Міфапаэтычныя матывы і вобразы ў казках Людвіга Ціка і Яна Баршчэўскага Курсовая работа (проект)
МГЛУ (Минский государственный лингвистический университет)
Курсовая работа (проект)
на тему: «Міфапаэтычныя матывы і вобразы ў казках Людвіга Ціка і Яна Баршчэўскага»
по дисциплине: «Белорусская литература»
2024
Выполнено экспертами Зачётки c ❤️ к студентам
60.00 BYN
Міфапаэтычныя матывы і вобразы ў казках Людвіга Ціка і Яна Баршчэўскага
Тип работы: Курсовая работа (проект)
Дисциплина: Белорусская литература
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 50%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 39.

Поделиться
Уводзіны
Глава 1. Тэарэтычныя аспекты вывучэння творчасці Я. Баршчэўскага і Л. Ціка
1.1 Рамантызм як літаратурны напрамак
1.2 Канцэпцыі народнасці ў літаратуры
1.3 Казка як літаратурны жанр
Глава 2. Творчая індывідуальнасць Я. Баршчэўскага як паэта-рамантыка
2.1 Біяграфія Я. Баршчэўскага
2.2 Міфапаэтычныя матывы ў зборніку Я. Баршчэўскага “Шляхціц Завальня”
Глава 3. Творчая індывідуальнасць Л. Ціка як паэта-рамантыка
3.1 Біяграфія Л. Ціка
3.2 Асаблівасці ўжывання міфапаэтычных вобразаў у казках Л. Ціка (“Белакуры Эдберг” і іншых)
Глава 4. Супастаўленне ўвасаблення міфапаэтычных матываў у творчасці Л. Ціка і Я. Баршчэўскага
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц

Ян Баршчэўскі (1794 – 1851) – беларускі польскамоўны пісьменнік і беларускамоўны паэт, выдавец. Вядомы за свой найбунейшы твор «Шляхціц Завальня» (на польскай мове). Таксама вядомы некалькі яго вершаў на беларускай мове. Лічыцца адным з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры.
Першая згадка пра Я. Баршчэўскага ў друку адносіцца да 1839 г. Гэта абвестка, што ў Пецярбурзе пачынае выходзіць альманах “Niezabudka”, а ягоны выдавец Я. Баршчэўскі. Напрыканцы 1844 г. Я. Эйнерлінг выдаў першы томік “Шляхціца Завальні”, у якасці прадмовы да якога выкарыстаны артыкул “Беларусь і Я. Баршчэўскі” Р. Падбярэскага.
Трэба адзначыць, што ў беларускім літаратуразнаўстве да творчасці Я. Баршчэўскага стаўленне было неадназначным. Беларускамоўныя творы Я. Баршчэўскага закрануў у сваіх артыкулах “Белорусское возрождение” і “Забыты шлях” М. Багдановіч, згадваючы і “Шляхціца Завальню”.
У беларускім савецкім літаратуразнаўстве, дзе ўзмацняліся вульгарна-сацыялагічныя тэндэнцыі, метадалогію вывучэння літаратурнага працэсу на Беларусі ў ХІХ ст. вызначыла партыйная ідэалогія: па-першае, да беларускай літаратуры належыць толькі “частка твораў Баршчэўскага”, а па-другое, гэтыя вершы “ясна паказваюць, што творчасць Баршчэўскага накіравана на тое, каб зганьбіць сялянскія паўстанні, спробы беларускага сялянства рэволюцыйным шляхам вызваліцца з-пад прыгонніцкага прыгнёту”. Нягледзячы на такую ацэнку творчасці Я. Баршчэўскага, адразу пасля вайны ў 1946 г. Н. Перкін зрабіў спробу ўвесці ў кантэкст беларускай літаратуры спадчыну пісьменніка.
Асабліва каштоўна, што ў акадэмічнай “Гісторыі беларускай літаратуры” (1969) ў асноўным станоўча характарызуецца творчасць Я. Баршчэўскага. Упершыню ў беларускай савецкай навуцы было сцверджана, што творы пісьменніка на польскай мове маюць самае непасрэднае дачыненне да гісторыі беларускай літаратуры, бо ў іх праявіўся спецыфічны дух беларускага фальклору.
