна эфектыўнасці праведзенай працы.
Гіпотэза эксперыменту:
- мэтанакіраваная дыферэнцыраваная праца на ўроку беларускай мовы і літаратурнага чытання ўплывае на ўзровень засваення ведаў малодшымі школьнікамі.
Эксперымент праводзіўся ў 4 “А” класе сярэдняй школы № 25 г. Гомеля падчас працы над замацаваннем сінтаксічных навыкаў.
Эксперымент складаўся з трох этапаў: канстатуючага, навучальнага (фарміруючага) і кантрольнага. Для ўстанаўлення ўзроўню сфарміраванасці сінтаксічных навыкаў вучняў да моманту навучальнага эксперыменту намі была праведзена праверачная работа, куды ўвайшлі наступныя заданні:
1. Укажы лічбай, колькі сказаў у тэксце.
Кракадзіл – драпежная жывёла. У кракадзіла зубастая морда, доўгае цела і вялізны хвост. Скура ў яго зялёная. Кракадзілы жывуць у Афрыцы.
2. Адзнач знакам “+” сказы. Пастаў у канцы сказаў кропку.
На кармушцы сядзіць
Да кармушкі прыляцелі снегіры
Птушкі клююць зерне
3. Адзнач знакам “+” сказы з правільным парадкам слоў.
Вечарам мы паехалі ў госці да бабулі.
Вечарам да госці паехалі мы ў бабулі.
Мы паехалі ў госці да бабулі вечарам.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Асноўнай задачай настаўніка пры дыферэнцыраваным навучанні ў класе з’яўляецца стварэнне ўмоў для далучэння кожнага вучня ў работу на ўроку ў адпаведнасці з яго магчымасцямі і здольнасцямі.
Выкарыстанне настаўнікам дыферэнцыраванага падыходу да навучання з улікам фізічных і псіхічных асаблівасцей дзяцей спрыяе дасягненню наступных навучальных, развіваючых і выхаваўчых мэт навучання: удасканальванне ведаў, уменняў і навыкаў вучняў; садзейнічанне рэалізацыі вучэбных праграм павышэннем узроўню ведаў, уменняў і навыкаў кожнага вучня і групы вучняў; паглыбленне і пашырэнне ведаў, зыходзячы з інтарэсаў і магчымасцей кожнага вучня;фарміраванне і развіццё лагічнага мыслення і ўменняў вучэбнай працы кожнага вучня; выхаванне гарманічна развітай асобы, стварэнне перадумоў для развіцця інтарэсаў і спецыяльных здольнасцей вучняў.
Псіхалагічнай асновай дыферэнцыяцыі навучання з’яўляецца ўлік індывідуальных псіхалагічных асаблівасцей вучняў, сярод якіх, у першую чаргу, трэба выдзеліць такія асаблівасці, якія ўплываюць на вучэбную дзейнасць і ад якіх залежаць вынікі навучання: фізічныя і псіхічныя якасці асобы, асаблівасці пазнавальных працэсаў, памяці, рысы характару, здольнасці, адоранасць і г. д. Дыферэнцыяцыя на ўроку можа ажыццяўляцца па аб’ёме і змесце работы, па прыёмах і ступені самастойнасці, пры замацаванні, пры паўтарэнні. Дыферэнцыраваныя віды работы выкарыстоўваюцца ў працэсе тлумачэння новага матэрыялу, фарміравання ўменняў і навыкаў, замацавання і сістэматызацыі ведаў, уменняў і навыкаў, пры аналізе кантрольных прац, арганізацыі самастойнай работы (у тым ліку і дамашніх заданняў), падчас выпраўлення памылак і г. д.
Рэалізацыя ідэі дыферэнцыраванага навучання на практыцы ажыццяўляецца пры дапамозе заданняў, якія ўлічваюць вучэбныя магчымасці школьнікаў. Усе заданні могуць быць аб’яднаны ў тры групы: для самастойнай работы; для розных этапаў урока; для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці школьнікаў, якая можа праходзіць на ўзнаўленчым ці творчым узроўні.