У наш час даследаваннямі творчасці Я. Баршчэўскага займаюцца многія даследчыкі. Можна назаць такіх навукоўцаў, як С. С. Яскевіч [32; 33], С. Даніленка [7; 8; 9; 10], М. В. Хаўстовіч [28; 29], М. А. Прахарэнка [22], Р. Падбярэскі [20], Ю. Маханькоў [18].
Творчая спадчына Л. Ціка вялікае і разнастайнае. Найбольш поўны збор яго твораў, які складаецца з дваццаці васьмі тамоў, выйшаў у мінулым стагоддзі (1828-1854 гг.). Ён не ўключае ў сябе ўсе творы, створаныя майстрам.
[...]
Глава 1. Тэарэтычныя аспекты вывучэння творчасці Я. Баршчэўскага і Л. Ціка
1.1 Рамантызм як літаратурны напрамак
Рамантызм – адзін з буйнейшых накірункаў сусветнай літаратуры Новага часу, які найбольш моцна выявіўся ў прыгожым пісьменстве Еўропы і Паўночнай Амерыкі ў канцы ХVІІІ – першай трэці ХІХ стст. Рамантызм як літаратурна-мастацкі напрамак трэба размяжоўваць з рамантыкай, пад якой падразумяваецца пазачасавы, не прывязаны да нейкай канкрэтнай эпохі пафас літаратурна-мастацкага твора, своеасаблівы тып ідэйна-эмацыянальных адносін да жыцця, у аснове якога ляжыць глыбока асабістае, напружана-страснае імкненне да ўзвышанага ідэалу, незадаволенасць існуючым становішчам і прага іншага, лепшага і прыгажэйшага, жыцця.
Рамантызм стаў вышэйшай кропкай, апагеем антыасветніцкага руху, які пракаціўся практычна па ўсіх краінах Еўропы (яго асноўнай сацыяльна-ідэалагічнай перадумовай лічыцца расчараванне ў выніках Вялікай французскай буржуазнай рэвалюцыі і развіцця цывілізацыі наогул).
Непрыняцце новага, надзвычай прагматычнага і меркантыльнага ладу жыцця, пратэст супраць пошласці, празаічнасці, бездухоўнасці і эгаістычнасці адносін, якія паступова ўсталёўваліся ў грамадстве, мелі месца ўжо ў творах сентыменталізму і перадрамантызму (пад ім падразумяваецца комплекс своеасаблівых ідэйна-стылёвых тэндэнцый у еўрапейскай літаратуры другой паловы ХVІІІ – пачатку ХІХ стст., выяўлены найперш ў творчасці Т. Чацертона, Дж. Макферсана («Песні Асіяна»), у гатычным рамане Х. Уолпала, А. Радкліф). Але ў рамантызме ўсё гэта набыло асаблівую вастрыню. Нявер’е ў сацыяльны, прамысловы, палітычны і навуковы прагрэс, які прынёс новыя кантрасты і антаганізмы замест абяцанага асветнікамі “царства розуму” і ўсеагульнага дабрабыту, паступова разраслося ў рамантыкаў да “касмічнага песімізму” [34, с. 207].
Рамантызм як літаратурны напрамак ўзнікае на глебе расчаравання ў фрaнцузскай рэвалюцыі. Людзі, якія імкнуцца да свабоды, роўнасці і братэрства, не дасягнулі таго, чаго хацелі. Менавіта таму героі рамантычных творaў не бываюць шчаслівыя. У процілегласць класіцызму з яго нарматыўнай эстэтыкай рамантызм сцвярджаў творчую свабоду мастака, прыярытэт натхнення і мастацкай інтуіцыі, ігнараваў жанравую нарматыўнасць [15, с. 82-83].
Рамантыкі адкрылі незвычайную складанасць, глыбіню і антынамічнасць духоўнага свету чалавека, унутраную бясконцасць чалавечай індывідуальнасці.
[...]
Глава 2. Творчая індывідуальнасць Я. Баршчэўскага як паэта-рамантыка
2.1 Біяграфія Я. Баршчэўскага
У гістарычных і літаратуразнаўчых крыніцах дагэтуль няма пэўнасці з датай нараджэння пісьменніка, разбежнасць дат ідзе ад 1780 да 1796 гадоў. Ён нарадзіўся ў фальварку Мурагі Полацкага павета Віцебскай губерні (цяперашні Расонскі раён Віцебскай вобласці) у сям’і грэка-каталіцкага святара, якая, як мяркуецца, належала да шляхецкага роду. Вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме, дзе набыў вядомасць чытальніка і вершапісца, выступаў з уласнымі арацыямі і вершамі, у 1809 годзе напісаў паэму ў класічным стылі «Пояс Венеры» (не захавалася; мова, на якой быў напісаны твор, невядомая, магчыма польская або латынь). Студэнцкія канікулы часцей за ўсё праводзіў у падарожжах па наваколлях возера Нешчарда. Збіраў беларускі фальклор, апісваў курганы і гарадзішчы.
Дзякуючы сваёй схільнасці да паэтычных экспромтаў быў жаданым госцем на сямейных урачыстасцях вясковай шляхты. Першыя вядомыя вершы, напісаныя па-беларуску – “Дзеванька” (прысвечаны любімай дзяўчыне, Максімовіч) і “Бунт хлопаў”. Таксама займаўся жывапісам – маляваў пейзажы і карыкатуры, якія карысталіся папулярнасцю сярод мясцовых жыхароў.
Пасля заканчэння Полацкага калегіума (у 1812 годзе ператворанага ў акадэмію) прыблізна ў 1816 годзе, працаваў настаўнікам і гувернёрам у розных месцах на малой радзіме. Падарожнічаў па Беларусі, збіраў фальклор.
У сярэдзіне 1820-х гг. (хутчэй за ўсё 1826 г. або 1827 г.) пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе выкладаў грэчаскую і лацінскую мовы ў некалькіх дзяржаўных установах і сам вывучаў старажытную літаратуру. Выконваючы даручэнні марскога ведамства, пабываў у Францыі, Вялікабрытаніі і Фінляндыі, падарожнічаў па Полаччыне і Мсціслаўшчыне. У Пецярбургу пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам, у 1839 годзе – з Тарасам Шаўчэнкам. Уласныя рамантычныя вершы Баршчэўскага чытачы ацэньвалі без асаблівага захаплення, аднак вядома, што Міцкевіч уласнаручна дапамог паправіць некаторыя з іх. Шаўчэнка таксама крытыкаваў вершы Баршчэўскага за недастатковую колькасць у іх народнага элемента, заклікаў беларускіх пісьменнікаў служыць запрыгоненаму народу і развіваць маладую беларускую літаратуру ў дэмакратычным кірунку [31].
[...]
Глава 3. Творчая індывідуальнасць Л. Ціка як паэта-рамантыка
3.1 Біяграфія Л. Ціка
Людвіг Іаган Цік (1773 – 1853 гг.), нямецкі паэт, празаік і крытык. Нарадзіўся 31 мая 1773 у Берліне ў сям’і канатнага майстра. Вучыўся ва ўніверсітэтах Гале, Гётынгена і Эрлангена, асаблівую ўвагу надаючы гісторыі англійскай літаратуры – перш за ўсё елізавецінскай эпохі (XVI ст.).
У 1794 пачалося яго супрацоўніцтва з берлінскім выдаўцом і пісьменнікам-асветнікам Кр.Ф. Мікалаі (1733 – 1811 гг.), па замове якога Цік працягнуў празаічны цыкл І.К. Музеуса навэламі (1795 – 1798 гг.) пераважна сатырычнага, павучальна-рацыяналістычнага толку, рэзка адрознымі ад яго больш ранніх экзатычных, у вышэйшай ступені арыгінальных прац. Змешванне рацыяналізму і рамантызму характэрна для ўсёй творчасці Ціка [26].