Ажыццяўленне дыферэнцыраванага навучання можа адбывацца не толькі на ўроку. У пасляўрочны час праводзяцца падтрымліваючыя і стымулюючыя заняткі, якія раней называліся дадатковымі. У пазаўрочны час праводзяцца таксама факультатывы, гурткі. Яны дапамагаюць пашыраць і паглыбляць веды навучэнцаў, садзейнічаюць развіццю іх схільнасцей і здольнасцей. Трэба павялічваць колькасць факультатыўных заняткаў па
1. Абасов, З. Дифференциация обучения: сущность и формы / А. Абасов // Директор школы. – 1999. – № 8. – С. 61–65.
2. Актуальные проблемы дифференцированного обучения / под ред. Л.Н. Рожиной. – Минск : Народная асвета, 1992. – 191 с.
3. Бабанский, Ю.К. Методы обучения в современной общеобразовательной школе / Ю.К. Бабанский . – М. : Просвещение, 1985 – 248 с.
4. Бандарэнка, Г.М. Гранi дыферэнцыяцыi / Г.М. Бандарэнка // Народная асвета. – 1996. – № 3. – С. 9–19.
5. Беларуская мова : вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2013 - 68 с.
6. Беларуская мова: Заняткі па інтарэсах у трэцім класе / склад. А.Э. Арціменя. – Мазыр : Белы вецер, 1997. – 48 с.
7. Варановіч, З.Б. Методыка выкладання беларускай мовы / З.Б. Варановіч. – Мінск : Універсітэцкае, 1995. – 248 с.
8. Вербицкая, Н. Технология «сортировки» по классам: [О критериях дифференциации учащихся] / Н. Вербицкая, В. Бодряков // Директор школы. – 1997. – № 2. –С. 50–53.
9. Выкладанне беларускай мовы і літаратуры ў школе / пад рэд. М.Г. Яленскага. – Мінск : Народная асвета, 1994. – 239 с.
10. Ганчарова, Г.Ф. Арганізацыя дыферэнцыраванага навучання ў пачатковым звяне школы / Г.Ф, Ганчарова // Пачатковая школа. – 2003. – №7.– С. 30-31.
11. Жильцов, П.А. Учебно-воспитательный комплекс с дифференцированным обучением / П.А. Жильцов, М.А. Асирян // Педагогика. – 1997. – № 4. – С. 57–62.
12. Зіновіч, Л.А. Рознаўзроўневы дыдактычны матэрыял да ўрокаў па беларускай мове ў 3 класе / Л.А. Зіновіч. – Мазыр : Белы вецер, 2003 – 48 с.
13. Крайко, Э.Н. Дифференциация обучения – залог успешной подготовки достойного гражданина своего отечества / Э.Н. Крайко // Адукацыя i выхаванне. – 1996. – № 7. – С. 94–105.
14. Мурин, Д.Н. Расширять дифференцированное обучение / Д.Н. Мурин // Поиск новых путей: Из опыта работы. – М. : Наука, 1990. – С. 81-95.
15. Осмоловская, И.М. Организация дифференцированного обучення в современной общеобразовательной школе / И.М. Осмоловская. – М. : Воронеж, 1998. – 220 с.
16. Педагогика / под ред. Г. Нойнера, Ю. Бабанского. М. : Просвещение, 1984. –. 634 с.
17. Перавозны, А.У. Дыферэнцыяцыя школьнай адукацыi – з'ява, якая развiваецца / А.У. Перавозны // Народная асвета. – 1999. – № 11. – С. 3–10.
18. Перевозный, А.В. Подготовка школы к работе в условиях дифференциации / А.В. Перевозный // Кiраванне ў адукацыi. – 1999. – № 1. – С. 37–45.
19. Покровская, С.Е. Дифференцированное обучение учащихся в средних общеобразовательных школах / С.Е. Покровская. – Минск : Беларуская навука, 2002. - 122 с.
20. Психолого-педагогические проблемы дифференцированного обучения (в школе) / И.С. Якиманская [и др.] // Сов. педагогика. – 1991. – № 4. – С. 44–52.
21. Рогановский, Н. Дифференцированное обучение (в школе) – как его осуществить? // Народное образование. – 1991. – № 3. – С. 41–43.
22. Смаляроў, М.Р. Па шляху дыферэнцыраванага навучання // Народная асвета. – 1998. – № 7. – С. 48–57.
23. Унт, И. Индивидуализация и дифференциация обучения / И. Унт. – М. : Педагогика, 1990. – 189 с.