Асноўныя творы Ціка – сумны раман у лістах “Гісторыя Уільяма Ловела (1795–1796 гг.) і “Народныя казкі Петэра Лебрэхта (1797 г.), якія ўключаюць у сябе як пераказы паданняў і легенд з народных кніг XV і XVI стагоддзяў, так і яго ўласныя казкі, незвычайна арыгінальныя і поўныя чараўніцтва і таямніц, як, напрыклад, Белакуры Экберт. Народныя казкі прыцягнулі ўвагу братоў Шлегеляў, асабліва Аўгуста Вільгельма, які абвясціў Ціка “рамантычным” паэтам.
У 1799 годзе Цік прыступіў да працы над рамантычнымі творамі (1799 – 1800 гг.); у двухтомнік увайшла, у прыватнасці, тыпова рамантычная драма “Жыццё і смерць святой Генавеі”. У 1804 году выйшла велізарная і важкая п’еса “Імператар Актавіян”, якую Цік лічыў лепшым узорам сваёй “рамантычнай манеры”.
У 1802 годзе Цік з сям’ёй пасяліўся каля Франкфурта-на-Одэры, у Цыбінгене, у маёнтку графа К. Фінкенштэйна, дзе і заставаўся – з перапынкамі ў выглядзе паездкі ў Англію (1817 г.) – да 1819 г. У гэты час ён стварыў перапрацоўку сярэднявечнай нямецкай паэзіі (“Любоўныя песні швабскай эпохі” 1803 г.), рыхтуе зборнікі п’ес елізавецінскай эпохі (“Стараанглійскі тэатр” 1811г.) і нямецкай драмы XVI–XVII стст.
У 1819 г. Цік пераязджае з сям’ёй у Дрэздэн, дзе ў 1825 – 1830 гг. загадвае літаратурнай часткай прыдворнага тэатра. У гэтыя гады ён адыходзіць ад рамантызму і піша цэлы шэраг навэл, у якіх звычайна рэалістычны сюжэт часцяком служыць маралізатарству на грамадскія і літаратурныя тэмы. Апошні значны твор Ціка – раман з эпохі італьянскага Адраджэння “Віторыя Акарамбона” (1840 г.) [26].
[...]
Глава 4. Супастаўленне ўвасаблення міфапаэтычных матываў у творчасці Л. Ціка і Я. Баршчэўскага
У крытычным нарысе «Беларусь і Ян Баршчэўскі», які з’явіўся на свет у хуткім часе пасля выдання зборніка «Шляхціц Завальня» (1844 – 46), Рамуальд Падбярэскі наступным чынам ахарактарызаваў зместавыя і фармальныя адметнасці твора: “Тое, што піша пан Баршчэўскі прозай, не датычыць непасрэдна ні гісторыі, ні літаратуры, ні мовы Беларусі, але мае сувязь з нечым больш важным, а менавіта з духам і паэзіяй народа, адкуль выйшлі і гісторыя, і літаратура, і мова. Ухапіўся ён за самую жыццёвую аснову і вырашыў паказаць у мастацтве вялікі народны вобраз. Ён мае перад сабою народ, часта з усёй прывабнасцю ягоных яшчэ паганскіх фантазій, якія апраменьвае сваім, так бы мовіць, беларускім гафманізмам” [20, с. 355].
Баршчэўскі не толькі стварае фальклорныя стылізацыі, але таксама непасрэдным чынам запазычвае персанажаў беларускай міфалогіі, каб паказаць гісторыі іх стасункаў з людзьмі. У творы дзейнічаюць персаніфікаваныя вобразы прыроды і духі ніжэйшай дэманалогіі.
Зборнік Баршчэўскага пры дэкадзіроўцы (тэрмін выбітнага беларускага даследчыка М. В. Хаўстовіча) выяўляе менавіта такую ўніверсальную задуму: праз мастацкія вобразы выразіць ідэю нацыянальнага маштабу. М. В. Хаўстовіч тлумачыць іншасказальнасць аповеду неабходнасцю прыхаваць глыбінны сэнс ад імперскай цэнзуры [Хаўстовіч]. Дададзім, што прытчавасць мастацкай мовы Баршчэўскага і скразное імкненне да маралізатарства выводзяць твор за рамкі рамантызму і нагадваюць пра асветніцкую традыцыю.
Гаворачы пра ўплывы розных культур на мастацкі свет “Шляхціца Завальні”, варта ўзгадаць і пра прысутнасць антычнай. Наяўнасць вобразаў грэка-рымскай міфалогіі абумоўлена прыхільнасцямі аўтара і яго прафесійнай дзейнасцю: Баршчэўскі займаўся рэпетытарствам, выкладаючы класічныя мовы. Ён добра ведаў і вельмі любіў антычную літаратуру. Не дзіўна, што ў зборніку беларускіх апавяданняў сам аўтар праводзіць аналогіі паміж вераваннямі народаў, якіх аддзяляюць прастора і час: “Людзі, марачы пра шчасце на гэтай зямлі, малююць яго ў розных вобразах; грэкі і рымляне верылі ў сляпую Фартуну, што, круцячы вечнае кола, уздымае людзей пад аблокі і зноў апускае ў бяздонне. Беларускі народ уявіў сабе нейкую лятучую траву, гонячыся за якой не адзін збіўся з дарогі і не вярнуўся да свае роднае хаты” [3, с. 88].
Варта адзначыць, што Р. Падбярэскі заўважыў антычны ўплыў не на ўзроўні міфалагічных вобразаў, а ў стылёвым афармленні тэксту. Ва ўзгаданым артыкуле крытык звяртаў чытацкую ўвагу на “гамераўскую прастату” аповеду беларускага аўтара [7, с. 45].
[...]
Заключэнне
Такім чынам, рамантызм – адзін з буйнейшых накірункаў сусветнай літаратуры Новага часу, які найбольш моцна выявіўся ў прыгожым пісьменстве Еўропы і Паўночнай Амерыкі ў канцы ХVІІІ – першай трэці ХІХ стст. Рамантызм як літаратурны напрамак ўзнікае на глебе расчаравання ў французскай рэвалюцыі. Людзі, якія імкнуцца да свабoды, рoўнасці і братэрства, не дасягнулі тагo, чагo хацелі. Менавіта таму герoі рамантычных твoраў не бываюць шчаслівыя. У прoцілегласць класіцызму з ягo нарматыўнай эстэтыкай рамантызм сцвярджаў твoрчую свабoду мастака, прыярытэт натхнення і мастацкай інтуіцыі, ігнараваў жанравую нарматыўнасць.
Даследчыкі гавoраць пра фенoмен зацягнутага рамантызму ў беларускай літаратуры і вылучаюць перыяд – неарамантызм. Зварoт да містычных вoбразаў – праява бунтарскай прырoды рамантызму пісьменнікаў. Падкрэсліваецца абсурднасць і драматызм быцця, пачуццё адзінoты ў змаганні за “дoлю людскую”, фантасмагарычны ўсюды існы вoблік сусветнага зла, праблема пoшуку праведнасці, справядлівага суда, абсурднасць, катастрафічнасць, трагізм быцця атмасфера алагічнасці жыцця і адначасoва звычайнасці існавання дэманічных сіл. Пісьменнікі, не адpываючыся ад пpынцыпy гiстаpызмy, сацыяльныx i нацыянальныx запатpабаванняў pэчаiснасцi, шyкаюць y ёй выключныx геpoяў, абставiн, стpасцей.
Паняцце народнасць склалася ў эпоху Асветы. Яго ўзнікненне і фарміраванне ў канцы XVIII – першай чвэрці XIX стагоддзя як на Захадзе, так і ў Расіі было звязана з імкненнем зразумець своеасаблівасць нацыянальнай культуры.
Літаратурная казка – жанр складаны, шматпланавы і, на жаль, малавывучаны, асабліва на постсавецкай прасторы. Азначэнні жанру – літаратурная, ці аўтарская, ці пісьменніцкая казка – указваюць на адну з яго галоўных асаблівасцей, па якой яго адрозніваюць ад казкі фальклорнай: наяўнасць аўтара-пісьменніка, прысутнасць у тэксце аўтарскага пачатку, індывідуальнага стылю пісьменніка-творцы. Літаратурная казка, па-сутнасці, бярэ пачатак у казцы народнай, але індывідуальны аўтарскі вымысел, супрацьпастаўлены фальклорнай традыцыі, істотна адрознівае адпаведныя жанры ў фальклоры і літаратуры. Сёння на падставе падобнасці ці не падобнасці да фальклорных жанраў магчыма вылучыць наступныя тры віды літаратурных казак: амаль поўнае супадзенне аўтарскай казкі з канкрэтнай народнай казкай ці шэрагам казак на аднолькавыя матывы, якія сустракаюцца ў многіх народаў свету; другі выпадак – частковае супадзенне літаратурнай казкі з фальклорным матэрыялам, частковае запазычанне; трэці від літаратурных казак – творы, якія амаль цалкам непадобныя да фальклорных жанраў.

1 Аверинцев, С.С. Категории поэтики в смене литературных эпох / С.С. Аверинцев // Историческая поэтика. Литературные эпохи и типы художественного сознания: сб. науч. ст. / РАН, Ин-т мировой литературы им. А.М. Горького; отв. ред. П.А. Гринцер. – М., 1994. – С. 3–38
2 Адамовіч, Г. Я. Літаратурная класіка ў параўнальным вывучэнні / Г. я. Адамовіч. – Мінск: БДПУ ім. М. Танка, 2008. – 112 с.
3 Баршчэўскі, Я. Выбраныя творы / Я. Баршчэўскі. – Мінск: Міжнар. фонд “Бел. Кнігазбор”, 1998. – 476 с.
4 Башилова, Ю. В. Лексико-семантическая репрезентация художественного пространства в произведениях Людвига Тика / Ю. В. Башилова. – [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу: https://www.еlibrаry.ru/itеm.аsp?id=47929743
5 Гугнин, А. А. Людвиг Тик, забытый гений немецкого романтизма / Гугнин А. А. // Немецкая литература XIX века: от романтизма до бидермайера. Статьи, переводы, комментарии, библиография. – Новополоцк; 2002. – Вып. 1. – С. 13-29.
6 Гуревич А. М. Романтизм / А. М. Гуревич // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева. – С. 336.
7 Даніленка, С. Сакралізацыя вобраза радзімы ў беларускай літаратуры першай паловы ХІХ ст. (у творах Я. Чачота, Я. Баршчэўскага, В. Дуніна-Марцінкевіча). Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонае ступені кандыдата філалагічных навук. – Мн., 1997. – 32 с.
8 Даніленка, С. Адлюстраванне сакральнае этнічнае гісторыі ў творах Я. Чачота, Я. Баршчэўскага, В. Дуніна-Марцінкевіча // Материалы международного научного семинара, посвященного памяти О.В. Озаровского. – Могилев, 1996. – С. 86-88.
9 Даніленка, С. Беларускі этнічны космас у творчасці Я. Чачота, Я. Баршчэўскага і В. Дуніна-Марцінкевіча // Весці АН Беларусі. – Сер. гуманітарных навук. – 1997. – № 1. – С. 69-80.
10 Даніленка, С. Інверсія прасторавых семантычных апазіцый у літаратуры беларуска-польскага рамантызму // Шляхі і сродкі ўдасканалення падрыхтоўкі педагагічных кадраў. Матэрыялы юбілейнай канферэнцыі. – Магілёў, 1993. – С. 85-87.
11 Дмитриев А.С. Проблемы иенского романтизма / А. С. Дмитриев. – M., 1975. – 231 с.
12 Калеснік, У. А. Рамантызм // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. – Мн., 1987. – Т. 4. – 243 с.
13 Каржэўская, М. Да пытання пра “беларускі гафманізм” Я. Баршчэўскага / М. Каржэўская. – [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу: https://еlib.bsu.by/bitstrеаm - Дата доступу: 08.02.2024.
14 Кошелева, Г. С. Эволюция романтической драмы Людвига Тика / Г. С. Кошелева // Вопросы истории и теории литературы: сборник статей; под ред. Н. М. Михайловской, А. Т. Кирсанова, Г. С. Кошелевой. – 1968. – № 4. – С. 175–196.
15 Лазарук, М.А. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў: дапам. для настаўнікаў / М.А. Лазарук, А.Я. Ленсу. – Мінск: Нар. асвета, 1983. – 191 с.
16 Лявонава, Е.А. Плыні і постаці: З гісторыі сусветнай літаратуры другой паловы ХІХ–ХХ стст. / Е. А. Лявонава. – Мн., 1998. – 245 с.
17 Мархель У. Праца духу – дзеля любові: Ян Баршчэўскі. Вяртанне спадчыны / У. Мархель // Роднае слова. – 1994. – № 9. – С. 20–24.
18 Маханькоў, Ю. Рэальнае і фантастычнае ў прозе Я. Баршчэўскага і М. Гогаля / Ю. Маханькоў // Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства і літаратуразнаўства: Матэрыялы IV Міжнар. навук. канф. Віцебск, 22 – 24 красавіка 1997. – Віцебск, 1997. – Ч. 2. – С. 328–330.
19 Навасельцава, Г. В. Мастацкае асэнсаванне мінулага ў творчасці празаікаў Віцебшчыны / Г. В. Навасельцава. – Віцебск: УА «ВДУ імя П.М. Машэрава», 2011. – 104 с.
20 Падбярэскі, Р. Беларусь і Ян Баршчэўскі // Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях / Я. Баршчэўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. – С. 331–358.
21 Поспелов Г.Н. Теория литературы / Г. Н. Поспелов М.: Наука, 1978 – 345 с.
22 Прахарэнка, М.А. Магічныя метамарфозы ў творах Я. Баршчэўскага / М.А. Прахарэнка; навук. кір. І. Ф. Штэйнер // Актуальные проблемы филологии: сборник научных статей / редкол.: Хазанова [и др.]; Мин-во образования РБ, Гомельский государственный университет имени Ф. Скорины. – Гомель, 2020. – Вып. 13. – С. 87-90.
23 Рагoйша, В. П. На шляху да Парнаса: давед.маладoга літаратара / В.П. Рагoйша. – Мінск, 2003. – 158 с.
24 Сержпутоўскі А. К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў / А. К, Сежпутоўскі. – Мінск: Асвета, 1987. – 342 с.
25 Суходольская, Т. Ю. Жанровое своеобразие романтической сказки Людвига Иоанна Тика «Белокурый Экберт» (1797) / Т. Ю. Суходольская. – [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу: https://сorе.ас.uk/downloаd/pdf/290221218.pdf
26 Тик Иоганн Людвиг // Энциклопедия Кругосвет. [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу: https://www.krugosvеt.ru/еnс/kulturа_i_obrаzovаniе/litеrаturа/TIK_IOGАNN_LYUDVIG.html
27 Тычына, М.А. Карані і крона: фальклор і літаратура / М.А. Тычына. – 2-е выд. – Мінск: Беларус. навука, 2002. – 197 с.
28 Хаўстовіч, М. В. Мастацкі метад Яна Баршчэўскага / М. В. Хаўстовіч. –Мн.: Ветразь, 2003. – 145 с.
29 Хаўстовіч, М. В. Гісторыя беларускай літаратуры 30–40-х гг. XIX ст.: Дапаможнік для студэнтаў філал. спец. вышэйш. навуч. Устаноў / М. В. Хаўстовіч. – Мн.: БДУ, 2001. – 171 с.
30 Шамякіна, Т. І. Міфалогія і беларуская літаратура / Т. І. Шамякіна. – Мінск: Маст. літаратура, 2008. – 286 с.
31 Ян Баршчэўскі. – [Электронный ресурс] – Рэжым доступу: https://nаshi-lyudi.by/bе/pеrson/yаn-bаrshсhеuski/
32 Яскевіч С.С. Э.Т.А. Гофман і Я. Баршчэўскі: тыпалогія рамантычнае мастацкае прасторы // V Республиканская научная конференция студентов, магістрантов и аспирантов Республики Беларусь: Мат. конф. В. 5 ч. Ч. 3. Гродно: ГрГУ, 2000. С. 144– 146.
33 Яскевіч М.С. Спецыфіка фантастычнага ў творчасці Э.Т.А. Гофмана і Я. Баршчэўскага // Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай: Матэрыялы V Міжнар. навук. канф., прысвеч. 80-годдзю Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 3 ч. Ч. 1. Беларуская літаратура ў кантэксце сусветнай. Мн.: БДУ, 2001. С. 207.
34 Яцухна В.І. Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. –Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.

Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты